Гісторыя беларускага языка
Ян Станкевіч
Выдавец: Адраджэнне
Памер: 11с.
Мінск 1992
Др. Я. СТЛНКЕВІЧ.
ГКТОРЫЯ
БЕЛАГУСКЛГЛ ЯЗЫКА
Выданьне аўтара.
В I Л Ь Н Я
19 3 9
ПСТОРЫЯ БЕЛЯРУСКЛГЯ ЯЗЫКЛ.
Нутраной гісторыяй языка ё развой ягоных гукаў, морфолёгічных і сынтаксычных хормаў ды слоўніка. Да гісторыі вонкавай языка належыць пашырэньне ці звужэньне данага языковага прастору, мамэнт літаратурнасьці, напасьледак грамадзкое значэньне языка ў розныя поры гісторыі народу. У гэтым артыкуле будзе мова аб вонкавай гісторыі языка беларускага.
Вонкавая гісторыя кажнага языка балей альбо меней цесна зьвязана зь гісторыяй культурнай і палітычнай данага народу. Як пабачым ніжэй, гэта ў сту працэнтах адносіцца да вонкавае гісторыі языка беларускага.
Беларуская мова ў пару праславянскую.
Да свэйго выдзяленьня ў вапрычоны язык беларуская мова была нарэччам языка праславянскага. Ужо тады яна мусіла займаць ладны прастор у паўднявой часьці цяперашняй Беларусі этнографічнай, даходзячы на поўначы найвышэй да Смаленска. Як выходзіць із старых асаблівасьцеў языковых, супольных у беларускага языка зь іншымі языкамі славянскімі1), беларускае нарэчча гранічыла ў пару праславянскую на паўдні з нарэччам украінскім, на паўднявым заходзе — із славенскі№), на заходзе — з псльскім, на паўночным заходзе — з кашубскім, а на паўночным усходзе— з расейскім. Ведама, што ўжываю назоваў пазьнейшых. Япрача таго ўжо ў гэную пару беларуская мова гранічыла на поўначы з нарэччамі балтыцкімі. Тыя самыя асаблівасьці языковыя, супольныя ў Беларусаў ізь іншымі Славянамі, сьведчаць, што беларускі язык беспасярэдне выдзяліўся зь Языка праславянскага, значыцца, што ня было пары прамежнай паміж праславянскай і беларускай3).
!) Станкевіч Я., Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзьніку („Родная мова" № 5, бач. 97—109).
а) Супольна із славенскім беларускі язык мае пераход „л” у .ў“
і такую важную аеаблівасьць як аканьне, вылучна ім дваім супольную.
’) Станкевіч Я., ibid > прыр. так жа Hujer О., Uwod do dejin jaz. ces., каторы паміж іншым кажа на бач. 80: ,,Відаць, што нельга языкі славянскія з нутраных якіх довадаў дзяліць на заходнесла
вянскія, паўднёваславянскія й усходнеславянскія Навуковая клясыфікаца языкоў славянскіх здаваляецца іх вылічэньням і констатованьням старых супольных рысаў"
2
3
Пара гісторыі апрычонага беларускага языка ад пачатку да XIII стаг.
Выдзяленьне беларускага языка з праславянскага настала не пазьней як у V стаг. па Хрысту1) Выдзяленьне асобных языкоў славянскіх ішло побач із расьсяленьням розных часьцеў Славян на балей або меней новых прасторах. Дзеля таго што жыцьцё новых народнасьцеў славянскіх было дэцэнтралізаванае, па якімсь часе настала іх дыфэрэнцыяца на асобныя плямёны з пачаткамі новых на* рэччаў. У той час прастор беларускага языка зыходзіўся з прасторам займаным усімі беларускімі плямёнамі. Быў гэта прастор вялізарны. У IX XV стаг. граніцы беларускага языка былі гэткія: Мяжа з мовай польскай праходзіла крыху далей на заходзе як цяперака*), а на ўсходзе цягнулася далёка за Аку, абыймаючы Лрол, Курск, Калугу і ладную часьць краю Разанскага. Басэйн ракі Нкі займалі беларускія Вяцічы3). Граніца зь языком украінскім праходзіла на паўдні ад Прыпяці. На паўдзённым усходзе ўвесь басэйнДзясны быў заняты беларускімі Севяранамі *).
На поўначы Беларусы (плямя Крывічы) займалі ўсю гісторычную Пскоўшчыну ўлучна з возерам Пскоўскім ды ладную часьць Цьверскага княстваз).
Беларускі язык гаспадарсьцьвены й літаратурны ў Вялікім Княстве Літоўскім Слаўная пара беларускага языка (стаг. XIIIXVI).
Стаўшыся апрычоным, беларускі язык, падобна як I іншыя языкі, быў даўгі час адно языком народным, гэта значыцца, што ня былоў ім літаратуры. Прыймо хрысьцянства ў канцы X стагодзьдзя спачатку налазьмяніла ў гэтай справе, бо,як і ў іншых народаў, языком літаратурным стаўся язык багуслужэбны, каторым у Беларусі быў язык царкоўнаславянскі або накш кажучы старабаўгарскі. Лдно з XIII стаг. захавалася шмат памяткаў, пісаных у мове беларускай. Паходзяць яны галоўна ізь земляў Полацкай і Смаленскай. Буйное й дэмократычнае грамадзкое й політычнае жыцьцё ў гэтых гаспадарствах прыяла ў іх раньняму вызваленьню ад царкоўнаславянскіх уплываў у языццэ. Я даўгая пара культурнай працы ў беларускім языццэ народным паслужыла прыгатоваю да таго, каб у стаг. XIV ён стаў языком літаратурным і гаспадарсьцьвеным у новым задзіночаным гаспадарстве беларускім, ведамым у гісторыі пад назовам Вялікага Княства Літоўскага. Лсноваю даўнейшага беларускага языка літаратурнага сталіся гаворкі паўднёваполайкія, будучыя адначасна гаворкамі ўсходнімі ў цэнтральным дыялекце
’) Прыр. проф. Hujer, ibid.
2) Цяперашняя граніца беларускага языка з польскім праходзіць ад вусьця р. Супрасьлі ў Нарву ў простым балей меней кірунку на паўдня (на паўдні Бельскага пав. ськіровуецца выразна на ўсход у кірунку Берасьця) і на поўнач. Глянь „Mapa dialektow biatoruskich" (.Balticoslavica" II, 399).
!) Дб беларушчыне Вяцічаў і Крывічоў гл. мой артыкул „Беларускія плямёны і іхняе расьсяленьне" (Родная мова" № 2, бач. 514 і № 34, бач. 4959). Тамжа паказана літаратура. У гэным артыкуле я ўважаў, што Вяцічы й Радзімічы на свае гісторычныя сялібы прыйшлі із заходняга прастору беларускага. Такі пагляд быў выкліканы станам веданьня аб беларускіх дыялектах у часе пісаньня артыкулу (1925 г), пайменна, як Карскі, так іМаскоўская Дыялектычная Коміся азначалі беларускі дыялект у Чарнігаўшчыне як дысыміляцыйны (вымова в ыда, ныга і пад.). Гэткім парадкам недысыміляцыйнае аканьне вяціцкае (вымова вада, нагаі пад.)
было адлучана ад такогаж аканьня заходнебеларускага аканьням дысыміляцыйным.
Лле аднолькавасыдь першых двух аканьнеў можна было выясьніць толькі іх адноль'кавым паходжаньням, што ўсувязі зь весьцяй кіеўскага летапісца прынукала Вяцічаў, а за імі й Радзімічаў выводзіць із заходу Беларусі. 5 калі ў 1927 г. П. Растаргуеў у сваёй монографіі „Северско ■ белорусскнй говор" паказаў, што северскае аканьне недысыміляцыйнае, дык менаваная перагародка паміж аднолькавым беларускім аканьням шчэзла і няма жаднай прычыны Вяцічаў і Радзімічаў ня лічыць спачатным насяленьням на іхгісторычных сялібах. Згодна з такім раскладам аканьня трэ* было б з гледзішча гістарычнага беларускую мову дзяліць на нарэчча паўночнае (дысыміляцыйнае, крывіцкае) і на паўднявое (недысыміляцыйнае, паходзячае ад усіх іншых беларускіх плямёнаў).
*) Растаргуеў П., Северскобелорусскнй говор. Пецярбург 1927. У гэнай працы Растаргуеў канчальна давёў, што Севяране былі беларускім племеням. Гэную працу я зрэфэраваў у варт. „Севяране — 6еларускае~плямя“ (,,Калоеьсей . Вільня 1935).
4
беларускім, 0 Гэта цяпер гаворкі паветаў Дзісенскага, Браслаўскага, Лепельскага, Дрысенскага, часткава Полацкага, Сянскога, часткава Яршанскага і часьці паветаў іншых.
Старабеларускі язык літаратурны быў вельмі скрысталізаваны, ён меўладную колькасьць граматычныха на'т слоўных нормаў. Нягледзячы на гэта ў дальшай сваёй гісторыі ён паддаваўся ўплыву асобных беларускіх дыялектаў народных, што адбіваліся на яго часьцех незнормалізаваных. Гэтак у канйы стаг. XV і ў першай палавіне XVI робяць на яго ўплыў беларускія гаворкі паўночнаўсходнія2). R калі ў ІІй палавіне XVI стаг. Маскоўшчына пустошыць паўночна ўсходнюю Беларусь, на літаратурны язык пачынаюць уплываць гаворкі заходнія цэнтральнага беларускага дыялектуз). У пазьнейшыя часы ня вылучаны ўплыў беларускіх гаворкаў паўднёвазаходніх (Слонім, Ваўкавыск, Горадзен)4).
Старабеларускі літаратурны язык быўязыком гаспадарсьцьвеным на прасторы ўсяго Вялікага Княства Ліюўскага, значыцца ў ведамую пару (канец стаг. XIV і першая палавіна XV.) ад мора Балтыцкага да Чорнага, ужываўся як абавязкавы ў усіх урадах, судох, у законадаўстве ды панаваў на двары вялікіх князёў. Быў ён адначасна моваю асьвячоных клясаў бяз розьніцы нацыянальнасьці. значыцца не адно беларускіх, але такжа літоўскіх і ўкраінскіх. Мала гэтага, ён перайшоў гаспадарсьцьвеныя граніцы, бо ўжываўся ў Галіччыне і нат на дварох гаспадароў малдаўскага й валоскага. Дык няма дзіва, што ён стаўся моваю дыплёматычнай на ўсходзе Эўропы. Быў багаты і ўсебакова выраблены.
Варта зацеміць, што нячысьленыя беларускія мусульмане,спачатна рознага паходжаньня,пазьней этнографічна й этнолёгічна засыміляваныя Беларусамі ня толькі гаманілі між собку пабеларуску, але такжа ўжывалі беларускі язык як богаслужэбны ў сваім царкоўным жыцьці (у мэчыцех). Дсталася з гэных часоў ладная рэлі
*)Глянь у .Balticosiavica 11., бач.389. мая рэцэнзя працы Стан* гавай (Stang Chr. S.) .Die westrussische Kanzleisprache des Grossfiirtentums Litauen*.
2) Тамжа, бач. 390.
з) Тамжа, бач. 392.
«) Там жа 393.
5 гійная літаратура мусульманская ў языццэ беларускім, але не ў літаратурным, а ў народным *1.
Жыды спачатна прыбывалі ў Беларусь з Усходу і мусілі гукаць языкамі краёў, з каторых эмігравалі. А далей яны прынялі язык беларускі. Яны пісалі ў языццэ беларускім літаратурным. Захаваліся пераклады зь XV стаг. на беларускі язык Сьвятога пісьма старога дэстамэнту, зробленыя Жыдамі і прытарнаваныя да ўжываньня ў сынагогах ды іншыя творы, прыкладам ладне жыдоў’ скіх песьняў набожных.г)
Правапіс. У стара беларускім языццэ літаратурным быў правапіс царкоўна = славянскі, гэта зн., што ў словах і хормах беларускіх беларускія гукі перадавалі так, як у языццэ царкоўна’ славянскім. Прыкладам; замест беларускіх дз, ц, ў пісалі д, т, л (д t т н, в о л к ь), а вымаўлялі дз, ц, ў (д з е ц і, в о ў к); замест а, паўсталага з о пісалі о (г о л о в a), а вымаўлялі a (галава) і да г.пад.3). Гэты правапіс дастаў беларускіязыкуспадку ад пары папярэдняй, калі Беларусы пісалі адно пацаркоўна’славянску.
Памалу гэты правапіс мяняўся, тарнуючыся ў ладнай меры да вымовы беларускай. У П. пал. XVI. стаг. ня пісалі і і ь, вельмі часта па р, ж,ч, ш, m, н пісалі ы.гукд (лацінская лііара) перадавалі пераз кг і г (грунт), а па мяккіх сугуках перадавалі пераз е (п ам е т ь, м е с е ц), ведама, пісалі у замест царкоўна славян’ скага вялікага юса; ня пісалі, ведама, такжа ь, ь там, дзе яны перайшлі ў о, е. Просьле гэтулькіх зьменаў правапіс запраўды стаўся ўжо беларускім, хоцьвельмі недасканальным, паўсталым на грунце лравапісу царкоўнаславянскага.