• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казка пра Бога Святога і Дудара ўдалога  Тарас Касмінка

    Казка пра Бога Святога і Дудара ўдалога

    Тарас Касмінка

    Памер: 49с.
    Мінск 2000
    3.74 МБ
    Янку як у горла косць! Мусіў дудку паказаць... «Праўда, што умееш йграць?» Зноў пытае пасланец. «Праўда...» адазваўся дзед. Той з цікавасцю глядзіць: «Можа, нам канцэрт дасі?»... Янка ўраз павееялеў: «Ён заўжды да ладу спеў! Што ж, чаму не пайграць? Пець не бульбу выбіраць!.. Я гатовы! Перад кім?». «Перад Божанькам Святым!». Янка чэша галаву, 3 ёй сівую бараду;
    Ды круціў нядоўга вус, Ведама, што Беларус: Нашы людзі з году ў іод Дужа смеленькі народ!
    «Добра!» кажа цвёрда дзед. «Ну дык пойдзем», пасланец Спераду крыху пайшоў;
    Янка ззаду...
    А наўкол Дзіва-дзіўнае! Глядзіць,
    He нацешыцца стары... Ўздоўж дарогі, па садах Зіхаціць Нябёсны Дах; Сярод сонейка блішчаць, Быццам пацеркі гараць, Залатыя купалы Ад касцёла да царквы; Хаты срэбныя стаяць, Дзе кладуцца спачываць Ўсе, хто здолелі ў жыцці Называць сябе людзьмі...
    Тут мужык і пасланец (Пад дарожанькі канец) Выйшлі на шырокі пляц. Пасярод яго Палац Бачыць Янка; ды такі, Што на родненькай зямлі He знайсці; а будаваць I не трэба спрабаваць: Сцены чыста з крышталя! Ад цямна і да святла Можна бачыць-слухаць, з кім Размаўляе Бог Святы; Hi вакон і ні дзвярэй...
    Словам, неба для людзей: 3 ранку, ўдзень ці па начы Што патрэбна, то й бяры... Як мы помнім, Дудара -
    Удалога песняра Бог на ганку ўжо чакаў; Нават неяк ён пачаў Хвалявацца за яго Бы за хлопчыка свайго... Тут пяснярская душа Далікатна падыйшла.
    I
    Хоць пражыў мужык сто год, Зведаў, што такое пот;
    Гонару не разгубіў: Бо заўсёды сэрцам жыў. Быў ён мудры чалавек;	,
    Ведаў, перад кім (і дзе) • Захаваць сваё імя, Каб запомніла сям’я. .
    Ад усёй сваёй душы Пакланіўся да зямлі Янка Богу.
    Ну а Той
    У адказ кіўнуў главой... А навокал жа, кругом, У Двары і за Дваром Надыйшла народу цьма: Месца яблыку няма!
    Напачатку ў Божы Двор Прыляцеў анёлаў хор
    (к сяброўкі над дзвярмі Я.іку слухалі ў начы) Усе маленькія, нібы Дзеткі мілыя з зямлі, ГЬчалі яны гуляць, Кветку-папараць збіраць. Следам арханёлы ўраз (Кожны маючы паяс!) Лпусціліся на пляц (Там, дзе рушыўся Палац) Быццам крылы журавоў, Што вяртаюцца дамоў, Іх адзежы зіхацяць, Срэбрам-золатам гараць! I святыя тут як тут;
    А за імі ўсе ідуць: Дзеці, бабы, мужыкі... (Праведных схадзі-злічы!) Сабралося слухачоў Бы у лесе камароў! Гэта, можа, ад таго, Што ў нядзельку ўсё было...
    Тут убачыў наш пясняр (Ледзь яго не ўзяў удар!) Тых, каму ён на зямлі (Покуль быў яшчэ жывы) Ставіў свечкі у царкве: За людзей (і за сябе),
    За Радзіму, за любоў Дзед убачыў землякоў.
    Вылучаўся сярод іх
    3 кнігай велічны Францыск; Ефрасіння побач з ім Што бярозанька саўсім;
    Быццам хворанькая здань, Ціхенька Максім стаяў, Палажыўшы на руку Васілёчкі у «Вянку»;
    Тут і Цётка, і Вінцэнт Мілага Францішка цень;
    3 кніжыцамі у руках Малады Паўлюк ў лапцях... Ды хіба злічыць усіх Беларусаў дарагіх?!
    Я, відаць, не памылюсь: Кожны трэці беларус!
    Баранілі ж песняроў Грудзі вояў-змагароў: Паабапал грамады Нашы вольныя князі! (Ты, дзіця, запомні іх, Хоць пералічу не ўсіх) У цэнтры буйны тур-Віцэнь! Гэта ён на кожны дзень Нам аснову залажыў:
    Роднай мовай гаварыў 3 мілай жонкаю, з дзяцьмі, Ў хатах з простымі людзьмі; Ад яго пячаткі спеў Да «Пагоні» даляцеў;
    I хоць землі не сабраў, А падмурак ох! заклаў!
    Нарадзіўся слаўны сын, Горды віцязь Гедымін! Першым ён не ваяваў; Мірным шляхам аб’яднаў Вёскі, рэчкі ды лясы (Казкі-песні даўніны).
    Быў ён справядлівы князь;
    У ягоны дзіўны час Людзі пачалі казаць Між сабою, ды пісаць Роднай літарай святой... Хоць і звалася «Літвой» Беларуская зямля (Так наспела ад жыцця). Край наш любы заспяваў!.. Злева Гедымін стаяў.
    Правы ж бок трымаў Альгерд, Помнячы, што мовіў дзед Мудры чалавек Віцэнь: «Ад вякоў на кожны дзень
    Hi татарам, крыжакам, Hi палякам, маскалям Мілых, дарагіх мясцін Ты, унук, не аддасі!». А тады ўжо пачала Наша рушыцца зямля: Ад усіх краін-бакоў Набягала чужакоў 3 дзікім полымем вайны... Ўнук пашырыў ў два разы Беларускую Літву! На вучобу чужаку...
    Ззаду веліч грамады (Дзе чакаюць больш бяды), Круцячы сурова вус Прыкрываў народ Кастусь; Зіхацеў ў яго руках Бел-чырвона-белы сцяг! Гэта ён, дзіцятка, ён За цябе-мяне памёр У 26 ружовых год!
    Бачыць вольным наш народ He хацелі маскалі;
    I пайшлі на смерць яны: Загубілі Кастуся (Хай даруе ім труна)... Лепей слухай дзіўны сказ: Бел-чырвона-белы сцяг
    К нам прыйшоў з глыбінь вякоў Ад прапрадзедаў-дзядоў;
    Белы колер малако, Матчыных грудзей цяпло; Знак карміцелькі зямлі, Нашых сэрцаў чысціні; Бы крынічная сляза, Ён сяброўская рука; А чырвоны знак крыві, Колер праведнай душы, Што за волю, за зямлю Ляжа нават у труну... , ' Ад таго душа паміж Дзвюх бялюсенькіх сцяжын; Нездарма наш край завуць Белым словам «Беларусь»...
    Гэта ўсё даўней было; 3 часам многае сплыло; Сёння кожны, хто хацеў, Для сябе куток займеў: Тая ж Латвія, Літва, (Беларуская зямля!) Маюць межы ды прастор; Дзякуй Богу, не памёр Ні адзін народ святы Слаўнай некалі «Літвы»! А чаму? Я раскажу;
    Бо стрывацца не магу:
    Ў той жа Польшчы за сталом Наш Ягайла каралём Засядаў... А пра Літву, Латвію, -
    Я й не кажу! Беларусаў карані Маюць нават маскалі! Ад Альгерда род пайшоў Многіх рускіх буй-князёў. Беларусь была ў «Літве» Бы зярнятка на сяўбе! Толькі...
    Сто гадоў чамусь Церпялівы беларус Аддае на здзек сябе: To кідае, то бярэ Мову продкаў; а цяпер Хоча, зрэшты, і надзел Здаць Расіі...
    Можа, ты! Мне, дзіцятка, раскажы: За якія ўсе грахі Нам такія пяруны?!
    Але добра. Што ж пясняр?
    Хоць бы не схапіў удар!
    Не-е, жывы...
    Стаіць-глядзіць;
    Захваціла ў сэрцы дых;
    Нават падзабыў дзядок, Што чакае спеву Бог! «Ну, здаецца, ўсе прыйшлі. Кашлянуўшы, Бог Святы Першым гутарку пачаў. Можа б ты, Дудар, пайграў?». Ад усёй сваёй душы Пакланіўся да зямлі Богу зноўку мужычок: «Ах! Вяльможны Пане Бог! Выбачайце Дудара, Што спытаю: ці няма Тут на Небе маладых Беларусаў; ды з такіх, Каб вясёлыя былі?»...
    «А нашто табе яны?» Бог крыху пачухаў лоб.
    «Вось жа дзіва! Як «нашто»? Кажа дзед ужо смялей. Ды пад танцы йграць лаўчэй!».
    Усміхнуўся Бог Святы.
    Даў анёлам знак; яны Паляцелі пашукаць... Ды вярнуліся назад Вельмі скора; і адзін Кажа Богу: «Не знайшлі! Ўсе сур’ёзныя яны; А з вясёлых ні душы!».
    Янка чэша галаву, 3 ёй сівую бараду... «Не-е, ім час адпачываць; He п'атрапяць станцаваць, Разважае ціха дзед. Выбачайце зноў мяне, Што спытаю: а куды ж Дзелісь душы маладых? Іншым разам і яны Паміраюць без пары...» Падцягнуўшы свой паяс, Мусіў Янку ў гэты раз Святы Пётра адказаць: «Трэба ў Чыстцы іх шукаць». «А і праўда, кажа дзед. He іначай ў Чыстцы ўсе! На маім былым вяку Колькі легла у труну Таго люду; не злічыць Ўсіх: вясёлых-маладых!
    Арцём Лыка (жыў праз двор) Ад гарэлачкі памёр: Ох, і цяжкай стала смерць Задыхнуўся ува сне;
    Мікалаю Г арбузу, Што як піў, дык на бузу Усё цягнула, — нейкі жлоб
    У карчме раструшчыў лоб;
    Анатоля з-пад Карчоў Ды Антося з Дзяружоў На ігрышчах затаўклі: А танцоры ух! былі...»
    Доўга б вылічаў стяры Усіх памёршы* без пары;
    Але Бог кіўнуў рукой: «Досыць, Янка; гэта ўсё Знаем мы...
    Ты лепш давай Нам што-небудзь паспявай!». Ў дзеда іскаркі з вачэй: «Ах! Якую ж песню мне Вам, Вяльможны Пане Бог, Паіграць?! Каб толькі мог Выбіраць я...»
    Бог ў адказ: «Ну-у, вясёлую хаця б...» 3-пад запазухі дуду Дастае Дудар сваю; Пішчыкі папрабаваў, Мех надуў.
    I — заіграў: Так, што зорачак кудзель Засвяцілася у дзень!
    Гукі ластаўкай ляцяць, Млечным Шляхам зіхацяць; Быццам вязынскі чабор
    Завітаў у Светлы Двор;
    Iсалодзенькі нектар Ахіліў Нябесны Твар.
    Можа добра дзед іграў, Можа дрэнна, ён не знаў; Захваціў ягоны дух Лебядзінай песні пух, Стаўся годзен мужычок, Каб паслухаў яго Бог! (To ж не жарты жартаваць, Перад Божанькам іграць!):
    «А у полі, а у полі Зазвінелі росы;
    Хлопцы тупаюць нагамі, Дзеўкі круцяць косы.
    Гоп-гэй! Зазвінелі росы!
    Гоп-гэй! Дзеўкі круцяць косы!
    Ой. ты мілы, мой міленькі, Сокал даражэнькі!
    Сэрца просіцца да шлюбу, Стану на каленькі...
    Гоп-гэй! Сокал даражэнькі! Гоп-гэй! Стану на каленькі!
    Гэта, можа, і нічога, Што я таўставата; у
    Я не толькі, мой міленькі, Сцёгнамі багата!
    Гоп-гэй! А я таўставата!
    Гоп-гэй! Сцёгнамі багата!
    Маці віламі напхала
    Пышныя падушкі;
    Будзе нам з табою свята. Загарацца вушкі!
    Гоп-гэй! Пышныя падушкі!
    Гоп-гэй! Загарацца вушкі!
    Бацька днюе ды й начуе
    Каля свайго млына;
    Будзем мы з табой гуляці, -
    Пачарнее Зіна’
    Гоп-гэй! Каля свайго млына!
    Гоп-гэй! Пачарнее Зіна!
    Ну, хіба я’ ну хіба я, Дзеванька не душка?!
    -Ты ж па вуліцы гуляеш, -
    Грамыхае пушка!
    Гоп-гэй! Дзяўчынонька-душка!
    Гоп-гэй! Грамыхае пушка!
    Дзеўка ты сабе хароша;
    Ды крывыя лапкі;
    Калі просіцца сардэнька, Захадзі да хаткі.
    Гоп-гэй! Крывенькія лапкі!
    Гоп-гэй! Просяццада хаткі!
    Гэта нават і нічога, Што ты таўставата;
    У зямельцы-чарназёме
    He загразне трактар.
    Гоп-гэй! Дзеўка таўставата!
    Гоп-гэй! He загразне трактар!
    У мяне на ложку дома
    Рваныя падушкі;
    Будзе нам «кіно» з табою, -
    Закладуцца вушкі.
    Гоп-гэй! Рваныя падушкі!
    Гоп-гэй! Закладуцца вушкі!
    Прыхапі збанок гарэлкі (Скончыліся віна!) Станем піць на брудэршафты Пачарнее Зіна.
    Гоп-гэй! Скончыліся віна!
    Гоп-гэй! Пачарнее Зіна!
    Ой, ты, дзеванька-былінка, Я цябе кахаю!
    Ды жаніцца не умею -
    Нічога не маю.
    Гоп-гэй! Я цябе кахаю!
    Гоп-гэй! Нічога не маю!
    ...Каля рэчанькі глыбокай Дзве вярбы старыя;
    А у вёсцы каля плота Дзеткі маладыя.
    Гоп-гэй! Палюбілі дзеткі!
    Гоп-гэй! Як у лузе кветкі!».
    Вось і кончыў Янка спеў;
    Богу ў вочы паглядзеў;
    Той ківае галавой:
    Задаволен...
    «Вой-вой-вой!».
    Ад такога шчасця дзед
    Ледзьве зноўку не самлеў; Ціха кропелька слязы Ахінула твар дуды.
    А навокал жа, кругом, У Двары і за Дваром Дудару крычаць: «Ура-а!». Зычаць волі і дабра Да краёў вялікі мех;
    Каб, маўляў, з-за ўсіх уцех Мілай дудкі не кідаў: A спяваў спяваў спяваў!..
    Тут падняўся з ганку Бог;
    Ўраз перахрысціў натоўп;
    Ды накіраваў свой крок
    У пакоі... Наш дзядок Зноўку вытрымаць не змог: «Ах! Вяльможны Пане Бог! Самаму няёмка мне Зноў спытаць...
    I ў страшным сне Вы не думалі, відаць, Што так будзе дакучаць Вам пытаннямі зямлі Нейкі... Дударок стары;
    А тым болей (Божа ж мой!) У дзень нядзелечкі святой!
    Ох, няюжа мне!...»
    «Дудар!
    Ты ж, я бачу, гаспадар! Кажа Бог. Паразважай!