• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казка пра Бога Святога і Дудара ўдалога  Тарас Касмінка

    Казка пра Бога Святога і Дудара ўдалога

    Тарас Касмінка

    Памер: 49с.
    Мінск 2000
    Тарас Касмінка
    ПРА БОГА СВЯТОГА IДУДАРА УДАЛОГА'
    Тарас Касмінка
    1	КАЗКА	
    ПРА БОГА СВЯТОГА
    IДУДАРА УДАЛОГА (Паводле казкі Ванлава Ластоўскага “Дудар”)
    Мснск, 2000
    © Тарас Касмінка
    Светлай памяці Міколы Ермаловіча
    Ойча наш, існы на нябёсах!
    Да свяціцца імя тваё;
    Да надыйдзе царства тваё;
    Да будзе воля твая
    I на зямлі, як на небе; Хлеб наш надзённы Дай нам на гэты дзень;
    I даруй нам даўгі нашы, Як мы даруем Даўжнікам нашым;
    I не ўводзь нас у спакусу, Але барані нас ад нячыстага; Бо тваё ёсць царства, I сіла, і слава на вякі.
    Амінь!
    «У лукоморья дуб зелёный...» Аляксандр Пушкін.
    «Лукоморья больше нет...» Уладзімір Высоцкі.
    Можа, праўда; можа, сон; У сінім небе з даўніх дзён Ясны месячык пяе, Быццам неяк па вясне Узяў-памёр адзін мужык... Усё сяло сышло на крык: Бабы сталі галасіць;
    Мужыкі тытунь курыць.
    Слёзы капалі з вачэй Нават у малых дзяцей;
    Што казаць тут пра старых: Мілых, любых, дарагіх?! Слёзы капалі з вачэй;
    I не толькі у людзей: Ля крынічанькі вярба 3 твару дзеванька сама! Ціха скінула убор
    1 засохла аж да зор; А пад раніцу зусім He пакінула слязы: Толькі попелам дарог Чырванеў яе парог;
    Ды счарнеў трухлявы пень За адзін набожны дзень...
    Хоць пражыў мужык сто год, Зведаў, што такое пот, Голад, паншчына, астрог,
    Войны не за свой куток, Сумавала ўсё сяло: Кожны хлопец і дзяўчо Пажадалі б столькі ж год Мужыку на сотні вёрст! Адпачыць на той зямлі, Што Радзімай нараклі, Там вясёлыя лясы Маюць спевы-галасы;
    Ад крынічак да ажын Там лунаюць нашы сны... Як завецца? Беларусь: Белы корань, белы вус...
    Ну дык вось: памёр стары. У ягоным у двары Аб’явіўся раптам пан Ды пачаў вучыць сялян: «Што» і «як» рабіць-паслаць; Хтось адважыўся сказаць, Што няблага б да стала Мець гарэлку, парсючка... Пан паклікаў гандляроў, Цесляроў ды муляроў: «Не шкадуйце вы віна, Hi грыбоў, ні палатна. Дошкі будзем пілаваць; Габляваць і майстраваць Дамавіну назаўжды:
    Ад гвазда і да скабы; На труне ж яго няхай Зіхаціць зялёны гай! Аллачу усё спаўна; Калыханкаю труна Будзе нашаму сябру Мужыку і сваяку!» Што за дзіва? Больш таго (Нешта пана панясло) На труну адмерыў дуб: «То ж на справу; не на зруб!» Хто ж такі нябожчык наш? Ад чаго такі кураж?...
    Як яшчэ сваіх стральцоў, Малайцоў ды удальцоў. He надумаў пан пазваць, Каб навек ушанаваць
    Памяць не палкоўніка, Былога заваёўніка; Нават і не святара: Проста Янкі Дудара?!
    Хутка тры мінулі дні; Пахавалі, як змаглі.
    I пяснярская душа Ў неба сіняе пайшла...
    Усё пакінула яна;
    Толькі верная дуда 3-пад запазухі тырчыць,
    Ціха ў вочанькі глядзіць... «Што ж наперадзе за лёс Напісаў Ісус Хрыстос, Думу думае мужык;
    Так, што засвярбеў кадык! На чужой на старане Хто ж павесяліць мяне, Акрамя маёй дуды, Мілых казак даўніны?!
    Я без песні не магу, He умею, не хачу! Калі скажуць не спяваць, Хоць кладзіся-паміраць... Як жа ў Рай ды без дуды?! Лепей згінуць назаўжды' Нешта будзе... Толькі сам Я жалейку не аддам».
    Вось і неба... Тут стары
    Ледзь заўважыў:
    па начы Падыйшоў да Брамы ў Рай! А яна зачынена.
    На дзвярох вісіць замок;
    Толькі белы матылёк Кружыць-лашчыцца ў начы, I навокал ні душы...
    «Мабыць, спяць. Трывожыць грэх!» Так падумаў; і прысеў
    На калоху ля дзвярэй, He адводзячы вачэй;
    I сядзіцьчакае дня... Раптам іяжкая нуда У сэрца Інкава зайшла: «Ні кала ні двара!»
    3-пад запізухі дуду Дастае Ддар сваю; Пішчык ей папрабаваў, Памаленнсу заіграў: Ціха ўргз; пасля ямчэй, Быццам йграе для людзей! Ну а там і не стрываў, На паўгоіас заспяваў:
    «Ой ты, родны мой край, белая былінка! Нейта вызвалі ў Рай беднага мяне...
    Ох "ы, дудка-дуда, верная сцяжынка, Весілі ж мужыка ў гэтай старане!
    ...А з Высокай Гары нічога ня відна;
    ...Аў Высокім Двары, мабыць, ляпата1! I стаю я адзін, як у полі вішня, Бо чамусьці душа да відна прыйшла.
    ...А у Боскай Цішы не гукаюць долі;
    ...А на роднай зямлі варажба прасцей:
    'фальклоркы варыянт слова «Любата» — па-руску «Благодать».
    Як хацеў, так і жыў, да вялікай волі; Хоць і многа цярпеў не злюбіў людзей.
    Калі быў шчэ малы, галадаў да смерці; Паншчыну перажыў (дармавіты пот!);
    Плакаўся мой куток запяяў я песні: Кінулі у астрог, павялі на фронт;
    Біўся за чужакоў (ў целе восем дзірак) Ў 65-ць-дамоў!.. Божа ж мой: бяда!
    He далічыўся я трох дзяцей-радзічак: 3 голадам адыйшлі два сыны, дачка:
    Толькі унукаў смех не дазволіў ropy Славіцца па карчме брагаю-віном;
    I расцвіла душа: дзякуй-дзякуй Богу!
    К старасці прычакаў шчасця поўны дом...
    Толькі... узяў-памёр: надыйшла часінка.
    I заву сярод зор ясную зару;
    Ох ты, долька мая, доля-сірацінка, Ды няўжо забяруць мілую дуду?!
    Ой ты, родны мой край, бедны салавейка! Захлыніся, бяда, брагаю-нудой!
    На чужой старане, мілая жалейка, Весялі ж ты мяне, покі я з табой!»
    Раптам чуе ён: «Хто там?».
    «Мабыць, святы Пётра сам? Цвёрда вырашыў пясняр.
    I дае адказ: Дудар!».
    «Што ж ты горла так дзярэш! Кажуць. Спяць даўно усе...» Дык саўсім я не дзяру, Мовіць Янка. Я пяю». «Кабцябе...
    А што ж прыйшоў Гэтак позна?». «Божа ж мой! Кажа дзед ужо смялей. Нельга мне было раней: Тслькі ўвечары труну Закапалі у зямлю...» Дзівяцца за Брамай ў Рай: «Як пад вечар? Выбачай... Ты ж павінен толькі йсці На палове сцежанькі!». Янка усміхнуўся ў вус: <Я ж дасужы: Беларус!». Іедзь чуваць з-за Брамы ў Рай Голас кажа: «Пачакай.
    I адкуль, з якой зямлі?». «Згой, што Белай нараклі!»Горда вымавіў стары. «Вёску, горад мне кажы!», Зноў пытанне задаюць... Янка чэша бараду: «Хоць екажу не знаеш ты...» Хтось кашляе за дзвярмі: «Я ўсё знаю! Ну, давай...» «Ціхі звалі Вязынкай...»
    «Ясна... Як тваё імя?». «Янкам клікала сям’я...» Зноў чуваць з-за Брамы ў Рай Голас кажа: «Пачакай...» Праз мінуты тры ці пяць Хто там будзе прымячаць?! Наш мужык у позні час Атрымаў такі адказ: «Ну то добра, Ян Дудар; Ты, я бачу, гаспадар! Хутка развіднее ўжо; Там пабачым: што-чаго...
    А пакуль жа пасядзі Каля Брамы. Ды глядзі Надта Тут не гамані: Ноч жа на Святым Двары!..»
    Зноў чакае Янка дня; Зноў маркотная нуда У сэрца чыстае зайшла: «Ні унукаў, ні сябра!»... Тут і раніца зусім У Нябёсныя Сады Падкрадацца спакваля У зіхаценні пачала...
    3 ранку ж, ведама, мацней Халады бяруць людзей! Дзед жа ў вопратцы адной (Хоць вясною ўсё было).
    Цяжка стала мужыку -
    Некаму падаць руку...
    3-пад запазухі дуду
    Цяі не зноў Дудар сваю:
    «...Ў сінім небе ціхай ночкай
    Зорка з зоркаю звініць';
    Хлопец з мілай дзяўчыночкай Пад бярозанькай стаіць.
    ...Шэпча зорачка-званочак
    Зорцы-кветачцы сваёй: — Хоць далёка мы, далёка, Я заву цябе маёй.
    ...А яна яму ціхенька
    Пацалунка шле букет: Мой міленькі, мой міленькі. Ты мой ясны сокал-свет.
    ...А ў зямлі лісток лісточку
    Тое ж самае пяе:
    Хоць галінкі нашы збочку, Я люблю адну цябе.
    ...V сінім небе ціхай ночкай, Зорка з зоркаю звініць;
    Хлопец з мілай дзяўчыночкай Пачынае варажыць;
    'Н звезда с звездою говорят. Радок М.Лермантава.
    Хлопец з мілай дзяўчыночкай
    Хоча сэрца заручыць...»
    Калі сумна на душы, Можа ўраз дапамагчы Залацісты вольны спеў, Ад якога век ляцеў; I не трэба выдумляць, Штосьці лепшае шукаць, Чымсьці песенкі дзядоў (Так яно заўжды было). Калі горка неяк жыць Ад галечы ці журбы Ратаваў святы народ Мілых зорак карагод: Казкі-песні даўніны; А яны спакой душы: Водар лесу, кветак пах, Чараваны дзіўны птах!
    Так іграў і наш Дудар: Сам сабе і пан, і цар; Толькі ўжо пачаў крыху Лашчыць ён сваю дуду: Ведама, каб жа было За дзвярыма не чутно... Ажно!
    Зірк на частакол:
    «Еожа ж мой! Які анёл! Яіка ў акружэнні зор Лсдзьве зноўку не памёр! В)нь адна галоўка, дзве!.. Ах! Анёлчыкі мае!
    У кашулысах белых ўсе, Крылкі светлыя ў спіне; Ўсе маленькія, нібы Дзеткі мілыя з зямлі’».
    Тут пясньрская душа Васілёчкам расцвіла: Гукі ластаўкай ляцяць, Зоркай-знічкай зіхацяць; Быццам вязынскі чабор Завітаў у Светлы Двор, I салодзенькі нектар Ахіліў Нябёсны Твар:
    «Ой, краю, мой краю! Ляцелі з Дунаю Гульлівыя гусі Ў куток Беларусі;
    Ляцелі-ляцелі, Туды, дзе хацелі Пажыці-памерці, Дзе іхнія сэрцы;
    А мне б тыя крылы, А мне б тыя сілы, Ляцеў бы дадому He чуючы стому!
    Ой, краю, мой краю! Ляцелі з Дунаю Вясёлыя гусі
    У куток Беларусі!..»
    Кажа тут анёл адзін: «Ах! Які высокі гімн! Слухайце!
    Вось жа пяе
    Чалавеча на дудзе: Так іграе, што мая Уся галоўка расцвіла!». Тут музыка не стрываў, На ўвесь голас заіграў:
    «Ох ты, дудка мая, Залатыя кросны! He пачуць салаўя У Двары дзівосным!
    Весялі ж ты мяне Музыкаю краю; На чужой старане Людзі пагібаюць!
    I баліць мне мая Бедная гапоўка;
    Ой :<г , дзе ты, душа,Міленькі салоўка?!
    He пачуць мне цябе Болей ў гэтым свеце;
    А анёлчыкі ўсе Бы унукі-дзеці!
    Дык зайграйма, дуда, Верная сябрына!
    Нешта з намі няма Hi жаны, ні сына!
    Я ад сэрца майго Пішчыкі настрою;
    Залунаем з табой Ў поле за Гарою'
    А ў тым полі вярба, Ды няма убору;
    Бо крынічка-вада Паплыла да бору!
    А у нашай вярбы Ножанькі баляці;
    Без крынічнай вады He прысесці-ўстаці!
    ...Ой ты, дудка мая, Залатыя кросны!
    Хай жа йграе душа У Двары дзівосным!». «Вось жа хораша пяе! Што за музыка ў цябе?» Дзівяцца анёлы ўраз. «Беларуская!» ў адказ. Раптам
    ключыкі ў замку Загрымелі пад дуду;
    Дзверы насцеж!
    Тут мужык На хвіліначку прыціх: У дзвярох стаяў ключар Святы Пётра-гаспадар. «Гэй, Дудар!» паклікаў ён. «Што, чаго?» крыху паклон Янка звесіў да зямлі... «Пойдзем!» загадаў святы. I удвух, па ўсім дварам, Рушылі яны у Храм...
    А на Небе ўжо пайшла Пагалоска:
    што прыйшла Беларуская душа, Бы крынічная сляза; Й дужа хораша пяе На вясёленькай дудзе... Тая хутка навіна
    I да Божанькі дайшла.
    Святы Бог у гэны час Раскладаў сабе пас’янс (У цянёчку той вярбы, Што засохла да пары).
    Выйшаўшы з пакояў,
    Ён
    Сеў на ганку, бы на трон, Прахладзіцца спакваля Ад будзёнлага жыцця... У небе ж, як і на зямлі: Хочаш-не, але рабі; Можаш вершыкі пісаць, Ці то, скажам, маляваць; Ну, а потым адпачні У дзянёчак выхадны... Словам, Янкава душа У нядзельку падыйшла.
    He паспелі Дудару, Як належыць па дабру Даць: кватэру, ложак, стол... Прыляцеў за ім анёл;
    Ды не з тых саўсім малых, Што луналі над дзвярмі;
    А вялікі, быццам вол, У срэбнай вопратцы анёл! «Ты — Дудар?» спытаўся ён. Ялка зноў аддаў паклон:
    «Так, паночку: гэта я...» «Кажуць, ёсць ў цябе дуда?» Задае пытанне госць.