Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №29 (65)

Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №29 (65)

37.47 МБ
ЗБОР ПАСТАНОЎ УРАДА РЗСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
№ 28
22 кастрычніка 1932 г.
Мінсн
ЗБОР ПАСТАНОУ
УРАДА РЗСПУБЛІНІ БЕЛАРУСЬ
Выдаецца
з 1991 года
22 кастрычніка 1992 г.	№ 29 (65)
3 М Е С Т
527.	Аб назначэнні С. В. Гайдукевіча выконваючым абавязкі Старшыні Камітэта па сацыяльнай абароне ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага саставу органаў унутраных спраў, воінаў-інтэрна-цыяналістаў, звольненых у запас (адстаўку), і членаў іх сем’яў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
528.	Аб стварэнні ў структуры цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камі-тэта па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях галоўнага ўпраўлення сельскагаспадарчага машынабудавання.
529.	Аб захаванні за тэхнічнай інспекцыяй працы прафсаюзаў Беларусі правоў нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы і правілаў аховы працы.
530.	Аб намесніках Начальніка Галоўнага ўпраўлення па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры пры Савеце Міністраў Рэс-публікі Беларусь.
531.	Аб мерах па спыненню злоўжывання службовым становішчам нека-торымі службовымі асобамі Узброеных Сіл.
532.	Аб мерах па выкананню рашэння Савета Кантрольнай палаты Рэс-публікі Беларусь ад 4 жніўня 1992 г.
533.	Аб назначэнні А. М. Міхальчанкі Старшынёй Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
534.	Аб увядзенні кантрактнай формы найму на работу кіруючых работ-нікаў і спецыялістаў цэнтральнага апарату Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
535.	Аб членах Праўлення Пенсіённага фонду Рэспублікі Беларусь.
536.	Аб зацвярджэнні Палажэння аб Камітэце па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
1
№ 29
537.	Аб складзе калегіі Камітэта па справах моладзі пры Савеце Міні-страў Рэспублікі Беларусь.
538.	Аб дадатковых мерах па дзяржаўнаму рэгуляванню цэн (тарыфаў) на прадукцыю (тавары, паслугі).
539.	Аб унясенні змяненняў у пункт 16 пастановы Савета Міністраў Рэс-публікі Беларусь ад 24 верасня 1992 г. № 588.
540.	Аб мерах па садзейнічанню рабоце Абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства.
541.	Аб зацвярджэнні формы адзення работнікаў міліцыі.
2
№ 29
Арт. 527-528
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 13 кастрычніка 1992 г. № 623
527 Аб назначэнні С. В. Гайдукевіча выконваючым абавязкі Старшыні Камітэта па сацыяльнай абароне ваеннаслужа-чых, асоб радавога і начальніцкага саставу органаў унут-раных спраў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, звольненых у запас (адстаўку), і членаў іх сем’яў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь паста наўляе:
Назначыць Гайдукевіча Сяргея Васільевіча выконваючым аба-вязкі Старшыні Камітэта па сацыяльнай абароне ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага саставу органаў унутраных спраў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, звольненых у запас (адстаўку), і членаў іх сем’яў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь з пакіданнем на абавязковай ваеннай службе.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 14 кастрычніка 1992 г. № 624
528 Аб стварэнні ў структуры цэнтральнага апарату Дзяржаў-нага камітэта па прамысловасці і міжгаліновых вытворчас-цях галоўнага ўпраўлення сельскагаспадарчага машынабу-давання
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Стварыць у структуры цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камітэта па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях галоўнае ўпраўленне сельскагаспадарчага машынабудавання.
Павялічыць колькасць работнікаў цэнтральнага апарату Камі-тэта на 14 адзінак, у тым ліку за кошт скарачэння колькасці работ-нікаў цэнтральнага апарату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на 11 адзінак.
3
Арт. 528—529 № 29
Міністэрству фінансаў сумесна з Дзяржаўным камітэтам па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях разгледзець пытанне, звязанае з фінансаваннем расходаў на ўтрыманне ўказанай дадат-ковай колькасці работнікаў.
2.	Дзяржаўнаму камітэту па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання разгледзець пытанне аб утварэнні навукова-даследчага і канструктарска-тэхналагічнага інстытута праектавання і распрацоўкі сістэм ма-шын для сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых галін на базе адпа-ведных арганізацый Камітэта і Міністэрства.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	В. Кебіч
Першы намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь	А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 14 кастрычніка 1992 г. № 625
529 Аб захаванні за тэхнічнай інспекцыяй працы прафсаюзаў Беларусі правоў нагляду і кантролю за выкананнем закана-даўства аб працы і правілаў аховы працы
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Да прыняцця Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь Закона «Аб ахове працы» і стварэння дзяржаўнага органа па ахове працы захаваць за тэхнічнай інспекцыяй працы прафсаюзаў Беларусі правы нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы (у частцы аховы працы, рэжыму рабочага часу і часу адпачынку, працы жанчын і падлеткаў) і правілаў аховы працы.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Першы намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
А. Сакалоўскі
4
№ 29
Арт. 530 — 531
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 14 кастрычніка 1992 г. № 626
ЕОА Аб намесніках Начальніка Галоўнага ўпраўлення па рэстаў-рацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры пры Са-веце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Вызваліць Вадап’янава Мікалая Андрэевіча ад абавязкаў першага намесніка Начальніка Галоўнага ўпраўлення па рэстаўра-цыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры пры Савеце Мініст-раў Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераходам на іншую работу.
2.	Назначыць Чарняўскага Ігара Мяфодзьевіча першым намес-нікам Начальніка Галоўнага ўпраўлення па рэстаўрацыі і кансер-вацыі помнікаў гісторыі і культуры пры Савеце Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь,'вызваліўшы яго ад абавязкаў намесніка Начальніка гэтага Упраўлення.
3.	Назначыць Пянькевіча Аляксандра Уладзіміравіча намесні-кам Начальніка Галоўнага ўпраўлення па рэстаўрацьп і кансерва-цыі помнікаў гісторыі і культуры пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Першы намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 15 кастрычніка 1992 г. № 627
KOI Аб мерах па спыненню злоўжывання службовым стано-вішчам некаторымі службовымі асобамі Узброеных Сіл
Разгледзеўшы запіску рабочаіі трупы, створанай распараджэн-нем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 1992 г. № 875р для праверкі фактаў злоўжывання службовым станові-шчам некаторымі службовымі асобамі Узброеных Сіл, дапушча-ных у перыяд, калі яны займалі кіруючыя пасады ў Беларускай ваеннай акрузе, а таксама ў апошні час, Савет Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
5
Apr. 531
№ 29
1.	Звольніць з Узброеных Сіл па службовай неадпаведнасці:
генерал-лейтэнанта Асмалоўскага В. М. — за злоўжыванне службовым становішчам, нізкі ўзровень кіраўніцтва падпарадка-ванымі воінскімі часцямі і адсутнасць кантролю за захаванасцю ваенна-тэхнічнай маёмасці;
генерал-лейтэнанта Румянцава С. С. -— за злоўжыванне службовым становішчам і незабеспячэнне кантролю за захаванасцю ваенна-тэхнічнай маёмасці.
2.	Папярэдзіць аб няпоўнай службовай адпаведнасці першага намесніка Міністра абароны генерал-палкоўніка Кастэнку А. I., які не забяспечыў належнага кантролю за выкананнем рашэнняў Вяр-хоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублі-кі Беларусь у частцы захаванасці матэрыяльна-тэхнічнай базы Узброеных Сіл і не прыняў належных мер да асоб, што дапусцілі злоўжыванне службовым становішчам.
Аб'явіць строгую вымову:
намесніку Міністра абароны генерал-лейтэнанту Кендзюхо-ву М. Р. — за дапушчаную неаб’ектыўнасць пры праверцы фак-таў злоўжыванняў службовых асоб 5-ай танкавай арміі;
намесніку Міністра абароны па ўзбраенню генерал-лейтэнанту Якушаву В. Г. — за нізкую патрабавальнасць да кадраў, недастат-ковы кантроль за забеспячэннем падпарадкаванымі службам! за-хаванасці ўзбраення і ваенна-тэхнічнай маёмасці.
Аб’явіць вымову намесніку Міністра абароны па тылу генерал-маёру Зуеву А. А. за нізкую патрабавальнасць да кадраў, слабы кантроль за забеспячэннем падпарадкаванымі службам! захава-насці ваенна-тэхнічнай маёмасці, сур’ёныя недахопы ў арганізацыі ваеннага гандлю.
Прыняць да ведама, што:
пасады першага намесніка Міністра абароны і намесніка Мі-ністра абароны, займаемыя да цяперашняга часу адпаведна гене-рал-палкоўнікам Кастэнкам А. I. і генерал-лейтэнантам Кендзю-ховым М. Р., а таксама пасада намесніка Міністра абароны па вы-хаваўчай рабоце і кадрах скарочаны;
Міністрам абароны прыняты меры па прыцягненню да адказ-насці іншых службовых асоб Узброеных Сіл, якія дапусцілі злоў-жыванні.
3.	Міністру абароны вырашыць пытанне аб адказнасці началь-ніка штаба — першага намесніка камандуючага 7-ай танкавай ар-міяй генерал-маёра Раманенкі А. П. пасля завяршэння праводзі-май Пракуратурай праверкі.
6
№ 29
Apr. 531
4	Звярнуць увагу Міністра абароны генерал-палкоўніка Каз-лоўскага П. П. на факты крадзяжу ваеннай маёмасці і злоўжыван-ня некаторымі асобамі службовым становішчам, якія не спы-няюцца.
Міністэрству абароны прыняць дадатковыя меры па ўмацаван-ню правапарадку і дысцыпліны ва Узброеных Сілах, забеспячэнню захаванасці тэхнікі і ваеннай маёмасці і спыненню фактаў злоў-жывання службовым становішчам службовымі асобамі.
5.	Прасіць Пракуратуру стварыць следчую трупу для рассле-давання крымінальнай справы ў адносінах да службовых асоб 2-ой арміі проціпаветранай абароны, а таксама камерцыйных структур, якія ўзаемадзейнічаюць з ёй.
Пытанне аб адказнасці начальніка штаба — першага намесніка камандуючага проціпаветранай абаронай генерал-лейтэнанта Ва-сільева М. А., былых службовых асоб 2-ой арміі проціпаветранай абароны, упраўлення гандлю Беларускай ваеннай акругі, а таксама ваенгандлю № 16 вырашыць па выніках праверкі, праводзімай Пракуратурай.