Ластаўка  Ларыса Геніюш

Ластаўка

Ларыса Геніюш
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 63с.
Мінск 2000
12.19 МБ
ПРА ЗАЙКАЎ
— Я не буду сёння есці, — Кажа маме Вера. — Ты аддай маю вячэру Зайкам на вячэру.
Занясі ім, мама, кашу, Тваражок і прастаквашу, Малышам у лапкі — Па драбочку шакаладкі. — Дык у іх таксама Ёсць, напэўна, мама, Кажушок пухнаты Ды разумны тата.
АЛЁНКА-ДАКТОРКА
На палянцы ля ракі Сабраліся хлапчукі. — Бум-бум, тра-та-та — Гэта строяцца палкі.
Апанас-задзіра Будзе камандзірам.
Янка будзе лётчыкам, Генка — кулямётчыкам.
Кім будзе Алёнка? — Буду я дакторкай.
Буду ўсіх падрад лячыць Ёдам і зялёнкай.
Ваяваць, страляць, глуміць — Гэта не навука,
I не штука гуз набіць, Вылечыць — вось штука.
ГАНУЛЬКА
Бегла Ганулька — лёгкія ножкі Ледзь-ледзь краналіся Светлай дарожкі.
Хацела дзяўчынка Злавіць матылька, Ды кароценькая рука.
Матылёк увысь паляцеў, Закружыўся над вішняй і сеў. — Я б цябе, матылёк, злавіла, Каб да ручак — два крылы.
ДОБРАЙ РАНІЦЫ, АЛЕСЬ!
Гожы пеўнік на жэрдку залез. Кукарэкае, крыллем лапоча. Добрай раніцы, мілы Алесь, Дарагі, працавіты мой хлопчык!
Звоняць песняй даўно жаўрукі. Мерыць бусел цыбаты балоты.
Выганяюць кароў да ракі, Адчыніўшы шырока вароты.
Добрай раніцы, поле і лес! Дрэвы, сёлы, дарогі бясконцыя! Добрай раніцы, хлопчык Алесь! Добрай раніцы, неба і сонца!
ЛЕС
He было журботна ў лесе: Кожны жыў там, як хацеў, Ад птушыных, весніх песень Лес на ўсе лады звінеў. Пахаджалі там лісічкі, Бегаў зайчык невялічкі, Праляталі там арлы Ды праходзілі зубры. Хораша было усім — I дарослым, і малым.
Раптам з поўначы, здалёк, Там з’явіўся страшны воўк I сказаў:
— Цяпер, звяры, Я начальнік у бары. Будзь тут кожны паслухмяны! Каб не беглі на паляны Быстраногія казулі!
Каб мядзведзі карак гнулі! Каб не швэндаліся зайцы — Галадранцы, пабягайцы! Зубр жа, хоча ці не хоча, Хай, як я, раве па-воўчы!
He жывуць звяры — бядуюць, Свайго голасу не чуюць. Пушча днём раве і ўночы Адной нотаю — па-воўчы. Хто ж уздумае іначай — Болей сонца не пабачыць. Бег па сцежачцы Алесік... He чуваць птушыных песень. Сціхлі дрэвы і кусты.
Лес без птушак, лес пусты. Лес стары зусім замоўк, Толькі ходзіць шэры воўк, Злосна ляскае зубамі Ды ўсё сварыцца з зубрамі: — Што за нораў недарэчы —
He грызуць слабых авечак, Толькі лісцейка скубуць, Па-зубрынаму равуць.
Воўк завыў на цэлы лес: — Бачыце, ідзе Алесь! I ён будзе мне служыць! Так, як я, па-воўчы выць!
Тут Алесь схапіў дубіну, У ваўка з размаху кінуў, Закрычаў:
— Зубры-сябры!
Ўсіх склікайце, хто ў бары! Зубы вострыя і рогі — На ваўка! — Воўк — у НОІІ, Ды зубры яго схапілі I на рогі падчапілі.
Зноў спакой настаў у лесе. Салаўі пяюць Алесю. Скачуць весела вавёркі. Пакаціўся вожык з горкі. На паляне песні, гулі. Скачуць спрытныя казулі. Прыляцелі жураўлі. Птушкі селяцца ў галлі. Весялей плыве рака, Як даў воўча драпака. Зноў пяе вясёла лес. He нацешыцца Алесь.
УНУКІ
Доўга, доўга бег цягнік, Покуль не спыніўся. Ён марудзіць не прывык, Вось і замарыўся.
I прыехалі да дзедкі Ўнукі-малышы ў адведкі. Глянцам ззяюць клункі — Гэта падарункі: Дзеду — акуляры Ў дарагім футляры.
Бабулі — хусцінку — Вясёлкі часцінку.
Дзед вітае: — Mae дзеткі!
I бабуля: — Mae кветкі!
I Тарзанчык: «Гаў-гаў-гаў!»
І кот Мурзік: «Мяў-мяў-мяў!» Ўнукі цешацца і скачуць.
А бабуля з дзедам плачуць. — Гэта з радасці, унукі, Пасля доўгае разлукі.
КАПУСГА
На гародзе стала пуста. Толькі пышная капуста Ветру, сцюжы не баіцца: Mae цёплыя спадніцы.
Гожая, здаровая, Ўся белагаловая.
3. Ластаўка.
33
ЗУБРЫ
Белавежаю крочаць зубры, Пушчы слаўнае валадары. I гарбы ў іх крутыя, і рогі. Саступаюць усе ім з дарогі: I мядзведзі, і злыя ваўкі Зразу кідаюцца у бакі.
Толькі зайчык адзін не баіцца. Скача, скача ля светлай крыніцы.
ЧМЕЛЬ
Была ў чмяля жонка — Рухавая пчолка.
To мядок збірала, To чмяля частавала. А ён, надзіманы, На дыван даматканы Лёг і кажа рамонкам: — Маю дрэнную жонку. Дома толькі начуе. Днём паклічу — не чуе. Мёду мае нямала, Але вострае джала.
КАЗУЛІ
Над крыніцай густыя хвоі.
Пад жывою зялёнай стрэшкай Гнёзды птушак. Да вадапою Тут казулі праходзяць сцежкай.
Неспакойна стрыгуць вушамі.
Ловяць шорах чуйна ў траве. He сустрэцца б толькі з ваўкамі! Хто не ўцёк ад іх — не жыве.
А вадзіца такая чыстая!
О, гаючы крынічны смак! Самым першым ідзе ўрачыста У высокай кароне важак.
Ім насупраць — ваўкі! Трывога!
Шчэраць зубы, агонь з вачэй.
I казуляў ратуюць ногі, — Ўсё імчацца шпарчэй і шпарчэй.
У казуляў — ногі, як крылы. Гэта — іх прыгажосць і сіла.
НА КАНЬКАХ
Вечар, лёд у агнях, А над елкай — месяц. Едуць, едуць на каньках Міхасёк з Алесем.
Бачаць хлопцы: Таня To ўпадзе, то ўстане. — Ой, ізноў я на баку! Дай хутчэй, Алесь, руку.
— To трымайся, калі ласка. Дапаможа і Міхаська.
Мы дзяўчатак анідзе He пакінем у бядзе.
ГОД I ЯГО РОД
Год стары дзяцей склікае, Ён да ўсіх пытанне мае. Сеў паважна ў крэсла: — Што, вясна, прынесла? — Я прынесла травы, кветкі, Птушкі ў неба, рыбу ў сеткі. — А я, лета, нясу хлеба, Маю ягад колысі трэба, Ўсё зграбаю сенажаці, He сяджу ніколі ў хаце.
Людзям збожжа, дрэву — плод, Птушкам — гнёзды, пчолам — мёд.
— Я, татуля, — твая восень. Змалаціла ўсё калоссе.
Ў садзе яблыкі паспелі, Птушкі ў вырай адляцелі. Я арэхаў назбірала, Бульбу ў полі пакапала. — Я — зіма. Работу маю: Дол абрусам засцілаю. Я дні-ночы на хаду.
Пражу белую праду.
Едзе сын, Новы год, — Вось і ўвесь дзядулеў род.
ВАВЁРКА
У лісічкі свая норка.
У вавёркі ёсць каморка. Як у добрай гаспадыні, У вавёркі поўна ў скрыні: Жалуды, арэхі, шышкі — Намалюйце іх для кніжкі.
ПАВУЧОК
Павучок — ткач-ткачок Сеў на тоненькі сучок. Павуцінне сваё праў I на голлейку снаваў. Нітку да ніткі — Камарам на світкі.
МАЯ КРЫНІЦА
Жыта морам наўкол, Сіні лён і пшаніца. Кроны дзічак на межах. Ячмень і аўсы.
To дзяцінства майго залатая Крыніца
Вабіць жоралам вечна жывое Красы.
3 ветрам дрэвы шумяць, Нешта сэрцу гавораць. Прад вачыма расквечаны траваў дыван. А рачулка гаючая Хваль пераборам
Ціха гойдае вербаў пахілены стан.
Дзе дарога наўпрост, Полем сцежка віецца, Сонца шчодрымі промнямі сее кругом. Блаславёным цяплом заварожвае сэрца, Кліча светлымі вокнамі дзедаўскі дом.
Нехта быдда з дубовага поіць карыта, Ля драўлянае студні рыпіць журавель. А ў вадзе адбіваецца неба блакітам I палошчуць аблокі пушаную бель.
Як тут зелена, хораша, Ціха, адвечна.
Панадворак травой, канюшынай прапах. Адбіваецца засмуж нябёснай сінечы У задуманых злёгку дзявочых вачах.
РАНІЦА
Сонейка.
Клёкат бусліхі.
Грабельніцы — на сенажаць. 3 хаты выходжу паціху, Каб раніцы не спужаць.
Яна ля майго парога, Свежая, у pace.
Вецер з шырокіх разлогаў Пах чабаровы нясе.
Лісцем галлё трапеча.
Зазелянеў мурог.
Боязна траўку скалечыць Міжвольным дотыкам ног.
Стаю на парозе.
Смяюся.
На шкле заламаўся прамень. Галёкае з ніў Беларусі Нованароджаны дзень.
КНІЖКА
Гамана і разгул на дзядзінцы Ад дзіцячых нястрыманых слоў.
Едзе тата. Чакаем гасцінцаў, Сустракаем з дарогі дамоў.
Хлопцам — ножык, цукеркі ў далонях, Абаранкі, істужкі да кос.
— Я табе, разумная доня, 3 крамы некалькі кніжак прывёз.
Шапаціць з ветрам лісцейка звонку, Рой вясёлы дзіцячы гудзе.
Шалясцяць у куточку старонкі — Як цікава чытаць пра людзей!
3 абразочка хлапец паглядае, Ён у лес за братамі пайшоў.
Хлопцы дровы сякуць, ён блукае, Ловіць рэха ялінаў, дубоў.
To бяжыць за вавёркаю рыжай, Выглядае русалак з азёр, Ловіць гукі, любоўна іх ніжа У цудоўны няведаны ўзор.
Мякка гнецца трава пад нагамі, Кожны з нечым да хаты бяжыць, Толькі хлопец з пустымі рукамі, Але ж вершы якія злажыў!
Я жыла б, як русалка, не еўшы Сярод цішы аеру і траў.
Мілы хлопчык, каму тыя вершы Ты на досвітку з сэрцам аддаў?
Кніжка побач. Я сплю, не прачнуся.
Водзіць сон па далёкіх кутках.
Назіраю. Нясу Беларусі
Нізку вершаў у кволых руках.
УНУКУ
Твой век праедзе на машынах. Мой пехатой прайшоў.
Ля васількоў, да болі сініх, Ля спелых каласоў.
Зязюля мне гады лічыла.
За рукі вецер вёў.
I нехта з сумнымі вачыма Непадалёк ішоў.
Красе мяне вучыла поле.
А белы свет — кахаць. Людскія радасці і болі Ў жыцці не абмінаць.
Гнязду радзімаму і мове Заўсёды вернай быць I хлеб надзённы напалову Ў бядзе з людзьмі дзяліць.
it it it
Ліпень пчоламі гудзе соладка, Напінае вясёлкавы лук, Пакацілася сабе сонейка На зялёны квяцісты луг.
Выйшаў з бабкаю хлопчык русенькі
Гэта сонейка сустракаць:
«Не расказвай мне больш, бабусенька, Казкі страшнае пра ваўка.
Ваўкі душаць харошых зайчыкаў,
Дзе ваўкі — заўсягды бяда;
Мне шкада так Чырвонай Шапачкі
I бабулькі старой шкада.
Я сабачку куплю куддатага
I машыну з такім гудком.
Калі вырасту, быццам тата мой, — Пастраляю ўсіх ваўкоў».
«А баюся, табе яны трапяцца.
Усё ж мужай, мілы ўнук, расці. Столькі плача Чырвоных Шапачак, Столькі бродзіць ваўкоў у жыцці».
ХЛЕБ
Наш жытні хлеб я выпякаць умела, Рашчынены, замешаны ў пару, Прапёкся каб, скарынка не счарнела, Загладжаная ласкай маіх рук.
На лісцейку дубовым, на аеры.
I пахне з хаты хлебам па сяле.
I першы бохан з крыжам на павер’е, Каб спорыўся надзённы на стале.
I смакаваў пахучы, чорны, жытні 3 гарачай печы родны каравай. Хвалілі госці хлеб і старажытны, Багаты хлебам, беларускі край.
АДКАЗ
— Скажы, скуль ты, хлопча?
— 3 зямлі беларускай — Стуль, дзе льецца Нёман Мігатлівай стужкай.
Дзе лугі буйныя, Ураджайны землі, Дзе старыя вербы Ля гасцінцаў дрэмлюць.
Дзе лясы, бы ў казцы, — Ўсё з дубоў адвечных, Дзе у нетры пушчаў Глянуць небяспечна.
Ў маім краі казкі, Сівыя курганы, Там зрадзілась песня Вешчага Баяна.
Выпілі вякі ўжо Нат з Нямігі воду — Славу нашых продкаў Засланіла воддаль.
Але ўсё ж я горды Нашых сэрцаў сілай — Мы падымем славу 3 курганоў-магілаў.
Бо мы хочам волі Горача і цвёрда, Бо мы хочам славы Для Айчыны гордай!
МАЯ МОВА
У добры час, на улонні вясковым, Дзе вадзіца крынічная б’е, Навучыўся я матчынай мове
I задуманых песняў яе.
Многа ёсць недасягнутых скарбаў, Яшчэ болей прываблівых мар.
Я яе нізашто не аддаў бы, Бо яна найвялікшы мой скарб!
Яна гойдае спевам калыску, Літасціва шчабеча ў бядзе, На ёй песні складаюць вятрыскі Ў неспакойны, разбуджаны дзень.
Мая мова не знае змярканняў Ад маленства да старасці лет, Буду песціць яе, як каханне, Разглядаць, як чароўны букет.