–чыць напружанасць электрастатычнага поля, якое створана любымі зараджанымі целамі. Для гэтага зараджанае цела разбіваюць на такія малыя часткі, што кожную з іх можна разглядаць як пунктавы зарад, вызначаюць напружанасці поля, створаныя часткамі цела, і знаходзяць вектарную суму напружанасцей гэтых палёў.
1.5. Поле электрычнага дыполя
Самай простай сістэмай пунктавых зарадаў з’яўляецца электрычны дыполь. Электрычным дыполем называюць сістэму двух роўных па велічыні і процілеглых па знаку электрычных зарадаў +Q і Q, адлегласць I паміж якімі значна меншая за адлегласць да тых пунктаў, дзе вызначаецца поле. Прамая, якая праходзіць праз абодва зарады, называецца воссю дыполя.
Арыентацыю восі дыполя ў прасторы задаюць з дапамогай вектара 1, які праводзяць ад адмоўнага зараду Q да дадатнага +Q (рыс. 1.6). Вектар 1 называюць плячом дыполя. Вектар Р = Q1 называецца элек q_______г г трычным момантам дыполя або дыпольным мо ^__________+^
мантам. Напрамак вектара Р супадае з напрамкам 1. Відавочна, што поле дыполя ₍ ₆
сіметрычна адносна яго восі.
Калі плячо дыполя I значна меншае за адлегласць г ад дыполя да пункта назірання (I« г), то дыполь называюць пунктавым. Разгледзім электрычнае поле пунктавага дыполя.
У адпаведнасці з прынцыпам суперпазіцыі палёў напружанасць Е ў адвольным пункце поля дыполя Е = Е₊ + Е_ , дзе Е₊ і Е_— напружанасці палёў, створаных зарадамі +Q і Q адпаведна.
Разгледзім выпадак, калі пункт А, дзе вызначаецца напружанасць поля дыполя, знаходзіцца на восі дыполя (рыс. 1.7). 3 рысунка відаць, што r⁺ = r 1/2, r~ = г + //2, дзе г~ і г⁺ — адлегласці да пункта A ад зарадаў Q і +Q адпаведна, г — адлегласць ад пункта А да сярэдзіны дыполя.
Вектары Е_ і Е₊ накіраваны ўздоўж восі дыполя, таму іх геаметрычную суму можна замяніць сумай алгебраічнай Е = Е₊ Е_ і, згодна з выразам (1.7), запісаць:£ = KQ/1/r^ — \lpLl . 3 улікам, што r₊ = г 1/2, r_ = г + 1/2 і I « г, атрымаем
13
Е = K2QI/r³ = K2p/r³ ,
(1.11)
дзе p = QI — электрычны момант дыполя.
Вызначым напружанасць поля дыполя ў пункце В, які размешчаны на перпендыкуляры да восі дыполя, праведзеным з пункта О, што знаходзіцца на яго сярэдзіне (рыс. 1.8).
Адлегласці да пункта В ад абодвух зарадаў r ₊ і г _ аднолькавыя, таму Е₊ = Е_ = KQ/r²₊ . Напрамкі вектараў Е ₊ і Е _ паказаны на рыс. 1.8, з якога відаць, што модуль вектара Е
Е = E₊cosa + f.cosa = 2E₊cosa .
3 улікам таго, што Е₊ = KQ/r²₊ , r² = г² + (//2)²і cosa = //2г₊) ,
атрымаем
Е = KQl/r³ = Кр/г³ .
(1.12)
Разгледзім агульны выпадак, калі пункт С знаходзіцца на адлегласці
г ад сярэдзіны О дыполя і радыусвектар г утварае з воссю дыполя вугал <р (рыс. 1.9).
3 пункта В, дзе знаходзіцца зарад +Q, правядзём перпендыкуляр BD на лінію AC. Змесцім мысленна ў пункт О два пунктавыя зарады
⁺Q і ~Q Электрычнае поле пры гэтым не зменіцца. Сістэму з чатырох зарадаў будзем разглядаць як два дыполі з дыпольнымі момантамі
РІІ
і р .3 улікам таго што r » I, вугал BAD ~
<р і таму можна
запісаць
14
= p cos <р , р± = р sin <р .
(1.13)
Пункт С знаходзіцца на працягу восі першага дыполя (рц ) і на перпендыкуляры да восі другога дыполя (р^ ). Таму поле, што ствараецца гэтымі дыполямі ў пункце С, можна вызначыць паводле формул (1.11) і (1.12):
£„ =X2pH/r³; Eₗ = KpJr^ .
Вектары Е,. і Е± ўзаемна перпендыкулярныя, таму модуль напружанасці поля ў пункце С можна вызначыць па формуле£ = = ^Е||2 + E^l . 3 улікам (1.13) і (1.14) атрымаем
Е = KpV3cos 0,а пры a = 90° Ф^= 0. Калі паверхня замкнёная, за дадатны напрамак нармалі выбіраюць яе вонкавую нармаль.
Формулу (1.16) можна запісаць у вектарнай форме:
Ф£ = /е^8, (1.17)
S
дзе dS = dSri; n — адзінкавы вектар нармалі да пляцоўкі dS.
1.7. Тэарэма Гаўса і яе прымяненне
Пры вядомым размеркаванні электрычных зарадаў паводле формул (1.6) і (1.10) можна вызначыць напружанасць электрычнага поля ў любым пункце навакольнай прасторы. Але такі шлях вельмі грувасткі. Таму карыстаюцца рознымі дапаможнымі метадамі. Адным з іх з’яўляецца выкарыстанне тэарэмы Гаўса. Гэта тэарэма дазваляе знайсці паток вектара напружанасці электрычнага поля праз замкнёную паверхню, унутры якой знаходзяцца электрычныя зарады.
Тэарэма Гаўса фармулюецца наступным чынам: паток вектара напружанасці электрычнага поля ў вакууме праз любую замкнёную паверхню роўны алгебраічнай суме зарадаў, што знаходзяцца ўнутры гэтай паверхні, падзеленай на £р ,
п
^E^Qi/eo U18)
і=1
Каб даказаць тэарэму (1.18), вызначым спачатку паток Ф£ праз сферычную паверхню радыусам г, у цэнтры якой знаходзіцца пунктавы зарад +Q (рыс. 1.17).
Згодна з формулай (1.7), модуль вектара напружанасці ў любых пунктах гэтай паверхні Е = Q/(4neor²), а яго напрамак супадае з вектарам нармалі п да сферычнай паверхні, таму Еп = Е = Q/ (^с^ё²)
18
Калі значэнне Еп падставіць у формулу (1.16), атрымаем ®Е — Q/ £о •
Такім чынам, паток вектара Е праз сферычную паверхню, якая акружае пунктавы зарад, не залежыць ад яе радыуса.
Відавочна, што формула Ф^ = Q/ £о сапраўдная не толькі для сферычнай паверхні, але і для любой замкнёнай паверхні і любога адвольнага размяшчэння зараду ўнутры гэтай паверхні. Сапраўды, як гэта відаць з рыс. 1.18, праз паверхню S адвольнай формы праходзіць столькі ж ліній напружанасці поля, колькі і праз сферычныя паверхні 5] і S₂ .
Рыс. 1.18.
Мы даказалі тэарэму Гаўса для поля пунктавага зарÐ