Лічылка
Памер: 11с.
Мінск 2022
Імчыцца заклапочаны Мурза па вуліцы з сумкай у зубах. Убачаць сабакі, з двароў павыбягаюць і аж захліпаюцца ад брэху, лапамі дзяруць, а ён у той бок і не глядзіць. He можа Мурза адбрэхвацца, калі ў яго пашчы матузкі ад сумкі.
Так бегаў ён усю зіму і вясну. Улетку нас перавялі на новае месца. На гэты раз мы паставілі палаткі каля раённага горада.
Надвячоркам брыгадзір пайшоў з Мурзам да новага крамніка знаёміцца. Купіў, што трэба, палажыў у сумку і даў Мурзу несці. Сам распытаў у прадаўца, калі адчынена крама, і сказаў, што будзе прысылаць сабаку па пакупкі.
I Мурза штодня бегаў у краму адзін.
Аднаго разу мы агледзеліся, што мала папярос, і пасля абеду паслалі Мурзу купіць.
Даўно мінуў час вярнуцца пасланцу з пакупкамі, а яго ўсё не было.
«Ці не загінуў дзе? занепакоіліся мы.— Трэба ісці шукаць».
I трое нас пайшлі ў гарадок пасля работы. Крама была зачынена, і даведацца пра Мурзу мы нічога не змаглі. Вярнуліся назад, леглі спаць, але сон нікога не браў: надта шкада было сабакі.
Настала раніца. Паснедалі моўчкі і, невясёлыя, пайшлі на работу. Пад абед Мурза прыбег да нашай вышкі з сумкай у зубах. Палажыў яе каля гаспадаровых ног і сам лёг на зямлю.
Развязаў Ціхан Піліпавіч сумку, а там запіска ад сельскага прадаўца: колькі за што заплочана і рэшта тры капейкі.
Брыгадзір так і ахнуў:
Значыць, ты прабег сёння восемдзесят кіламетраў?!
Мурза толькі вільнуў хвастом.
Пазней стала вядома ўсё. Гарадскі прадавец адлучаўся з крамы ў кантору. Мурза пастаяў, пастаяў каля зачыненых дзвярэй і пабег у сяло да ранейшага прадаўца. Відаць, вырашыў: не вяртацца ж назад з пустой сумкай. Але і туды не паспеў краму зачынілі. Там перачакаў да раніцы і вярнуўся з пакупкамі.
35
Мы яго не толькі цукрам, але і добрым 37 кавалкам мяса пачаставалі за такую службу. *
3 таго часу пасылалі Мурзу ў краму толькі раніцай. I вось аднаго разу Мурза вярнуўся без нічога. Засмучаны, распластаўся ў палатцы на зямлі, палажыў на выцягнутыя лапы галаву і пазірае на нас спадылба. Клічам снедаць не ідзе.
Што, страціў сумку з грашыма? жартуем. I суцяшаем: He перажывай, з кожным можа стацца бяда... Пара рублёў грошы невялікія.
I пачалі мы гадаць, што магло здарыцца з ім у дарозе?
Можа, з сабакамі дзе сцяўся, казалі адны.
А можа, злыя людзі адабралі і сумку і грошы, казалі другія.
Пасля снедання Ціхан Піліпавіч пайшоў сам у магазін да прадаўца. Той шчыра расказаў, як было. Узяў ён ад сабакі сумку, выняў грошы і падаў яму пустую. Хацеў паглядзець, што будзе рабіць Мурза. Сабака зірНУЎ У сумку і не ўзяў. Тады прадавец пачаў
адпускаць іншых пакупнікоў, а Мурза цярпліва пастаяў яшчэ некалькі хвілін і, пакрыўджаны, пайшоў з крамы.
Вярнуўся брыгадзір з сумкай і паказаў Мурзу пакупкі. Як віхор усхапіўся сабака, завіляў хвастом ад радасці і кінуўся лашчыцца да гаспадара.
Назаўтра зноў паслалі Мурзу ў краму. На гэты раз ён ведаў, што рабіць. Прадавец дастаў грошы з сумкі, палажыў на прылавак, а сам пачаў чытаць запіску, што прадаць на іх. Тут Мурза адразу палажыў на грошы абедзве лапы.
Прадавец хацеў пералічыць грошы, але Мурза загірчаў. Гэта азначала: «Кладзі ў сумку пакупкі, возьмеш плату».
I колькі разоў ні спрабаваў прадавец узяць грошы, Мурза не даваў.
Людзі абступілі, глядзяць, чым скончыцца.
Ну што, калі ты такі недаверлівы, давай з рук у лапы абмяняемся,— засмяяўся прадавец і падаў сумку з пакупкамі.
Мурза спакойна ўзяў сумку ў зубы, зняў лапы з грошай, і толькі яго бачылі ў магазіне.
Пальчэўскі, Алесь
П14 Рэкс і Казбек : апавяданні : для дзяцей мал. шк. узросту, укладанне Аксаны Спрынчан ; маст. Вольга Дзятко; Мінск : Мастацкая літаратура, 2020.— 38 с.— (Я люблю чытаць).
ISBN 9789850220172.
Хто такія Рэкс і Казбек? Ці можна перадаць падзяку незнаёмай настаўніцы? Якую рыбу лавіў мядзведзь?
На гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце адказы ў кнізе цудоўнага пісьменніка Алеся Пальчэўскага.
«Я люблю чытаць!» — скажыце гэтыя словы, каб вашае жыццё напоўнілася цудамі.
УДК 821.161.393
ББК 84(4Бем)44
я любл/о
я любл/о
Літаратурнамастацкае выданне
я ^лю '«‘"^
Пальчэўскі Алесь (Аляксандр) Восіпавіч
РЭКС I КАЗБЕК
Апавяданні
Укладальніца
СПРЫНЧАН Аксана Вадзімаўна
Рэдактар A В. Малішэўская
Мастацкі рэдактар A Р. Капульцэвіч
Тэхнічны рэдактар В. Ю. Серчанка
Стылістычны рэдактар Ю. В. Конюхава
Падпісана да друку 18.12.2020. Фармат 70*901/16.
Гарнітура Rubik. Друк афсетны. Умоўн. друк. арк. 2,93.
Улік.выд. арк. 2,21. Тыраж 2000 экз. Заказ 1308.
Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
«Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/5 ад 09.07.2013. Прт Пераможцаў, 11, 220004, Мінск.
www.mastlit.by, email: mail@mastlit.by
РУП «БудМедыяПраект».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/42 ад 13.02.2014. Вул. В. Харужай, д. 13, пак. 61, 220123, Мінск.