Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №17 (53)
1. Дзяржаўнаму камітэту па працы і сацыяльнай абароне на-сельніцтва сумесна з Міністэрствам абароны і Галоўным упраўлен-нем пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь да 5 чэрвеня 1992 г. прывесці аклады па асноўных тыпавых насадах радавога і начальніцкага саставу Міністэрства абароны і ўказанага ўпраўлення ў адпаведнасць з Адзінай тарыфнай сеткай рабочых і служачых народнай гаспадаркі згодна з дадаткам 1*.
Устанавіць ваеннаслужачым Узброеных Сіл і пагранічных вой-скаў аклады па воінскіх званиях згодна з дадаткам 2*.
Прадаставіць права Міністру абароны і Ыачальніку Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Дзяржаўным камітэтам па працы і са-цыяльнай абароне насельніцтва і Міністэрствам фінансаў устанаў-ліваць аклады па іншых насадах у прымяненні да акладаў, праду-гледжаных па асноўных тыпавых насадах ваеннаслужачых Узброеных Сіл, а таксама парадак выплаты гэтых акладаў.
2. Аклады па воінскіх званнях і службовыя аклады ваеннаслужачым Узброеных Сіл і пагранічных войскаў, устаноўленыя на аснове Адзінай тарыфнай сеткі рабочых і служачых народнай гас-падаркі, выплачваць з 1 чэрвеня бягучага года.
Фінансаванне ўказаных расходаў ажыццяўляць за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдзеленых Міністэрству абароны і Галоўнаму ўпраўленню пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў-Рэспублікі Беларусь, а таксама за кошт выручкі ад рэалізацыі ліш-каў ваеннай маёмасці.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
* Не прыводзяцца.
3?
Арт. 318-319
№ 17
ПЛСТЛНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 12 чэрвеня 1992 г. № 362
318 Аб иекаторых змяненнях складу Камісіі Прэзідыума Саве-га Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях вытворчасці і пастаўкі рынку тавараў народнага спажывання. гандлю і платных паслуг насельніцтву
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзіць Першага намесніка Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Мясніковіча М. У. старшынёй Камісіі Прэзі-дыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях вытвор-часці і пастаўкі рынку тавараў народнага спажывання, гандлю і ?,лалТН~ІХ паслУг насельніцтву, вызваліўшы ад гэтых абавязкаў У. А. Заламая.
2. Зацвердзіць Намесніка Старшыні Савета Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь Косцікава М. М. намеснікам старшыні Камісіі Прэ-зідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях вы-творчасці і пастаўкі рынку тавараў народнага спажывання, гандлю 1 платных паслуг насельніцтву, вызваліўшы ад гэтых абавязкаў У. С. Пілюту.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 12 чэрвеня 1992 г. № 363
319 А0 мерах па павелічэнню вытворчасці і павышэнню якасці кармоў у 1992 годзе
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь адзначае, што V гаспа-дарках рэспублікі ў асноўным з-за недахвату фуражу, а таксама ў выпіку тэхналагічных недахопаў і зніжэння дысцыпліны скараці-ліся аб ёмы вытворчасці і нарыхтоўкі ўсіх відаў прадукцыі жывё-лагадоўлі, узраслі затраты на атрыманне адзінкі прадукцыі. У су-вязі са змяншэннем паступлення ў рэспубліку збожжа і шротаў становішча з забеспячэннем жывёлагадоўлі канцэнтраванымі кармам! пагоршылася, што патрабуе прыняцця дадатковых мер па па-велічэнню запасаў кармоў уласнай вытворчасці.
32
№ 17
Арт. 319
Ход уборкі траў і нарыхтоўкі фуражу паказвае, што ў многіх калгасах і саўгасах дапускаецца неапраўданая марудлівасць у назапашванні кармоў, упускаюцца лепшыя тэрміны ўборкі траў, у сувязі з чым пагаршаецца якасць нарыхтоўваемых кармоў і абмя-жоўваецца магчымасць атрымапня наступных паўнацэнных уко-саў. Так, па стану на 8 чэрвеня 1992 г. у Віцебскай вобласці ско-шана ўсяго толькі 2 працэнты плошчаў траў, Магілёўскай — 3, Гомельскай і Мінскай — па 10, Гродзенскай — 17 і ў Брэсцкай — 23 працэнты. Прычым скошана іх значка менш у параўнанні з ад-паведным перыядам мінулага года (у цэлым па рэспубліцы ■— на 14 працэнтаў, у Гомельскай вобласці — на 29, Гродзенскай — на 14, Брэсцкай — на 13 працэнтаў). Крайне мала выраблена ў гас-падарках і прададзена прадпрыемствам камбікормавай прамыс-ловасці травяной мукі — адпаведна 7 і 8 працэнтаў заданняў. Аб’-ёмы вытворчасці гэтай мукі скараціліся ў параўнанні з мінулым годам на 30 працэнтаў (у Віцебскай вобласці — на 72 працэнты, Гомельскай — на 40, Гродзенскай — на 30, Магілёўскай — на 29, Мінскай — на 27 і ў Брэсцкай — на 14 працэнтаў). Адставанне ў продажы мукі дапушчана гаспадаркамі Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. У цэлым па рэспубліцы нарых-тавана кармоў на 45 тыс. тон кармавых адзінак (на 24 працэнты) менш, чым у мінулым годзе.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыкан-комам і райвыканкомам неадкладна разгледзець ход нарыхтоўкі кармоў у калгасах і саўгасах і, зыходзячы з узнікшай сітуацыі, прыняць дадатковыя меры па павелічэнню вытворчасці высака-якасных кармоў, маючы на ўвазе ўдакладніць гаспадаркам заданні па назапашванню сена, сенажу, сіласу, забяспечыць паляпшэнне арганізацыі нарыхтоўчых работ, шырокае прымяненне прагрэсіў-ных тэхналогій, пашырэнне плошчаў пад паўторнымі пасевамі кармавых культур, своечасовы догляд за шматгадовымі травамі і лу-гапашавымі ўгоддзямі, увядзенне ў абарот невыкарыстоўваемых земляў і прыцягненне людскіх і тэхнічных рэсурсаў з прамысловых прадпрыемстваў, з арганізацый і ўстаноў у гарадах і раённых цэнтрах для аказання дапамогі вёсцы ў нарыхтоўцы кармоў, з тым каб атрымаць у 1992 годзе на ўмоўную галаву жывёлы не менш як 15 цэнтнераў кармавых адзінак травяных кармоў.
2. Рэкамендаваць кіраўнікам калгасаў і саўгасаў праводзіць аплату працы прыцягненых на нарыхтоўку кармоў на дагаворнай аснове, у тым ліку з выкарыстаннем натуральнай аплаты ў вы-глядзе прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства.
3. Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання і Міністэр-ству фінансаў у 3-дзённы тэрмін распрацаваць і давесці да ведама
33
Арт. 319
№ 17
зацікаўленых. умовы і меры эканамічнага стымулявання сельска-гаспадарчыхпрадпрыемстваў, незалежна ад форм уласнасці, за найбольш поўнае забеспячэнне жывёлагадоўлі травянымі кармамі ў 1992 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдзеліў-шы на гэтыя мэты 350 млн. рублёў (для заахвочвання ўдзельнікаў нарыхтоўкі кармоў, уключаючы кіраўнікоў, спецыялістаў гаспада-рак і прыбыўшых работнікаў, а таксама для частковага пакрыцця расходаў, звязаных з прыцягненнем работнікаў на нарыхтоўку кар-моў).
4. Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання і Дзяржаў-наму камітэту па забеспячэнню нафтапрадуктамі забяспечыць па-стаўку ў чэрвені — ліпені 1992 г. сельскагаспадарчым прадпрыем-ствам рэспублікі 2 тыс. тон сінтэтычнага шпагату, 18,7 тыс. тон по-ліэтыленавай плёнкі, запасных частак для сельскагаспадарчай тэхнікі на суму 473 млн. рублёў, 194 тыс. тон аўтамабілыіага бен-зіну і 342 тыс. тон дызельнага паліва, а таксама ў неабходнай коль-касці іншых матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў для забеспячэння бесперабойнай работы тэхнікі на нарыхтоўцы кармоў. Рэкаменда-ваць Белаграпрамбанку выдзеліць для закупкі гэтых рэсурсаў не-абходныя крэдыты.
5. Прасіць Нацыянальны банк адшукаць у чэрвені — ліпені 1992 г. магчымасць бесперашкоднага выдзялення крэдытных рэ-сурсаў Белаграпрамбанку для мэтавага крэдытавання мерапрыем-стваў, звязаных з нарыхтоўкай кармоў і набыццём матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў і ўдабрэнняў на гэтыя мэты.
6. Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання ў тыднёвы тэрмін адшукаць магчымасць выдзялення ў неабходных аб’ёмах грашовых сродкаў на аплату работ раённых міжгаспадарчых агра-хімічных лабараторый па вызначэнню якасці нарыхтоўваемых кар-моў і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі.
Дзяржэканомплану, Міністэрству сельскан гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнаму камітэту па знешніх эканамічных сувязях і аблвыканкомам, улічваючы вострую неабходнасць прымянення азотных удабрэнняў для фарміравання плануемага ўраджаю кар-'мавых культур і ў сувязі з іх дэфіцытам, прыпыніць у чэрвені — ліпені 1992 г. вываз гэтых удабрэнняў за межы рэспублікі за вы-ключэннем колькасцей, прадугледжаных рашэннямі Урада рэс-публікі.
7. Аблвыканкомам, райвыканкомам і Дзяржаўнаму камітэту па тірацы і сацыяльнай абароне насельніцтва практыкаваць накіра-ванне грамадзян з ліку незанятага насельніцтва ў калгасы і саў-гасы на работы па нарыхтоўцы кармоў.
.34
№ 17
Арт. 319-32Q
8. Дзяржкамстату забяспечыць прадстаўленне інфармацыі Са-вету Міністраў Рэспублікі Беларусь па выкананню гэтан паста-новы.
9. Міністэрству інфармацыі сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання арганізаваць рэгулярныя тэлеі радые-перадачы, публікацыю ў газетах і часопісах матэрыялаў па праб-лемах стварэння трывалай кармавои базы, шырока прыцягваць да іх падрыхтоўкі вучоных, кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак, а таксама перадавікоў вытворчасці.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 15 чэрвеня 1992 г. № 364
320 Аб зацвярджэнні В. В. Крывалапава членам калегіі Камі-тэта па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю пры Савеце Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь і аб вызваленні ад гэтых аба-вязкаў Я. Г. Багамазава
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
Зацвердзіць Крывалапава Віктара Васільевіча членам калегіі Камітэта па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю пры Савеце Мініст-раў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы ад гэтых абавязкаў Багамазава Яўгена Георгіевіча ў сувязі з пераходам на іншую работу.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
35
Арт. 321 № 17
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 16 чэрвеня 1992 г. № 367
321 Аб прызнанні часткова страціўшай сілу пастановы Савета Міністраў БССР ад 11 чэрвеня 1991 г. № 228
У сувязі з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 1992 г. «Аб каштоўных паперах і фондавых біржах» Савет Міністраў Рэс-публікі Беларусь п а с т а и а ў л я е: