• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як сябры будавалi човен Казка з заданнямі Анатоль Матвіенка, Алена Стэльмах

    Як сябры будавалi човен

    Казка з заданнямі
    Анатоль Матвіенка, Алена Стэльмах

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 26с.
    Мінск 2021
    12.6 МБ
    — Дык можа б мы і праўда човен змайстравалі? Як ты кажаш, самы надзейны? — працягнуў гаворку пасмялелы Цішка.
    — А чаму б і не? Я і раней табе пра гэта казаў. А ты не паслухаўся, схапіў чужое. Хіба можна браць тое, што табе не належыць? — Яшка паказваў і далей сваю бабрыную мудрасць.
    — Давай заўтра на досвітку сустрэнемся ля старой бярозы-шаптухі. Мы, бабры, за справу рана бяромся. Там майстраваць човен і пачнём! — прапанаваў Яшка.
    
    сакрэт. He
    марудзячы, ён
    даміць пра іх падаўся ў бок
    з Яшкам сасны.
    — Выдатна, — падтрымаў сябра Цішка і, сумеўшыся, дадаў: — А можна Касю таксама запрасіць?
    — Ну вядома! Яна вавёрачка дужа спагадлівая. Ведаю: хто б яе аб чым ні папрасіў — дапаможа, — не раздумваючы пагадзіўся Яшка.
    На гэтым яны і развіталіся.
    Цішку свярбела хутчэй знайсці сяброўку і паве-
    
    
    «Нават калі Касі не будзе дома, буду чакаць колькі спатрэбіцца. Як жа заўтра без яе брацца за човен? Кася абавязкова нешта падкажа. Яна ж такая разумніца!» — разважаў Цішка і амаль незаўважна дабрыў да сасны.
    — Прывітанне! — пачуўся над галавой знаёмы голас.
    Кася якраз парадкавала высушаныя на зіму грыбы. Яна ўбачыла сябра яшчэ здалёк, калі выглянула з дупла. Прыхапіўшы жменьку арэшкаў, вавёрка паскакала яму насустрач.
    — Прывітанне, Кася! — адчуваючы сябе ніякавата, прамовіў Цішка. — Ты мяне прабач. Сорамна мне перад усімі вамі...
    — Ніхто, Ціша, на цябе не крыўдуе, — суцешыла яго вавёрачка. — Але болей ты так не рабі. Думай, узважвай, перш чым за якую справу хапацца.
    — А мы ж з Яшкам якраз і падумалі! — узрадаваны такой Касінай спагадлівасцю, Цішка на адным дыханні выклаў намечаны план.
    Сяброўка ўважліва выслухала яго і выказала сваё меркаванне:
    — Выдатная ідэя! Калі ў нас будзе сапраўдны човен, мы ўсе разам зможам падарожнічаць. Я таксама хачу патрапіць у чароўную краіну. Думаю, і Яшка будзе не супраць паплыць з намі. 3 улікам яго досведу, мо няхай ён стане нашым капітанам?
    А мы ўспомнілл, на чым людзі і звяры плаваюць па вадзе.
    Самыя вялікія караблі акіянскія. Тыя, што менш, ходзяць па буйных рэках ды азёрах. Яшчэ менш — гэта катары і чаўны.
    — Ты, Кася, як заўсёды малайчына! — усклікнуў Цішка. — Выдатная прапанова! Заўтра адразу пра гэта скажам Яшку.
    — Частуйся, калі ласка! — Вавёрка працягнула сябру арэшкі.
    — Маё шанаванне табе, Касечка! I дзядзьку Мішу перадай шчыры дзякуй. Яго мядок мяне хутка вылечыў, — Цішка ў знак вялікай павагі завіляў хвосцікам. Узрадаваны тым, што ўсё кепскае мінула, ён пабег дамоў. У кішэньцы весела пастуквалі Касіны арэшкі.
    Цішка прачнуўся, калі ледзь пачало днець. Напярэдадні лёг ён позна. Добра вядома, якія сабакі старанныя вартаўнікі. 3 учарашняга дня яго не пакідала думка, што б такое прыемнае зрабіць для Касі. Вунь як яна за яго турбавалася, клапацілася аб ім! Як жа ёй аддзячыць? Яго перапаўнялі пачуцці, але нічога талковага ў галаву не ішло.
    Цішка памятаў пра Яшкаў загад раніцай не марудзіць. Ён накіраваўся знаёмай сцяжынкай да бярозы-шаптухі. Шлях да яе ляжаў праз усыпаны маленькімі брыльянтавымі кропелькамі луг, на якім каровы з асалодай жавалі сакавітую траву. Яны павіталі Цішку сваім любімым «му-у-у!». Той са свайго боку таксама праявіў ветлівасць: па наваколлі разнеслася яго звонкае «гаў, гаў!». I тут ён згледзеў, як у адказ пачалі ківаць сваімі галоўкамі рамонкі і валошкі, а званочкі да таго ж зладзілі вясёлы пе-
    развон. Бліснула думка: ён нарве кветак і падаруе іх чароўнай вавёрачцы Касі! Букет атрымаўся найшыкоўнейшым, і Цішка неўзабаве ўжо таптаўся ля бярозы-шаптухі.
    Хутка з’явіўся і Яшка.
    — Малайчына, нават раней за мяне, — пахваліў бабёр пунктуалынага сябра. — А што гэта ў цябе? — запытаўся ён, згледзеўшы, як той нешта хавае за спіной.
    Цішка не паспеў як след адрэагаваць на гэту цудоўную навіну, бо з-за павароту з’явілася Кася. Ён, працягваючы букецік, падаўся ёй насустрач. Вавёрка какетліва ўсміхнулася, як умеюць гэта рабіць дзяўчынкі, і сарамліва апусціла вочкі. Букецік ёй быў вельмі даспадобы.
    Такая мілата кранула і сур’ёзнага Яшку. Нездарма кажуць, што бабры вельмі чуллівыя. Яны ўмеюць плакаць, крыўдзіцца (тады выпінаюць губу) і шчыра выказваюць сваю радасць.
    Невядома, як бы паводзілі сябе сябрукі далей, але ініцыятыву перахапіла Кася:
    — He ведаю як ты, Яша, а мы з Цішкам вельмі хочам адправіцца ў падарожжа. Каб ты пагадзіўся
    — Ды так, — сумеўся Цішка. Яму было няёмка прызнацца, што прынёс букет.
    Дзелавы Яшка прапусціў міма вушэй Цішкава мармытанне, яго займала сваё:
    — Перш за ўсё нам трэба для чоўна назапасіць матэрыял, — з веданнем справы павучаў бабёр.
    — Гэта так, — падтрымаў яго Цішка, які, па праўдзе кажучы, не ведаў, з чаго пачынаць такую адказную работу, як майстраванне чоўна.
    — Я дамовіўся са сваімі братамі. Яны нам дапамогуць, — выказаў Яшка ўпэўненасць у тым, што справа заладзіцца.
    плыць з намі, дык быў бы за капітана. Вы, бабры, як вядома, крутыя хлопцы!
    — Так-так, мы будзем вельмі рады! — вільнуўшы хвастом, пацвердзіў слушную прапанову Цішка.
    Заставалася пачуць адказ ад самога Яшкі, як у гэты момант з-пад даўжэзных галін бярозы-шаптухі, што хіліліся да самай вады, з’явілася адна галава, а за ёй другая, трэцяя... Бабры замерлі на імгненне, пасля чаго дружна пляснулі хвастамі па вадзе і зніклі, пакінуўшы на азёрнай роўнядзі вялікія кругі.
    — Гэта браты мае, — адрэкамендаваў сябрам плыўцоў Яшка. — Яны далі знаць, што крыху падвостраць пілы і возьмуцца за работу: назапасяць нам бярвення. Вунь колькі прыдатных вольхаў, дубоў ды елак вакол! Звычайна гэтыя дрэвы мы выкарыстоўваем на будаўнічыя патрэбы. А вось частавацца любім больш мяккімі пародамі: бярозай, таполяй, вярбой.
    Сапраўды крыху воддаль пачулася рыпенне, што азначала — бабры востраць свае пілы.
    — Дрэва цяжкое, — разважліва заўважыў Цішка. — Патануць можа. — Напалоханы сваім няўдалым вопытам, шчанюк цяпер вельмі абачліва ставіўся да будаўніцтва новага судна.
    — Драўляны човен — гэта не твой гумавы надзіманчык, — перабіў яго Яшка. — Ён больш устойлівы, не перакуліцца. I ведаеш чаму? Бервяно не тоне ў вадзе, бо вага дрэва меншая, чым вага вады таго ж аб’ёму, — з дакладным веданнем справы патлумачыў бабёр і працягнуў: — Ты ж бачыў, колькі мы, бабры, вакол возера Белага хат набудавалі, і плацін тут хапае. Гэтаму мяне вучыў мой бацька, а яго — ягоны бацька. Так у нас тысячы гадоў з пакалення ў пакаленне вядзецца: малодшыя ад старэйшых майстэрства пераймаюць. Вось і інструмент сямейны маю, — Яшка паказаў на вялікую скрыню, што стаяла побач. — Будзь спакойны, з чоўнам не прагадаем.
    — Што ты, Яша, мы табе давяраем болей, чым сабе! — падтрымаў сябра Цішка. — Ты вось толькі не адказаў, ці згодны быць нашым капітанам.
    — Капітанам, кажаш? — Яшка пачухаў патыліцу. — А чаму б і не. Капітанам дык капітанам!
    У пацвярджэнне праўдзівасці яго слоў непадалёку ўскалыхнулася вада — у яе бухнулася дрэва. Гэта расстараліся Яшкавы браты. Вострай пілой адзін з іх падрэзаў ствол, другія ачышчалі яго ад галін. He забавіліся бабры, хуценька прыкацілі бервяно да берага, а за ім — яшчэ і яшчэ.
    — Як здорава! — узрадавалася Кася. — Я ў інтэрнэце чытала, што самыя простыя чаўны раней такімі і былі — з бярвення. I называліся яны плытамі.
    Пакуль сябры занятыя
    нарыхтоўкай будаўнічага матэрыялу, давайце разбяромся, чым човен адрозніваецца ад плыта.
    Як правільна сказаў Яшка, бервяно не тоне ў вадзе. Нагадаем, што вага дрэва меншая, чым вага вады таго ж аб'ёму. Але на адным бервяне не паплывеш яно няўстойлівае і круціцца, на ім доўга не ўтрымаешся. Калі замацаваць дошкай некалькі бярвён, атрымаецца ўстойлівая пляцоўка плыт.
    Плыт просты ў пабудове. Змайстраваць човен значна складаней. Драўляныя чаўны робяць са шчыльна падагнаных адна да адной дошак. Такім чынам атрымліваецца прыгожы доўгі корпус. А ўвогуле чаўны бываюць пластыкавыя, металічныя, а яшчэ надзіманыя, як той, на якім плаваў і перакуліўся Цішка.
    Давайце правядзём эксперымент.
    Нам спатрэбіцца некалькі палачак (можна папытацца ў бацькоў, дзе іх узяць). Дарэчы, падыдуць нават дубцы ад старога веніка або алоўкі. Змацуйце іх паміж сабой аркушам паперы, каб атрымалася пляцоўка. Паперу змажце клеем ПВА. Калі ён высахне, паверхня стане водатрывалай. У нас атрымаецца маленькая мадэль плыта. Яна рабочая! Апусціце ваш плыт на ваду, пакладзіце на яго які-небудзь груз (пластыкавую цацку або манеткі). Вызначце, колькі карыснага грузу можа ўтрымаць ваш плыт, пакуль пад яго цяжарам не схаваецца пад ваду.
    Заўвага.
    He забудзьцеся адразу ж пасля нанясення клею вымыць пэндзлік. Калі клей высахне на валасінках, пэндзлік давядзецца выкінуць.
    — Дзякуй, сябры-бабры! — Цішка ажно падскокваў ад радасці — з бярвён ужо вырасла цэлая гара. Ён паспрабаваў на яе залезці. Але як ні караскаўся (паверхня была мокрай, а таму слізкай), у рэшце рэшт скаціўся ўніз.
    — Твая праўда, Кася, зараз нам прасцей за ўсё зрабіць плыт — бярвення ўдосталь, — як быццам згаджаўся Яшка. — На будаўніцтва чоўна сапраўды спатрэбіцца болыл часу і намаганняў, — разважаў абачлівы бабёр. — Але ж ён будзе больш надзейны, чым плыт.
    Толькі выходзіла, што гаварыў гэта Яшка сам сабе. Цішка з Касяй спяшаліся хутчэй адправіцца ў падарожжа, і плытом — яны думалі — якраз і абыдуцца.
    — Мы пабудуем плыт! Паплывем разам! — мітусілася туды-сюды шчаслівая вавёрачка, паддаючы імпэту агульнай справе.
    Яшка падазваў братоў-баброў. Яны перабралі бярвенцы і падагналі іх акурат адно да аднаго. Паклалі зверху папярэчныя дошкі, а затым забілі ў іх тоўстыя драўляныя цвікі — нагелі.
    Цішка таксама прылаўчыўся і ў цэнтры плыта прыстроіў высозны шост з ляшчыны. Вавёрачка імгненна ўскочыла на самы верх і прымацавала там каляровую стужку-сцяжок. Цяпер сябры займелі карабель з мачтай гатовы да адплыцця!
    Напрацаваны дзень хіліўся да вечара, пазяхнула ажно само руплівае сонейка. Яшка з Цішкам таксама ледзьве рухаліся ад стомы. I вавёрачка прытамілася. Усёй камандай вырашылі старт адкласці на заўтра. Да ўсяго, неабходна было атрымаць згоду ад бацькоў на такое адважнае падарожжа. Папрасілі бярозу-шаптуху, каб тая прыгледзела за іх суднам — раптам хто надумае пасваволіць...
    Наступнай раніцай ніхто не заспаў. Кожны прынёс торбачку з назапашанай у дарогу правізіяй, запас цёплага адзення. Кася нават прыхапіла бінокль, які ёй пазычыў дзядзька Міша.