Гістарычны краявід. Жывапіс Віктара Маркаўца
Выдавец: Юніпак
Памер: 11с.
Мінск 2005
ГІСТАРЫЧНЫ КРАЯВІД
Ж Ы В А П I С
ВІКТАРА МАРКАўЦА
УДК [75+929 Маркавец] (084.1)
ББК 85.1
3-36
ISBN 685-6745-42-Х
© Маркавец В., 2005
© Гаранская Т., тэкст, 2005
© Афармленне. ЗАТ “Юніпак”, 2005
ЖЫВАПІС
Віктара Маркаўца
Заслаўе. Курганы над Замачкам. Панарама. 2005 г.
Усяго 30—40 хвілін язды ад Мінска — і вы трапляеце ў горад з вялікай гісторыяй — старажытнае Заслаўе. Яго храмы бялюткімі, стромкімі вежамі прыкметныя здаля.
Яны хораша ўпісаліся ва ўзгоркавы ландшафт, які ўтрымлівае бачныя і нябачныя гісторыка-культурныя каштоўнасці. Іх назапасілася нямала болей як за тысячу годоў.
Заслаўе ўваходзіць у лік дзесяці самых старых старажытных гарадоў Беларусі, сярод якіх ён чацвёрты пасля Полацка, Віцебска і Турава. Гучанне назваў гэтых гарадоў ахунае нас у таямніцы глыбокай гісторыі, з нетраў якой асацыятыўна паўстаюць вобразы пачынальнікаў гісторыі Беларусі — Рагвалода, Тура, Рагнеды, Ізяслава, Брачыслава, Усяслава... Слава, слава, слава — адгукаецца рэхам у нашай свядомасці.
Гісторыя горада славутая паданнем пра Рагнеду, якое было запісана ў шэрагу летапісных зводаў — Лаўрэнцьеўскім, Акадэмічным, Радзівілаўскім, Ніканаўскім, Патрыяршым, Тыпаграфскім, Уваскрэсенскім, Ільвоўскім летаггісах і Маскоўскім летапісным зводзе канца XV стагоддзя. Падзеі, апісаныя ў паданні, набылі ключавое значэнне ў гісторыі некалькіх народаў, таму яно старанна перапісвалася летапісцамі на працягу некалькіх стагоддзяў. Тэксты ў дапаўняючых адзін аднаго варыянтах раскрылі шырокую карціну трагічнага лёсу і адначасова, высокай місіі Рагнеды і яе сына Ізяслава, ў адраджэнні Полацкай зямлі, у распаўсюджванні Хрысціянства на ёй.
Пытанне аб паходжанні падання займала розумы карыфеяў гістарычнай навукі
Б.А.Рыбакова, М.В.Доўнар-Запольскага, М.М.Карамзіна, М.у.Кастамарава, Д.С.Ліхачова, В.М.Тацішчава, БА.Раманава і іншых.
Прадметам іх даследванняў было высвятленне месца напісання падання і грунт гістарычных падзеяў, які абумовіў пераўтварэнне лёсу князёўны ў легендарную гісторыю, падзеі якой на працягу многіх стагоддзяў служылі прыкладам духоўнай няскоранасці яго гераіні.
Заслаўе даследвалася археолагамі і гісторыкамі яшчэ ў XIX стагоддзі, але асаблівы ўклад у справу вывучэння гісторыі і рэканструкцыі гісторыі горада быў унесены беларускімі археолагамі XX стагоддзя. Сярод іх вызначыліся асаблівымі дасягненнямі А.М.Ляўданскі, Г.В.Штыхаў і ЮА.Заяц. На падставе археалагічных вышукаў яны зрабілі радыкальна важныя высновы, што дапоўнілі
доследы летапісных сведчанняў пра гісторыю Заслаўя. Гэта дазволіла ўнесці карэктывы ў характарыстыку і даціроўку асноўных археалагічных і гістарычных аб’ектаў, больш шырока і дакладна інтэрпрэтаваць этапы і асаблівасці гістарычнага лёсу горада. I гэта знайшло багатае адлюстраванне ў шматлікіх навуковых публікацыях і першых кнігах пра Заслаўе.
Тым не менш, вывучэнне гісторыі Заслаўя, нават у археалагічным аспекце, нельга лічыць завершаным: шмат пытанняў засталося неасветленых паводле нераскапаных археалагічных комплексаў пасада і замчышча старажытнага горада, ды іншых аб’ектаў, a таксама больш позніх археалагічных помнікаў. Да таго ж спецыфіка публікацый археолагаў пра Заслаўе носіць пераважна інвентарна-
факталагічны характар. Гэта якасць характэрная кнігам і артыкулам археолагаў ва ўсім свеце, што мае аб’ектыўныя прычыны. Але яна ж правакуе напісанне дадатковых гістарычных прац з мэтай увядзення дасягненняў археалагічнай навукі, у даным выпадку — паводле вывучэння старажытнасцяў Заслаўя, — у шырокі гістарычны кантэкст.
Ад старажытнай гісторыі Заслаўя, якая была вялікай і значнай у сферы ўтварэння духоўных і матэрыяльных першаасноў нашага народа, у сучаснай матэрыяльнай культуры горада засталося, здаецца, зусім няшмат. Гэта сціплыя прыкметы мінуўшчыны:
— амаль згладжаныя ў прыродным рэльефе купкі кургановых могільнікаў;
— малазразумелыя сучаснаму чалавеку архаізмы ў мясцовых назвах — Чорная гара, рэчка Чарніца, вёска Валоўшчына і іншыя;
— вылучаныя падчас археалагічных раскопак рэчы — гліняныя гаршчэчкі, шыйныя
ля Дзехнаўкі. 2005 г.
Заслаўе. Курганы
грыўны, бранзалеты, наканечнікі стрэлаў, сякеры і да таго падобнае — для маладасведчанага чалавека сёння яны мала што здатныя распавесці пра мінуўшчыну або пераканаць у выразнай адметнасці яе хады.
Тым не менш, рэшткі побыту тых, хто жыў нават больш за тысячу год таму назад тут, дзе цяпер стаіць Заслаўе, таксама як і фальклор, як народнае мастацтва, што з’яўляецца часткай ужо сучаснай культуры беларускага народа, маюць у сабе магутны водгук пачаткаў беларускай гісторыі і этнакультуры, вартыя ўшанавання нароўні з ацалелымі храмамі, замкамі, гарадзішчамі і іншымі ВЯЛІКІМІ ПОМНІКАМІ , і таксама здатныя распавесці вельмі шмат аб тых, хто калісьці жыў на нашай зямлі.
Элементы архаікі між нашай волі грунтоўна асталяваліся ў свядомасці кожнага праз самыя разнастайныя праявы і элементы побыту — архаічныя элементы драўлянага дойлідства, формы народнага адзення і
Заслаўе.
Таямніцы рэчкі Чарніцы. 1997г.
абраднасці, этнаграфію і іншае, і ўжо гэтым патрабуюць да сябе асаблівай ўвагі. Таму, маючы магчымасць спазнаць іх сутнасць праз гісторыю Заслаўя і матэрыяльную культуру горада, мы маем магчымасць спазнаць сябе, вытокі ўласнай асабовасці і непаўторнасці ў гэтым свеце.
Гісторыя Заслаўя пачалася значна раней, чым пасяліліся тут Рагнеда і Ізяслаў, чым паўсталі храмы; нават раней, чым пасяліліся на правым беразе Свіслачы дзесьці ў IX стагоддзі полацкія дружыннікі, усталяваўшы тут фарпост Полацкай зямлі на гандлёвым шляху
Заслаўе.
Свіслач пад гарадзішчам.
2000 г.
Заслаўе. Рака Чарніца. 2005 г.
“3 варагаў у грэкі”. Сведкамі пачатковай гісторыі былі Чорная гара, рэкі Чарніца, Свіслач і ттіматлікія пагоркі, на якіх потым і раскінуўся горад з гарадзішчамі “Замачак”, “Вал”, пасадам і селішчамі навокал.
У даўнія часы ўсе найстаражытнейшыя гарады, як і Заслаўе, узводзіліся на гарах, 6ы ў той колішняй беларускай прыказцы: — “Дзе той груд, там даўней было места” Гэта не было выпадковым. Акрамя выгоднасці размяшчэння паселішча, замка, храма на высокім месцы ў абарончым сэнсе, гэта яшчэ мела сувязь з рэлігійнымі поглядамі продкаў на набліжанасць верхніх кропак узвышшаў да Бога. Такім чынам, па меркаванні археолага Заслаўя Ю.Зайца на Чорнай гары размяшчалася капішча, да якога можна было патрапіць па “Свяшчэннай дарозе” (трасіроўка
вуліцы Вялікая ў Заслаўі), прайшоўшы па мосце цераз рэчку Чарніцу.
У рэчках нашы продкі бачылі жаночы пачатак. Вада, як першавада, уяўлялася нараджаючай жыццё: — як сімвал плоднасці, яна прысутнічае ў абрадах усіх этапаў земляробчай абраднасці. 3 рэчкамі атаясамлівалі ўяўленні аб прыгажосці, чысціні і здароўі, і пры гэтым — іпастась вады ніколі не разглядалася толькі як знешняе яе ўздзеянне на чалавека. Існавала перакананне, што вада нясе боскую сілу дабра. Рух плыні вады ў рацэ атаясамліваўся з рухам часу.
Рака часу, аднайменная Богу часу Кронасу, — сімвалізавала першастыхію ВАДЫ, якая адчыняе шлях у царства памерлых. 3 таямнічымі якасцямі вады ў рацэ звязаныя ўяўленні аб яе здольнасці служыць
прыстанішчам звышнатуральных сілаў. У Мінскім раёне існаваў шэраг паданняў, паводле якіх рэчышчы пракладзены асілкамі, каторых нямала ў часы глыбокай даўніны было на гэтай зямлі.
У Заслаўі праз рэчку Чарніца ля Чорнай гары, дзе здзяйснялася трызна па памерлых, ад паселішча да пахавальнага кургановага могільніка ішла “Святая дарога”. Прыклады падобных дарог —” Via sacra” — пашыраныя ў славянскай практыцы з архаічных часоў. Заслаўская Чарніца атрымала сваю назву ва ўнісон назве Чорнай гары, бо прызначэнне гэтых сакралізаваных аб’ектаў было аднолысавым. У архаічнай свядомасці нашых продкаў рака выконвала ролю падзелу паміж
Заслаўе. Чорная гара. 2005 г.
светам жывых і светам памерлых. Гэтым тлумачыцца назва ракі — Чарніца — якая перасякала “дарогу смерці”, і ляжала ў падножжы Чорнай гары.
Праз сакралізаваную раку абавязкова пракладваўся таксама сакралізаваны мост. У праславянскай міфалогіі матыў моста звязваўся са светам памерлых, бо існавала меркаванне, што па мосце душы памерлых трапляюць у Вырай.
У пахавальнай абраднасці мост служыў для ўстанаўлення сувязі з замагільным светам. Паводле казачнага фальклору Беларусі, гэты мост павінен быць калінавым.
Менавіта на такім мосце казачны герой сустракаецца са Змеем. Каля калінавага моста
Заслаўе. Крыніца ля царквы. 2005 г.
звычайна збіраюцца русалкі. Паводле дайшоўшых да нашага часу беларускіх замоваў, па Залатым калінавым мосце прыходзіць старэнькі дзядок, каб пазбавіць людзей ад няшчасцяў, а хворых — ад хваробаў.
Чорная гара не была адзінай у Заслаўі і вакол яго. Былі яшчэ Лысая гара, Змяіная гара, Прусава гара і іншыя. Назвы гэтыя захаваліся ў архіўнай дакументацыі горада (тэстаменты, судовыя дакументы, інвентары). “Каляровыя” назвы гор распаўсюджаныя на Беларусі. Вядома Чырвоная гара ў вёсцы Чашын Уздзенскага раёна Мінскай вобласці, гара Зелянец у вёсцы Клёнікі калісьці Чыжоўскай гміны, Залатыя горкі ў Мінску і ў вёсцы Залатая Горка Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, і яшчэ шмат іншых.
Наданне магічных якасцяў каляровасці — неад’емная з’ява пракультуры беларускага народа, засведчаная ў прыказцы: — “Сам
гаспадар па небе ходзіць, тры кролікі паводзіць. На сінім едзе, белым паганяе, a чырвоным, ды харошанькім, з вочка боль зганяе!”
Што датычыць чорнага колеру, — семантыка яго мае надзвычай глыбокія карані. Чорны колер не з’яўляецца ўласна колерам, a хутчэй — адмаўленнем усіх колераў. Гэты колер ёсць узгадка пра цёмнае царства, пра свет памерлых.
Назвы — Чорная гара і рака Чарніца, як і ўсё ў народнай культуры, дуалістычныя па сваёй сутнасці. 3 імі атаясамліваюцца розныя паняцці. Чорны колер лічыцца і колерам адраджэння.
Культ гор і горак — “чырвоных”, “лысых”, “чорных”, — меў месца ў перыяд пераходу праславянаў да пахатнага земляробства, і быў з’явай агульначалавечай, якая атрымала па сабе праявы паўсюдна — ад гары Кронаса на Крыце да свяцілішча Светавіта на Балтыйскім моры. Гэта не быў як такавы культ саміх гор. Гэта быў факт ушанавання месцаў, дзе адбываліся абрады, што фарміравалі ўвасабленні культу Бога Неба.