Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №29 (65)
6. У сувязі з тым, што для рэалізацыі тэхнікі і ваенна-тэхніч-най маём'асці Узброеных Сіл у Міністэрстве абароны ўтворана камерцыйнае ўпраўленне, забараніць камерцыиную дзеннасць у аб’яднаннях, злучэннях, часцях, ваенна-вучэбных установах і арга-нізацыях Узброеных Сіл, якія дыслацыруюцца на тэрыторыі рэс-публікі.
7. Устанавіць, што выкарыстанне ваеннаслужачых тэрміновай службы на работах, не звязаных з выкананнем задач воінскай службы, можа праводзіцца толькі па рашэнню Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
8. Міністэрству абароны. Міністэрству ўнутраных спраў з удзе-лам Пракуратуры прапрацаваць пытанне аб стварэнні ў гарнізо-нах штатных ваенных камендатур і падраздзяленняў ваеннай мілі-цыі з наданнем ім паўнамоцтваў па забеспячэнню грамадскага парадку, вышуку ваеннаслужачых, якія самавольна пакінулі воін-скую часць, і 'захаванасці ваенна-тэхнічнай маёмасці і неабходныя прапановы ў месячны тэрмін прадставіць у Савет Міністраў Рэс-публікі Беларусь.
9. Лічыць немэтазгодным далейшае функцыяніраванне ва Узброеных Сілах рэспублікі інстытута няштатных ваенных дазнаў-цаў. Міністэрству абароны па ўзгадненню з Пракуратурай у месячны'тэрмін унесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб увядзенні ў злучэннях і часцях Узброеных Сіл насад штатных ваенных дазнаўцаў.
7
Арт. 531-532
№ 29
10. Міністэрству абароны да 1 сакавіка 1993 г. правесці атэ-стацыю афіцэрскіх кадраў Узброеных Сіл.
11. Міністэрству абароны, Міністэрству ўнутраных спраў, Га-лоўнаму ўпраўленню пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць доступ ва ўстаноўленым парадку ў воінскія часці бацькоў і блізкіх сваякоў ваеннаслужачых, а так-■сама прадстаўнікоў Арганізацыі салдацкіх маці, прадпрыемстваў і ўстаноў, у працоўных калектывах якіх працавалі ваеннаслужачыя тэрміновай службы да прызыву на вайсковую службу.
12. Міністэрству інфармацыі сумесна з Міністэрствам абароны прапрацаваць пытанне аб стварэнні Беларускай ваеннай рэдакцыі тэлеі радыёперадач.
13. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на ўпраўленне грамадскай бяспекі і абароны Кіраўніцтва Справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Першы намеснік Кіраўніка
Спраў Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 15 кастрычніка 1992 г. № 628
532 А® мерах па выкананню рашэння Савета Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 1992 г.
У мэтах выканання рашэння Савета Кантрольнай палаты Рэс-публікі Беларусь ад 4 жніўня 1992 г. «Аб процізаконных дзеяннях дырэктара племсаўгаса «Задняпроўскі» і патуранні яму органаў дзяржаўнага кіравання» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а-станаўляе:
1. Прыняць да ведама, што Аршанскім райвыканкомам праве-дзена дзяржаўная рэгістрацыя племсаўгаса «Задняпроўскі» ў якас-ці дзяржаўнага прадпрыемства.
Лічыць немэтазгодным выкарыстанне Ю. Р. Савіцкага на паса-дзе дырэктара племсаўгаса «Задняпроўскі».
2. Віцебскаму аблвыканкому ва ўстаноўленым парадку прыцяг-нуць да адказнасці намесніка старшыні аблвыканкома Андрэйчан-ку У. П. за незабеспячэнне арганізацыі выканання рашэнняў Саве-8
№ 29
Арт. 532
та Міністраў Рэспублікі Беларусь па фарміраванню ўласнасці рэспублікі і абароне спажывецкага рынку і старшыню Аршанскага райвыканкома Веславухава М. М. — за парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры рэгістрацыі племсаўгаса «Задняпроўскі» ў якас-ці даччынога прадпрыемства акцыянернага таварыства «Аграплем-саюз».
3. Указаць Міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Міра-чыцкаму Ф. У. на дапушчаную марудлівасць у арганізацыі дзей-насці перададзеных Міністэрству дзяржаўных прадпрыемстваў, якія раней уваходзілі ў акцыянернае таварыства «Аграплемсаюз».
4. Звярнуць увагу Старшыні Дзяржаўнага камітэта па знешніх эканамічных сувязях Радкевіча У. В. на адсутнасць належнага кантролю за работай падведамных службаў, што пацягнула за сабой прыняцце процізаконнага рашэння ў адносінах да сумеснага прадпрыемства «Віталія».
5. Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Камітэту па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю пры Савеце Міністраў Рэспублі-кі Беларусь, Дзяржаўнаму камітэту па знешніх эканамічных сувязях сумесна з іншымі зацікаўленымі да 1 студзеня 1993 г. разгле-дзець з удзелам італьянскай фірмы «Чыпел Інтэрнэйшнл К°Лтд» пытанне аб арганізацыі дзейнасці сумеснага прадпрыемства «Віта-лія» ў адпаведнасці з патрабаваннямі, прадугледжанымі дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6. Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання прыняць меры да кампенсавання племсаўгасам «Задняпроўскі» страт бюджэту, выкліканых проціпраўнымі дзеяннямі гэтага племсаўгаса пры раз-дзяржаўленні ўласнасці і прыватызацыі жылля.
7. Брэсцкаму, Віцебскаму, Мінскаму і Магілёўскаму аблвыкан-комам у двухтыднёвы тэрмін забяспечыць ва ўстаноўленым парадку перарэгістрацыю ў выканкомах раённых Саветаў народных дэ-путатаў прадпрыемстваў, якія ўваходзілі раней у акцыянернае таварыства «Аграплемсаюз», у якасці дзяржаўных прадпрыемст-ваў.
8. Упраўленню па справах сельскай гаспадаркі і харчавання Кі-раўніцтва Справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць кантроль за выкананнем дадзенай пастановы.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Першы намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
А. СакалоўскІ
9
Apr. 533—534 № 29
ПАСТАНОВА CABETA МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 15 кастрычніка 1992 г. № 629
533 Аб назначэнні А. М. Міхальчанкі Старшынёй Камкэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Назначыць Міхальчанку Аляксандра Мікалаевіча Старшынёй Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэс-публікі Беларусь.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Першы намеснік Кіраўніка
Спрау Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
А. Сакалоўскі
ПАСТАНОВА САВЕТА М1Н1СТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 19 кастрычніка 1992 г. № 630
53| Аб увядзенні кантрактнаи формы найму на работу кіруючых работнікаў і спецыялістаў цэнтральнага апарату Міністэр-ства жыллёва-камунальнай гаспадарк!
У мэтах удасканальвання работы цэнтральнага апарату Міні-стэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Савет Міністраў Рэс-публікі Беларусь п а с т а и а ў л я е:
1. Прыняць прапанову Міністэрства жыллёва-камунальнай гас-падаркі, узгодненўю з Дзяржэканомпланам, Міністэрствам юсты-цыі, Міністэрствам'фінансаў і Дзяржаўным камітэтам па працы і •сацыяльнай абароне насельніцтва, аб увядзенні ў парадку эксперы-мента кантрактнаи формы найму на работу кіруючых работнікаў і спецыялістаў цэнтральнага апарату гэтага Міністэрства.
2. Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Дзяржаўна-му камітэту па працы і сацыяльнаи абароне насельніцтва па ўзгад-ненню з Міністэрствам юстыцыі і Федэрацыяй прафсаюзаў Белару-сі ў месячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць палажэнне аб кант-10
№ 29
Арт. 534—536
рактнай форме найму на работу, вызначыць парадак увядзення гэтай сістэмы ў центральным апараце ўказанага Міністэрства.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛ1К1 БЕЛАРУСЬ ад 19 кастрычніка 1992 г. № 631
535 Аб членах Праўлення Пенсіённага фонду Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
Зацвердзіць Макейчанку Барыса Андрэевіча і Свяржа Анатолія Іосіфавіча членамі Праўлення Пенсіённага фонду Рэспублікі' Беларусь, вызваліўшы ад гэтых абавязкаў Корбута Мікалая Пятро-віча ў сувязі з пераходам на іншую работу.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 19 кастрычніка 1992 г. № 632
536 Аб зацвярджэнні Палажэння аб Камітэце па справах мола-дзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб Камітэце па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
11
Арт. 536
№ 29
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка
1992 г. № 632
ПАЛАЖЭННЕ
аб Камітэце па справах моладзі пры
Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
1. Камітэт па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублі-кі Беларусь* з’яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
2. Камітэт у сваёй дзейнасці кіруецца дзеючым заканадаўствам і дадзеным Палажэннем.
3. Камітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у цесным узаемадзеян-ні з міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі, ведамствамі, выкан-комамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў, установамі і арга-нізацыямі, зацікаўленымі ў вырашэнні праблем моладзі.
4. Галоўнымі задачамі Камітэта з’яўляюцца:
забеспячэнне палітычных, сацыяльных, эканамічных, аргані-зацыйных, прававых умоў для развіцця маладзёжнай палітыкі ў рэспубліцы;
_узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі мала-дзёжнымі аб’яднаннямі, каардынацыя дзейнасці міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і ведамстваў у галіне маладзёжнай паліты-кі, а таксама забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў маладых грамадзян;
^падрыхтоўка праектаў заканадаўчых і іншых нарматыўных ак-таў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Камітэта, і прад-стаўленне іх на разгляд у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь;
распрацоўка рэспубліканскіх комплексных і мэтавых праграм па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, унясенне пра-паноў у адпаведныя органы па фінансаванню гэтых праграм;
забеспячэнне прававой, сацыяльнай падтрымкі маладой сям’і;
распрацоўка сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі, дзяржаў-нымі камітэтамі і ведамствамі сістэмы мер па эканамічнай, аргані-зацыйнай, прававой падтрымцы маладзёжнага прадпрымальніцт-ва, далучэнне моладзі да практычнага вырашэння сацыяльна-эка-намічных і экалагічных праблем.
* У далейшым называецца Камітэтам.