• Газеты, часопісы і г.д.
  • ...І надзея, і лёс, і ўспамін

    ...І надзея, і лёс, і ўспамін


    Выдавец: Выдавецтва ЦК КП Беларусі
    Памер: 27с.
    Мінск 1988
    14.4 МБ
    ...Ён прыйшоў. Я не ведаю, хто ён,— мо адзін з паганскіх багоў, пра якога ні адному з людзей невядома ані.
    Ён з'явіўся, і ўсё, што навокал, пачало існаваць незалежна ад таго, як лічыў я патрэбным.
    Ён сказаў: «Ты жадаеш спасцігнуць Сутнасць? Раздзялі свае вершы на вершы пра зло і дабро паасобку і на вершы, якія не зможаш пакласці ні ў адны, ні ў другія.
    Раздзялі і спалі. I ізноў напішы і спалі.
    Так да часу, пакуль увесь агонь не...»
    I усё. I ён знік. I усё, што навокал, пачало існаваць.
    мне падуладнае.
    Я расклаў свае вершы на вершы пра зло і дабро. Неймаверная праца: адрозніць адно ад другога, нат у тым, што табою напісана ці сказана іншым.
    Тры вершы я не здолеў пакласці ні ў адны, ні ў другія.
    Верш каханай, верш маці і верш Радзіме.
    He здолеў, бо гэта не зло і не дабро, а іншае, існуючае незалежна...
    29
    I тады я паклаў свае вершы ў агонь.
    I убачыў, як зло і дабро перасталі быць на паперы і перайшлі ў мяне.
    Я пачуў плач каханай, і адчуў сум матулі, і адчуў нешта яшчэ—і гэтаму я не знайшоў наймення. I гэта было ад Радзімы.
    Потым я напісаў вершы маці, каханай, Радзіме, злу і дабру.
    I спаліў іх. I ізноў напісаў і спаліў.
    Паліць свае вершы ненашмат лягчэй, чым адрозніць, дзе зло, дзе дабро ў тым, што табой напісана.
    Але — дзіва: агонь з кожным запаленым вершам не мацнеў, а суцішваўся.
    He ірваўся угору, а знікаў, бы ў мяне пераходзячы разам з тым, што згарала. Назаўтра на стале ляжаў адзін аркуш. Нічога на ім не было напісана...
    I маўчаў агонь.
    ТРЫ ВЕРШЫ КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ
    1
    Краю мой нібы воз:
    Нехта конь у ім, нехта вазніца. Скарб на возе.
    Вазніца
    У чужую вязе застаронь.
    Краю мой нібы воз,
    Воз, што мусіць дашчэнту разбіцца He таму, што не так, He ў той бок кіруе вазніца,
    А таму, што ані Закілзаны не ўпарціцца конь.
    2
    Поўня над ноччу, як волі срэбра Над чорнай доляй народа.
    Ноч над зямлёю, нібыта зрэб е Зямлі.
    На шрамах нязводных. Шрамы зямлі — To сканалых спіны
    На шляхах
    Часінаю змрочнай Праз скон, праз жыццё Да вяршыні.
    Вяршыня — Поўня над чорнаю ноччу.
    3
    Ані цемры ўваччу, ані страху, А толькі нязгода, Толькі ў жылах нязгода Віруе бунтоўную кроў. Кроў, якой я адчуў Лебядзіную песню народа, I пакуты яго, і збавенне яго, і любоў. Я народжаны тут, Ў гэтым краі і ў гэтым народзе, Але дзе алтары, Дзе багі, Дзе святыні мае!..
    Я як цэгліна ў подзе, Дарэшты распаленым подзе,—
    30
    31
    Толькі выткнецца — і Чыгуны паляцяць аб яе. I не цемра ў вачох, I не страх Прад жыццём і прад смерцю. А як псячая зграя Сашчэпіць мяне, як турма, Раздзяруць маё цела, To ўз'енчаць:
    «А дзе ж яго сэрца?!» Так, няма ўва мне сэрца. Няма. Для сабакаў няма. I не бачыць яго вам, He ў тыя зайшліся вароты. I яго не змагчы вам — Яно у мільёнах баліць, Як баліць гэты край — Лебядзіная песня народа. Як баліць гэты край...
    Як баліць ён... О, як ён баліць!
    ♦
    Цягнік крануўся.
    Прагі залатой
    туман вакзальны He утрымаў вагоны.
    Апошні купал... едзем... Божа мой!
    Я ўдзячны развітальнаму перону. Прабачце, Прага, Вашую красу
    Я назаўсёды ў сэрцы пранясу, і ўсёткі
    Шэпт вулачак былінных
    I пыл злачоны з колішніх парогаў Мне не мілей балотаў жураўліных I пылу на прасёлкавых дарогах.
    I я — ніхто,
    Ніхто без той краіны,
    Што мне на шлях
    Жарству і верас слала.
    Халодны дождж
    I прысак арабіны Мяне чакаюць там — ці ж гэта мала?
    БЯРОЗА
    Маці маёй
    Прытуліся ка мне
    Паўзабытым суцішаным болем, Хай душу закране Журбы вераснёвае дым. Прытуліся ка мне,— Пагаворым, як сёстры, з табою Аб чыёйсьці вясне
    I аб лецейку нашым былым.
    Пагаворым аб тым,
    Як канае свяча на зыходзе, Як зямельчыну стынь Працінае карэнне да дна, Як ва ўлонні тваім
    Новых парасткаў рой карагодзіць 3 неадрыўнай падзякай,— Такой навучыцца б сынам.
    33
    32
    0
    Хмызы калючыя
    3 роднай зямлі
    Табе не пастануць кратамі.
    I зблыткі сцяжынаў
    У родных дубровах — He путы для ног тваіх.
    I зоркі ў нябёсах
    Над краем тваім —
    Як продкаў вочы узнятыя,— Што яны маюць сказаць табе?!
    А ты зазірні ў іх.
    Прысвячаю дзвінскаму ралі
    Мой край, дабра табе Прашу ў людзей тваіх Лясам, што нібы грабянцы вятровы, Азёрам, што ў глыбінях тояць словы Вякоў былых.
    I стогн, і покліч іх.
    I рэкам,
    Тым, што срэбныя падковы віюць на шчасце, Ворагу пад дых.
    Мой край, табе
    Любові і аховы
    Ў людзей тваіх
    Прашу.
    Для іх саміх.
    Уладзіміру Сымонавічу Караткевічу
    Я любоўю багаты,
    любоўю да краю свайго,
    Як багаты крыніцай, хто смагі агонь спаталяе,
    Як вандроўнік сцяжынай, што ў сінюю далеч сягае Праз нянавісць і любасць
    ўсіх існых людзей і багоў.
    Я любоўю багаты, любоўю да мовы сваёй.
    Як багаты на ласку, хто родныя дзверы адчыніць, Як багатыя сонцам, адседзеўшы ноч пры лучыне Пад сіберынай лютай
    з праклятых народам краёў.
    Я любоўю багаты
    святой да народа свайго.
    Як багаты народ мой той песняй, што шчэ
    заспявае,
    Як багаты світанак, над гэтым народжаны краем Карагодаў, буслоў, курганоў, камянёў і стагоў.
    Я любоўю багаты,
    Любоўю.
    He чымсьці, не нечым.
    Як багатыя духам прарочым сівыя галовы.
    Я заможны любоўю, а ты
    заблукаў у галечы...
    Ты прыйдзі —
    Я табе
    Ахвярую багацця палову.
    35
    Ціхмяныя, Сцярожкія дарогі Грымотны
    Да сябе гукае шлях, Дзе вечна
    Да твайго ісці парога, Вялікая і родная зямля.
    He пазычаць ісці, А да адплаты.
    ...I не дайсці, I не зайсціся ў хату.
    НЕЗАКОНЧАНАЕ ПРАРОЦТВА
    ...I вернешся,
    Бо некалі пайшоў.
    I крочыш зноў —
    За гэтым ты й вярнуўся.
    Бо ты малых сцяжынаў не крануўся, Бо ты шляхоў вялікіх не знайшоў.
    I крочыш зноў,
    I адшукаеш схоў,
    Дзе сэнс жыцця дарогі агарнулі, Як дрэва сэрца ў гадавыя рулі... Бязвыйсны лабірынт тваіх гадоў. I не адзін раз вычварнае груддзе Утне бездапаможнасці абразай.
    Але ідзі...
    — А як дайду, што будзе?
    За гэтым што?
    А ты дайдзі адразу...
    Хведар Кашкурэвіч
    нарадзіўся ў 1963 годзе ў Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Зараз— студэнт Беларускага дзяржаўнага тэатральнамастацкага інстытута. Служыў у Савецкай Арміі. 3 вершамі ў зборніку выступае ўпершыню.
    У магільні фамільнай спадкаемцы чарговага ўсмешка не спаўзае з ачарсцвелых вуснаў толькі восені рэштка ў паглядзе змутнелым тае.
    Здранцвенне у яву учэпленых пальцаў штодзённа і марна бо кожнаму — кара наканаваная і кожны — карай сам кожнаму іншаму змножаны надзеі і мары у шатах шарых і норах кратовых хаваюць сполах а з вышыні з вяршыняў гмахаў у цяжары хмараў і крэкце
    36
    37
    птахаў прарочыць рэха.
    Натапырылі дрэвы вілы у раз'ятраным ярасці віры ядраная хмелю вязь гэтым шляхам праехаў князь развярэджаны рой пчаліны нібы вар апаліў успаміны Радзівіла ссушаны твар у сутарэнні сухая пастава абуджаецца нараджаецца ява для цікаўных на продаж тавар
    то — не ты гэта — я
    проста ў існасці — пустка
    толькі ў памяці — яснасць дзе віна дзе нікога дзе я
    мур складаю грувастка з літар а слова —
    няма
    Пачапіла ў натоўпе свой позірк знявага
    утароплена зеўрыць паўзверх утрапення дзе маўкліва ірвецца бяссіллем спавітае
    сэрца
    ♦
    Ён імкнецца ў дарогу у нішто
    ён не мовіць нічога
    нямы
    немаўля
    
    38
    Юрый Кісялеўскі
    нарадзіўся ў 1961 годзе ў Гродна. Скончыў Гродзенскі медінстытут. Працуе ў Гродзенскім медінстытуце на кафедры біяхіміі. Вершы друкаваліся ў газеце «Літаратура і мастацтва» і ў часопісе «Маладосць».
    РАЗВІТАЛЬНАЕ ПАВІТАННЕ
    Жаўрук спяваў.
    I яблыня цвіла.
    Ты дачакаўся красавання траў!
    Ужо не ў першы раз Вясновага цяпла Панад зямлёю хваля праплыла — I ты адвечны атрымаў адказ На ўсе свае адвечныя пытанні.
    I колькі ты яшчэ разоў Паўторыш прагна заклінанне, Каб ён прыходзіў зноў і зноў: I цёплы подых веснавых вятроў, I жаўрука бясконцы спеў, I пацалунак паміж дрэў, I яблыневы сад парою адцвітання!
    I ты дасі сваю нямую згоду На лепшую з усіх узнагароду: Падняцца ў неба, павітаць сусвет, А потым легчы на зямлю, бы яблыневы цвет, I развітацца з ёю — назаўсёды.
    ПРОЦІБОРСТВА
    Груган цыбаты, Што каркае гучна Пра скарацечнасць жыцця, Прарочыць рашуча Хуткі прыход небыцця I абвяшчае нам немінучасць смерці,— Груган пракляты
    Пасяліўся ў маім сэрцы.
    Сава сівая,
    Сляпое стварэнне, Што нам варожыць аб марнасці нашых імкненняў I будзіць плачам глухую шыр,—
    Сава старая Шукае Прытулку У завулку Маёй душы.
    Слімак цынічны, Які бярэ пад сумненне I шэпт крынічны, I зор мігценне
    I ганьбіць прывычна Літую непахіснасць маралі, Што марна стваралі Багі і людзі,—
    Слімак нікчэмны бянтэжыць мае пачуцці.
    НячысцікЗмей,
    Што адамкнуў мне, як магчарадзей, Бяздомны калодзеж пазнання, I той без усялякага спачування I нават без лішняга роздуму
    40
    41
    Закінуў мяне ў засценкі журбы 1 нішчыць у цемры агеньчык слабы Майго мізэрнага розуму.
    Спрачаюся з імі аж да знямогі, Хоць ведаю: не можа быць перамогі. Няўжо ў гэтай спрэчцы, пустой і дарэмнай, Што цягнецца часам аж да світання, Хаваецца сэнс патаемны Пазнання
    I мэта майго існавання На гэтай зялёнай планеце, У гэтым цудоўным і жудасным свеце?
    I зорканосцы сталі ў рад, Глядзі і радуйся, сучаснік: Вось — касманаўт, вось — казнакрад, Вось — чынадрал, а вось — калгаснік.
    Такой лавіны ўзнагарод Яшчэ не бачыла краіна.
    I ўжо не верыць наш народ У подзвіг часты, штохвілінны.
    I аддаецца мне ў вушах
    (He я прыдумаў то, паверце!): «Не дзіва — цацкі на грудзях.
    Святое золата — у сэрцы».
    ЗОРНЫ дождж
    Аж да кружэння галавы Грымелі маршы і парады, I мужна маршал тылавы Брывамі аддаваў загады.
    Ён толькі сон перамагаў, He ведаў болю і трывогі I мірным часам атрымаў Славуты ордэн «Перамогі».
    Хоць зорак з неба не хапаў (He тыя здольнасці, вядома!) — Ён іншых зорак зажадаў Пераканана і свядома.
    Бесперапынны зоркапад Звінеў над соннаю краінай I абсыпаўся, нібы град, У час чарговай гадавіны.
    Было спачатку слова? Ды не, зусім не так. Быў позірк выпадковы, і быў міжвольны знак.
    Прызнання прадчуванне, няўлоўны бляск вачэй, няроўнае дыханне, гуллівы смех званчэй.
    Было яшчэ здзіўленне, няўрымслівы спалох, тамленне, захапленне і цішыня, дальбог...
    Маўклівая размова, бязгучны вуснаў рух... Пашто нямое слова, калі гаворыць дух?
    42
    43
    ВЕРШЛВОДСТВА
    У маім паэтычным гародзе штосьці вершаў зямелька не родзіць... Ці суглінак які занядбаны?
    Ці ўзараў не занадта старанна?
    Ці насенне пасеяў не тое?
    Ці лянуюся пырскаць вадою?
    Ці то гною падкінуць шкадую?