Ластаўка  Ларыса Геніюш

Ластаўка

Ларыса Геніюш
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 63с.
Мінск 2000
12.19 МБ
Можа, мовы чужой навучуся, Каб суседзяў гасцінна вітаць, Але толькі на ёй, беларускай, Буду людзям аб долі пяяць.
Мая мова, як шчасце на вуснах, Хвалявання гарачы прыбой, Можа быць, на чужой засмяюся, Ўсё ж заплачу з тугі на сваёй.
4. Ластаўка.
49
СКАРЫНА
Над Падуяй неба такое наўкруг, Як сны мастакоў Адраджэння.
Падуя — горад вялікіх навук, Славутых надзей і імкненняў.
Заціхлі званы, адбылася імша, Йзноў спевы гучаць на лаціне.
Дыплом уручаюць: ён сын Лукаша, Палачанін, Францішак Скарына...
Даўно ўжо пакінуў свой меч, і свой лук, I Полацк, лясамі акружаны, Выйшаў насустрач свабодных навук, Па-свойму сільны і мужны.
Ўжо доктар навукі пад сілу яму.
3 Падуі слаўнай, з чужыны, Вязе Беларусі, народу свайму Жыццё сваё, званні і імя.
He князь і не шляхціц, без дворні і слуг, Праз пушчы, мядзведжыя тропы Вяртаецца доктар медычных навук, Першы доктар на ўсходзе Еўропы.
Гандлюе, квітнее наш край малады, Багаты і хлебам і рыбай:
Будуюцца замкі, ўстаюць гарады, Вырастаюць у пушчах сялібы.
Толькі навукі, паны над зямлёй, Мовяць мовамі розных чужынаў. I першую кнігу на мове сваёй Друкуе нашчадкам Скарына.
I роднае слова гучьшь сярод цьмы Чужынскай, як праўда трывожная: «Не, не для долі жывёльнае мы, А к доблесці, к праўдзе народжаны».
Простым людзям ён піша, субраццям сваім Дарагія, разумныя словы.
Апавяшчае ўрачыста усім: «Бог пусціў мяне ў свет з гэтай мовай».
Можа, словы былі як загад, Гэту мову пакутныя ўнукі Захавалі пад стрэхамі хат Для святла, для дабра, для навукі.
Мудрасць здолее ў цемры свяціць. Загад продкаў у сэрцах не згіне! Будзем думаць, вучыцца, тварыць Так, як ты, Ў сваёй мове, Скарына.
ЧЫСЦІНЯ
Тут белы дзень і белы цвет Палотнаў у каморах.
У белай світцы белы дзед, А ўнук бялявы поруч.
Бярозаў белым-белы стан, Ля іх красуня ў белі, Звісае белая каса, Як белы лён з кудзелі.
I белы сыр і белы стол Паважныя, аж люба.
Уся сямейка навакол Сядзіць ля белай бульбы.
Над імі маці са збанком
I дочкі, як галубкі. Струменем белым малако Паволі льецца ў кубкі.
Абраз пад белым ручніком, Бялявыя дзяўчаты
I белы бэз, што пад акном, Як снег, буслы над хатай.
I вішні бела зацвілі,
I з белай грывай коні. Чарнелі толькі мазалі Рубцамі на далонях.
БУСЛЫ
Да зямлі беларускай, Да каханай зямлі Зноў вяртаюцца гусі, Зноў вяртаюцца буслы Ды лятуць жураўлі.
Закружылі над Зэльвай, Паляцелі дамоў.
На гняздо сваё села Пара чорная з белым Даўганогіх буслоў.
I ляскочуць ад рання,
I будуюць, як мы, Цэлы дзень ад світання Ўсё ўдваіх да змяркання Свае гнёзды-дамы.
На высокай таполі Бусел кладку кладзе, Толькі б бліжай да сёлаў, Да працоўнае долі Простых нашых людзей.
I хоць зноў ім на зіму Ў чужы край адлятаць, Як жа гэту Радзіму, Хлебаробнае дзіва, — Як яе не кахаць.
ЗУБРЫ
Непрыгожыя, барадатыя 3 нетраў пушчы ідуць зубры, На плячах — вехі-грывы кудпатыя I цяжкія нясуць гарбы.
To палягуць, то зноў паднімуцца, Растрывожыўшы трэскам глуш, Ногі моцныя аж пружыняцца Пад цяжарам магутных туш.
Сваёй пушчаю крочаць, стройныя, Цёмна-бурыя, як дымы, Неабласканыя, неасвоеныя, Першабытныя так, як мы.
Без хлусні, без лісінага нораву, Ў цеснай дружбе — свая сям’я, Вытрывалыя, непакорныя, — Да такіх належыць зямля!
Ўсе прыходзілі, ўсе іх нішчылі, — Ад чужынца дабра не пачуць, А яны грамадой недалічанай Страпянуцца і зноў жывуць.
Адна пушча-зямля нам маткаю, Мора жытняе без граніц, Мы адною жывём чалядкаю, 3 адных сілу бяром крыніц.
Ўсё гляджу на сям’ю зубрыную. 3 вадапою ў гушчар брыдуць. I здаецца, цяжкай хвілінаю Будзем жыць, бо яны жывуць.
Калі пушча цвіце пралескамі, Плешча сонца вясной з гары, — Беларускія, белавежскія 3 новай сілай равуць зубры.
ПА-БЕЛАРУСКУ
Задумана стаяць на ўзлеску хвоі. Вятры з бярозаў лісце замялі.
Нам дорага заўсёды ўсё жывое, Што побач з намі дыша на зямлі.
Равуць зубры, як продкі навучылі, Сівую пражу павукі прадуць.
Арол у хмарах распраўляе крылы, Каб даляцець да мэты вольных дум.
I добра так бывае ў свеце, строга.
I нельга кідаць лёс на самацёк. Свой шлях у кожнага, свая дарога, Праверана вякамі і жыццём.
3 дабром да роду, з ласкай да суседзяў — Ад прадзедаў парадак на зямлі.
Шурпатасці, усе памылкі, беды Вякі даўно нам з душаў саскраблі.
I гонар свой — не трэба нам благога.
I звычай свой па-людску жыць з людзьмі.
Дабро сваё, не трэба нам чужога.
I будзе ўсё. Бо з працавітых мы.
Зжынаем хлеб. Гадуем скібу-скварку.
He ворагі, сябры ў нас навакол.
Умеем хораша разладзіць сварку:
— Сядайце, госцейкі, за наш гасцінны стол!
БАРАВІКІ
3 прыполу хмар асенні дождж пасеяў Грыбы, грыбы... Вось забірай дарма. У бор прыбегла з кошыкам надзеяў. Шукаю шчырых, а такіх няма.
Кругом паганкі, дробязь, мухаморы, He злічыш пачарнелых савякоў, Размяклых ад расы і не ў гуморы, Што апусцілі капялюш далоў.
Гараць рыжкі, ірдзяцца сыраежкі, I слізгаюцца ў пальцах маслякі.
Чырвоныя галовікі на ўзмежку, А ў сэрцы мрояцца баравікі.
Такія шчырыя, праўдзівыя, што крэмень, Нібы браты, харошаю сям’ёй, З’яднаныя грыбніцаю, карэннем, Без чарвяточыны, пад галіной.
Шукаю шчырых, баравых, харошых, Хоць сонейка ўжо падышло ўгару I мой яшчэ зусім не поўны кошык.
Шукаю шчырых, іншых не бяру.
ВОСЕНЬ
Золата, чырвань і медзь на кустах.
Вецер свавольны аж хмеліць.
Фарбаў багацце — то восень, мастак, Малюе свае акварэлі.
Хмарам збірацца і лісцю кружыць, Вітаючы сумную госцю.
Хораша позняю восенню жыць, Дыхаць яе прыгажосцю.
3 трывогай у сэрцы на край мой гляджу, На лад і разлад на планеце.
У засяроджанай цішы кажу: — Хай выйграе праўда на свеце.
Хай замець закруціць сумётаў сувой, Бінт снегу на раны паркана.
Хай людзі жывуць на планеце сваёй, Каму колькі наканавана.
ДЫВАН
Пад старасць дзён, Калі так ломіць змора Ўсяго жыцця, што засталося ў снах, Прыгадваю дзівосныя узоры У ромбікі на матчыных краснах.
Узор пяе на лоне пражы белай, Шнурок з квадратаў роўненька бяжыць. Як вылічыць, як аснаваць сумела Дыван свой, каб аж так заваражыць?
Так далікатна, анідзе памылкі, На бель асновы колерам лягло, Так ад калыскі да самой магілкі Жыццё людское выткана было:
Квадраты дзён,
Запоўненыя працай, Між імі — сонца залаты прасвет. Так роўненька, Так нельга памыляцца, Каб спраўным быў дыван жыцця Як след.
МОЛДДЗІ
Дзень мой гасне, жыццё на змярканні Адплывае, як хвалі ракі.
Добры дзень, маладыя зяльвяне, Дарагія мае землякі.
Раніцой выбягаеце з вулак, Бы вясёлы, жывы ручаёк, Спяшыце, быццам пчолы у вулей, На няўмольны, працоўны званок.
Са слядамі марозу на шчоках, 3 сумкай, поўнаю кніг і сшыткоў.
Вашы крыху заспаныя вочы Мяне часта вітаюць без слоў.
Дзень за днём я душою вас мераю. Часам радасць, а часам сумнеў.
I глядзіш, з малай вусені шэрае Матылёк аж пад сонца ўзляцеў.
А да сонца дарога адчынена, Толькі крыллі расправіць шырэй. Захацець — і ўсё стала магчымае Для харошых, працоўных людзей.
Няхай ваша вяснянае «сёння» Стане стартам да новых змагань, Да навукі, да працы, да знанняў, Да высот, да жыцця без заган.
Моладзь — гэта надзея, світанне, Каласы нашы і васількі.
У добры ж час, маладыя зяльвяне, Дарагія мае землякі!
Змест
Удумныя вочы суседчыны. Уладзімір Мазго	 3
КАЗКІ дая МІХАСЬКІ
ТАРЗАН	 9
ПЕВЕНЬ	 9
ВЕРАБЕЙ	10
ВАРОНА	10
ЗАЙКА	11
ПТУШКІ I МІХАСЬКА	12
КУРАЧКА	12
БУСЕЛ	  13
ПРА KATA I КОШКУ	14
ЛАСТАЎКА	15
У БАБУЛІ	16
КОЗАЧКА, БАБУЛЯ I ЎНУЧКА	17
РАНІЦА	18
ЗЯЗЮЛЬКА	19
МАНЯ	20
ВАЛЯ	20
БУСЕЛ	21
КУРАНЯТЫ	22
СШ, АЛЁНКА	22
ВОСЬДЫКЕЛКА! 	23
МАРОЗ	23
ПРАЗАЙКАЎ	24
АЛЁНКА-ДАКТОРКА	24
ГАНУЛЬКА	25
ДОБРАЙ РАНІЦЫ, АЛЕСЬ!
ДОБРАЙ РАНІЦЫ, АЛЕСЬ! 	29
ЛЕС	30
УНУКІ 	33
КАПУСТА	33
ЗУБРЫ	34
ЧМЕЛЬ	34
КАЗУЛІ	35
НА КАНЬКАХ	36
ГОД I ЯГО РОД	36
ВАВЁРКА	37
ПАВУЧОК	37
МАЯ КРЫНІЦА
МАЯ КРЫНІЦА	41
РАНІЦА	43
КНІЖКА	44
УНУКУ	45
*** ЛІПЕНЬ ПЧОЛАМІ ГУДЗЕ СОЛАДКА	46
ХЛЕБ	47
АДКАЗ	47
МАЯ МОВА	49
СКАРЫНА	50
ЧЫСЦІНЯ	52
БУСЛЫ	53
ЗУБРЫ	54
ПА-БЕЛАРУСКУ	56
БАРАВІКІ	57
ВОСЕНЬ	58
ДЫВАН	59
МОЛАДЗІ	60
Літаратурна-мастацкае выданне
ГЕНІЮШ Ларыса Антонаўна
ЛАСТАЎКА
Вершы
Для малодшага школьнага ўзросту
Рэдактар У. М. Мазго
Мастацкі рэдактар В. А. Макаранка Камп’ютзрны набор В. П. Цыбульская Камп’ютэрная версткаЛ. А. Глекаў Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская
Падпісана да друку 14.03.2000. Фармат 60* Ю0‘/|6 Папера афсетная. Гарнітура Тып Таймс. Афсетны друк
Ум. друк. арк. 4,44. Ул.-выд. арк. 3,57. Тыраж 3000 экз. Зак. 21.
Дзяржаўнае прадпрыемства “Выдавецтва "Юнацтва” Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку Ліцэнзія ЛВ № 7, 20.12. 1997 г. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
Надрукаваназ арыгінал-макета заказчыка на Мінскай фабрыцы каляровага друку. 220024, Мінск, Каржанеўскага, 20