Лічылка
Памер: 11с.
Мінск 2022
РЭКС КАЗБЕК
РЭКС КАЗБЕК
АЛЕСЬ^ЬЧЭ^'
«Мастацкая літаратура» 2020
Я ПЮ6/І. ь
*° чыт^
УДК 821.161.393
ББК 84(4Бем)44 П14
Серыя заснавана ў 2020 годзе
^фар^ленне сер^.
«aoU>»M”“""'
РЭКС і КАЗБЕК
""'»«W'“3°"'°
W
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
ISBN 9789850220172 © Спрынчан A. В„ укладанне, 2020
© Дзятко В. М„ ілюстрацыі, 2020
© Афармленне. УП «Мастацкая літаратура», 2020
Прыемна пасля доўгага вандравання па зарасніках выйсці на ўзлесак сасновага 6ору і спыніцца на прывал. Павесіць на сучок паляўнічую стрэльбу руляй уніз, раскласці агонь, наслаць мяккіх хваёвых лапак і выцягнуцца на ўвесь рост. Ляжаць і глядзець, як зза лесу выплываюць хмаркі.
Адны з іх тыя, што ледзь не чапляюцца за вяршаліны дрэў, праплываюць хуткахутка, нібы спяшаюцца куды. Другія, што віднеюцца ў глыбокай вышыні паміж прагаламі ў ніжніх хмарах, плывуць павольна, важна.
На дварэ восень.
Кастусь Трахімчык сядзіць каля агню і ломіць аб калена сухенькае галлё. Агеньчык
патрэсквае і нясмела ліжа падкінутае ламачча. Лізне раз, другі і, калі ўпэўніцца, што галінка сухая, заўзята накідваецца на здабычу.
Другі паляўнічы Аляксей Шусцік ляжыць на хваёвых лапках і глядзіць у шэрае неба.
Прыпёршыся плячыма да хвойкі, сядзіць трэці паляўнічы — Павел Бурш. Мужчыны зрэдку перакідваюцца словамі. Ці то ад стомленасці, ці, можа, таму, што паляванне было няўдалае, гаворка не клеіцца.
Трошкі воддаль ад паляўнічых, паклаўшы галовы на выцягнутыя лапы, ляжаць іхнія сабакі.
Што, стаміўся, Рэкс? спытаў Павел Бурш.
Сабака падняў галаву, зірнуў на гаспадара і вільнуў хвастом.
Трэба ж папрыдумляцьтакія імёны сабакам: Рэкс, Казбек, павярнуўся на жывот Аляксей. Во ў майго Жулік. I проста, і гучна, і зразумела.
He я прыдумляў... Ён мне дастаўся з такім імем,— адказаў Бурш і спытаў у
Шусціка: А ты ведаеш, што такое Рэкс? He? Цар — палацінску. Праўду я кажу, Рэкс?
Сабака ўстаў. Віляючы хвастом, падышоў да гаспадара і палажыў галаву яму на калена. Ён пазіраў на гаспадара сваімі разумнымі вачыма і нібы падахвочваў: «Табе хочацца расказаць пра мяне? Раскажы, раскажы...»
— Мы тады стаялі пад Варшавай,— пачаў Павел.— I ў адных і ў другіх сіла была незлічоная... Аднае раніцы пайшлі гітлераўскія танкі ў наступленне. Нашы падбілі некалькі. Астатнія развярнуліся і ходу. Кінуліся мы да падбітых. I раптам што за дзіва! Разам з людзьмі выскачыў з аднаго танка вось ён, пагладзіў Бурш Рэкса. Як вам падабаецца, у наступленне з сабакам!.. Мне і яшчэ аднаму аўтаматчыку загадалі потым адвесці палонных у тыл. Сабака ні на крок не адставаў ад свайго гаспадара, бялявага афіцэра.
Развітаўся той афіцэр з сабакам, уздыхнуў, пагладзіў і праз слёзы паўтарыў некалькі разоў:
Майн Рэкс!.. Майн Рэкс!.. Алес капут!..
He ўсё капут, засмяяўся мой напарнік. Рэкса мы возьмем, а вы пойдзеце адбудоўваць разбураныя вамі гарады.
Вярнуліся мы ў часць гадзіны праз тры. На перадавой было спакойна. Акружылі нас салдаты ў бліндажы і давай разглядаць Рэкса. Кожны разумеў: нічым яно, нямое стварэнне, не вінавата, што служыла фашыстам. I ўсе з ахвотай падносілі сабаку есці, хто што меў. Але Рэкс толькі пазіраў ім у вочы, а да ежы не дакранаўся.
Бачылі такога нягодніка. Нават пакаштаваць не хоча.
Фашыст ён і ёсць фашыст, наракалі адны.
He ўмееш абыходзіцца з жывёлай,жартавалі другія і ласкава звярталіся да сабакі: Рэкс, Рэкс, еш! Ну, эсан, эсан!.. Ты ж зойдзешся ад голаду...
Пазірае, а не бярэ.
Па гаспадару сумуе. Прагаладаецца будзе есці,— вырашылі мы.
10
I зусім выпадкова Рэкс назаўтра ўзяў есці з маіх рук. Мы сядзелі ў бліндажы і абедалі, а ён, галодны, ляжаў у кутку і паглядаў на мяне. Шкада ўсім сабакі, а што рабіць не ведаем. Я адкусіў кусок хлеба, намазанага кансервамі, і працягнуў Рэксу.
На, кажу, пакаштуй нашых салдацкіх харчоў.
Рэкс устаў, падышоў павольна, узяў з рукі хлеб і праглынуў. Салдаты аж есці перасталі ад здзіўлення. «Узяў, узяў»,— зарадаваліся.
А што я гаварыў, прагаладаецца, 6удзе есці, сказаў адзін салдат, адрэзаў лустачку хлеба, намазаў кансервамі і таксама падаў Рэксу.
Сабака не дакрануўся. У бліндажы зарагаталі. Тады салдат аддаў лустачку мне, але і з маіх рук сабака больш не ўзяў. Пераглянуліся мы што за праява.
А ты адкусі і дай з рота, параілі.
Я так і зрабіў. Рэкс узяў хлеб, з'еў, завіляў хвастом і яшчэ глядзіць.
Ага, вунь ты які! Баішся, каб цябе не атруцілі?
He бойся. Мы не такія, як твае былыя гаспадары, загаманілі салдаты...
Значыць, ён у цябе вучаны? здзівіўся Трахімчык і падкінуў некалькі галінак у агонь.
А няўжо ж! Паслухайце, што далей было. Праз дватры дні Рэкс не вымагаў ужо, каб я даваў надкусаныя кавалкі, аднак браў толькі з маіх рук. I хутка ён так прывык да мяне, што на крок не адставаў: куды я туды і ён. Пайду па суп, і ён побач з кацялком у зубах па сваю порцыю ідзе. Лягу спаць, і ён каля мяне ўкладваецца.
Аднойчы ў цёмную ноч заходзіць у бліндаж камандзір узвода разведкі і кажа:
Пойдзеце, Бурш, па языка. Трэба начальству з жывым фашыстам пагаварыць.
Ёсць,— кажу, схадзіць па языка.
Далі мне на падмогу яшчэ аднаго салдата, і папаўзлі мы. А ноч хоць ты ў вока пальцам калі. Азірнуўся я паглядзець, ці не адстаў напарнік... Тут раптам на плечы мне
11
^2 фашыст наваліўся. I адразу за горла схапіў. Таксама, мабыць, па языка поўз.
Крутнуўся я, вылузаўся наверх. Валтузімся: то я пад ім, то ён пада мною, зморваем адзін аднаго, а голасу не падаём. I раптам я адчуў, што аслаблі рукі ворага, пальцы расшчаміліся. Вывернуўся я наверх, гляджу: мой Рэкс, вось гэты малайчына, схапіў фашыста за шыю і трымае. Я хуценька заткнуў гітлераўцу рот, каб не нарабіў крыку. А тут і мой напарнік падаспеў. Скруцілі мы рукі паганцу і пацягнулі за сабою.
Потым вось што расказалі пра Рэкса. Як толькі ён заўважыў, што мяне няма ў бліндажы, падышоў да дзвярэй і давай шкрабаць кіпцюрамі, прасіцца, каб яго выпусцілі. Салдаты думалі, што яму трэба на двор, і адчынілі дзверы. А ён нюхнуў след ды бягом наўздагон. I, як бачыце, падаспеў у пару.
Пасля гэтага выпадку не толькі салдаты нашага бліндажа, але і начальства пачало іначай глядзець на Рэкса. A то думалі для забавы трымаем.
14
Так мы з ім і не расстаёмся з таго часу. Скончылі вайну, прыехалі на маю радзіму і трэці год жывём тут. Праўда, Рэкс?
Сабака, як быццам у знак згоды, лізнуў
гаспадарову руку.
Кастусь Трахімчык, які ўвесь час уважліва слухаў Паўлаў расказ, пакруціў галавою і ні то сам сабе, ні то да сяброўпаляўнічых сказаў:
Разумныя яны ўсё ж стварэнні і дабрату чалавечую памятаюць, як ні адна з жывёлін. У гэтым мне давялося пераканацца самому.
Было па ўсім відаць, што Кастусю таксама хочацца расказаць нешта цікавае пра свайго Казбека, і Аляксей знарок спытаў:
А на чым жа вы пераканаліся, дзядзька?
Стары паляўнічы падгарнуў кіёчкам недагаркі ламачча ў кучку.
Гэта цэлая гісторыя. Пакуль адпачнём, можна расказаць. Усю вясну і лета 1946 rofla я працаваў на Каўказе ў даследчай групе. Работы было шмат, і мы цэлымі днямі прапа
далі ў гарах. Спусцімся толькі на ноч у вёску адпачыць, а раніцою зноў у паход.
У гаспадара, дзе мы кватаравалі, быў дужа злы сабака, вось гэты самы мой улюбёнец, паказаў Кастусь на Казбека. Як мы ні стараліся, ён не заводзіў з намі аніякай дружбы і блізка не падпускаў да сябе. Гаспадар проста не ведаў, як ганарыцца сваім верным служкам.
Неяк пад канец лета мы адлучыліся на некалькі дзён за кіламетраў пятнаццаць ад стаянкі. А як вярнуліся дамоў, засталі Казбека хворым: ён моўчкі ляжаў на кавылі каля будкі і нават не глянуў на нас. Я асцярожна прайшоў праз яго. Казбек цераз сілу падняў галаву, паглядзеў на мяне асавелымі вачыма і зноў апусціў на выцягнутыя лапы. Я спыніўся. Тут якраз падышоў гаспадар.
Сарваўся быў з прывязі мой Казбек, пабег у горы, а там падстрэлілі, відаць, паляўнічыя... Іх кожны год у гэтую пару наязджае шмат з горада.
Хварэеш? Моцна баліць? запытаў я ласкава ў сабакі.
15
16
Ён вільнуў хвастом і жаласна паглядзеў мне ў вочы. Так, здаецца, і просіць: «Дапамажыце».
Я нагнуўся агледзець рану. На ўсякі выпадак гаспадар надзеў Казбеку наморднік.
Нічога не будзе, махнуў ён рукою.Не залізаў сам, не паможа ніякі доктар. Дарэмныя турботы...
Гаспадаровы словы здзівілі мяне. «Няўжо нельга пастарацца выратаваць сабаку?» падумаў я.
Казбек прыўзняўся і лізнуў маю руку сухім шурпатым языком. He верылася, што гэта той самы люты Казбек, які некалькі дзён назад не падпускаў мяне на даўжыню ланцуга. Ён кідаўся ва ўсе бакі, і калі 6 яму ўдалося сарвацца з прывязі, то ад мяне, напэўна, засталіся 6 адны шматкі.
Параненая нага гнаілася. Да ветэрынара гаспадар не звяртаўся па дапамогу, 6о лічыў, што ад любой хваробы сабакі вылечваюцца самі травамі. Але занадта вялікай была рана, каб мог Казбек вылечыцца без дапамогі чалавека.
Гаспадыня наліла мне ў місачку цёплай вады, і я ўзяўся за лекі перад ад'ездам у экспедыцыю мы ўсе прайшлі курсы першай медыцынскай дапамогі. Спачатку я ачысціў рану ад гною, дастаў пінцэтам некалькі шрацін, потым прысыпаў рану стрэптацыдам і завязаў бінтам. Казбек асцярожна падцягваў параненую нагу і скуголіў. Ён разпораз тыцкаўся мордай у маю руку і лізаў кончыкам языка, наколькі мог высунуць яго праз наморднік.
He дапаможа, безнадзейна скрывіўся гаспадар і пайшоў у свой вінаграднік.
Я зняў наморднік, схадзіў у хату, прынёс малака з накрышанай булкай і паставіў перад Казбекам. Ён сербануў дватры разы і ласкава зірнуў на мяне.
Потым зрабіў яшчэ перавязку, і праз некалькі дзён Казбек пачаў злёгку наступаць на хворую нагу. Гаспадар радаваўся. Але сабака не выказваў яму ранейшай адданасці. Казбек хадзіў цяпер з нашай групай на даследчыя работы, аднак трымаўся заўсёды мяне.
17
18 „ Сядзем, бывала, адпачываць, і ён побач са мною. Пойдзем у дарогу бяжыць спераду і ўсё азіраецца, ці не адстаў я, ці іду следам за ім.
Аднаго разу мы вырашылі пажартаваць з Казбека: збочыў я з дарогі і схаваўся ў кустах. Ён азірнуўся і, не ўбачыўшы мяне, вярнуўся на пошукі. Я прыкінуўся нежывым. Казбек сеў і заскуголіў.
Я не вытрымаў і засмяяўся. I да чаго ён зарадаваўся! Закруціўся на месцы, лёг на лапы і папоўз, каб лізнуць мяне ў твар...