• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лічылка

    Лічылка


    Памер: 11с.
    Мінск 2022
    7.33 МБ
    Увосень мы развіталіся з ім, як шчырыя сябры.
    А праз два гады наша экспедыцыя зноў прыехала ў тыя мясціны на даследаванне. Да чаго ж зарадаваўся Казбек! Ён лашчыўся, ашчаперваў лапамі мае ногі і ўвесь час намагаўся дацягнуцца да твару: выказаць найбольшую радасць — лізнуць у шчаку.
    Гаспадар спачатку радаваўся з нашай дружбы, а пасля пачаў бурчаць на сабаку.
    У выхадныя дні я часта хадзіў з Казбекам на паляванне ў горы. Надвячоркам
    ■
    аднаго разу, ідучы дахаты пасля доўгага вандравання, я надумаў пакупацца. Каму даводзілася купацца ў горных рэчках, той ведае, якая халодная вада ў іх. Мне трэ6а было, раздзеўшыся, трошкі астыць, а я, спацелы, адразу  бух з берага, даплыў да сярэдзіны рэчкі, хацеў павярнуць назад, a тут ногі перасталі слухацца. Скруціла сутарга  выпрастаць не магу. Нясе мяне вада ўніз, проста на вір, і ніяк мне да берага не дабрацца, хоць ты гвалт крычы. «Ну, думаю,— без пары смерць прыйшла. Людзей паблізу няма, памагчы няма каму».
    Тапелец, як кажуць, хапаецца і за саломінку. Так вось і я ўхапіўся за сваю апошнюю надзею: пачаў клікаць Казбека.
    Па майму голасу сабака адчуў небяспеку: кінуў вартаваць даручаныя яму стрэльбу і вопратку і з разгону скочыў у ваду. У момант ён апынуўся каля мяне. Я ўхапіўся за нашыйнік, і Казбек паплыў да берага. Што меў сілы, я сам памагаў яму.
    На беразе я доўга расціраў ногі, а Казбек бегаў навокал мяне і вішчаў ад радасці...
    19
    20
    Вы паглядзіце, колькі ў яго вачах шчырай адданасці, падняў Казбекаву галаву Трахімчык, Усё разумее, толькі гаварыць не можа.
    Пасля гэтага здарэння мы яшчэ больш здружыліся. Гаспадар убачыў, што Казбек любіць мяне мацней, чым яго, і, калі я ад'язджаў, аддаў мне сабаку ў падарунак. 3 тае пары мы не расстаёмся. Паеду куды  дачакацца не можа. Так нудзіцца, што есці не бярэ... Малайчына, Казбек, малайчына, пагладзіў яго па лбе Трахімчык.
    Сабака працяжна ўздыхнуў і прытуліў галаву да гаспадаровай нагі.
    —	Была і з маім Жулікам адна гісторыя, але сёння няма калі ўжо распачынаць,— сказаў Шусцік. Давайце пройдзем яшчэ тым куточкам лесу, ды і на цягнік пара падавацца.
    Праз хвіліну, загасіўшы вогнішча, паляўнічыя прабіраліся зараснікамі да станцыі.
    ДОБРАЕ 21 СЛОВА
    У трамвай праз пярэднія дзверы ўваходзіў старэнькі дзядок. Хлопчык убачыў, як цяжка падымацца старому чалавеку з нізкай прыступкі. Ён усхапіўся з лаўкі і падаў руку.
    Дзядуля падзякаваў.
    	Сядайце, калі ласка, на маё месца,паказаў хлопчык на лаўку.
    	Сядзісядзі. Мне недалёка ехаць.
    Хлопчык быў настойлівы:
    	Ну я вас прашу, дзядуля, сядайце.
    Прыйшлося паслухацца. Дзядуля сеў, прыхіліў хлопчыка да сябе і спытаў:
    	Як жа цябе зваць?
    	Юра.
    	Харошае імя, пахваліў дзядуля.
    22
    	Я ў той дзень нарадзіўся, як Гагарын паляцеў у космас.
    	Вунь што. Тады яно двойчы харошае... У якім жа ты класе, хлапчына, вучышся? зірнуў дзядуля на Юраў партфель.
    	У трэцім.
    	Малайчына. Старайся, старайся. Я ў твае гады і аднаго класа не скончыў. Толькі і ўмею распісацца. Ды і то навучыўся, калі мне было дваццаць гадоў.
    	Дык вы і казак гэтых не чыталі? Юра дастаў кніжку з партфеля.
    	He. Казкі расказвала мне маці.
    	Ой, дзядуля, колькі цікавага вы не ведаеце!  пашкадаваў хлопчык. Каб жылі блізка ад нас, я і вам чытаў 6ы... Тату і маме я кожны вечар чытаю.
    Дзядуля ўздыхнуў: у яго свае такія ўнукі ёсць, могуць пачытаць, ды не вельмі дружаць яны з кнігай. Ён паглядзеў у акно і сказаў:
    	Ну, мне скора выходзіць. Ты куды  у школу ці са школы едзеш?
    	У школу, на другую змену. Мы пераехалі ў новы раён, а трэці клас я канчаю там, дзе жылі раней.
    	Настаўнік ці настаўніца вучыць цябе?
    	Настаўніца.
    	Сядай на маё месца, устаў дзядуля, і перадай настаўніцы дзякуй. Скажы ад дзядулі Сцяпана Міхайлавіча.
    	Вы ведаеце нашу Вольгу Пятроўну?! здзівіўся Юра і сеў на лаўку.
    	He. Але ты перадай ад мяне дзякуй, прашу цябе!  ужо з прыступкі гукнуў дзядуля.
    «А за што перадаць дзякуй незнаёмай настаўніцы?  паціснуў плячамі Юра.Прывітанне і тое знаёмым толькі перадаюць, а тут  дзякуй...»
    Настаўніца ўвайшла ў клас, і Юра перадаў ёй дзядулеву падзяку. Вольга Пятроўна распытала, дзе і калі гэта было, трошкі захвалявалася і падзякавала вучню за прынесенае добрае слова.
    А за што ўсё ж дзякаваў дзядуля настаўніцы?
    23
    24
    як
    МЯДЗВЕДЗЬ ЛАВІЎ РЫБУ
    Сонечным летнім днём мы ішлі берагам сцюдзёнай рачулкі і любаваліся прыгажосцю велічнага Каўказскага хрыбта. Над вяршынямі яго віселі белыя хмаркі, дзенідзе раскудзелены туман перакочваўся цераз горы і спаўзаў па схілах уніз. Вечныя таўшчэзныя леднікі зіхацелі на сонцы. Ад нізу гор да леднікоў, a то і на прагалах між імі зелянелі дрэвы і трава.
    	Чароўная мясціна, адпачнём трошкі тут, сказаў я сябру.
    Той ахвотна згадзіўся, зняў рукзак і палажыў на камень.
    —	I чым толькі гэтыя дрэвы жывяцца тут? Вунь у расколіне, на голым камені, расце такая хвойка! — паказаў Міця.
    26
    	Цудоўным паветрам ды перагноем ігліцы, лісця, пачуўся голас зза куста.
    Мы здзіўлена пераглянуліся і пайшлі туды, адкуль пачуўся нечаканы голас. У цяньку сядзеў сухарлявы, загарэлы да чарнаты мужчына гадоў пад семдзесят і чысціў рыбу. Побач ляжалі брызентавая торбачка з хлебам і паляўнічая стрэльба.
    Ён ветліва адказаў на наша прывітанне і запрасіў садзіцца.
    —	Бачыш, Андрэй, у якім добрым месцы ты параіў спыніцца на адпачынак. Юшкі свежай пакаштуем,— жартаўліва падміргнуў мне сябар.
    Чалавек ласкава ўсміхнуўся:
    	Я здалёк чуў вашы крокі і запрасіў 6ы ў кампанію сам, калі 6 вы абмінулі мяне.
    	Дзякуем за гасціннасць. У нас ёсць што есці, але ад юшкі не адмовімся... Вы, мусіць, паляўнічы?.. паказаў я вачамі на стрэльбу і спытаў, як зваць нашага новага знаёмага.
    	Завуць мяне Агафон, а працую я лесніком тут. Гляджу, каб парадак быў, каб жыўнасці не знішчалі самавольна людзі... Бачылі абвал, як ішлі? Гэта вясною снегавы
    пласт з гары споўз. Колькі лесу зглуміў: што зламаў, a то кару абадраў каменнем. Засыхаюць цяпер дрэвы. Я першы заўважыў той абвал і даў знаць начальству, каб прыслалі людзей і машыны на расчыстку дарогі. А на рэчцы, відаць, таксама бачылі: снег той, як мост, ляжыць. Вада прамыла сабе дарогу, a ён добра, калі да восені растане. Самі здалёк?
    Мы адказалі.
    	Турысты?
    — Ага. Хочам сваімі вачамі пабачыць хараство нашай краіны,— адказаў Міця.
    	I добра робіце. Чалавек павінен многа пабачыць за сваё жыццё. Будзеце пераходзіць перавал, уважліва паглядзіце вакол з вышыні. Надоўга застануцца ў памяці незвычайныя малюнкі прыроды. Я за сваё жыццё некалькі разоў быў на перавале. I за хрыбтом не меншае хараство, чым тут.
    Дзядзька Агафон перамыў у кацялку рыбу, памкнуўся ісці па свежую ваду, але Міця тут жа ўсхапіўся.
    	Ну, схадзі, схадзі, падахвоціў стары. Табе будзе першая лыжка юшкі. Еў калі стронгу?
    27
    28
    	He, не даводзілася, адказаў Міця.
    	To сёння пакаштуеш. Смачная. I рыба, і юшка з яе.
    Міця пайшоў па ваду, а я спытаў, ці многа тут водзіцца стронгі.
    	Ёсць. Яна любіць чыстую халодную ваду.
     Самі лавілі?
    	Сам, a то хто ж, мядзведзь?.. Хаця мне аднаго разу і мядзведзь налавіў.
    	Мядзведзь?  здзівіўся я. Як жа ён злаўчыўся без вуды, без сеткі?
    	Злаўчыўся... Гэта яшчэ на першым часе майго леснікоўства было. Іду дарогай, чую  нехта фыркае ў малінніку. Спыніўся, прыгледзеўся: Мішка малінай ласуецца. Наеўся і трушком  на вадапой.
    Схаваўся я за куст і цікую, куды адтуль пойдзе. На ўсякі выпадак стрэльбу зняў з плячэй. I раптам, дзіва проста, недалёка ад мяне пляснулася ладная рыбіна. Выйшаў я асцярожна на прагал, каб паглядзець, чым гэта мядзведзь займаецца. I аж вачам сваім не паверыў: ляжыць мой Мішка на беразе і стронгу ловіць.
    Як? Апусціць лапу ў ваду і варушыць кіпцюрамі. Стронга  рыба асцярожная, але цікаўная, спяшаецца паглядзець, што там такое варушыцца, а Мішка  хоп!  і на бераг. I так добра лавілася ў яго, так захапіўся ён лоўляй, што ўвачавідкі з дзясятак выкінуў.
    Тут і прыйшла мне ў галаву спакуслівая думка: адведаць свежай стронгі. Сабраў яе ў торбачку ды ходу назад. Сцішыўся і назіраю, што далей будзе. Устаў мой «рыбак» збіраць сваю здабычу. Бачыць, толькі дзве апошнія рыбкі падскакваюць на зямлі, прыдушыў іх лапай, злажыў трубкай губы ды як зараве ад злосці. Мяне аж мароз прабраў. «Не паздаровіцца, думаю, калі ўведае, што віноўнік прапажы паблізу».
    Стаю і не дыхаю. Мала аднаго страху, дык вось табе яшчэ: на голас Мішкі спускаецца з гары здаравенная мядзведзіца з трыма дзецьмі. Тут я зусім перапалохаўся.
    А той «рыбак» быў, відаць, пестуном нянькай у сям'і. У мядзведзяў так заведзена: адзін са старэйшых дзяцей застаецца пры матцы і памагае гадаваць меншых. Падышла
    29
    30
    мядзведзіца, убачыла, што толькі дзве рыбкі ляжаць, дала свайму памочніку добрага плескача за такое старанне і загадала зноў лавіць. Меншыя кінуліся ў ваду забаўляцца, а можа, таксама лавіць, але маці злосна фыркнула на іх, каб не перашкаджалі. Тыя не слухаліся. Тады мядзведзіца сама спусцілася ў рачулку і выгнала малых на бераг: есці тую рыбу, што налавіла іх «нянька».
    Тут я асцярожненька назад, назад  ды ходу, далей ад бяды, 6о раззлаваны мядзведзь страшны для чалавека.
    ...Юшка тым часам згатавалася. Мы адведалі, падзякавалі дзядзьку Агафону за пачастунак і запрасілі яго наведаць нашу Беларусь.
    	Наўрад ці давядзецца зноў быць у вашай старонцы. Узрост не той. Я прайшоў яе з усходу на захад, калі гналі фашыстаў. Пад Гомелем па языка хадзіў. А вы, пакуль маладыя, пабольш вандруйце па незнаёмых мясцінах, будзе што ўспомніць.
    Мы развіталіся з гэтым шчырым, цудоўным чалавекам і пайшлі сваёю дарогай.
    32 КРЫЎДА
    Прывык наш брыгадзір Ціхан Піліпавіч да свайго Мурзы: куды сам, туды і сабаку бярэ. Паехалі мы ў Сібір шукаць нафту, і Мурза з намі. Назвалі сабаку так за беленькую пляму пад вокам: нібыта замурзаны ў мел ці смятану.
    Усю зіму наша група геолагаў жыла ў вялікім сяле, і брыгадзір прывучыў Мурзу прыносіць з крамы пакупкі.
    Спачатку Ціхан Піліпавіч разы тры схадзіў з ім у магазін сам, паказаў, дзе купляць, потым пасылаў ужо аднаго. Напіша запіску прадаўцу, што прадаць, паложыць яе разам з грашыма ў сумку і падасць Мурзу. А каб сабака ведаў, чаго ад яго хочуць, пакажа пусты пачак ад цукру.
    34
    Мурза сказаць толькі не можа, а так усё разумее: раз пусты пачак, значыць, цукар патрэбен. I ахвотна бег у краму. За гэта і яму перападала то кавалачак цукру, то цукерка.