Гліняны чалавек  Аляксей Чубат

Гліняны чалавек

Аляксей Чубат
Выдавец: Галіяфы
Памер: 78с.
Мінск 2008
4.92 МБ
Аляксей
ЧУБАТ
ГЛІНЯНЫ ЧАЛАВЕК
Аляксей
ЧУБАТ
ГЛІНЯНЫ ЧАЛАВЕК
ВЫДАВЕЦТВА
ГААІЯФЫ
*
Другі фронт мастацтваў
Аляксей Чубат
Гліняны чалавек
Вершы
Мінск «Галіяфы» 2008
УДК 821.161.3-1
ББК 84(4Бен)-5
Ч 81
Серыя заснаваная ў 2000 годзе.
Рэдакцыйная калегія с е р ы і:
Зміцер Вішнёў (галоўны рэдактар), Міхась Башура, Валянцін Акудовіч, Ілля Сін
Чубат, А. Л.
Ч 81 Гліняны чалавек : вершы / Аляксей Чубат. — Мінск : Галіяфы, 2008. — 78 с. — (Другі фронт мастацтваў).
ISBN 978-985-6906-09-4.
Вершы Аляксея Чубата адметныя і розныя не толькі ў сэнсава-тэматычных, але і ў фармальна-жанравых адносінах (трох-, пяцірадковыя мініяцюры і разгорнутыя, з некалькіх частак, тэксты, верлібры). Пры скрайняй арганічнасці яны, за асобным выключэннем, адпавядаюць тым падыходам і крытэрыям, якія і вызначаюць месца паэта ў наш складаны тэхнагенны час.
УДК 821.161.3-1
ББК 84(4Бея)-5
ISBN 978-985-6906-09-4 © Чубат л л, 2008
© Афармленне. ПВУП «Галіяфы», 2008
ЯКІЯ КВЕТКІ ШУКАЕМ...
У свой час, у першым нумары часопіса «Полымя» за 1967 год (вунь як даўно!), я надрукаваў нататкі пра першыя зборнікі маладых паэтаў. I назваў іх (нататкі) рашуча: «Верш твой — споведзь твая». I не проста разбіраў, ацэньваў так ці іначай вершы пачаткоўцаў, але адначасова спрабаваў вызначыцца з крытэрыямі ацэнкі, высветліць, у тым ліку і для сябе самога, што гэта за феномен такі — вершаваны твор, якім ён мусіць быць, каб стаць сапраўдным мастацкім словам, атрымаць права на прызнанне, на чытача, чым вызначаецца паэтычны талент і г. д. I праходзіў да пэўных высноў. He пагаджаўся, па-першае, што немагчыма часам адрозніць таленавітае ад няздарнага. «Выходзіць, — пісаў я ў запале, — што папяровыя кветкі цяжка адрозніваць ад жывых? Ніколі не паверу! Ёсць адна яўная, я б сказаў, відавочная прыкмета таленту. Гэта — арганічнасць. Талент — з’ява арганічная. I, як усякая арганічная з’ява, ён непаўторна асаблівы, мае свае адметныя воблік і голас. Ніводная жывая былінка не падобная абсалютна на іншую, такую ж як быццам былінку». Далей, прадаўжаючы дзяліцца назіраннямі над вершамі маладых, параўноўваючы іх аднаго з другім, я зазначаў, што першая кніга — гэта своеасаблівае «пасведчанне асобы», што аўтар пакліканы быць у сваіх творах самім сабой:
са сваім унутраным светам, сваім характарам, сваімі поглядамі і перакананнямі. Гаварыў яшчэ і пра тое, што праблема формы, мастацкай выразнасці — гэта таксама ў канчатковым выніку праблема арганічнасці, праблема асобы ў паэзіі. Бо, як вядома, стыль — гэта чалавек...
Чаму, з якой прычыны я стаў згадваць тыя, амаль саракагадовай даўнасці, нататкі? У сувязі з патрэбай пазнаёміцца з рукапісам першай кнігі вершаў Аляксея Чубата і напісаць да яе прадмову.
Прызнацца, пачынаў знаёміцца не без пэўнай насцярогі, нават недаверу. Што, я думаю, зразумела. Бо, па-першае, у наяўнасці розныя, так бы мовіць, узроставыя катэгорыі, а значыць, пэўна, і розныя густавыя крытэрыі. Па-другое — што, можа, нават больш істотна, — амаль відавочны факт з’яўлення часам у сённяшняй маладой паэзіі не столькі насамрэч творчага, колькі, мякка кажучы, версіфікатарскага актывізму, літаратурнага штукарства... Дык вось, словам, стаў чытаць вершы выпускніка факультэта журналістыкі БДУ, дваццацівасьмігадовага Аляксея Чубата, вершы, як высвятлялася, адметныя і розныя не толькі ў сэнсава-тэматычных, але і ў фармальна-жанравых адносінах (трох-, пяцірадковыя мініяцюры і разгорнутыя, з некалькіх частак, тэксты, верлібры). Чытаў, знаёміўся і паступова пераконваўся, што насцярожанасць мая ў дадзеным выпадку была
неапраўданай, што вершы, за асобным выключэннем, адпавядаюць тым падыходам і крытэрыям, пра якія вышэй ішла гаворка і якім, прызнаюся, я застаюся верным і па сённяшні дзень. Хаця, дапускаю, і не ўсё ў іх бясспрэчнае.
Справа ў тым, што Аляксей Чубат не выдумляе, не «канструіруе» свае творы. Яны ў яго, мяркую, з’яўляюцца ў выніку то ўнутранага імпульсу, пэўнага эмацыянальнага штуршка, то жывога назірання, то спробы па-філасофску асэнсаваць тую альбо іншую з’яву. Яны ў яго, так бы мовіць, жыванароджаныя. Накшталт тых кветак, пра якія сам піша ў цікавым вершы-прыпавесці «Цыкл»:
Хтось вечна шукае кветак На рынку, у садзе, на полі, Жывых, арганічна прыгожых, Прывабных і стромкіх даволі...
Апрача слоў «жывых, арганічна прыгожых» вылучаю ў гэтай страфе і яшчэ адно слова — «шукае». Ключавое, не выпадковае. Бо адно з уражанняў, якое пакідаюць вершы Аляксея Чубата, — тое, што мы маем справу з аўтарам-шукальнікам. Пра гэта, дарэчы, сведчыць і яго імкненне па-свойму інструментаваць фанетычна і інтанацыйна вершаваны радок, пазбягаць, у прыватнасці, банальнай, беднай рыфмы. Ён шукае новыя сугуччы, што, безумоўна,
спрыяе пошуку жывой (у адрозненне ад штучнай) кветкі.
Дабраслаўляю гэтай прадмовай «крывіцкага нашчадка» (словы паэта) Аляксея Чубата ў нялёгкую як у прафесійных, так і ў духоўных адносінах дарогу па краіне, назва якой — Паэзія.
Анатоль Вярцінскі
Тыдзень дарогі праз паў-Беларусі, Тыдзень дажджоў і тыдзень сустрэч Да твайго сэрца.
Праз сто шляхоў да цябе дабяруся, Вырвуся, толькі б абняць твае плечы. He? Лепш памерці!
Ну не глядзі з тугой, не маўчы!!! He апускай у магілу жывога — Так невыносна!
Верыш? Калісь паляцім ў далячынь мы — Толькі б нам крылы, а гэта трывога Будзе як коска.
«Малая радзіма», — Гаворым;
Ды толькі чамусьці яна Займае большую частку Нашага сэрца.
Белыя плямы кефіру На дарозе Маласнежнай зімы. Стромыя вежы Міру, Глейкія паплавы. Вяртаемся з выраю Мы.
ПЛЕНЭР
Па зямлі, па восеньскай лістоце Босыя акторы танчаць вальс. Гледачы — пачвары на балоце, Непаразуменне, твары — маскі.
Ды не ўбачыць шэраму натоўпу, Што з-пад елак вылез і з-пад лаў, Што ў вадзе акторы ногі топяць He з блазенства ў спробе лёгкай славы.
На жыццё натоўп глядзіць з пагардай — Бо той крык жыцця, што піск слаты;
Можа, ўзяць ды ціха, дзеля жарту, Выліць у калюжу кіслаты?
БРЭСЦКІЯ КАШТАНЫ
Холад. Пустэча. 3 лістоты дыван. Суччам чапляе аблокі каштан.
Дзетак сваіх паскідаў на зямлю, Быццам разынак рассыпаў. Люблю
Браць іх на рукі. На сонцы блішчаць Глянцам калюжын. Кішэнь набіваць Можна бясконца, ды толькі, на жаль, Хутка завершыцца восеньскі баль.
РАЗВАДНЫ КЛЮЧ I КАШТАНЫ
Ногі спусціў у ваду, Галава пад дажджом, Іржою пакрыўся.
А некалі плюшчыў Бліскучыя гронкі, Уганяў у асфальт Вадзяное нутро; Цяпер яны побач, Такія ж, як ты, Забыты у лужы, I колер такі ж іх, Ды толькі — жывыя.
ПРАВІНЦЫЙНАЯ ВОСЕНЬ
Дрэвы паціху лушчацца, Кіпнем дажджоў пабітыя. Ліст сапрэлы варушыцца, Ветрам на сцежцы забыты.
Гмах заблукаў у тумане, Стаіць і гаротна плача.
Навокал асенняе ранне, Праменьчык па лужах скача.
Дым ад смецця палёнага Уедна ноздры казыча.
Горад, усё яшчэ сонны, Сваё мяняе аблічча.
Хутка людскія крокі Цішы ідылію зганьбяць.
Яна застанецца далёка Ў падворку нашае памяці.
* ♦ ♦
А.Б.
Такі халодны дзень.
Зямля пад шкарлупой. Ад дрэваў чорны цень Наводзіць неспакой.
Цябе не адшукаў За морам залатым, Цябе не маляваў Маіх паходняў дым.
Стракаты крыгарух — Жыццё у бігудзях...
Тваіх вачэй уздых Адчуў я на грудзях.
Сякеркаю малюе Непрадказальны лёс: I ніткай не зашыеш, He з'едзеш на калёсах.
Я бачыў — гэта сумна, Памножана на боль.
Жыццё праходзіць тлумна: Падводзім рысу — ноль.
Сляпенькі варажбіт He зменіць шлях людзей; Уплёўшы ў кветкі жыта, Прыйду я да цябе.
Такі халодны дзень, Зямля пад шкарлупой... Давай з табой падзекаем Насычана, па-свойму.
ВЯРТАННІ
Вакзальны тлум працяжны і цяжкі Да долу цісне і вярэдзіць пахам.
3 вагонаў цэментовыя мяшкі Рабочыя скідаюць з шумам-гахам.
I кожны ўдар — сцізорыкам пад дых, Як помста ад Кутка Ажыны Спелай; Мне крыўдна, але хто з нас быў святы Або жыццё пражыў занадта ўмела?
Цягнік паціху коціцца й гудзіць, Абдаючы нас парай прывітання.
Штурхнуць у роў яго, хутчэй спаліць, Каб не было шчымлівага расстання?
Ды марна ўсё, бо кожны мроіць край, Куды ідзе цягнік, ад сонца белы, Дзе будзе жыць, дзе будзе плёс Гавай, Дзе будзе сніцца Кут Ажыны Спелай.
пошук
У далёкіх краях, На нябачаных землях, На шырокіх праспектах Сусветных сталіц, Дзе няма нас, Вось-вось дзе павінны з’явіцца, У палацах мастацтваў He з цэглы, а з кніг, У наступнай сустрэчы, Што будзе праз тыдзень, На прыпынку аўтобусным, Нават у сне Мы шукаем каханне Паўсюль, Куды прыйдзем, Добрым вокам сціскаючы Шкельца пенснэ.
А каханне, Вялізнае (больш за «Тытанік»), Трапяткое, пяшчотнае, 3 прагай кахаць, He далёка на поўдні, Ў трапічных абшарах, А вось тут — дакраніся, He трэба шукаць.
♦ * ♦
с. с.
...а з усіх сяброў толькі ён адзін у мяне і застаўся.
(3 пачутага)
I ў мяне таксама адзін. Мы спавітыя адным годам, Як тыя блізняты.
Ён — хударлявая строма, Я — каржакаваты валун.
Жылі, вучыліся разам, Прыглядаліся адзін да аднаго. Раз за разам —
Зрасліся душамі,
Думкамі, словамі, справамі, Віном, шпротамі.
Хваля за хваляй
Эмоцый:
Смеху — мех.
Гаварылі мы, гутарылі — Аж жываты трашчалі
Ды балелі сківіцы Суткамі.
Разуменне з паўслова, 3 напаўслова —
Жыццё спрашчалі, Як мову.
He даравалася — Параскідала, паразвозіла, А мары засталіся, Чыстыя, як вада калодзежная.
...Бэйбусы дурнаватыя, Рагочам, хоць бы хто рот залатаў. He сварыліся ж ніколі — Вось дзіва!
Разам не плакалі.
Жывём і цяпер па-старому — He перайначыш нас, За лейцы жыццё бярэм Найвыкшталцонымі старастамі.
ВАГОНАВАЖАТЫ
Вагонаважаты Анучу згубіў У трамваі, I чырванню свеціць яна На падлозе.
Цяпер
Яго годнасць і гонар Топчуць нагамі натоўпы, А вагонаважаты, Бы голы акунь, Хаваецца з ранку ў вёсцы.
ВІЦЕБСКІ ТРАМВАЙ
Пачакай... Я матляўся Па рэйках чужых, Я знямогся, шукаўшы Вагон на дваіх.
Беларускім вакзалам — Дэпо маіх мрой, Тысяч слоў не хапала Мне побач з табой.
Ў заінелых далонях Трымаю свячу, Праз вагоны па гонях Лячу і свячу.
У куце маіх думак Трапеча пагляд...
Я застыў, я — малюнак, Hi кроку назад!
ТРАМВАЙ У ЧАСЕ ПІК
ю. к.
Паўзе паўзамі, Раз-пораз спыняецца, Торкнецца пысай, Раздумвае.
Трушчацца людзі Ненароджаныя, Скуголяць немаўляты, Праклінаюць сябе Старыя бабулі, 3 сівымі кукламі I лупатымі лялькамі На руках.
Кіроўца Здранцвелы сядзіць, Цісне ў адчаі На тормаз — Чалавек на дарозе ж, Спыніцца б Патрэбна...