Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №17 (53)
— даследаванняў Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар НВА парашковай мета-лургіі
— прафесар Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава
— намеснік Міністра адукацыі
— віцэ-прэзідэнт Беларускай навукова-пра-мысловай асацыяцыі
— прэзідэнт Беларускай інжынернай тэхнала-гічнай акадэміі, рэктар Беларускай дзяр-жаўнай політэхнічнай акадэміі
25
Арт. 314 № 17
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 11 чэрвеня 1992 г. № 358
314 Аб прызнанні страціўшымі сілу рашэнняў Урада БССР у сувязі 3 Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь»
У сувязі з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Кантрольнай па-лаце Рэспублікі Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Прызнаць страціўшымі сілу рашэнні Урада БССР згодна з прыкладзеным пералікам.
•Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь " в Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад П чэрвеня 1992 г. № 358
П Е Р А Л I К
•страціўшых сілу рашэнняў Урада БССР
ггЛПаТоН°Ва ЛЛа^П1ртыі БелаРУс> і Савета Міністраў БССР ад 12 мая 1965 г. № 224 «Аб структуры і штатах органаў лартыйна-дзяржаўнага кантролю Беларускай ССР».
2„ 11 установи ЦК Кампартыі Беларусі і Савета Міні-■страў БССР ад 30 лшеня 1966 г. № 303 «Аб паляпшэнні будаўніцт-ва прадпрыемстваў лёгкай, харчовай, мясной і малочнай прамыс-ловасці». 1
V ^аспараджэнІіе Савета Міністраў БССР ад 5 жніўня 1969 г.
"астан0ВЬІ Савета Міністраў БССР ад 29 лістапада
974 г. № 333 «Аб мерах на упарадкаванню ўстанаўлення і вырабу ’^ГРУДНЫХ значкоу і памятных медалёў» (33 БССР 1974 г № 34 арт. 572). ’ ’
26
№ 17
Арт. 314
5. Пункт 5 пастановы ЦК Кампартыі Беларусі і Савета Мініст-раў БССР ад 14 красавіка 1975 г. № 107 «Аб узмацненні нарых-тоўкі і здачы лому і адходаў чорных і каляровых металаў у 1975 годзе».
6. Абзац сёмы пункта 27 пастановы Савета Міністраў БССР ад 28 лістапада 1975 г. № 325 «Аб Дзяржаўным плане развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР на 1976 год».
7. Пункт 8 пастановы ЦК Кампартыі Беларусі і Савета Мініст-раў БССР ад 10 мая 1976 г. № 146 «Аб мерах па прадухіленню забруджвання рэк і іншых вадаёмаў басейна Чорнага мора» ў частцы Камітэта пароднага кантролю БССР.
8. Пункт 8 пастановы Савета Міністраў БССР ад 23 жніўня 1976 г. № 248 «Аб мерах па ўзмацненню аховы ад забруджвання рэк і іншых вадаёмаў басейна Балтыйскага мора» (33 БССР, 1976 г., № 29, арт. 463) у частцы Камітэта народнага кантролю БССР.
9. Пастанова Савета Міністраў БССР ад 22 лістапада 1977 г. № 369 «Пытанні Камітэта народнага кантролю БССР».
10. Пункт 6 пастановы Савета Міністраў БССР ад 4 верасня 1978 г. № 262 «Аб мерах па ўзмацненню барацьбы з карозіяй ме-талаў у народнай гаспадарцы рэспублікі».
11. Пункт 12 пастановы Савета Міністраў БССР ад 14 верасня 1978 г. № 278 «Аб некаторых мерах па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання працоўных рэсурсаў у рэспубліцы».
12. Пункт 6 пастановы Савета Міністраў БССР ад 27 сакавіка 1980 г. № 129 «Аб ходзе выканання міністэрствамі, ведамствамі і выканкомамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў пастаноў ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР па прадухіленню забруджвання рэк і іншых вадаёмаў басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў» у частцы Камітэта народнага кантролю БССР.
13. Пункт 14 пастановы ЦК Кампартыі Беларусі і Савета Мі-ністраў БССР ад 11 красавіка 1980 г. № 163.
14. Пункт 11 Мерапрыемстваў па выкананню пастановы ЦК. КПСС і Савета Міністраў СССР ад 12 чэрвеня 1980 г. № 704 «Аб дадатковых мерах па папярэджванню траўматызму і іншых ня-шчасных выпадкаў», зацверджаных пастановай ЦК Кампартыі Беларусі і Савета Міністраў БССР ад 14 кастрычніка 1980 г. № 370.
15. Пункт 16 пастановы ЦК Кампартыі Беларусі і Савета Мі-ністраў БССР ад 18 верасня 1981 г. № 311 «Аб мерах па выкананню пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 30 чэрвеня 1981 г. № 612 «Аб узмацненні работы па эканоміі І рацыянальнаму выкарыстанню сыравінных, паліўна-энергетычных і іншых матэ-рыяльных рэсурсаў».
27
Арт, 314-315 № 17
16 Абзац апошні пункта 11.4 пастановы Савета Міністраў БССР ад 5 лістапада 1981 г. № 362 «Аб Дзяржаўным плане экана-мічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР на 1982 год».
17. Пункт 19 пастановы ЦК Кампартыі Беларусі і Савета Мі-ністраў БССР ад 16 верасня 1983 г. № 292 «Аб павышэнні эфек-тыўнасці выкарыстання аўтатранспартных сродкаў у народнай гас-падарцы, узмацненні барацьбы з прыпіскамі пры перавозках гру-заў аўтамабільным транспартам і забеспячэнні захаванасці гару-ча-змазачных матэрыялаў».
18. Пункт 3 пастановы Савета Міністраў БССР ад 7 чэрвеня 1985 г № 179 «Аб мерах па пераадоленню п’янства і алкагалізму, выкараненню самагонаварэння» (33 БССР, 1985 г., № 25, арт. 371).
19. Пункт 19 пастановы ЦК Кампартыі Беларусі і Савета Мі-ністраў БССР ад 29 снежня 1985 г. № 396 «Аб дадатковых мерах па ўзмацненню работы па эканоміі І рацыянальнаму выкарыстан-ню паліўна-энергетычных рэсурсаў і нафтапрадуктаў» у частцы Камітэта народнага кантролю БССР.
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 12 чэрвеня 1992 г. № 359
315 Аб Нацыянальным агенцтве Рэспублікі Беларусь па кантролю і інспекцыях пры Міністэрстве абароны
У мэтах забеспячэння выканання Рэспублікай Беларусь абавя-зацельстваў па міжнародных дагаворах і пагадненнях у галіне раз-збраення і кантролю над узбраеннямі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
1. Утварыць на базе аддзела рэалізацыі дагавораў Міністэрст-ва абароны Нацыянальнае агенцтва па кантролю і інспекцыях пры Міністэрстве абароны. Устанавіць ваеннаслужачым і служачым указанага агенцтва аклады ў прымяненні да акладаў па пасадах ваеннаслужачых і служачых упраўленняў цэнтральнага апарату Міністэрства абароны.
2. Зацвердзіць прыкладзенае палажэнне аб Нацыянальным агенцтве Рэспублікі Беларусь па кантролю і інспекцыях пры Міні-стэрстве абароны*.
3. Ускласці на Нацыянальнае агенцтва па кантролю і інспек-цыях пры Міністэрстве абароны:
* Не прыводзіцца.
28
№ 17
Арт. 315
забеспячэнне выканання Рэспублікай Беларусь абавязацельст-ваў па міжнародных дагаворах і пагадненнях у галіне раззбраен-ня і кантролю над узбраеннямі;
ажыццяўленне кантролю за выкананнем дагаворных аоавяза-цельстаў іншымі дзяржавамі — удзельпіцамі дагавораў;
удзел у падрыхтоўцы міжнародна-прававых дакументаў у ваен-най галіне;
удзел на ўзроўні ваенных экспертаў у міжнародных перагаво-рах па ваенных пытаннях;
кіраўніцтва дзейнасцю воінскіх часцей і ваенных прадпрыем-стваў па пытаннях арганізацыі скарачэння ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі;
4. Устанавіць колькасць Нацыянальнага агенцтва Рэспублікі Беларусь па кантролю і інспекцыях пры Міністэрстве абароны 83 адзінкі, у тым ліку 16 адзінак за кошт штатнай колькасці ад-дзела рэалізацыі дагавораў Міністэрства абароны і 67 адзінак за кошт колькасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
5. Міністэрству фінансаў па ўзгадненню з Міністэрствам абароны ў трохтыднёвы тэрмін вызначыць патрэбнасць і выдзеліць дадаткова да зацверджанага бюджэту на ўтрымапне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь грашовыя сродкі для забеспячэння выканання рэспублікай палажэнняў міжнародных пагадненняў у галіне раззбраення і кантролю над узбраеннямі.
6. Міністру абароны Рэспублікі Беларусь у дзесяцідзённы тэр-мін:
зацвердзіць структуру і штат Нацыянальнага агенцтва па кантролю. і інспекцыях пры Міністэрстве абароны;
прадставіць разлік патрэбнасці на выдзяленне замежнаи валюты для забеспячэння інспекцыйнай дзейнасці на тэрыторыі іншых дзяржаў— удзельніц дагавораў;
выдзеліць памяшканні для размяшчэння Нацыянальнага агенцтва па кантролю і інспекцыях пры Міністэрстве абароны і неабходныя для забеспячэння яго функцыянавання і інспекцыйнай дзейнасці замежных інспектараў (наглядальнікаў) сродкі сувязі і аўтамабільны транспарт.
7. Забеспячэнне бяспекі замежных інспектараў і наглядальні-каў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ускласці на Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
Старшыня Савета Міністраў . 7 Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета „ Мшістраў Рэспублікі Беларусь М. Кауко
29
Арт. 316-317
№ 17
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 12 чэрвеня 1992 г. № 360
316 Аб парадку і нормах забеспячэння палявымі (палявым за-беспячэннем) ваеннаслужачых, рабочых і служачых і су-тачнымі ваеннаабавязаных запасу
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь паста наўляе:
1. Устанавіць палявыя (палявое забеспячэнне), якія выплач-ваюцца ваеннаслужачым (акрамя ваеннаслужачых тэрміновай службы), рабочым і служачым за час знаходжання ў вучэбных цэнтрах для адпрацоўкі задач па баявой (вучэбна-баявой) падрых-тоўцы, у лагерах, на палігонах, запасных аэрадромах, манеўрах і вучэннях па-за пунктам пастаяннага раскватаравання воінскай часці або падраздзялення, у памеры 40 рублёў у дзень.
На перыяд, за які падлягаюць выплаце палявыя (палявое за-беспячэнне)’, ваеннаслужачыя, рабочыя і служачыя залічваюцца на катловае забеспячэнне пры воінскай часці па норме агульнавайско-вага пайка за плату з разліку яго кошту.
2. Сутачныя ваеннаабавязаным, прызваным на вучэбныя і пра-верачныя зборы, выплачваць у наступных памерах: салдатам — 15 рублёў, сяржантам і старшынам — 20 рублёў, прапаршчыкам і малодшым афіцэрам — 25 рублёў, старшым афіцэрам — 30 руб-лёў, генералам — 35 рублёў у дзень.
3. Парадак кампенсацыі палявых (палявога забеспячэння) і залічэння на катловае забеспячэнне ваеннаслужачых, рабочых в служачых, выплаты сутачных ваеннаабавязаным запасу вызна-чаецца загадай Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 12 чэрвеня 1992 г. № 361
317 Аб рэгуляванні аплаты працы ваеннаслужачых Узброеных Сіл і пагранічных войскаў
У сувязі з ростам рознічных нэп на тавары і тарыфаў на паслугі і з улікам прынятай Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь з
30
№ 17 Арт. 317
1 мая 1992 г. тарыфнай стаўкі першага разраду для работнікаў усіх галін народнай гаспадаркі ў памеры 1050 рублёў у месяц Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е: