• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага

    Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 87с.
    Мінск 1993
    31.67 МБ
    
    Т. М. Дасаева
    
    ЛЕТАПІС ЖЫЦЦЯ
    ! ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА ГАРЭЦКАГА
    
    
    АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
    ІНСТЫТУТ ЛІТАРАТУРЫ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
    
    
    
    Т. М. Дасаева
    
    
    ЛЕТАПІС ЖЫЦЦЯ I ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА
    
    
    
    
                    ГАРЭЦКАГА
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1993
    
    ББК 83.3 Бел7
         Д20
    УДК 929 Гарэцкі + 882.6(092)
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
                Дасаева Т. М.
    
    
    Д 20 Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэц,кага.— Мн.: Навука і тэхніка, 1993.—87 с.
             ISBN 5343014321.
             У кнізе мовай дакументаў, успамінаў у храналагічпай паслядоўнасці ўзнаўляюцца найбольш значныя факты з жыцця і творчай, грамадскай дзейнасці Максіма Гарэцкага.
             Разлічана на шырокае кола чытачоў.
    
            4603020102—039
         Дбез аб’явы—93     ББК 83.3 Бел7
             М 316(03)—93
    
    ISBN 5343014321
    
    © Т. М. Дасаева, 1993
    
    
    
                ПРАДМОВА
    
    
    
    
    
    
        Праца над «Летапісам жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага» пачалася ў 1982 годзе. У скарочаным варыянце «Летапіс...» быў надрукаваны да 90годдзя з дня нараджэння пісьменніка ў часопісе «Маладосць» (1982, № 2). Вялікай смеласцю па тым часе была згода рэдакцыі часопіса змясціць матэрыялы з «Трудового спйска» і ўрыўкі з лістоў М. Гарэцкага да родных, адпраўленых з месца ссылкі. Дзякуючы гэтай публікацыі ўпершыню для шырокага кола чытачоў прыадкрылася завеса над трагічнымі гадамі жыцця пісьменніка, пра якія не дазволена было нават згадваць.
        У больш поўным варыянце «Летапіс...» змеійчаны ў 4м томе Збору твораў М. Гарэцкага (Мн., 1986), пры падрыхтоўцы якога вялікую дапамогу аказала дачка пісьменніка Галіна Максімаўна Гарэцкая. Шчырае ёй дзякуй. У час працы над «Летапісам...» выкарыстоўваліся разнастаііныя крыніцы. Асабісты архіў пісьменніка — сапраўдная скарбніца для даследчыкаў жыцця і творчасці М. Гарэцкага. Захоўваецца ён у Рукапісным аддзеле Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа АН Беларусі (фонд 7). Менавіта дзякуючы «Храналогіі маіх твораў», складзенай аўтарам, дакладна вызначаны даты большасці яго твораў. Адной з асаблівасцей «Летапісу...» з’яўляецца тое, што ў ім зроблены спасылкі на аўтабіяграфічны. твор — «Камароўская хроніка».
       Многія звесткі ўзяты з кнігі «Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы» (Мн., 1984). Асабліва каштоўныя ўспаміны Галіны. Максімаўны Гарэцкай і брата пісьменніка Гаўрылы Іванавіча
    
    
    
    Гарэцкага. Выкарыстоўваліся літаратуразнаўчыя даследаванні А. Адамовіча, Дз. Бугаёва, М. Мушынскага, перыёдыка дарэвалюцьшнага і савецкага часу, матэрыялы дзяржаўных архіваў.
       Асобнае выданне «Летапісу...», падрыхтаванае да 100гадовага юбілею пісьменніка, значна папоўнена новымі фактамі. У ім, у прыватнасці, шырока асветлена навуковая дзейнасць М. Гарэцкага ў Інстытуце беларускай культуры, прадстаўлена эпісталярная спадчына пісьменніка, уключаны новыя звесткі пра многія творы, выкарыстаны матэрыялы апошніх публікацый, прысвечаных М. Гарэцкаму. Уведзены ў «Летапіс...» асобныя выказванні тагачаснага друку адносна творчасці пісьменніка, удакладнены некаторыя факты і даты. Крыніцай для папаўнення «Летапісу...» на гэты раз сталі архіў Акадэміі навук Беларусі і матэрыялы двух дадатковых тамоў Збору твораў М. Гарэцкага (Творы. Мн., 1990; Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992), у тым ліку багаты. гісторыкатэксталагічны і рэальны каментарый складальніка тамоў Т. Голуб.
        Упершыню «Летапіс...» уключае ў сябе факты, узятыя з архіва КДБ. 3 няўмольнай жорсткасцю дакументы. сведчаць пра падзеі, звязаныя з арыштам і беспадстаўнымі абвінавачваннямі пісьменніка, гадамі ссылкі, апойінімі днямі яго жыцця. Выкарыстаны матэрыял з успамінаў жонкі пісьменніка Леанілы Усцінаўны Чарняўскай, у якіх згадваецца апошняя сустрэча з М. Гарэцкім, апошні поціск рукі, апойіні позірк, апошняя запіска .3 турмы.
        Паведамляецца дакладная дата смерці пісьменніка.
        «Летапіс...» дапамагае ўсвядоміць, наколькі непрацяглае па часе жыццё М. Гарэцкага было наігоўнена важнымі падзеямі, вялікай творчай працай, ён дазваляе супаставіць некаторыя факты з біяграфіі пісьменніка, прасачыць, як яны ўплывалі на яго лёс. Скупыя радкі «Летапісу...» насычаны інфармацыяй, разрозненыя звесткі набываюць у ім цэласнасць, ствараюць іганараму, якая раскрывае М. Гарэцкага як асобу шматгранную: з аднаго боку, як творцу, даследчыка, рэдактаравыдаўца,
    
    4
    
    выкладчыка, лексікографа, навукоўца, палымянага публіцыста, выдатнага беларускага культурнага і грамадскага дзеяча, з другога, як чалавека —■ сына, брата, мужа, бацьку.
       «Летапіс...» адлюстроўвае трагічную залежнасць лёсу таленавітага пісьменніка і сумленнага чалавека ад грамадскапалітычных умоў таго часу, звязаных з масавымі рэпрэсіямі.
       Выказваю шчырую падзяку Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму за прадстаўлены матэрыял з архіва КДБ (справа № 20951С) і дырэкцыі Інстытута літаратуры. імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі за садзейнічанне ў выданні «Летапісу жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага».
    
    ТАЦЦЯНА ДАСАЕВА
    
    
    
    »4?
    
    
    
                ЛЕТАПІС
    
    
    
    
    
                1893
    
    
       «Радзіўся я ў 1893 г., 6 лютага, ст. ст., у вёсцы Меншай Багацькаўцы, 25 вёрст на паўночны захад ад Мсціслаўля.
       Бацькі мае — сяляне, земляробы» (Аі/табіяграфія, с. 94).
    
    
                1901 — 1903
    
    
       М. Гарэцкі вучыцца ў ішколе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка (цяпер — Большая Багацькаўка) Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні (Гісторыя..., с. 532).
    
    
                1903—1905
    
    
       Працягвае вучэнне ў сяле Вольшы.
    «...успешно окончнл курс учення в Ольшанской образцовой второклассной школе Ольшанского прнхода Могнлевской губерннн Оршанского уезда в 1905 году...» (3 пасведчання, выдадзенага 10 чэрвеня 1905 г. // Рукап. аддз. ЦНБ АН Беларусі, ф. 7, eon. 1, адз. зах. 46).
    
    
                1905—1908
    
    
       Вучыцца ў той жа школе ў сяле Вольшы ў настаўніцкіх класах. «У 1908 г. Гарэцкі скончыў навучанне ў Вольшах і атрымаў права быць настаў
    
    
    6
    
    яікам— вучыць грамаце вясковых дзяцей. Праўда, настаўнічаць хлопец практычна не мог — лічыўся яшчэ непаўналетнім, бо ішоў яму тады толькі шаснаццаты год. Ды і думалася пра тое, каб вучыцца далей» (Бугаёў, с. 17).
    
    
                1908
    
    
       Іўастрычнік.
       М. Гарэцкі прыехаў у г. Горкі (ГорыГоркі) Магілёўскай губерні. Тут ён рыхтуецца да паступлення ў каморніцкаагранамічнае вучылішча (Камароўская хроніка, с. 59).
    
    
                1909
    
    
       Канец лета.
       Займаецца ў Горках з рэпетытарам Крэерам (Камароўская хроніка, с. 60).
    
       Восень.
       Паводле ўспамінаў брата пісьменніка Г. Гарэцкага: «У І909 годзе Максім па вялікаму конкурсу паступіў у ГорыГорацкае каморніцкаагранамічнае вучылішча, якое скончыў у 1913 годзе. Вучыўся на стыпендыю, жыў у інтэрнаце, дзе стварылася невялічкае вучнёўскае таварыства аматараў маладой беларускай літаратуры» (Успаміны..., с. 7).
    
    
                1912
    
    
       Верасень, 13 (26).
       У «Нашай ніве» пад псеўданімам Беларус змешчана нататка [М. Горкі, Магілёўская губерня. У гэтым гаду...]
    
       Лістапад, 2.
       У «Нашай ніве» пад псеўданімам Беларус надрукавана нататка [Г. Горкі, Магілёўская губерня. У першы дзень кастрычніка...]
    
    
    7
    
       Снежань, 31.
       М. Гарэцкі напісаў сваё першае апавяданне «У лазні» (Храналогія...).
       Упершыню— Наша ніва, 1913, 25 студз. пад псеўданімам Максім Беларус.
    
    
                1913
    
    
       Студзеяь, 10.
       У «Нашай ніве» пад псеўданімам М. Беларус надрукавана нататка М. Гарэцкага [Шамоўская воласць, Мсціслаўскі павет Магілёўскай губерні. У вёсцы Крутой...]
    
       Люты, 1.
       У «Нашай ніве» пад псеўданімам Максім Беларус змешчана нататка «Нашы».
    
       Люты, 6.
       Напісаны драматычны абразок «Атрута» (Храналогія...).
       Упершыню — Наша ніва, 1913, 20 лют., 1 сак. пад псеўданімам М. Беларус.
    
       Лютьі, 7.
       У «Нашай ніве» надрукаваны нататкі М. Гарэцкага «Будзённыя з’явы» пад псеўданімам Максім Беларус і «Не глядзелі б вочы» за подпісам М. Б.
    
       Май, 16.
       У «Нашай ніве» пад псеўданімам Максім Беларус надрукавана апавяданне «Стогны душы».
    
       А'іай, 23.
       У «Нашай ніве» надрукаваны нататкі «Весткі з Горак» за подпісам Гарэцкі і «Краіна добрых абычаеў» за подпісам М. Б.
    
       Май, 29.
       Знаходзячыся ў Горках, М. Гарэцкі адпраўляе ліст у кніжны склад «Нашай нівы» з просьбай прыслаць «Словарь белорусского наречня...» I. Насовіча (Творы, с. 394).
    
    
    8
    
       Чэрвень, 16.
       М. Гарэцкі піша ліст A. М. Уласаву — рэдактарувыдаўцу «Нашай нівы», у якім зноў просіць выслаць «Словарь...» I. Насовіча (Творы, с. 394).
    
       Чэрвень, 22.
       ІІапісана нататка «Павіны з Горак Магіл [ёўскай] губ[ерні]».
       Упершыню — Наша ніва, 1913, 5 ліп. пад псеўданімам Беларус.
    
       Ліпень, 26.
       У «Нашай ніве» надрукаваны нататкі «Модныя абычаі» пад псеўданімам Максім Беларус, «Адзінаццатуха» за подпісам М. Б. і «Жывая нябожчыца» пад псеўданімам Максім Беларус.
    
       Ліпень, 29.
       М. Гарэцкі закончыў навучанне ў каморніцкаагранамічным вучылішчы. «...постановленнем Учебнохозяйственного совета Горецкого землемерноагрономнческого учнлніца от 29 нюля 1913 года он, Горецкнй, удостоен звання частного землемераагронома» (Пасведчанне № 3351, выдадзенае 29 ліпеня 1913 г., гор. Горкі Магілёўскай губ. Ц Рукап. аддз. ЦНБ АН Беларусі, ф. 7, eon. 1, адз. зах. 46).
    
       Пасля 29 ліпеня.
       Пасля заканчэння вучылішча М. Гарэцкі на працягу года працуе каморнікам на Віленшчыне (Трудовой спйсок ', ф. 7, eon. 1, адз. зах. 46; Анкета, заіюўненая М. Гарэцкім 18 лют. 1926 г. /I ДАМВ, ф. 536, eon. 2, спр. 97).
    
       3 2 жніўня па 5 еерасня.
       У «Нашай ніве» за подпісам Максім Беларус друкуецца апавяданне «Родныя карэнні» (пазней — пад назваю «Роднае карэнне»).
    
    ¹ У ЦНБ АН Беларусі захоўваецца зробленая аўтарам у 1935 г. копія «Трудового спнска». На яе і робяцца спасылкі. Спасылкі на дакументы даюцца на мове арыгінала.
    
    
    9
    
       Жнівень, 9.
       У «Нашай ніве» змешчаны ліст ад рэдакцыі да пісьменніка: «Максіму Беларусу. Дужа дзякуем за Вашы творы, каторыя Вы нам прысылалі ў апошнія часы. Мы верым, кажучы словамі нашых прадзедаў, што праз Вас «памножана будзе слава слаўнай айчызны нашай», калі толькі агонь, каторы гарыць у Вас, будзе далей разгарацца».