• Газеты, часопісы і г.д.
  • Курс агульнай фізікі. Электрычнасць і магнетызм

    Курс агульнай фізікі. Электрычнасць і магнетызм


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 285с.
    Мінск 1995
    446.13 МБ
    €ы гэтым, называюць індукаванымі або наведзенымі зарадамі.
       Узнікненне індукаваных зарадаў можна назіраць на доследзе. У электрычнае поле дадатна зараджанага шара ўнясём праваднікі А і В, якія замацаваны на электрометрах і дакранаюцца адзін да аднаго (рыс. 2.11, а). Мы бачым, што стрэлкі электрометраў адхіляюцца. Гэта сведчыць аб тым, што праваднікі A і В наэлектрызаваныя.
    
    
    36
    
    Рыс. 2.11.
    
       Калі зараджаны шар прыняць або разрадзіць, элеКтрызацыя праваднікоў А і В знікне. Аднак калі праваднікі A і В раз’яднаць (рыс. 2.11, б), то яны застаюцца наэлектрызаванымі і пасля таго, як прымаюць зараджаны шар. Калі злучыць праваднікі A і В зноў, заўважым, што электрызацыя іх знікае. Гэта сведчыць аб тым, што зарады на правадніках A і В разнайменныя, але па модулі роўныя паміж сабой.
       Такім чынам, пры электрычнай індукцыі ўзнікаюць роўныя па велічыні і процілеглыя па знаку зарады.
       Калі зараджаць праваднік праз уплыў, неабавязкова, каб ён складаўся з дзвюх частак, якія можна раз’яднаць. Наэлектрызуем праз уплыў металічны шар, што замацаваны на электрометры (рыс. 2.12). Калі паднесці да шара дадатна наэлектрызаваную шкляную палачку (рыс. 2.12, а), узнікнуць індукаваныя зарады: дадатны на ніжнім канцы стрыжня электрометра і яго стрэлцы і адмоўны на шары. Стрэлка электрометра адхіліцца. Злучым шар з зямлёй (дастаткова дакрануцца да яго рукой). Стрэлка электрометра спадае, бо адмоўны зарад пад уплывам зараджанай палачкі ўтрымліваецца на шары, a дадатны адводзіцца да зямлі (рыс. 2.12, б). Калі шар раз’яднаць з
    
    
    Рыс. 2.12.
    
    37
    
    зямлёй (рыс. 2.12, в), адмоўны зарад застанецца на шары. Пасля аддалення палачкі (рыс. 2.12, г) зарад шара распаўсюджваецца па стрыжні, даходзіць да стрэлкі электрометра і яна адхіляецца.
       Такім чынам, мы наэлектрызавалі шар і электрометр праз уплыў. Пры гэтым знак зараду шара процілеглы знаку зараду палачкі.
       Індукаваныя зарады ў стане раўнавагі таксама размяркоўваюцца па паверхні правадніка, і іх паверхневая шчыльнасць тым большая, чым большая напружанасць поля, у якое ўносіцца праваднік.
       Пры ўнясенні правадніка ў знешняе поле паверхневая шчыльнасць зарадаў узрастае да таго часу, пакуль створанае імі поле не скампенсуе
    
    знешняе поле.
       Такім чынам, у стане раўнавагі напружанасць поля ўнутры правадніка роўная нулю. Усе пункты правадніка маюць адно і тое ж значэнне
    
    патэнцыялу. Паверхня правадніка
    
    Рыс. 2.13.
    
    з’яўляецца эквіпатэнцыяльнай. Адсюль вынікае, што лініі напружанасці вонкавага поля каля правадніка павінны быць перпендыкулярнымі яго паверхні. Таму ўнесены ў знешняе поле праваднік, нават калі ён не зараджаны, выклікае скажэнне гэтага поля.
         На рыс. 2.13 паказана карціна аднароднага поля, якое змяняецца пры ўнясенні ў яго праводзячага шара. Частка ліній напружанасці поля разрываецца правадніком так, што яны заканчваюцца на ад
    
    моўных індукаваных зарадах і зноў пачынаюцца на дадатных зарадах правадніка. Некаторыя лініі дэфармуюцца і набліжаюцца да шара. Поле ўнутры шара адсутнічае.
       Электрастатычная ахова. Індукаваныя зарады размяркоўваюцца па вонкавай паверхні правадніка. Таму, калі ўявіць сабе, што з суцэльнага правадніка выдалена яго ўнутраная частка, то атрымаецца полы замкнёны праваднік. Але ў выдаленай частцы не было лішкавых электрычных зарадаў, таму поле ў правадніку ад гэтага не зменіцца. He зменіцца і размеркаванне зарадаў на той частцы правадніка, якая засталася. Адсюль вынікае, што пры раўнавазе электрычнае поле адсутнічае як унутры самога правадніка, так і ў яго поласці. На гэтым заснавана электрастатычная ахова.
       Прыбор, які неабходна ахоўваць ад вонкавага электрычнага поля, акружаюць з усіх бакоў праводзячым экранам, напрыклад густой металічнай сеткай. Пры набліжэнні да экрана якоганебудзь зараджанага цела на ім узнікаюць індукаваныя зарады, але на прыборы, што знаходзіцца ўнутры экрана, ніякага пераразмеркавання зарадаў не адбывасцца.
    
    38
    
       Узнікае пытанне, а ці можна экранаваць саму крыніцу поля — электрычны зарад? Змесцім пунктавы зарад +Q у цэнтр полага шара (рыс. 2.14, а). На ўнутранай і вонкавай паверхнях шара індукуюцца
    
    адпаведна адмоўныя і дадатныя зарады. Па велічыні яны роўныя зараду Q, таму што на адмоўных зарадах унутранай паверхні заканчваюцца ўсе лініі напружанасці поля пунктавага зараду Q, а на дадатных зарадах вонкавай паверхні яны зноў пачынаюцца. На электрычнае поле
    
            Рыс. 2.14.
    
    пунктавага зараду індукаваныя зарады не ўплываюць.
    Унутры полага шара, згодна
    з тэарэмай Гаўса, яны поля не ствараюць,
    
    а паза шарам палі адмоўнага
    
    і дадатнага індукаваных зарадаў узаемна кампенсуюцца.
       Адсюль вынікае, што такім чынам экранаваць зарад нельга. Электрычнае поле пранікае праз праводзячы экран, што апохлівае зарады,
    
    якія яго ствараюць.
        Калі ж полы шар зазямляюць (рыс. 2.14, б), то дадатныя зарады, што знаходзіліся на яго вонкавай паверхні, пераходзяць у зямлю. Унутры поласці шара існуе поле пунктавага зараду, а паза шарам палі пунктавага зараду і поле адмоўных індукаваных зарадаў узаемна
    
    кампенсуюцца.
       Такім чынам, праз заземлены экран электрычнае поле зараду, які ён ахоплівае, не пранікае.
       Метад адлюстравання. Каб вызначыць электрычнае поле цаля зараджанага правадніка, трэба ведаць, як размеркаваны на ім зарады. Статычныя зарады засяроджаны на вонкавай паверхні праведніка, але як яны на ёй размеркаваны, звычайна нам невядома. Аднак гэту задачу можна рашыць, калі ўяўляць сабе розныя размеркаванні зарадаў па паверхні правадніка і кожны раз разлічваць патэнцыял поля. Сапраўдным будзе размеркаванне зарадаў, пры якім на ўсёй паверхні правадніка патэнцыял мае адно і тое ж значэнне.
        Гэтым метадам карыстаюцца, аднак ён вельмі грувасткі, таму пры разліках электрычнага поля больш зручны дапаможны метад, які называецца метадам адлюстравання. Сутнасць яго заключаецца ў тым, што, калі ў электрычным полі замяніць якуюнебудзь эквіпатэнцыяльную паверхню правадніком такой жа формы з такім жа патэнцыялам, то электрычнае поле не зменіцца.
        Разгледзім, напрыклад, поле двух пунктавых зарадаў +Q і Q, размешчаных на адлегласці 2г (рыс. 2.15). Плоскасць А, што дзеліць поле на дзве часткі і праходзіць праз сярэдзіну адлегласці паміж
    
    39
    
    зарадамі, перпендыкулярная лініям напружанасці і з’яўляецца эквіпатэнцыяльнай з /> = 0 . Калі гэту эквіпатэнцыяльную плоскасць замяніць праводзячай, то карціна поля не зменіцца (рыс. 2.15, б).
    
    
    
    Рыс. 2.15.
    
       Разгледзім толькі правую частку поля. Гэта карціна поля паміж бясконцай праводзячай плоскасцю і пунктавым зарадам +Q. Такім чынам, задача аб электрычным полі пунктавага зараду +Q паблізу бясконцай праводзячай плоскасці зводзіцца да больш простай задачы аб электрычным прлі двух аднолькавых зарадаў розных знакаў.
       Пад уздзеяннем зараду +Q на праводзячай плоскасці індукуюцца адмоўныя зарады, размеркаванне якіх нам невядома, але іх дзеянне такое ж, як і зараду Q. Гэты зарад знаходзіцца на такой жа адлегласці г ад плоскасці, што і зарад +Q, і таму з’яўляецца яго адлюстраваннем у праводзячай плоскасці.
       Такім чынам, электрычнае поле паміж пунктавым зарадам і бясконцай праводзячай плоскасцю такое ж, як і поле, што створана гэтым зарадам і яго адлюстраваннем. Або, інакш кажучы, дзеянне праводзячай плоскасці з індукаванымі зарадамі можна замяніць дзеяннем пунктавага зараду, які з’яўляецца адлюстраваннем дадзенага зараду ў гэтай плоскасці.
       Напружанасць поля ў любым пункце вызначаецца згодна з прынцыпам суперпазіцыі палёў пунктавых зарадаў +Q і Q. А калі вядома напружанасць поля, то можна вызначыць паверхнсвую шчыльнасць індукаваных зарадаў і сілу, што дзейнічае на зарад Q. Паколькі ўсе лініі напружанасці поля, што выходзяць з зараду Q, заканчваюцца на праводзячай плоскасці, то поўная велічыня індукаванага на ёй зараду роўная Q.
       На плоскасці гэты зарад размеркаваны нераўнамерна, але з улікам таго, што лініі напружанасці поля каля правадніка перпендыкулярныя яго паверхні, паверхневую шчыльнасць індукаваных зарадаў у любым пункце паверхні правадніка можна вызначыць па формуле a = sqE .
    
    40
    
       Зусім проста знайсці сілу ўзаемадзеяння зараду Q з плоскасцю. Адлегласць паміж зарадам Q і яго адлюстраваннем Q роўная 2г, таму
    
         F = KQ/(2r)² .
    
       Мы разгледзелі найбольш просты выпадак, калі пунктавы зарад знаходзіцца каля бясконцай плоскай паверхні правадніка. Аднак метад адлюстравання можа быць выкарыстаны і для праваднікоў больш складанай формы. Неабходна толькі падабраць пунктавыя зарады, якія стваралі б такое ж поле, што і індукаваныя зарады на паверхні правадніка. Велічыня і размеркаванне гэтых фіктыўных зарадаў павінна выбірацца такім чынам, каб адна з эквіпатэнцыяльных паверхняў поля, якое створана дадзенымі і фіктыўнымі зарадамі, супадала з паверхняй правадніка.
    
    
    
    
           3.        ЭЛЕКТРАЁМІСТАСЦЬ. КАНДЭНСАТАРЫ
    
            3.1.        Электраёмістасць адасобленага правадніка
    
       Дослед паказвае, што калі розным праваднікам надаць аднолькавыя зарады, то патэнцыялы іх будуць рознымі. Інакш кажучы, каб зарадзіць розныя праваднікі да аднаго і таго ж значэння патэнцыялу, ім неабходна надаць розныя электрычныя зарады. Такім чынам, праваднікі адрозніваюцца адзін ад аднаго фізічнай уласцівасцю, якую характарызуюць велічынёй, што называецца электраёмістасцю або проста ёмістасцю.
       Ёмістасць правадніка залежыць ад цел, што яго акружаюць, таму разгледзім спачатку адасоблены праваднік. Адасобленым лічыцца праваднік, які знаходзіцца так далёка ад іншых цел, што яны не могуць уплываць на размеркаванне на ім зарадаў. Будзем лічыць таксама, што патэнцыял поля зараджанага адасобленага правадніка ў бясконцасці ^м = 0 .
       Нададзім адасобленаму правадніку порццю зараду Д Q . Гэты зарад павінен размяркоўвацца па паверхні правадніка з рознай паверхневай шчыльнасцю так, каб выконваліся ўмовы раўнавагі (2.1) і (2.2). Такім жа чынам будуць размяркоўвацца і любыя іншыя дадатковыя порцыі зараду, інакш не выконваліся б умовы раўнавагі.
       Адсюль вынікае, што паверхневая шчыльнасць зараду ў любым пункце паверхні правадніка прапарцыйная зараду правадніка. Таму пры павелічэнні зараду правадніка ў некалькі разоў, згодна з формулÐ