• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ластаўка  Ларыса Геніюш

    Ластаўка

    Ларыса Геніюш

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 63с.
    Мінск 2000
    12.19 МБ
    аста
    Мінск «Юнацтва» 2000
    УДК 882.6-93
    ББК 84/4Бсн/6-5
    Г34
    Укладальнік
    У. М. МАЗГО
    Мастак
    Г. С. ХІНКА-ЯНУШКЕВІЧ
    Геніюш Л.
    Г 34 Ластаўка: Вершы: Для мал. шк. узросту /Уклад. У. М. Мазго; Маст. Г. С. Хінка-Янушкевіч.— Мн.: Юнацтва, 2000.— 63 с.: каляр. іл.
    ISBN 985-05-0342-4.
    Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш /1910—1983/ складаецца з трох раздзелаў: “Казкі для Міхаські”, “Добрай раніцы, АлесьІ”, “Мая крыніца”.
    Сюды ўвайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі.
    28—2000
    ISBN 985-05-0342-4
    © Мазго У. М., укладанне, 2000
    © Хінка-Янушкевнч Г. С., афармленне, 2000
    УДУМНЫЯ ВОЧЫ СУСЕДЧЫНЫ
    Сам лёс наканаваў мне сустрэчу з ёю.
    Наша сям’я тады якраз атрымала кватэру ў двухпавярховым драўляным доме № 5 па вуліцы Савецкай у Зэльве. А побач, у сёмым доме, жылі Ларыса Антонаўна і Іван Пятровіч Геніюш. Праўда, ад тых часоў у мяне засталося толькі некалькі дзіцячых фотаздымкаў, адзін з якіх, дарэчы, захаваў аблічча суседскай хаты. Але потым я разам з бацькамі пераехаў у Кемераўскую вобласць, а вярнуўшыся пасля на радзіму, жыў у вёсцы Бярэжкі, што на беразе Зальвянкі і побач з Зэльвай...
    I вось аднойчы, заміраючы ад хвалявання, я стаяў на прыступках адкрытай веранды. Ці то рука, ці то сэрца нясмела пастукалася ў дзверы. Націснуў на кнопку званка і — праз нейкую хвілю — пачуў бадзёрыя крокі. Адчыніла сама гаспадыня...
    Для мяне — тагачаснага школьніка — раскрыўся сапраўдны Храм літаратуры. Гадзіны шчырай размовы праляталі хвілінамі. Ларыса Антонаўна аказалася надзіва цікавым субяседнікам. Дакладней, гаварыла болей яна, а я ўважліва слухаў і адказваў на шматлікія пытанні.
    Потым былі новыя сустрэчы. I трэба адзначыць, што гаспадыня ніколі не забывалася пачаставаць госця сваімі прысмакамі і печывам, гарбатаю ці кавай. Тэматычны дыяпазон нашай
    гаворкі ахопліваў даволі шырокія сферы жыцця: гісторыю і літаратуру, мінуўшчыну і будучыню. Мы чыталі ўслых «Жураўлінае вясло» Уладзіміра Лісіцына, урыўкі з «Вока тайфуна» Уладзіміра Караткевіча, абменьваліся ўражаннямі аб кніжных навінах і новых публікацыях.
    Ларыса Антонаўна дзялілася набалелым, цікавілася маімі вершамі, а калі чытала свае рукапісныя творы, то, здаецца, святлела з твару, нібы ўсе крыўды і цяжкасці адступалі, а лёд недаверу раставаў пад лагоднымі промнямі сонца. Паэзія і бацькаўшчына былі гаючымі крыніцамі жыцця, выпакутаванага ёю...
    А жыццё паэтэсы было складаным і нялёгкім. Нарадзілася яна 9 жніўня 1910 года ў маёнтку Жлобаўцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці і вельмі рана спазнала расстанне з Радзімай. Прычыны на тое былі розныя. Спачатку — у час першай сусветнай вайны — эвакуацыя разам з бацькамі з зоны фронту. Потым — ад’езд з мужам, выпускніком Пражскага (Карлавага) універсітэта ў Прагу. Пасля — зняволенне ў Комі, Варкуце, Мардовіі...
    3 1956 года Ларыса Антонаўна і Іван Пятровіч Геніюш жылі на радзіме мужа ў Зэльве. Тут яны і пахаваны побач на мясцовых могілках.
    Паэтэса пайшла... Але засталіся нашчадкам яе вершы і паэмы. Яе жыццё працягваецца ў творах, бо сапраўдная Паэзія бессмяротная.
    У розныя гады выдаваліся кнігі Ларысы Геніюш «Ад родных ніў» (1942), «Невадам з Нёмана» (1967), «Казкі для Міхаські» (1972), «Добрай раніцы, Алесь!» (1976), «На чабары настоена» (1982), «Белы сон» (1990), «Споведзь» (1993). Многія яе вершы пакладзены на музыку беларускімі «Песнярамі».
    Аднойчы ў Зэльве, ідучы каля суседчынай хаты, я спыніўся, адчуўшы нейчы позірк. На мяне глядзелі краскі — светлыя і шчырыя, нібыта вочы Ларысы Антонаўны. I на душы міжволі нарадзіліся вось гэтыя радкі:
    Зэльва.
    Савецкая, 5...
    Шчымйва, Ўспамінна
    I песенна.
    Між зорак,
    Якія не спяць, Пагасла Акно паэтэсіна.
    Але
    He забудзецца двор, Маленства пазначаны Рысаю.
    Як зборнік,
    Раскрыты прастор, Падпісаны
    Цёткай Ларысаю.
    Гасцінны, Прыветлівы дом, Размоваю цёплы I каваю.
    I песня, Якую нагбом Мы п ’ём
    Чабарова -гаркавую.
    Гады
    Незваротна ляцяць. 3 іх кожны — Радзіме прысвечаны... He краскі Ад ганка глядзяць, — А ўдумныя Вочы суседчыны.
    Уладзімір МАЗГО
    Шйхаські
    ТАРЗАН
    Наш цюцька Тарзанчык З’еў хлеба акрайчык, Дзве булкі, Пяць бульбін, Адзін абаранчык, Ўсе косці без мяса I скуркі з каўбасак, Курыныя лапкі, Кісель
    I аладкі.
    I дрэмле «гаротны» — Як цюцька галодны.
    ПЕВЕНЬ
    Бегаў певень па марозе, Грабянёк свой адмарозіў. Пасінелі вушы ў пеўня, Бо не мае шапкі, пэўна.
    Певунок, He будзь скупы —
    ВЕРАБЕЙ
    Верабейка:
    — Ціў-ціў-ціў! —
    Муху дзюбаю злавіў А таму, што ён быў добры, To з сябрамі падзяліў.
    Елі муху ўсе са смакам. Шчабяталі:
    — Дзякуй!
    — Дзякуй!
    ВАРОНА
    Ляцела варона: гра-гра-гра. Хоць нічога не рабіла, Ды абеду не зварыла, Есці ёй пара.
    У бабулі каля хаты Шчабяталі кураняты. Каля веснічак прысела — Кураня схапіць хацела.
    Кураводка дзюб ды дзюб У варонін чорны чуб.
    Наляцеў Пявун цыбаты: — Дам табе я кураняты!
    ЗАЙКА
    Між кустамі, Між густымі, Скок ды скок, Бегаў зайка, прытаміўся. А за дрэвам прытаіўся Люты воўк.
    Зайка скокнуў без аглядкі, Воўк хацеў хапіць за пяткі Ды за бок.
    У адчыненыя дзверы Да бабулі зайка шэры Хутка скок.
    Бабка заіньку пусціда, Прытуліла, накарміла. А дзядуля злога воўка Напалохаў дубальтоўкай.
    А ты, заінька, глядзі — Ў лес без мамы не хадзі.
    ПТУШКІ I МІХАСЬКА
    На дварэ суровы студзень Снег мяце.
    Птушкі ранкам вас разбудзяць Ў цемнаце:
    — Мы не маем сваіх хатак, Ціў-ціў-ціў.
    Мы шукаем тут зярнятак, Ціў-ціў-ціў.
    Дык ляціце да Міхаські На балкон.
    Канапелек і зярнятак Дасць вам ён.
    КУРАЧКА
    Выйшла курачка на снег, Пагуляла трошкі.
    Гэта ж гора, а не смех — Босенькія ножкі.
    Цыпка бегае па снезе, Мёрзне з непрывычкі.
    На адну нагу прысела: — Дайце чаравічкі!
    
    БУСЕЛ
    На падворку — вечар шэры. Нехта стукае у дзверы.
    Баба Броня паглядзела: Бачыць — бусел чорна-белы Плача, Дзюбу звесіў з гора — Ўсе сябры яго за морам, Небараку ж не ўзялі — He пусцілі мазалі.
    Стогне бедны: — Кля-кля-кля! Прападу я без жылля.
    Адчыніла Броня дзверы, Накарміла, абагрэла Ды дала на ногі боты I з сабою — бутэрброды.
    I сказала: — Ты ж глядзі, Зімаваць да нас прыйдзі, Будзе і табе, браток, Ў хаце цёпленькі куток.
    ПРА KATA I КОШКУ
    У дзеда Мікіты — Коцік сыты-сыты.
    А ў бабулі Стэпкі — Кошачка, як шчэпка. — Можа, памяняем? — Хітра дзед пытае.
    — Калі ж я, прызнацца, He хачу мяняцца. Сыты твой — гультаік, Сырадой глытае, А мая — худая, Ды мышэй ганяе. Як агорне скруха Надвячоркам хмурым,
    Мне пяе на вуха:
    ЛАСГАЎКА
    Зелянеў пявучы май, Да зямлі прыпаўшы.
    Закахаўся папугай Ў ластавачку нашу.
    He пяюн, а лапатун, Рыжы, як з пажару, Можа ён і прыгажун, Ластаўцы — не пара.
    Ластавачка над зямлёй Нізка пралятала
    I на мове, на сваёй, Гэтак шчабятала:
    — Вопратку тваю хвалю. Гонар — паважаю.
    Ўсё ж, скажу, Я не люблю Розных папугаяў, Што дзяцей пужаюць.
    Калі хочаш з намі жыць, Есці нашы мушкі, Навучыся гаварыць Лепш па-беларуску.
    У БАБУЛІ
    У маёй бабулі Тканая кашуля, Белая, льняная, Вышыта ў рагулі. — Дзе, скажы, бабуля, Ты яе купляла?
    — He купляла, ўнучка, Сама сабе ткала.
    Сама сабе прала, Сама вышывала, Як была дзяўчынай, Яшчэ пры лучыне... Як рукі рабілі, Як вочы свяцілі — Ў час жніўны і росны, Ў мінулыя вёсны.
    КОЗАЧКА, БАБУЛЯ I ЎНУЧКА
    Жыла бабуля з унучкай Каля сяла.
    Беленькая козачка Ў іх была.
    Брыкнецца козачка
    Нагою:
    — Хто мяне ў поле Пагоншь?
    Устане ўнучка рана, Па pace
    Разам з сонцам козачку Напасе.
    А бабуля з сівой
    Галавой
    Сопкай бульбы Наварыць ёй.
    2. Ластаўка.
    РАНІЦА
    Ноч праплыла каля сініх азёр.
    Сонца з-за бору ўзыходзіць.
    Пчолка ўключыла маленькі матор
    I паляцела па мёдзік.
    Птушка-пяюшка тоненька ціўкнула, Гушкаюць промні ластаўку, Села стракозка на чарацінку, Крыльцамі робіць гімнастыку.
    Мыюцца гускі ў халоднай вадзе.
    Дым з каміноў цягнецца.
    А на заводзе гудок гудзе...
    Раніца,
    Раніца!
    Ра-ні-ца!
    ЗЯЗЮЛЬКА
    — Ку-ку, ку-ку, — Кукавала,
    Усю весну пралятала Зязюлечка ля сяла I гняздзечка не звіла Hi з лісточкаў, Hi з галінкаў, Hi з саломін, Hi з пушынкаў Птушанятка ж хоча жыць. Дзе яечка палажыць? Палажыла салаўісе, Палажыла вераб’ісе, А адно яечка — Дзятлам у гняздзечка. Дзяцел носам: туп-туп-туп. — Што такое?
    Сын ці ўнук?
    Усе дзеткі з доўгім носам, А такі адкуль — курносы, Б’е малодшых, Есць за трох, А задзіра — не дай бог. Гадавалі, Бедавалі, Так і вырас — не пазналі. I зязюля кукавала, Але сына не прызнала, Кажа:
    — Я тут ні пры чым, Гэты дзяцел — твой айчым.
    МАНЯ
    У Мані вочкі зіхацяць — У дзённіку яе пяць, пяць. Кажа Мані мамачка: — Вельмі добра, Манечка. Як зіма настане, Купім табе сані.
    ВАЛЯ
    Злосны воўк у цёмны вечар Вывалак з хлява авечку. Засталіся так, без маткі, Два маленькія ягняткі.
    Плачуць: — Ма-ма-а-а, бе-бе-бе, Цяжка жыць нам без цябе.
    А малая Валя Іх пашкадавала. Соску купіла, Малаком паіла. Калі вырасла трава, Іх на пашу павяла. Завязала банцікі — Яны ў яе «францікі»! Ўсё за ёю бегаюць, Цэлы дзень ёй бекаюць: — Валя, Валя, Валечка, Ты ўжо наша мамачка.
    — Крум-крум, крум-крум, Крум-крум, крум-крум, — Жабкі у адказ, — Адчапіся, страшны бусел, He палохай нас.
    Есці ўжо табе ахвота — Соладка пяеш.
    А як выскачым з балота, Возьмеш праглынеш.
    Ходзіць, ходзіць, Маршыруе Бусел:
    — Кля-кля-кля, — Я спачатку пацалую. Праглыну пасля.
    КУРАНЯТЫ
    Курачка квактала,
    Куранят склікала:
    — Дзеці мае, дзеці!
    Да мяне бяжыце!
    Ліс з-за плота паглядае —
    Вас ён зараз пахапае.
    Куранят як не было — Ўсе прыбеглі пад крыло.
    СПІ, АЛЁНКА
    — Спі, Алёнка, Маленькая, спі.
    Вунь пад зорамі дрэмлюць палі.
    Вецер коўдраю іх прыкрывае.
    — Як мяне?
    — Як цябе, дарагая.
    — Хто ім казачку бае?
    — Бары.
    — Хто ім песню спявае?
    — Вятры.
    — Хто іх туліць?
    — А туліць зіма.
    — Хто да працы іх збудзіць?
    — Вясна.
    ВОСЬ ДЫК ЕЛКА!
    Вось дык елка на паляне! Кожны ахне — хто ні гляне! Там танцуюць зайкі, Ўзяўшыся за лапкі.
    I прынеслі мама з татам Падарункі зайчанятам — Кожнаму па моркве! Замест свечак ззяюць Зоркі.
    МАРОЗ
    На дварэ — мароз.
    Снег да стрэх прырос.
    Змерзлі рукі, Змерзлі ногі, Стаў чырвоным нос.
    Ой, мароз, мароз!
    Шчыпле твар да слёз, Цёпла толькі снежнай бабе Ды не ляскае зубамі Белы Дзед-Мароз.