Гістарычны краявід. Жывапіс Віктара Маркаўца
Выдавец: Юніпак
Памер: 11с.
Мінск 2005
He менш паважным, чым пра горы і горкі, у нашых продкаў было ўяўленне пра рэкі. Акрамя адлюстравання ў сваёй прыродзе праз свядомасць архаічнага чалавека ўжо пералічаных семантычных комплексаў, рака з’яўлялася аб’ектам увасаблення гістарычных міфалагем.
Заслаўская рэчка Княгіныса адлюстроўвае ў сваёй назве пасыл да летапіснага падання пра Рагнеду. Гэта ж паданне стала крыніцай нараджэння назвы РАГНЕДЗЬ-ВОЗЕРА, якое ў мінулым стагоддзі яшчэ існавала ў наваколлях Заслаўя.
Асаблівы лёс і гісторыя ў ракі Свіслачы, што, ў адрозненне ад ужо названых заслаўскіх рэчак, мела больш шырокае прызначэнне як водны шлях, які існаваў раней, чым сухапутныя шляхі, і даваў магчымасць зносінаў людзям, што жылі на вялікіх адлегласцях паміж сабой. Вось як вытлумачвае значэнне такіх рэк на Беларусі знакаміты беларускі географ Аркадзь Смоліч:
“У стардаўнія часы ўвесь наш край быў пакрыты непраходнымі балоцістымі лясамі і пушчамі. Вельмі многа трэба было патраціць часу і працы, каб праз тую нетру пралажыць хоць якую-небудзь дарожку. Дзеля гэтага людзі пераязжалі з аднаго месца ў другое па рэках, і навогул — вадою. Гэта была лёгкая і хуткая дарога. Ня йначай жа як па рэках перавозілі ўсе тавары. На берагах рэк будавалі месцы, а ў іх на рынках ішоў гандаль, мена тавараў. Можна сказаць, што ўсё жыццё нашых продкаў адбывалася каля рэк і на рэках, на гэтых вадзяных шляхах”.
Рэкі сталі асноўнымі шляхамі раздзялення і месцамі гаспадарчай дзейнасці ў племянную эпоху. 3 канца І-га, у пачатку ІІ-га тысячагоддзяў пачалі асвойвацца водападзелы. Заслаў таксама знаходзіўся на тэрыторыі аднаго з участкаў водападзела Дняпра і
Заслаўе. Хрост на Чарніцы. 1998 г.
Нёмана. Тут вярхоўе Свіслачы падступала да вярхоўяў Ушы і Іслачы, па якіх пралягаў шлях у землі літоўскіх плямёнаў і да Балтыйскага мора. Пасланцы полацкіх князёў на празаслаўскай тэрыторыі не толькі ахоўвалі паўднёва-заходнія межы Полацкай зямлі, здзяйснялі ўладу цэнтра над мясцовым насельніцтвам, але і кантралявалі кавалак воднага шляху “3 ВАРАГАў У ГРЭКІ”.
Усе рэкі пачынаюцца з крыніц. Заслаўе, што было заснаванае больш тысячы гадоў таму назад у вярхоўі Свіслачы, паўстала ў пацеркавым атачэнні крыніцаў як наўкол горада, так і ў яго ўнутранай структуры. Празаслаўцы шанавалі крыніцы як святыні. Ушанаванне крыніцаў пачалося яшчэ з каменнага веку. Яно здзяйснялася праз паднашэнне ім ахвяраў і спраўленне адмысловых абрадавых дзеянняў, што пазней
Заслаўе. Старое дрэва ля Чарніцы. 2005г.
сталі прымяркоўвацца да каляндарнага цыклу. Напрыклад, у пятніцу, на дзевятым або дзесятым тыдні пасля Вялікдня (на Пятроўку) крыніцы свяцілі, у тым ліку калодзежы, якія ў пэўным сэнсе атаясамліваліся з крыніцамі.
Сакральнае значэнне крыніц звязана з культам вады. У сувязі з гэтым ім прыггісваўся апладняючы моц. Такія крыніцы цяклі з падножжа гор і гарадзішчаў. Да такіх належыць ацалелая ў Заслаўі па сёняшні дзень крыніца пад гарадзішчам “Вал”.
Пра крыніцу і яе лекавыя асаблівасці знаходзім сведчанні ў архіўных матэрыялах гісторыі горада і дзённікавых запісах Ястрэмскага, які на пачатку XX стагоддзя жыў у Заслаўі, у былым маёнтку Пшаздзецкіх. Гэта крыніца мела назву Сіняя. Зусім верагодна, што і гара, пад якой яна прабівалася, называлася калісьці Сіняй гарой, падобна таму як у Заслаўі Чорнай называлася рака пад ЧОРНАЙ гарой. Аналагі мелі месца і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Напрыклад, каля вёскі Сіняя Гара Валожынскага раёна на высокай гары пад назвай Сіняя цякла Сіняя крыніца.
У беларускім фальклоры прасочваецца сувязь паміж апладняючым моцам крыніц і фальклорнай гераіняй Кацярынай
“Багатыркай”, языцкім прататыпам якой была апякунка пілюбу і парадзіх, верагодна, жаночая пара ВЯЛІСА. Характарызавалася гэтая багіня валатоўскім ростам і нядзюжым моцам. Яна ж мела дачыненні да жывёльнага свету. Такія якасці надаваліся крыніцы, што зусім нядаўна цякла ў Заслаўі ля дарогі паміж Дзехнаўкай і Варонкай. Шэраг крыніцаў надзяляецца цудадзейнымі якасцямі ў сувязі з іх прыналежнасцю да Святых асобаў. Такой ў Заслаўі лічылася княгіня Рагнеда, што была хрысціянкай, і ў хрысціянскай веры выхавала сына Ізяслава. Ад мясцовых жыхароў запісана паданне аб тым, што яна на рацэ Чарніца адкапала крыніцу, і з тых часоў крынічка стала цудадзейнай. Але крыніца надзяляе сваімі цудамі толькі тых, хто старанна моліцца ля яе, і пасля, набраўшы святой вадзіцы, шчыра ёй дзякуе. У 1993 годзе, у часы святкавання 1000 годдзя Полацкай епархіі, над гэтай крыніцай была ўстаноўленая капліца, і на водахрост да яе збіраецца шмат людзей не толькі з Заслаўя і яго ваколіц, але і з іншых, часам вельмі далёкіх мясцінаў.
Яшчэ не так даўно ў Заслаўі было шмат вялікіх дрэў, якіх аднаму чалавеку па перыметры ахапіць было не пад сілу. Такія былі на Чорнай гары, на перасячэнні вуліцы Вялікай і ракі Чарніцы, і яшчэ шмат дзе. A зараз засталося ўсяго некалькі ля мастка на лузе ля ракі Чарніцы. Старадаўнія дрэвы, нібы волаты-ахоўнікі, прыўносілі ў жыццё і рытмы старажытнага горада пачуццё раўнавагі і быццам бы застыласці часу.
Рамантычныя, казачныя настроі навявалі назіранні за стайкамі птушак, што гняздзіліся на старых дрэвах, і сваімі чароўнымі галасамі нібы прамаўлялі нешта таемнае, пачутае ад дрэў-старыжылаў: штосьці такое, што ўжо не памятаюць і не ведаюць людзі, а дрэвы яшчэ бачылі тут, ў Заслаўі, на сваім вяку.
Вядучы беларускі археолаг Георгій Штыхаў сцвярджае, што Заслаўскі кургановы могільнік самы буйны на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Даследчык Заслаўя Юрый Заяц мяркуе, што ў горадзе і яго аколіцах, было, з улікам масавых зносаў курганоў падчас будаўнічых работ, каля
паўтары тысячы пахаванняў X—XII стагоддзяў. Комплекс з дванадцаці кургановых груп у Заслаўі сваёй маштабнасцю сведчыць і аб тым, што тут знаходзіўся адзін з буйнейшых волакаў на гандлёвым шляху “з варагаў у грэкі”. Калі задумацца, то рэшткі нашых продкаў ляжаць у зямлі заслаўскай ледзь не на кожным кроку. У гэтай сувязі трапным успрымыецца верш аўтара выстаўкі “Заслаўе. Гістарычны краявід”, мастака Віктара Маркаўца — “Заслаўскія прывіды”:
Як толькі дзень чарговы заціхае, Прамень апошні вежупакідае —
Княгіньку-рэчку туманы схаваюрь... Наўкол Заслаўя курганы ўздыхаюць...
Зямля ледзь чутна ўздрыганецца — Далёкі звон там раздаерра.
Сноў доўгіх чары страсянуўшы, Паўстанурь волаты з вякоў мінуўшых...
Заслаўе. Курганы ля дарогі на Мінск. Хведзькаў крыж. 2005 г.
Павольна крочурь над мурамі
Паціху звонячы мечамі,
Зноў ворагаў гатовыя сустрэрь, I здраду ў ремры разглядзерь.
На Замчышча высокае сыйдурра, Штандары ў небе ўскалыхнуцца...
А першы певень заспявае — Прывід на Замчышчы знікае.
Звон дзіўны толькі застаерра — Кроў продкаў б’ецца ў нашых сэрцах.
Шмат гадоў жывапісец хадзіў па Заслаўскай зямлі, углядаўся ў яе помнікі, прыслухоўваўся да гукаў яе дыхання, любаваўся пластыкай яе ландшафтаў.
Нарэшце Віктар Маркавец прадстаўляе грамадскасці выстаўку “Заслаўе. Гістарычны краявід”, якую вырашана экспанаваць у горадзе ў дні святкавання 1020-х угодкаў.
Заслаўе. Краявід з Дзехнаўкі. 2001 г.
Экспазіцыі папярэднічаў шэраг выставак творцы, прысвечаных гісторыі горада — “Ілюзіі і рэаліі магнатаў Пшаздзецкіх”, “Заслаўе Глябовічаў” і іншых, якія распавядалі гледачу пра канкрэтныя гістарычныя перыяды з жыцця горада, уваскрашаючы вобразы былых уладароў Заслаўя.
Новая выстаўка абстрагуецца ад канкрэтнай гісторыі. Аўтар робіць спробу паглыбіцца ў філасофію гістарычнага ландшафту, раскрыць завесы “тэатра прыроды”, што выглядае годным атачэннем помнікам дойлідства, гарадзішчам і курганам Заслаўя.
Тысячы разоў бачаныя заслаўчанамі краявіды роднага горада ў творах Маркаўца ахунаюцца вэлюмам рамантычнага погляду, і набываюць нейкае асабліва выразнае, працятае як бы самой вечнасцю гучанне. Колеры заслаўскіх палёў і лугоў на палотнах мастака
напаўняюцца чароўнай магіяй, што прыцягвае погляды, вабіць падыйсці да твораў, каб наталіцца ўнікальнай прыгажосцю і адметнасцю гістарычнай мясціны.
Заслаўю прысвячалі свае палотны многія беларускія мастакі. I, ў пераважнай болыпасці гэта былі краявіды з выявай СпасаПраабражэнскай царквы — помніка гісторыі і дойлідства Беларусі XVI стагоддзя. Віктар Маркавец на сваёй выстаўцы таксама не мінае гэтага сюжэта, хаця ў інтэрпрэтацыях яго пазбягае лабавых рашэнняў кампазіцый. I ўсё ж адным з галоўным дасягненняў новай выстаўкі жывапісца, прысечанай Заслаўю, з’яўляецца не толькі надзвычай рамантызаваны вобраз храма ў карціне “Цішыня гісторыі” (2005 г,, на першай старонцы вокладкі), але і “партрэты” раней нікім не апетых мовай фарбаў кургановых могільнікаў, што з’яўляюцца аднымі з самых унікальных
помнікаў не толькі Заслаўя, але і ўсёй старажытнай беларускай гісторыі (карціны “Курганы ля Дзехнаўкі” 2005г., “Курганы ля дарогі на Мінск.Хведзькаў Крыж” 2005 г.).
У манументальных панарамах горада, напісаных Вітарам Маркаўцом з боку кургановага могільніка ля гарадзішча “Замачак” (карціна “Заслаўе. Курганы пад Замачкам”. Панарама. 2005 г.), і з Дзехнаўскіх пагоркаў (“ Заслаўе. Панарама з Дзехнаўскай гары” 2005 г.) распавядаецца пра хроніку рэалій сучаснага горада, якому старажытныя комплексы курганоў, гарадзіўчаў, рэчак і дрэў, помнікаў дойлідства надаюць нейкай асаблівай энергетыкі прыцягальнасці і прывабнасці. Углядаючыся ў іх, патанаеш у прасторы гістарычнай спадчыны — часам занядбанай, недагледжанай, і ўсё ж — такой велічнай і значнай!
Заслаўе. Хаткі на вуліцы Вялікай. 1997 г.
Асаблівую ўвагу ў комплексе палотнаў выстаўкі “Заслаўе. Гістарычны краявід” мастак надае вобразам крыніц і рэчак, старых дрэваў, старонкам побытавага жыцця старажытных вуліц горада — тым момантам і з’явам жыцця Заслаўя, што звычайна не трапляюць у поле зроку творчых асобаў, маючы імідж шэраговых рэчаў побыту жыцця (карціны “Рака Чарніца” 2005 г. “Крыніца ля царквы” 2005 г., ’’Заслаўе. Старое дрэва ля Чарніцы” 2005 г.,”Хаткі па вуліцы Вялікай” 1997 г.). Бадай што толькі беларускія жывапісцы Вітольд БялыніцкіБіруля і Фердынанд Рушчыц здатныя былі ўзводзіць падобную “шэраговасць” у статус велічных знакаў жыцця — запамінальных і эфектных ва ўласнай выразнасці.
Адметнай рысай выстаўкі стала ўвяденне мастаком чаргавання маштабных модуляў погляду на гістарычнае Заслаўе. Ад карціны да карціны мы лунаем то ў мікра-, то у макра-