Гліняны чалавек  Аляксей Чубат

Гліняны чалавек

Аляксей Чубат
Выдавец: Галіяфы
Памер: 78с.
Мінск 2008
4.92 МБ
Струмень — Расшчэплены, Распаўзаецца ў бакі Каляровымі жыламі, Люстра бліскучая моліцца: «Пажыць бы!..»
Мы браты: я і камень.
5
Я не жывы і не мёртвы, Я стаў дробнымі часткамі. Груды цэглы з цэментам, Ліфт на іх варушыцца.
Я быў цэлым — цяпер парушаны. Тысячы і мільёны Каменьчыкаў сцёртых Месца займелі
Змушана.
Па дратах
Калючых і скурчаных, Падабраўшы дзверы, Ліфт з’язджае замучаны На адным баку, Паціху, не павернецца. Ліфт, паслухай!
Ты нястомны, няспынны, Раскажы пра яго, Пра свой шлях, Перад печчу завода, Раскажы, раскажы...» «Не хвалюйся, згода...»
* ♦ ♦
Спяць твае валасы на шкле, Верхаводзіць апоўдні дождж. Я свой позірк нібыта паклаў, Трымаюся, яшчэ ненароджаны. Лямпы няма, шапаціць Апалае лісце душы; Непрыемна, пэўне, ляжаць Ёй на цвёрдай падушцы.
* * *
Ты прыгожая, як ружа, Як жанчына без мужа, Як у дойліда хата I гісторыя без латаў.
Ты стаіш, як бяроза, Снежна-марозная, 3 вачыма вялікімі, Што за сабой клікаюць.
3	тварыкам дзіцячым, Жыццём пакамечаным, Актуальнымі вуснамі I позіркам вусцішным.
3	выглядам незалежным, Важным і няспешным, Са спакоем Айчыны Ды цнотай дзяўчыны.
ФУТУРЫСТЫЧНАЕ
Па чарнобыльскай па зоне Ў шэранькім камбінезоне, Лес мінаючы дубовы, Скача зайчык трохгаловы.
На імшару слінай пыршча, 3 ноздраў белай парай свішча, Вочы чырванню наліты — Пэўны цмок з якога міта.
Ён кіруе да мястэчка, Каб знайсці там чалавечка, На двары ў гумне прысесці, Мяса свежага паесці.
цыкл
Хтось вечна шукае кветак На рынку, у садзе, на полі, Жывых, арганічна прыгожых, Прывабных і стромкіх даволі.
Заўсёды зрывае найлепшыя, Купляе без слоў у гандляркі, Калі патрэбна — крадзе, Патрэбна — плоціць далярамі.
Пяшчотнай далоняй абхоплівае, Павольна ідзе дадому, Мінае паркі і скверы, He заўважае знаёмых.
Прыйшоўшы, ставіць у вазу, Сядае ў фатэль, назірае I думае кожнага разу, Як лёс прыгажосць карае.
3 напругай чакае той момант, Як зваліцца першы пялёстак, Што йдзе на покліч прыроды, Гармонію бурачы проста.
...I ўскоквае, ломіць сцябло:
Адно, другое і трэцяе;
I кветкі ляцяць праз акно
У сметнік, з пылком’ на суквеццях.
АСІРАЦЕЛЫЯ ўВОСЕНЬ
Жырандолямі клён разлапісты Лістападу аблокі прасвечвае; Безнадзейныя, вечна васаламі, Ліхтары ў дзве шарэнгі свечкамі.
Піск машын, галасы натужліва — Адгалоскі ад святаў вуліцы, — Так самотна галлё незамужняе У бясколерным небе муліцца.
Альпіністамі гмах наведаўшы, Алюмініева мёрзнуць антэнчыны, I драты, ўдзень звычайна бяздушныя, Перад ноччу скуголяць нечага.
СНЯЖЫНКІ і слуп
Вежы Таронта і Масквы Ганарліва спяць і не ведаюць Пра цябе, Мінскі слуп
Ля крамы «Прадукты». Ты марыў пра неба, Імчыш насустрач снегу, Мокраму ў лістападзе, А сняжынкі вераць У сілу зямлі.
Цяжка глядзець на мапу, Зямную кулю прабіць бы наскрозь: Па два бакі Атлантыкі Ёсць жывыя хтось.
Твае словы, што твае вочы, — Пяшчоты хвалі!
Статуя Свабоды сочыць У аблоках-каралях.
Амерыка Маякоўскага — Меркантыльны дух, Паглядзі на дзяўчыну-сонца, Што свеціць за двух!
Кабель варушыцца
На дне акіяна;
Я, словаў каваль, Пішу адной, Пані!
МІНСКАЯ ТЭЛЕВЕЖА
Кудзелістыя аблокі плывуць, таючы, Над тэлевежай у цэнтры Мінска.
Ты — не Астанкіна, не 500 пад табой, I не Пізанская, што падае ніцма.
Ты ўзнялася не вельмі высока, Але стаіш і не нізка:
Пэўна, мінскія аблокі Зачапіць была рызыка?
Мінская тэлевежа Стрымана-сталёвая. Былі межы — не стала межаў, Лёгка як, лёгкія!
Мы з табою ў адзіным танцы. Як стагоддзі таму, як калісь, Беларусам нялёгка звацца... Вежа! Увышкі імчыся!
Неба гэта — тваё і маё,
I такія ж плывуць аблокі,
I ў кожным ты зробіш раллю, Уздоўж Свіслачы ўзяўшыся ў скокі.
ПЕРШАЕ ВЫМЯРЭННЕ
Сто паверхаў у неба Са шкла і бетону — Біржа, офісы, банк. Людзі лічбай з нулямі Шнуруюць штодзённа У гмах.
Каля гмаха — каровы, Зялёнае поле, Касцы.
Тры дубы, тры бярозы, I ровар застыў.
Пры дзвярах механічных Ахоўнік са стрэльбай Глядзіць:
Баба доіць карову, За пазухай Буда Сядзіць.
Я хачу глядзець на цябе Кожную раніцу;
Я — паранены!
* ♦ ♦
Дрэва на праспекце, Колькі бачыш ты Людзей сумных і вясёлых, Вачэй злых і хлуслівых, Усмешак розных...
А ці ўбачыць хто цябе?
Сабака на плюшавых лапах Шчасліва ловіць пакет; Сярпянкай няўлоўнай Кусок цэлафану Гуляе з сабакам.
ДУША ЧАЛАВЕКА
Калі іржавілася лязо, А ты быў стомленым вершнікам — Уверх галавою неслася
Твая душа, і сядзела на вежах.
А потым саскоквала ўніз, Люляла-суцішвала сэрца, А ты заставаўся паміж Новым жыццём і смерцю.
Мне прыснілася поле кветак
У ліпеньскім яркім дні.
Белы, складзены з белай газеты Карабель абмінае мяне.
Ён пакінуў бераг турэцкі
I прыплыў у свой родны кут. Мне вядома, хто быў газетчык, Што адправіў яго ў маршрут.
Калі ж ветразь надзьмуў свае грудзі, Карабель хутка рушыў далей.
Кветкі поля — крывіцкія людзі Праводзілі мой карабель.
Што кажа лета пачатак
Спякотным днём ці лагодным вечарам Табе, крывіцкі нашчадак,
Пад сонцам, якім ты ўжо трохі падпечаны?
Напэўна, пра вечнасць жыцця,
Пра бяскрайнасць палёў і бяздоннасць неба. Птушыныя спевы ловіш ты не для багацця — Бо не схаваеш спевы да снегу.
Лета — як сёння,
Якое ўжо не паўторыцца, Як імгненне, калі ён і яна Становяцца творцамі.
Летняя раніца россыпам кропель поіць нас 3 далоняў сваіх.
Бачыш, як соладка мроіць нам
I быць кожнаму — за дваіх!
...I перакуліцца чэрвень дагары нагамі,
I беларусы пакрыюцца бронзай.
Летам магчыма пагутарыць з багамі —
3 нашымі, з іхнымі, з рознымі.
СВЯТА КАМБАЙНЁРА
Камбайнёры нажамі-брытвамі
Залатое бязмежжа дояць:
У паласу густую ўблытацца б
I плыць па ёй, непаголенай!
Каласы пагалоў пад корань!
Каб не віслі над полем, не веруючы: Лёцьма едзе машына па ворыве, Перашкоды ірве, як паперчыны.
Экіпаж пасля працы па-брацку Перад небам на золку вячэрае. He патрэбны сто грам салдацкія: Поле хмеліць сваёй бязмернасцю.
ВЕЧНАЗЯЛЁНАЕ СМЕЦЦЕ
Падарункі пад арку Павыкідвалі людзі з акон, У калюжу налілі салярку, СО2 напускалі ў азон.
Бульба з пахам алею Смокча «Колу» ў кутку, Рэшткі месяца Вадалея Вісяць на круку.
Кропля дажджу прабегла па шкле электрычкі, Вецер крутнуўся й пабег у яе пад вагонамі, I электрычка шляхам няспыннае звычкі Зноў паімчала па беларускіх гонях.
Хуткасць, і вецер, і дождж, і нядоўгія перадыхі, Рэйкі гулліва звіняць, ім уголас — пагорак.
Змяшалася: чэрвеньскі пах — электрычныя сполахі-ўспыхі, Бэз, што адцвіў, і неба, што мора.
Яна — электрычка — штораніцы шлях пачынае, Да канцавога ж прыпынку не даімчыць ніколі, I кожны вагон, нібыта блакітная хваля, Бывае, стамляецца, шэпча: «Даволі...»
А на прыпынку, часова канцовым, Суцішваючы стамлёныя мышцы, Яна ўсміхаецца добраму хлопцу, Шчыра-спагадліваму машыністу.
Слупы ідуць па вадзе, Без спешкі, нязмушана, След у след.
I маладыя,
I сонцам ссушаныя, Ідуць слупы па вадзе.
He абгоняць іх машына і вецер — Раз, два, тры, Праз дарогі, скрозь мхі, Удзень і ўвечары Ідуць слупы.
Пяць, шэсць, сем,
Чацвёрты маланкай пабіты, Вісіць на дратах нацягнутых, Ад ветру трымціць Над жытам.
Восем, дзесяць — мільён:
Рукапоціск штодзённы;
Гучыць
Штовячэрні дратоў перазвон.
* ♦ *
Цягнік ідзе напрасткі, Гудзіць са смакам, Загарае на сонцы Чыгунка.
У вагонах — сям’я машыніста Глядзіць на абсягі: Кот, карова, свінчо, Дзеці ды жонка.
Уздоўж дарогі Мірныя хаткі — Станцыя «Барсукі» Глядзіць на цягнік, Нібы азіятка, Прыжмурыўшыся, 3-пад рукі.
У «Барсуках» сёння свята — Базарны дзень, Партыя беларускіх аматараў Точыць крэмнем камень.
У Смалявічах пыляцца дошкі Аж да Загор’я...
Гэй, чыгунка, павярніся ты шчэ Да Балтыйскага мора!
Там салёныя людзі Носяць каўшамі ваду, I там салёная хваля Змывае нуду.
АЛЯКСЕЙ ЧУБАТ
нарадзіўся ў 1979 годзе ў Вілейцы. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (аддзяленне піяру), вывучаў эканоміку і кіраванне вытворчасцю ў БДЭУ. Працаваў журналістам у газеце «Мінская праўда», часопісе «Дырэктар», упраўленні інфармацыі ААБ «Беларусбанк». У 2004 годзе з мэтай вывесці беларускі PR у Інтэрнэт заснаваў з паплечнікамі першы ў Беларусі PR-партал АРВэль (www.april.by). Напрыканцы 2006 года на яго базе было створана PR-агенцтва АРВэль (www.april.by/agency).
Першы верш Аляксея Чубата быў змешчаны ў газеце «Наша Ніва» ў 1996 годзе. Друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Першацвет», «Крыніца», газетах «Літаратура і Мастацтва», «Голас Радзімы» і іншых. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка «12+1» (2004).
Выступае ў друку і з прозай. У 2005 годзе на конкурсе газеты «Звязда» і Саюза беларускіх пісьменнікаў атрымаў прэмію за апавяданне «Гісторыя банта».
ЗМЕСТ
Анатоль Вярцінскі. Якія кветкі шукаем	5
***Тыдзень дарогі праз паў-Беларусі	9
*** «Малая радзіма»	10
*	**Белыя плямы кефіру	11
Пленэр	12
Брэсцкія каштаны	13
Развадны ключ і каштаны	14
Правінцыйная восень	15
*	**Такі халодны дзень	16
Вяртанні	18
Пошук	19
*	**І ў мяне таксама адзін	20
Вагонаважаты	22
Віцебскі трамвай	23
Трамвай у часе пік.	24
*	**Дзе твая дабрыня і тваё хараство	25
*	**Ў каромысле: праца, каханне і боль	26
Гліняны Чалавек	27
*	**Пілавінне жалезнае горкай расце	29
Моц	30
*	**Ноч зімовая вэльмам зямлю ахінула	31
Закаханыя ў снег	32
Руберойдавыя дарожкі	33
2008	35
*	**Уцякае старэча-зіма	36
Дахаты	37
Вянок у руках павітухі	38
Дзень-ноч сакавік	39
8	Сакавіка	40
Трыо	41
Хрызантэмы ў дажджы	43
***Хруснула	44
Веруючыя дзверы	45
Просьба зруйнаванага дома	46
*	**Спяць твае валасы на шкле	50
*	**Ты прыгожая, як ружа	51
Футурыстычнае	52
Цыкл	53
Асірацелыя ўвосень	55
Сняжынкі і слуп	56
*	**Цяжка глядзець на мапу	57
Мінская тэлевежа	58
Першае вымярэнне	59
*	**Я хачу глядзець на цябе	60
*	**Дрэва на праспекце	61
*	**Сабака на плюшавых лапах.	62
Душа чалавека	63
*	**Мне прыснілася поле кветак.	64
*	**Што кажа лета пачатак	65
Свята камбайнёра	66
Вечназялёнае смецце	67
***Кропля дажджу прабегла па шкле электрычкі	68
*	**Слупы ідуць па вадзе	69
*	**Цягнік ідзе напрасткі	70
Літаратурна-мастацкае выданне
Другі фронт мастацтваў
ЧУБАТ АЛЯКСЕЙ ЛЕАНІДАВІЧ
ГЛІНЯНЫ ЧАЛАВЕК
Вершы
Адказны за выпуск Уладзімір Гніламёдаў Рэдактар Наталля Кучмель Дызайн вокладкі Сяргей Ждановіч Вёрстка Сяргей Кандраценка Карэктар Наталля Кучмель
На вокладцы выкарыстаны дыптых Ганны Коўшар «Брэйк».