• Газеты, часопісы і г.д.
  • Курс агульнай фізікі. Электрычнасць і магнетызм

    Курс агульнай фізікі. Электрычнасць і магнетызм


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 285с.
    Мінск 1995
    446.13 МБ
    
              A. C. Мікуліч
    
    
    
    
    
                    КУРС
    
    
    
    
    АГУЛЬНАМ ФІЗІКІ
    
    ЭЛ ЕКТРЫЧНАСЦЬ I МАГНЕТЫЗМ
    
    
    
    Дапушчана Міністэрствам адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў педагагічных вышэйшых навучальных устаноў
    
    
    
    
    
    
    
    
    МІНСК „ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА" 1995
    
    ББК 22.33я73 М59
    УДК 537(075.8)
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Рэцэнзенты: кафедра агульнай фізікі БДУ; кандыдат фізікаматэматычных навук, прафесар Я. Я. Сянько
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
          Мікуліч А.С.
    М59 Курс агульнай фізікі. Электрычнасць і магнетызм: Вучэб. дапам. — Мн.: Выш. шк., 1995. — 285 с., іл. 269.
              ISBN 5339009637.
    
             Разглядаюцца асноўныя паняцці і прынцыпы электрычных і магнітных з’яў, стацыянарныя і пераменныя электрычныя і магнітныя палі, праходжанне току ў розных асяроддзях. Звяртаецца ўвага на пытанні тэхнічнага выкарыстання электрычных і магнітных з’яў.
             Для студэнтаў педагагічных вышэйшых навучальных устаноў, а таксама для настаўнікаў сярэдніх школ.
    
       5370000000 — 003 ₂₈ _ ₉₄                                     ББК 22.33я73
        М304(03) —95
    
    ISBN 5339009637
    
    © A. С. Мікуліч, 1995
    
    
          ПРАДМОВА
    
    
    
       Вучэбны дапаможнік напісаны ў адпаведнасці з праграмай курса агульнай фізікі па электрычнасці і магнетызму для фізічных спецыяльнасцей педагагічных вышэйшых навучальных устаноў.
       Галоўная ўвага ўдзяляецца асноўным паняццям і агульным прынцыпам, што кіруюць электрычнымі і магнітнымі з’явамі. Гэтыя пытанні разглядаюцца на працягу ўсяго курса і выкладаюцца найбольш поўна.
       Электрычныя і магнітныя з’явы ў асноўным тлумачацца з пункту гледжання класічнай фізікі. Толькі ў некаторых выпадках, як гэтага патрабуе праграма, выкарыстоўваюцца палажэнні квантавай тэорыі, напрыклад у раздзеле «Электраправоднасць цвёрдых цел».
       Разглядаюцца электрычныя і магнітныя ўласцівасці рэчыва, пытанні тэхнічнага і іншага выкарыстання электрычных і магнітных з’яў.
       Амаль усе фундаментальныя доследы, якія з’яўляюцца асновай сучаснага вучэння аб электрамагнетызме, апісаны дастаткова падрабязна.
       У дапаможніку належная ўвага ўдзяляецца гістарычнаму матэрыялу, разглядаюцца таксама лекцыйныя дэманстрацыі, часцей за ўсё без іх падрабязнага апісання.
       Змест і структура дапаможніка ўлічваюць прафесійную накіраванасць курса. Для будучых настаўнікаў фізікі, а ім у асноўным і прызначаны дапаможнік, асабліва важнае значэнне мае не толькі разуменне сутнасці разглядаемых фізічных з’яў, але і ўменне растлумачыць іх найбольш простым чынам. Таму ў дапаможніку па магчымасці надаецца належная ўвага тлумачэнню механізма электрамагнітных з’яў.
       Вучэбны дапаможнік будзе карысны студэнтам іншых вышэйшых навучальных устаноў, а таксама настаўнікам і вучням сярэдніх школ, у якіх выкладанне фізікі вядзецца на беларускай мове.
    
    3
    
       Аўтар выказвае шчырую падзяку калектыву кафедры агульнай фізікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта і яе загадчыку В. М. Грузінскаму, а таксама прафесару Магілёўскага педагагічнага інстытута імя A. А. Куляшова Я. Я. Сянько за заўвагі, выказаныя пры рэцэнзаванні рукапісу, якія спрыялі паляпшэнню яго якасці.
       Заўвагі і прапановы просім дасылаць на адрас: 220048, Мінск, праспект Машэрава, 11, выдавецтва «Вышэйшая школа».
    
    Аўтар
    
    4
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
                I.    ЭЛЕКТРАСТАТЫКА
    
    
    
           1.        ЭЛЕКТРЫЧНАЕ ПОЛЕ ў ВАКУУМЕ
    
    
            1.1. Электрызацыя цел. Электрычныя зарады і іх уласцівасці
    
       Яшчэ старажытнагрэчаскі вучоны Фалес заўважыў, што бурштын пры націранні яго шэрсцю набывае ўласцівасць прыцягваць да сябе розныя лёгкія целы. Пагрэчаску бурштын — электрон, адсюль і назва «электрычнасць». Пазней было высветлена, што такой уласцівасцю валодаюць і іншыя целы. Пра цела, якое пасля націрання прыцягвае да сябе іншыя целы, гавораць, што яму нададзены электрычны зарад.
       Для таго каб наэлектрызаваць цела, неабавязкова націраць яго іншым целам. Электрызацыя ўзнікае пры судакрананні цел і наступным іх развядзенні. Націранне толькі спрыяе павелічэнню плошчы судакранання цел.
       Целы, якія захоўваюць наэлектрызаванасць толькі ў тых месцах, дзе яна ўзнікае, называюцца ізалятарамі (дыэлектрыкамі), а целы, у якіх стан электрызацыі распаўсюджваецца па ўсёй іх паверхні, — праваднікамі. Усе металы ў цвёрдым і вадкім станах з’яўляюцца праваднікамі. Дыэлектрыкі — гэта такія целы, як бурштын, фарфор, пластмаса, некаторыя вадкасці, газы і інш.
       Існуюць два віды электрычных зарадаў, якія ўмоўна называюць дадатнымі і адмоўнымі. Пры судакрананні двух цел адно з іх электрызуецца дадатна, а другое адмоўна. Дадатным з’яўляецца зарад, які ўзнікае на шкляной палачцы пры націранні яе аб шоўк, а адмоўным — на эбанітавай палачцы пры націранні аб шэрсць. Металы пры трэнні аб эбаніт электрызуюцца дадатна, а эбаніт — адмоўна. Наэлектрызаваныя целы ўзаемадзейнічаюць. Целы, якія маюць зарады аднолькавага знака, адштурхоўваюцца, а процілеглага — узаемна прыцягваюцца. Пераканацца ў гэтым можна на наступным доследзе. Калі дзве лёгкія алюмініевыя гільзы, што падвешаны на тонкіх капронавых нітках (рыс. 1.1), наэлектрызаваць шкляной палачкай, нацёртай аб шоўк, то гільзы
    
    
    5
    
    адштурхоўваюцца. Яны будуць адштурхоўвацца і тады, калі іх наэлектрызаваць эбанітавай палачкай, нацёртай аб футра. Але калі адну гільзу наэлектрызаваць шкляной палачкай (дадатна), а другую
    
    эбанітавай (адмоўна), то яны
    
    Рыс. 1.1.
    
    электрычнасці. «Электрычны
    
    прыцягваюцца.
        На ўзаемадзеянні зараджаных цел заснавана будова электрометра — прылады, пры дапамозе якой можна высветліць, наэлектрызаванае цела або не, а таксама вызначыць знак зараду і яго велічыню. Упершыню электрометр (электрычны ўказальнік) быў пабудаваны ў 1745 г. прафесарам Пецярбургскага універсітэта Т. В. Рыхманам (1711 —1753), які сумесна з М. В. Ламаносавым (1711—1765) карыстаўся ім пры выяўленні атмасфернай ўказальнік» Рыхмана ўяўляў сабой ме
    
    талічную лінейку, да якой адным канцом была прымацавана шаўковая нітка. Пры электрызацыі нітка адштурхоўвалася ад лінейкі на пэўны
    
    вугал, які вызначаўся па шкале.
                        На рыс. 1.2 паказаны школьны электрометр. На металічным стрыжні замацавана лёгкая алюмініевая стрэлка. Стрыжань са стрэлкай змешчаны ў металічны корпус, які ізаляваны ад стрыжня эбанітавым коркам. Цэнтр цяжару стрэлкі знаходзіцца ніжэй восі яе вярчэння, таму для адхілення стрэлкі неабходна прыкласці сілу. Вугал адхілення стрэлкі, які вызначаецца па шкале, будзе тым большым, чым большы зарад перададзены электрометру.
       Выкарыстоўваючы электрометр, можна
    
    Рыс. 1.2.
    
    назіраць з’яву, якая дапамагае лепш зразумець працэс электрызацыі цел. Напрыклад, калі дадатна зараджанае цела электрызаваць адмоўна, то яго электрызацыя спачатку зменшыцца, потым зусім знікне, і толькі пасля гэтага цела пачнс электрызавацца адмоўна. Гэта сведчыць аб тым, што за
    
    рады розных знакаў узаемна кампенсуюцца. Таму можна лічыць, што ў незараджаных целах заўсёды ёсць электрычныя зарады процілеглых знакаў, якія ўзаемна скампенсаваныя. Цела, што мае лішак дадатных зарадаў, зараджана дадатна, а цела з лішкам адмоўных зарадаў зараджана адмоўна.
       Электрызацыю цел доўгі час тлумачылі існаваннем у іх асаблівай электрычнай вадкасці, якая можа перацякаць з аднаго цела ў другое. Толькі ў 1881 г. нямецкі прыродазнаўца Г. Гельмгольц (1821 —1894)
    
    6
    
    выказаў гіпотэзу, згодна з якой электрычныя з’явы абумоўлены існаваннем у рэчывах элементарных носьбітаў зараду. Затым гіпотэза была пацверджана адкрыццём электрона.
       Зараз вядома многа элементарных часціц, сярод якіх ёсць як зараджаныя, так і нейтральныя. Але сярод зараджаных часціц толькі электрон і пратон з’яўляюцца стабільнымі і могуць неабмежавана доўга існаваць у свабодным стане. Маса электрона т — =9,1095' 10”^ кг, яго зарад е = 1,6022' 10 ^ Кл. Пратон мае дадатны зарад, роўны па абсалютнаму значэнню зараду электрона, маса пратона ў 1836 разоў большая за масу электрона. Нейтрон не мае электрычнага зараду, а яго маса нязначна перавышае масу пратона. Усе целы складаюцца з атамаў, якія маюць аднолькавую колькасць электронаў і пратонаў, таму ў звычайных умовах цела электрычна нейтральнае. Цела электрызуецца, г. зн. набывае электрычны зарад, калі яно набывае або страчвае электроны. Напрыклад, калі шкляную палачку труць аб шэрсць, яна зараджаецца дадатна, а шэрсць адмоўна. Адбываецца гэта таму, што электроны з палачкі пераходзяць на шэрсць і яна набывае лішкавую колькасць электронаў, а шкляная палачка такую ж колькасць пратонаў.
        Згодна з сучаснымі ўяўленнямі, электрычны зарад — гэта фізічная велічыня, якая вызначае інтэнсіўнасць электрамагнітных узаемадзеянняў. Доследамі было высветлена, што электрычныя зарады валодаюць наступнымі фундаментальнымі ўласцівасцямі. Існуюць два віды электрычных зарадаў (дадатныя і адмоўныя). Велічыня зараду не залежыць ад таго, рухаецца яго носьбіт ці не, г. зн. зарад — велічыня інварыянтная. Электрычны зарад адытыўны, г. зн. зарад сістэмы роўны суме зарадаў часціц, што яе ўтвараюць. Усе электрычныя зарады кратныя элементарнаму зараду q = Ne (дзе е = 1,60210 Кл). У любой ізаляванай сістэме сумарны зарад застаецца пастаянным. Гэта ўласцівасць называецца законам захавання электрычнага зараду.
        Закон захавання электрычнага зараду ўпершыню быў сфармуляваны амерыканскім фізікам Б. Франклінам (1706—1790) у 1747 г. Гэты закон не парушаецца нават пры анігіляцыі электрона і пазітрона, таму што пры гэтым знікае як дадатны, так і адмоўны зарад, а поўны зарад роўны нулю, як да анігіляцыі, так і пасля яе.
    
            1.2.          Узаемадзеянне электрычных зарадаў. Закон Кулона
    
        Зараджаныя целы і элементарныя часціцы ўзаемадзейнічаюць і ў залежнасці ад знакаў іх зарадаў прыцягваюцца або адштурхоўваюцца. Для кароткасці будзем гаварыць пра ўзаемадзеянне зарадаў, маючы на ўвазе, што зараду без часціц не існуе.
        Першы колькасны закон узаемадзеяння зарадаў быў эксперыментальна ўстаноўлены ў 1775 г. французскім вучоным Ш. Кулонам
    
    
    7
    
    (1736—1806) і носіць яго імя . Закон Кулона вызначае сілу ўзаемадзеяння двух нерухомых пунктавых зарадаў, што знаходзяцца ў вакууме.
      Пунктавымі называюцц