...І надзея, і лёс, і ўспамін
Выдавец: Выдавецтва ЦК КП Беларусі
Памер: 27с.
Мінск 1988
БІБЛІЯТЭКА ЧАСОПІСА
^
IНАДЗЕЯ.
ІЙПАМІІ^
БІБЛІЯТЭКА
ЧАСОПІСА
МІНСК
Выдавецтва ЦК КП Беларусі 1988
...IНАДЗЕЯ. IЛІС. ІУСПАМІН
СЛАВАМІР АДАМОВІЧ ЭДУАРД АКУЛІН ЮЛЬЯНА БАРМУТА ПАВЕЛ БУРДЫКА ПАВЕЛ ДЗМІТРУК ХВЕДАР КАШКУРЭВІЧ ЮРЫЙ КІСЯЛЕЎСКІ
© «Маладосць» «Бібліятэка
часопіса «Маладосць», 1988 г.
ЧП
Ад рэдкалегіі часопіса «Маладосць»
Дарагі чьітачі Ты трымаеш у руках першую кніжку з «Бібліятэкі часопіса «Маладосць». Гэта выданне народжана нашым днём: яно з'яўляецца ў час, калі ідуць рэвалюцыйныя перамены ў краіне, калі надзвычай патрабуецца працоўная, грамадзянская, духоўная актыўнасць нашых людзей, моладзі асабліва.
Як вядома, вялікую ролю ў жыцці, у справе гарманічнага выхавання чалавека мае літаратура. Беларускія пісьменнікі зрабілі і робяць нямала, каб адлюстраваць нашу гісторыю, наш нялёгкі рух наперад, нашу сучаснасць з яе складанымі праблемамі. Але ў рэспубліцы склалася такая сітуацыя, што друкавацца стала цяжэй — літаратура расце, з'яўляюцца новыя творы, а пры ранейшых магчымасцях надрукаваць іх складана. Многія творы пра нашага сучасніка чакалі і чакаюць па некалькі гадоў, каб трапіць на старонкі друку, Таму і наспела жыццёвая неабходнасць выдання «Бібліятэкі часопіса «Маладосць».
Вось яна ўжо выходзіць. Гэта — яркае сведчанне таго, што Камуністычная партыя і Савецкі ўрад праяўляюць вялікую ўвагу і клопат пра літаратуру і мастацтва, пра творчую моладзь.
Найпершая мэта гэтай «Бібліятэкі» — знаёміць нашага чыта_ ча_ 3 лепшымі творамі маладых паэтаў, празаікаў, драматургаЎ< публіцыстау, крытыкаў і мастакоў, у якіх будзе адчувацца пульс нашага стваральнага часу, духоўны свет сучасніка, яго імкненне ўнесці свой уклад у справу перабудовы нашага жыцця.
Мяркуецца выпускаць 12 кніжак «Бібліятэкі» ў год — па адной кожны месяц. Памер кніжкі паэзіі — 2 умоўнавыдавецкія аркушы, крытыкі і публіцыстыкі — 4, прозы — 5 умоўнавыдавецкіх аркушаў.
Гэтая «Бібліятэка» будзе распаўсюджвацца па лініі «СаюзДРУКУ», а таксама на яе можна аформіць падпіску — індэкс 74821, «Бібліятэка часопіса «Маладосць». Перыядычнасць_____ 12 нумароў у год. Падпісная цана на 6 месяцаў 1 р. 70 к. на 12 месяцаў — 3 р. 40 к.
Першае слова — паэтам з таварыства маладых літаратараў пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі.
Славамір Адамовіч
нарадзіўся ў 1962 годзе на станцыі Унежма Анежскага раёна Архангельскай вобласці. Скончьіў Свірскае СПТВ17. Працаваў трактарыстам, служыў у ВМФ, працаваў на чыгунцы, на заводзе імя Кірава ў Мінску. Цяпер— студэнт філалагічнага факультэта БДУ імя У. 1. Леніна. Друкаваўся ў рэспубліканскай прэсе.
He спяшай, мая рыжая векша, На чужое плячо не спяшай. Гэта ж я напаткаў цябе першы, Гэта ж мой ты прагнала адчай.
Будзе шэрае веча гарланіць, Меднагорлыя будуць крычаць: Разлучыць і свабоды пазбавіць! Хай на столь у вязніцы глядзяць.
Толькі ж ты, мая рыжая векша, He пужайся людской дурнаты.
Сціхне веча, насупіцца вечар, I засвеціцца серп залаты.
Рог затрубіць, гукне акарына, Хваля вольнасці грудзі спаўе. Першы твой і апошні мужчына Прад табой на калені ўпадзе.
5
Ты, ды, можа, той дуб сярод купін, ды звон ручая, I забыты ратаем, зарослы ваўчыцай папар.
Нібы паляны ў сунічным россыпе, Раптам— полымя!—вусны каханай. Мала паветра... радасна... млосна, Страшна адзіным быць, ёю
абраным.
Німбы — прэч! Маёй паляшучцы Дзікі хмель галаву уквеціць.
Колькі трэба, дастану са Случы Зор, што падаюць на дасвецці.
Німфы, дзе вам зраўняцца з тою, Што за ўсіх вас службу нясе
I над маёй дурной галавою Рукі стрэшкай складае ў сне.
Паперадзе бязлюднай электрычкі Кульгавы змрок ляціць у нікуды, I падаюць спалоханыя знічкі Ў рачныя ціхаплынныя брады.
Схаваліся ад непагадзі душы Пад абарог, адзін на цэлы свет. А свет злажыў хатуль і сцежкай рушыў, Смакуючы сяголетні ранет.
Ягоны шлях кіруе у суквецце Галактык чыстых, дзе няма хлусні I дзе на кожнай роснае планеце Травой жывуць шакалы і ласі.
ЯДЛОВЫ КУСТ
У ігліцы тваёй захаваўся уздых чысціні.
Мне здаецца, апошні, так жаласна каня крычыць.
Нехта ў матчынай хаце на захад акно расчыніў,
Каб у промнях крывавых палёт кажаноў прасачыць.
Чуеш стогны? To крушні ўлягаюцца спаць.
Вунь каменні наверсе варушацца, як шчанюкі.
I на вейцы ў звярыны аб літасці слёзы трымцяць.
I ад вільгаці мякнуць барознаў грудыкамлюкі.
Ты расцеш на зямлі, да якой прырастаю і я.
Ты алтар мой зялёны, прыстанак лятункаў і мар.
Багацькаўка! Мая мілая і ўмесьце з тым пастылая Багацькаўка! Люблю я цябе з тваім садком, ляском... Люблю тваіх мілых, слаўных, вясёлых дзетак, тужлівых старычкоў і вясёлых пявуньняўдзевак. Ненавіджу тваю гразь, непрытульнасць. Скарэй набрацца сілухны і пачаць варушыць камні...
Максім Гарэцкі
Тамсама ўсё квітнее — вішня й бэз, I гордыя Асверы крэсляць неба.
Там маладым аблокам не паспець
Ад воч людскіх схаваць запрэжку Феба.
7
6
Тамсама ўсё шархучая трава, I шэры чмель, і пыл, і скрып атосы. I ровар, нахілёны да слупа, I я бягу, расхрыстаны і босы.
О вобразы крывіцкія! о свет
I любасць над усім без атачэння!
Як хутка ападае белы цвет
I як марудна спее плод праменны.
Праз лета, праз дзён карагод мігатлівы Імкне мая думка ў рабінавы край, Дзе ў матчыных казках пастух быў
шчаслівы
1 ў поле рупліва выходзіў ратай.
Дзе розлівень сонца — калоссем жытнёвым. У мэндлікахбабках снапы, як дубы.
Жаночыя рукі сярпом адмысловым Звычайнымі рухамі крояць гады.
Здаецца, каторы ўжо раз я прыходжу Ў спавіты туманам зялёны куток, Дзе гэтак, як колісь, праз ценьагароджу Фліртуе з чаромхай язмінхітрунок.
Нешаляваная хата глядзіцца вугламі ў свет. ^я/атьі на лаўцы тата вітае вясковых кабет. Паўкругам гародчык прыткнуўся, шчарбаты парканчык сівы
I сцежка, дзе я спатыкнуўся аб корань бярозыжурбы.
Нешаляваная хата, парэпаных бёрнаў прыбой. Скрыпячая веснічак варта, іржавы у клямцы
прабо.й.
Мундэра ля студні пад бэзам і блёкату ўедлівы зірк, На камені пліскагарэза, над поплавам
кнігаўкі крык.
Нешаляваная хата, за ёю сцяжына ў прастор. За ёю дзівосаў багата, за ёю усё навыбор. А толькі з вясёлых гасцінцаў штурхае за
грэблю ўспамін, Дзе я на згарэлым дзядзінцы з ядлоўцам
адзін на адзін.
НЕКАЛЬКІ КРОКАЎ
ПА СЦЕЖЦЫ МАЛЕНСТВА
Нясу з мястэчка спелыя антоны Ў бабулінай вярэйцы аж да пят, Мінаючы жытнёвыя загоны, Ўсміхаючыся чыстым вокнам хат.
А побачкі уся краса зямная У візэрунках сцежак і платоў. Я пра жыццё людзей зусім не знаю, Бо па сваім няшмат яшчэ прайшоў.
I ўжо на вечар хіліцца, а сонца Цікуе за пярэплаты бароў.
Вось хутка падыду — і у ваконца Скажу сваім: я тут і жыўздароў!
Зайду у хату, рыпнуўшы дзвярыма, I пачастую маму і сястру...
2 Зак. 903 9
8
Яшчэ не час ляцець мне з хаты ў вырай, Яшчэ я з вамі, родныя, расту.
Абляцела лісце, абляцела Засмучоных вербаў і рабін. Адбалела сэрца, адбалела: Сустракаю восень самадзін.
Дык аб чым, каршуне, ў небе крэчаш? I нашто твой розгалас лясам?
Абляцела лісце у цямрэчу, I самотна стала верасам.
He крычы, прашу я, ў небе смурым, He кружляй над болем душрастрыг. Хай жа боль закрые, як парсуну Закрывае вечнасці уздых.
ЖОРАЎ
Сівая адзінота.
Нязмога узляцець.
Кругамі ля балота уночы ходзіць Смерць. А досвіткам асеннім, як сцішыцца імжа,— зноў крыламі успеніць нябёсаў вір душа.
ЛІС
Пунсовы ветразь плыў па лесе... Нібы святло свячы ў сутонні.
Пунсовы ветразь — ліс на снезе, агонь блукаючы на волі.
Плыві, прыгожы, покуль вецер тваіх слядоў не пакідае, і абмінуць здалей дасвецце, дзе лёсганчак цябе чакае.
10
2*
Эдуард Акулін
нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі Веткаўскага раёна. Скончыў гісторыкафілалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. Працуе выкладчыкам роднай мовы і літаратуры ў вёсцы Дуброва Рэчыцкага раёна. Друкаваўся ў рэспубліканскай прэсе.
МАЙСТРА
Тут усё прапахла лесам: пілы, гэблікі, сякера...
Пад касым крысом павеці — дзеда летняя кватэра.
Куфар, вулей ці кубельца — не адмовіць ён нікому.
У старых руках умельцы праца йдзе памаладому.
А сягоння, хоць і рана, адпачыць надумаў трошкі... Прытуліў шчаку рубанак да асінавае дошкі.
ЗОНА АДЧУЖЭННЯ
Зона адчужэння — якая жахлівая назва. Адчужэнне — ад хаты, дзе змалку рос. Адчужэнне.
3 сабой не возьмеш прысаду святла бяроз,
асвер у двары, буслянку і трох буслянят у ёй... Апошні адбітак ганку абцас пакідае мой.
Паўнюткія вёдры ў сенцах. Дакуль ім з вадой стаяць?! Да краю — трывогай сэрца. Ці здолееш ношку ўзняць? Радзіма!
Слязу употай
змахну за цябе ў маленні... He стань для майго Народа зонаю адчужэння.
МАЙ
Той май быў шчодры на дарункі: на цеплыню, і на каханне, і на працягласць пацалункаў — ад Мілавіцы да світання.
Яшчэ на смутак паланезны і на гартанны голас твой... На мяккі водар сініх бэзаў, які цадзіўся у пакой.
ЖАНЧЫНА
Па меры таго, як памалу зглыбі яна йшла на мель, я бачыў: ад футарала вызвалялася віяланчэль.
А пляж быў пусты і дзікі...
О, як бы хацеў я стаць у момант той раптам смыкам, каб струны яе кранаць.
12
13
Мая бабулька Волька вяршыць жыццёвы стог. He няньчылася доля, Быў літасцівы бог.
Разменены апошні дзесятак на вяку.
Жыццё як гляк парожні, што сніць аб малаку.
Ды што цяпер аб гэтым — нанова не пражыць...
Без страху перад ветрам лісток жыцця дрыжыць.
Вучу беларускаму слову. Павазе да продкаў вучу. Кажу пра Скарыну і Цётку, аб лёсе Купалы — маўчу.
Раўняю снягоў сувоі з бабулі сівым радном. Ды ўсёткі—адзін не воін. Адному — жыццё адно.
Вучу беларускаму слову. Ды ўмерці было б лягчэй, чым знесці: «Мы вучым мову, каб Вам зарабляць на хлеб...»
. 14
Месячнай цёплай ноччу Шляхам апошнім, Млечным, ціха ў Сусвет пакрочу, буду сабе свяціць... Каб і адтуль, з вышыняў, каб і адтуль, з далечы, бачыць цябе, Радзіма, і, як цяпер, любіць.
ГІСТАРЫЧНЫ ЭЦЮД
Ад раптоўнага руху рук, нібы чмель у вялізнай кветцы зварухнуўся у звоне гук і на волю штомоцы рвецца.
А званар не шкадуе рук, аж званіцы сцябло трасецца.
I гудзе, і не хоча гук заставацца у меднай кветцы.
Вось чужынец ускінуў лук, на стралу нанізаўшы сэрца...
Ды жыве, не змаўкае гук, як надзея усім, хто б'ецца!
КАЛОДЗЕЖ
А цэбар улюбіўся у дно, дзе зорак ззянне. Стары ланцуг хваліўся, што ён мацней кахання.
15
Адзін пусціць не хоча, другі на дно імкнецца...