• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гістарычны краявід. Жывапіс Віктара Маркаўца

    Гістарычны краявід. Жывапіс Віктара Маркаўца


    Выдавец: Юніпак
    Памер: 11с.
    Мінск 2005
    7.91 МБ
    Заслаўе. Лірычны краявід. 1997 г.
    Заслаўе. Панарама з Дзехнаўскай гары. 2005 т.
    будовы рэчаіснасці, разглядаючы то вялізныя панарамы горада, то амаль што не мініяцюрныя сюжэты эпізодаў сакральных святаў (акварэльная кампазіцыя “Купалле” 1980 г., сюжэтная карціна “Заслаўе. Хрост на Чарніцы” 1995 г.). Пачуццёвыя вібрацыі прымушаюць гледача настройвацца на рытмы жыцця старажытнага горада, пранікаючыся яго адметнасцямі, імпульсамі, праявамі архаікі.
    Аўтар выстаўкі стварыў жывапісны вобраз заслаўскага касцёла. Гэта таксама прыкметная з’ява экспазіцыі.
    Гістарычны краявід ужо не аднойчы станавіўся аб’ектам ўвагі жывапісца Віктара Маркаўца. У мастацтве Беларусі вядомыя яго карціны “Лагойск. Руіны храма” (1979), “Віцебск XVI стагоддзе” (1986), “ Стары
    Мінск” (1981), “Панарама Нясвіжа” (1991), краявіды беларускай Вільні (2003), “Камяні пад Докшыцамі” (1991) і іншыя.
    Большасць з названых твораў набыта музеямі і галерэямі.
    Ужо гэта гаворыць пра іх значнасць.
    У практыцы мастака ў 1992 годзе была выстаўка ‘Тістарычныя імпрэсіі”, што экспанавалася ў Надвіслянскім музеі горада Казімеж Дольны ў Польшы. У гэтай выстаўцы жывапісец імкнуўся спраўдзіць праз мастацкія вобразы пераклічку гістарычных знакавых сістэм розных культур — беларускай і польскай — каб выявіць агульнае, і абазначыць індывідуальнае.
    У 1992 годзе ў Раджарскім універсітэце ЗША адбылася выстаўка маляваных дываноў
    Заслаўе. Рытмы мястэчка. 1998 г.
    Заслаўе. Касцёл Св. Марыі. 2005 г.
    Спіс твораў
    Віктара Маркаўца, што адлюстравала ў манументальных вобразах выявы славутых помнікаў дойлідства Беларусі: пададзеныя праз спалучэнне з лірычным кветкавым акаймленнем зёлкамі з лугоў і палёў Беларусі, храмы і замкі выглядалі асабліва ўрачыстымі і запамінальнымі.
    Калекцыя палотнаў жывапісца пад выставачным дэвізам “Заслаўе. Гістарычны
    краявід” — новае слова ў творчасці аўтара паводле гістарычнай тэматыкі, паводле асэнсавання гісторыі Заслаўя праз маўклівыя сведчанні помнікаў і краявідаў — артыфактаў горада, новае слова ў мастацка-вобразнай, канцэптуальнай інтэрпрэтацыі жыцця горада з тысячагадовай гісторыяй, убачанай аўтарам з’явай касмаганічнага парадку.
    Таццяна Гаранская
    1.	Цішыня гісторьгі
    2005 г., палатно, алей , 93 х 105 см. (першая старонка вокладкі)
    2.	Купалле
    1980 г., папера, акварэль, 21 х 27 см. (другая старонка вокладкі)
    3.	Заслаўе. Курганы пад Замачкам
    2005 г., палатно, алей, 100 х 280 см
    4,	Заслаўе. Курганы ля Дзехнаўкі
    2005 г., палатно, алей, 100 х 280 см
    5.	Заслаўе. Таямніцы рэчкі Чарніцы
    1997 г., палатно, алей, 26 х 48 см
    6,	Заслаўе. Рака Чарніца
    2005 г., палатно, алей, 75 х ІООсм
    7.	Заслаўе. Чорная гара
    2005 г., палатно, алей, 58 х 65 см
    8.	Заслаўе. Крыніца ля царквы
    2005 г., палатно, алей, 95 х 68 см
    9.	Заслаўе. Хрост на Чарніцы
    1998 г., палатно, алей, 28 х 40 см
    10.	Заслаўе. Старое дрэва ля Чарніцы
    2005 г., картон, алей, 99 х 99 см
    11.	Заслаўе. Курганы ля дарогі на Мінск
    Хведзькаў крыж
    2005 г., палатно, алей, 70 х 120 см
    12.	Заслаўе. Краявід з Дзехнаўкі
    2001г., палатно, алей, 40 х 53 см
    13.	Заслаўе. Хаткі на вуліцы Вялікай
    1997 г., палатно, алей, 38 х 58 см
    14.	Заслаўе. Панарама з Дзехнаўскай гары
    2005 г., палатно, алей, 100 х 280 см
    15.	Заслаўе. Лірычны краявід
    1997 г., палатно, алей, 50 х 80 см
    16.	Заслаўе. Рытмы мястэчка
    1998 г., палатно, алей, 50 х50 см
    17.	Заслаўе. Касцёл Св. Марыі
    2005 г., палатно, алей. 96 х 150 см
    Падпісана да друку 11.08.05 Наклад 3000 ас. Заказ 547. Выдавецтва і друкарня ЗАТ “Юніпак” ЛМ №02330/0056911 адО1.04.2004. ЛП №02330/0148762 от 30.04.2004.
    Вул. Кастрычніцкая, 19, 220030, Републіка Беларусь Тэл./факс: 227-54-87,210-43-34,227-13-37
    ВІКТАР МАРКАВЕЦ
    Нарадзіўся 5 жніўня 1947 года ў горадзе Докшыцы Віцебскай вобласці. Атрымаў адукацыю жывапісца ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
    3 1971 года — ўдзельнік Рэспубліканскіх мастацкіх выставак.
    Аўтар чатырнадцаці персанальных выставак на радзіме і за яе межамі.
    За серыю палотнаў “Свята ў Докшыцах”, “Дзед Алесь і бабка Марылыса”, ’’Купалле” ў 1980 годзе ўзнагароджаны дзяржаўнай прэміяй імя Ленінскага камсамола Беларусі. Майстар гістарычнага жывапісу і тэматычнай карціны, краявіднага жывапісу, партрэта і нацюрморта. Шэраг персанальных выставак, пачынаючы з 1991 года, прысвяціў гісторыі старажытнага Заслаўя. Сябра беларускага саюза мастакоў. Старшыня грамадскага аб’яднання “Мастак”, у якое ўваходзяць мастакі горада Заслаўе. Жыве і працуе ў Заслаўі.
    ISBN 685-6745-42-7