Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №29 (65)

Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №29 (65)

37.47 МБ
Даходы, якія атрыманы ў выніку перавышэння гранічных узроў-няў рэнтабельнасці, устаноўленых у дадатку да гэтай пастановы, уносяцца прадпрыемствамі-манапалістамі незалежна ад падпа-радкаванасці і форм уласнасці ў дзяржаўны бюджэт з прыбытку, што застаецца ў іх распараджэнні.
Міністэрству фінансаў вызначыць парадак адабрання прыбытку ад перавышэння гранічных узроўняў рэнтабельнасці і прывесці ў
17
Арт. 538
№ 29
адпаведнасць з гэтай пастановай выдадзеныя нарматыўна-інструк-тыўныя дакументы.
Да службовых асоб, вінаватых у парушэнні цэнаўтварэння, прымяняюцца меры адказнасці заканадаўствам.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
дзеючага парадку згодна з дзеючым
В. Кебіч
М. Каўко
Дадатак
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 каст-рычніка 1992 г. № 634
Гранічныя ўзроўні рэнтабельнасці па прадукцыі (таварах, паслугах) прадпрыемстваў-манапалістаў
Узровень рэнтабельнасці (у працэнтах да сабекошту)
Прадукцыя нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў	20
Прадукцыя горназдабываючых прадпрыемстваў усіх галін прамысловасці, горна-металургічных прадпрыемстваў каляровай металургіі, горна-хімічных, лесанарыхтоўчых прадпрыемстваў, паліўныя брыкеты	40
Прадукцыя металургічных*, машынабудаўнічых*, дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, прадпрыемстваў хімічнай, нафтахімічнай, лёгкай, цэлюлозна-папя-ровай* прамысловасці, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў*, прадпрыемстваў іншых галін	25
Камбікармы	108 (да сабекошту за вылікам кошту сыраві-ны і матэрыялаў)
Хлеб, хлебабулачныя вырабы, мука, крупы, дзіцячае харчаванне	15
Малако і малочныя прадукты	15**
Мяса і мясныя прадукты	10**
* Калі ў сабекошце прадукцыі ўдзельная вага кошту пакупных матэрыялаў, сыравіны, паўфабрыкатаў і камплектуючых вырабаў складае звыш 85 працэнтаў, гранічны ўзровень рэнтабельнасці ўстанаўліваецца ў памеры 15 працэнтаў.
** Нарматыў рэнтабельнасці прымяняецца з 1 студзеня 1993 г.
18
Арт. 538-539
№ 29
Узровень рэнтабельнасці (у працэнтах да сабекошту)
20
25
30
30
30
50 (да выдаткаў абарачэння)
3 (да тавараабароту)
8 (да тавараабароту)
Тытунёвыя вырабы, дрожджы, лімонная кіслата, харчовая соль
Іншыя віды харчовай прадукцыі
Лекавыя сродкі і вырабы медыцынскага
прызначэння
Паслугі прадпрыемстваў сувязі
Прадукцыя выдавецкай дзейнасці, паліграфічныя работы і паслугі
Перавозкі ўсімі відамі транспарту
Паслугі забеспячэнска-збытавых арганізацый і прадпрыемстваў
Прадпрыемствы і арганізацыі аптовага гандлю
Прадпрыемствы і арганізацыі рознічнага гандлю
Заўвага. Па прадукцыі (таварах, паслугах), на якую ўстаноўлены рэнтныя плацяжы, гранічны ўзровень рэнтабельнасці вызначаецца без іх уліку.
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 19 кастрычніка 1992 г. № 635
KQQ Аб унясенні змяненняў у пункт 16 пастановы Савета Міні-страў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 1992 г. № 588
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Выкласці абзацы першы і другі пункта 16 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 1992 г. № 588 «Аб сур’ёзных недахопах у рабоце дзяржаўных і гаспадарчых органаў, службовых асоб па абароне эканамічных інтарэсаў рэспублікі» ў наступнай рэдакцыі:
«Устанавіць дзяржаўную манаполію на продаж вінна-гарэлач-ных і каньячных вырабаў, іншых а л нагольных напіткаў, тытуневых вырабаў і піва, якія вырабляюцца ў рэспубліцы, маючы на увазе рэалізацыю ўказаных тавараў насельніцтву толькі праз сетку прад*
19
Арт. 539—540
№ 29
прыемстваў дзяржаўнага гандлю і спажывецкай кааперацыі, a таксама дзяржаўныя гандлёвыя прадпрыемствы, здадзеныя ў арэн-ду пры захаванні цэнтралізаванага забеспячэння іх рыначнымі фондамі на гэтыя тавары.
Выканкомам гарадскіх і раённых Саветаў народных дэпутатаў унесці змяненні, якія вынікаюць з гэтага пункта, у раней выдадзе-ныя дазволы (ліцэнзіі) на продаж указанай прадукцыі».
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 20 кастрычніка 1992 г. № 636
540 Аб мерах па садзейнічанню рабоце Абароннага спартыўна» тэхнічнага таварыства
У мэтах аказання садзейнічання рабоце Абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства (АСТТ) па героіка-патрыятычнаму выха-ванню насельніцтва, падрыхтоўцы спецыялістаў для Узброеных Сіл, кадраў масавых тэхнічных прафесій, развіццю тэхнічных, пры-кладных і авіяцыйных відаў спорту, тэхнічнай творчасці моладзі Савет Міністраў Рэспублікі'Беларусь пастанаўляе:
1.	Міністэрству абароны:
шырэй выкарыстоўваць магчымасці вучэбных арганізацый і аэраклубаў Абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства для пад-рыхтоўкі. і перападрыхтоўкі ваенна-тэхнічных спецыялістаў з ліку прызыўнікоў і ваеннаабавязаных запасу для Узброеных Сіл, Пагра-нічных і Унутраных вонскаў, а таксама першапачаткой падрыхтоў-кі юнакоў для паступлення ў ваенныя авіяцыйныя вучылішчы лёт-чыкаў;
захаваць існуючы парадак перадачы ўказаным арганізацыям узбраення, спецыяльнай тэхнікі і маёмасці ў адпаведнасці з табелям! і нормамі забеспячэння.
2.	Міністэрству абароны сумесна з Рэспубліканскім саветам Абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства перагледзець пра-грамы падрыхтоўкі ваенна-тэхнічных спецыялістаў, формы павы-
20
№ 29
Арт. 540
шэння кваліфікацыі кіруючага і навучальнага саставу вучэбных арганізацый указанага таварыства і ўвесці іх у дзеянне ў 1993 годзе.
Прыняць прапанову Абароннага спартыуна-тэхнічнага таварыства, узгодненую з Міністэрствам аоароны, аб тым, што асобы афіцэрскага саставу Узброеных Сіл СССР, адкамандзіраваныя раней Міністэрствам абароны СССР для далеишага праходжання службы ў Абаронным спартыўна-тэхнічным таварыстве, лічацца ў саставе кадраў Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь.
3.	Зацвердзіць пералік пасад, якія замяшчаюцца асобамі афі-цэрскага саставу Узброеных Сіл, прыкамандзіраванымі да Абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства, згодна з дадаткам*.
Прадаставіць старшыні Рэспубліканскага савета Абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства права назначэння на пасады асоб афіцэрскага саставу, прыкамандзіраваных да таварыства.
Грашовае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ўказаных асоб афіцэрскага саставу праводзіцца ў парадку, дзеючым у сістэме Міністэрства абароны, за кошт сродкаў Абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства.
4.	Абароннаму спартыўна-тэхнічнаму таварыству. Міністэрству адукацыі, Міністэрству абароны, Дзяржаўнаму камітэту па фізіч-най культуры і спорту забяспечыць далейшае развіццё тэхнічных, прыкладных і авіяцыйных відаў спорту, шырокае прыцягненне мо-ладзі ў работу тэхнічных гурткоў па мадэліраванню, дэльтаплане-рызму, рацыяналізацыі і вынаходніцтву.
Міністэрству фінансаў прадугледжваць у рэспубліканскім бю-джэце выдзяленне Абароннаму спартыўна-тэхнічнаму таварыству грашовых сродкаў на пакрыццё расходаў па развіццю авіяныйных і тэхнічных відаў спорту, што не пакрываюцца за кошт гаспадар-чаразліковай дзейнасці ўказанага таварыства.
5.	Дзяржаўнаму камітэту па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях сумесна з Дзяржэканомпланам і адпаведнымі міні-стэрствамі і ведамствамі вывучыць магчымасць вытворчасці ў рэс-публіцы спартыўных матацыклаў, аўтамабіляў, картаў, дэльта-лётаў, дэльтапланаў, мікралітражных рухавікоў, радыёапаратуры і іншых відаў спартыўнай тэхнікі, неабходных для развіппя тэх-нічных, прыкладных і авіяцыйных відаў спорту, і ўнесці ў чэрвені 1993 г. у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы па да-дзенаму пытанню.
6.	Рэкамендаваць выканкомам абласных, гарадскіх, раённых Саветаў народных дэпутатаў:
* Не прыводзіцца.
21
Арт. 540 № 29
аказаць дапамогу саветам Абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства ў рабоце па падрыхтоўцы спецыялістаў для Узброеных Сіл, кадраў масавых тэхнічных прафесій, у стварэнні сумесных і малых прадпрыемстваў, вытворчых майстэрняў і іншых арганіза-цый таварыства;
адшукаць магчымасці для будаўніцтва ў бліжэйшыя гады за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў інтэрнатаў для курсантаў школ Абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства, мотатрэкаў, шашэй-на-кальцавых трас, картадромаў, водных станцый і іншых спар-тыўных аб’ектаў з улікам запатрабаванняў і інтарэсаў грамадзян, асабліва моладзі.
7.	У мэтах умацавання матэрыяльнай базы Абароннага спар-тыўна-тэхнічнага таварыства міністэрствам, ведамствам і іншым органам, упаўнаважаным кіраваць дзяржаўнай маёмасцю, што знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, дазваляць у неабходных выпадках падведамным прадпрыемствам, аб’яднанням і арганіза-цыям бязвыплатную перадачу залішняй і невыкарыстоўваемай тэхнікі. апаратуры, абсталявання і вучэбных дапаможнікаў арга-нізацыям таварыства.
Рэкамендаваць выканаўчым камітэтам мясцовых Саветаў народных дэпутатаў прыняць аналагічныя рашэнні ў адносінах да прадпрыемстваў, аб’яднанняў і арганізацый, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці.
8.	Міністэрству рэсурсаў і іншым рэгулюючым органам праду-гледжваць выдзяленне Абароннаму спартыўна-тэхнічнаму тавары-ству неабходных матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў.
9.	Рэкамендаваць міністэрствам і ведамствам, прадпрыемствам і арганізацыям шырэй выкарыстоўваць магчымасці арганізацый Абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства для падрыхтоўкі кадраў масавых тэхнічных прафесій на дагаворных пачатках з са-ветамі таварыства.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
22
Арт. 541
№ 29
ПАСТАНОВЛ САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 20 кастрычніка 1992 г. № 637
541
Аб зацвярджэнні формы адзення работнікаў міліцыі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1	. Зацвердзіць прадстаўленыя Міністэрствам унутраных спрау узоры формы адзення раоотнікаў міліцыі.
2	Дзяржэканомплану, канцэрну «Беллегпром», Міністэрству оэсурсах Дзяржаўнаму камітэту па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях і іншым рэспубліканскім рэгулюючым органам пра-Хл“ ^	3 1993 ™а 5 »'”*“ заказе пастау-
ку Мівістэрству унутраных спраў форменнага адзення для рае нікаў міліцыі.
3	. Міністэрству фінансаў прадугледзець выдзяленне бюджэтньх асігнаванняў для забеспячэння работнікаў міліцыі форменным адзеннем і абуткам.