Казка пра Бога Святога і Дудара ўдалога
Тарас Касмінка
Памер: 49с.
Мінск 2000
Для каго існуе Рай?» «Для людзей?» пытае дзед. «Ну канешне!
А цяпер Адкажы:
што Тут рабіць, Тым, хто мусіў чэсна жыць?» Янка чэша галаву...
«Ладна, так і быць, — скажу! Усміхнуўшысь, Бог Святы Круціць кончык барады, Вам затым і дадзен Рай,
Каб ўсё ведаць.
Ну, пытай!» Ад усёй сваёй душы Пакланіўся да зямлі Янка Богу.
«Вось гляжу
I ніяк я не магу, Ясны Божа, зразумець Беларусаў, кажа дзед. Думаў я і так, і сяк He датумкаю ніяк! Ўсе вясёлыя вакол! У маіх жа землякоў Нейкі сум стаіць ў вачах; I маўчаць; усе маўчаць! Божанька! Што з імі? Што?! Маладыя ж ёсць...
Няўжо На зямлі нам лёс нуда, А на Небейке журба?!» ...Цяжка пазірае Бог: «Ведаеш што, мой дзядок, Потым я скажу табе; А пакуль ідзі сабе...»
Ды пайшоў у свой Палац; Янка пазірнуў на пляц; «Што за ліха? Ці я сплю?» Нават дзед пра бараду
Мусіў трохі прызабыць (Праўда, праз хвіліны тры Ўспомніў.
■ шчыра пачасаў: Звычка тых, хто гараваў). А пабачыў вось што ён: У Двары і за Дваром Цьма народу як была, Так нікуды й не сышла; Закрываючы прастор, Лётае анёлаў хор Ды збірае пакрысе Кветкі розныя сабе (Самы меншанькі за іх, Бы унучак залаты, Янку прыпаднёс вянок, Ўвесь суцэльны васілёк); Арханёлаў жа,святых He відно
(відаць, сышлі!). Ды найшло з усіх бакоў Болей баб і мужыкоў.
Тут анёлаў галасы (Бы са Слуцку паясы) Загрымелі на ўвесь свет: «Ах, як добра йграе дзед!» «Вось жа хораша пяе!» «Тру-ля-ляля! Уй-ля-ле!»
«Паіграй ты нам яшчэ На вясёленькай дудзе!»
А музыка наш і рад;
Грае і пяе, ды так,
Што на небе там і тут -
Раздаецца: «Ўвэры гут!»
«Вуаля э кі трэ б’ён!»
«Фэй чан хаў ды!». «Грацыо!»
«Ладна п’ясенка’» . «Зэр шон!»1...
Ну і рускае: «Ого!».
«Гоп-гэй! Тру-ля-ля!
Зазвіні мая дуда!
Каб лунала сярод зор, Быццам я й не памёр!
Гоп-гэй! Тру-ля-ля!
Зазвіні мая дуда!
Каб пачулі гэты спеў, Хто ў Радзіме не згавеў!»
Слухаць слухалі яны
Песні Янкавай дуды;
Ды не здолелі маўчаць -
Самі пачалі спяваць:
Ціха ўраз, пасля ямчэй
'«Вельмі добра’ Добрая песня!» па-ангельску, па-французску, па-кітайску, па-італьянску, па-польску, па-нямецку..
(Словам, ўсё як у людзей!) Ну а там (куды ж стрываць?!) 3 мужыком пайшлі скакаць: Прытанцоўвае нагой Нейкі дзядзька з барадой; Бабы качкамі плывуць; Хлопцы ў прысядкі ідуць; Быццам ластаўкі вясной, Дзеўкі кружаць чарадой...
I усе пяюць, пяюйь!
У далонькі жвава б’юць:
«Зянон Пазьняк ні ў чым не вінаваты. Плявузганне хлусоў не аргумент. Ён вернецца: да родных ніў, да хаты Наш бел-чырвона-белы Прэзідэнт!
Яго электарат не спіць у шагіку;
А лічыць дні, калі з-пад чорных дзір Абрынецца з расчыненага «Шатлу» Наш бел-чырвона-белы Павадыр!
На беларускіх прэрыях — кансенсус; Рахманых цёлак не цікуе звер.
Вось-вось, здаецца, высунецца з лесу Наш бел-чырвона-белы Піянер!
Вяртайма нашы гарады і сёлы! 3-пад маскалёў вяртайма нашых баб!.. Пад свае шаты ўсіх склікае сёння Наш бел-чырвона-белы Баабаб!..
Зянон Пазьняк ні ў чым не вінаваты. Плявузганне хлусоў на іх імпэт.
Ён вернецца: да родных ніў, да хаты Наш бел-чырвона-белы Аргумент!1.
Гоп-гэй! Тру-ля-ля!
Зазвіні мая дуда! Каб паслухалі мяне, Хто ў Амерыцы жыве!
Гоп-гэй! Тру-ля-ля!
Зазвіні мая дуда! Каб пачулі гэты спеў, Хто ў Штатах не згавеў!»
Міма йшоў святы Язэп: «Што за дзіва? Нейкі дзед На услон прысеў з дудой I пяе...
Пчаліны рой
Бабскіх і мужчынскіх душ (Быццам белы капялюш) Хорам ля яго вісіць Песні свецкія грыміць’».
«Маці Боска! — крыкнуў ён. — То ж павінен арханёл Гаўрыіл усё рабіць: Песням Неба іх вучыць!»
1 Песня на верш сябра «Жыве Зянон!».
Ды пабег, як толькі мог, Да святога Пётры ў лог; А туды прыйшоў якраз Арханёл Гаўрыла ўраз; Да пачаў (як той Язэп) Пётру жаліцца паэт: «Так і так; відаць, памру; Сэрца рвецца ў бараду! Замест песенек Царквы Ўсе спяваюць ад душы Беларускую дуду, Янка вучыць... He магу!»
Пётра выйшаў на парог: А іпраўдачка; дальбог! Па ўсім Небе, там і тут, Песні белыя гудуць. «Гэта нельга дазваляць! Ці не клікнуць Дудара?» У Гаўрылы запытаў. «Можна», —
Той ледзь адказаў.
Дзед ідзе! Яго дуда, Бы чароўная вясна, 3-пад запазухі тырчыць: Ціха ў вочанькі глядзіць. Ад усёй сваёй душы Пакланіўся да зямлі
Янка дарагім святым: «Вось і я! Ці звалі вы?» Пётра мужыку ў адказ: «Выйшаў казус тут у нас; Можа б ты пайшоў куды?» «3 Неба?» дзівіцца стары. «Ну вядома!» кажа той. Янка круціць галавой: «А куды ж Адсюль ісці?» «Вось і я аб тым куды?!» Святы Пётра моршчыць лоб. Янка запытаў ізноў: «Чаму ж хочаце вы так, Каб я кінуў гэты Дах, Веліч Боскую Мясцін? Я ж нічога не зрабіў Тут благога: не украў, He пакрыўдзіў... Я спяваў». Святы Пётра у адказ: «Эх! Ды зразумей ты нас! Справа, братачка, у тым, Што на Небе пачалі
Песні свецкія спяваць;
Гэта ж нельга дазваляць: Вывучаць павінны вы Толькі музыку Царквы!.. Можа, кінеш ты дуду?» «Не-е, паночку, не магу. Лепей я, смяецца дзед, -
Ўжо Адсюль пайду сабе!» «3 Раю, дзядзька, насаўсім?» Здзіўлена спытаў святы.
Янка усміхнуўся ў вус: «Я ж дасужы: Беларус!».
«Э-э-э, браточка, што там Рай! Ты мяне ўжо выбачай. Кажа весела дзядок. Я знайду сабе куток!»
«Там, адкуль Сюды прыйшоў? Пётра не знаходзіць слоў. Ў Вязынцы?». «А то куды ж Мне ісці?! Сказаў стары. Ў мілай, роднай старане Хіба страшна будзе мне?!
Беларусь не Неба! Там Без жалейкі нельга нам!
Косяць сена мужыкі, Бабы — згрэбаюць ў стажкі, — Працы — вышай галавы: Як жа нам ды без дуды?!
На рабоце ўсім людзям 3 песняй гора папалам;
Пабрыду я са сваёй Мілай дудкаю-дудой Па лясох ды па палёх;
Ля скацінкі пастушок , Будзе ціхенька сядзець, -
На жалейцы песні пець: Я нячутна падыйду Ды зайграю, падпяю Па-над вушкам пастушка; Дзеўка-дзеваныса вясна Над бялеючым руччом Засмуціцца ў шлюбны дом; Навучу й яе спяваць, Сярод зорачак лунаць... (Хай жа ў мілай старане He зміраюць ува сне Песні родненькай зямлі, Нашы казкі даўніны)... 3 тапарамі ў ціхі лес Пойдуць мужыкі сабе: Прытаюся за сасной I зайграю я дудой;
Каб спарней ішла у іх Праца (любых, дарагіх!) А калі і не знайду Я людзей; вазьму-пайду Ў цёмны шапатлівы бор, Дзе бульчыць зара да зор Перазвонамі ў руччу: Ды і ім я падпяю; Падыграю ад душы Быццам я саўсім жывы... Цяжка ў роднай старане; Ды ідобраўёй!..
Мяне
Ты ўжо, Пётра, выбачай, He прываблівае Рай! Калі быў яшчэ жывы, Бога я прасіў-маліў, Каб дазволіў мне спяваць (Пасля смерці спачываць) Ў роднай велічы абшар; Я ж сабе і пан, і цар, Толькі траплю ў сіні бор; Мілы вязынскі чабор He змяняю я, дальбог, Hi на які Рай-Куток!»
«Ну то добра. Калі так, Йдзі сабе ты, Ян Дудар, 3 Богам ў родную зямлю. Кажа Пётра мужыку. A то песнямі дуды Папсуеш нам Неба ты!.. Толькі, дзядзька, не крыўдуй!» «Ды якая крыўда тут?! Кажа весела дзядок. — Але як там Пане Бог?
Развітацца б я хацеў...» Пётра ціха мовіць: «Не-е; Лепш не трэба.
Святы Бог Засмуціцца». «А чаго?» -
Янка чэша бараду.
«Ладна. Так і быць, скажу! Пётра паглядзеў вакол: Помніш, бачыў землякоў?» «Помню, адазваўся дзед. Сумныя; маўчаць усе...» «Ну дык вось, пачаў святы, Божанька наш Дарагі Беларусаў адпусціў На зямлю, да родных ніў». «А чаму?» спытаў стары. «Каб не паўміралі вы», Кажа Пётра. «Хто ж стаяў Там на пляцы?» дзед спытаў. «Быццам белы капялюш, Там луналі здані душ!» Янка здзіўлена глядзіць: «Значыць, знае Бог Святы, Што я з Небейка іду?» «Знае, Янка; і таму Засмуціцца Святы Бог;
Бо вясёлы ж ты, дальбог! Пётра ўсміхнуўся:
Мне Тут мільгнула ў галаве Думка добрая адна: Можа, хай твая душа Пасяліцца на якой Зорцы-знічцы залатой?
Выбірай любую!»
Дзед Кажа: «Ды навошта мне Зорка?! Лепей я пайду У дарагую старану, У Вязынку!». Святы ў адказ: «Ну, бывай! Ды помні нас...»
Ад усёй сваёй душы Пакланіўся да зямлі Мужычок свайму Пятру; Той падаў яму руку... Янка выйшаў з Брамы ў Рай; У свеце ночка ўжо была;
Дзед жа ў вопратцы адной Ды не холадна з дудой У родненькі куток ісці! Паагледзеўся стары;
Бачыць: ластаўкай уніз Сцежка зоркамі ляціць... «Ой, ты, волечка мая! Загула яго душа. -
Гоп-гэй! Тру-ля-ля! Зазвіні мая дуда!
Каб лунала сярод зор, Быццам я і не памёр!
Гоп-гэй! Тру-ля-ля! Зазвіні мая дуда!
Каб пачулі гэты спеў, Хто ў Радзіме не згавеў!»
К лесу падыйшоў стары
Ды схаваўся ў гушчары...
Можа, праўда; можа, сон; • Ў сінім небе з даўніх дзён
Ясны месячык пяе,
Што аднойчы па вясне -
Зазвінелі па зямлі
Песні Янкавай дуды;
Быццам сіні васілёк
Кожны заквітнеў куток...
Сакавік-красавік 2000 года.
Тарас Касмінка
(Аляксандр Анатольевіч Мяснікоў)
«Казка пра Бога Святога і Дудара удалога» (паводле казкі Вацлава Ластоўскага «Дудар»)
Падігісана да друку 21.07.2000 г.
Фармат 70*100 1/32. Папера афсэтная.
Гарнітура Times. Друк афсэтны.
Наклад 100 ас.