Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 87с.
Мінск 1993
2. Зак. 61 17
Пасля 10 кастрычніка.
Максім Гарэцкі «...паступіў у Смаленскі археалагічны інстытут, але хутка пакінуў вучобу — «некалі было хадзіць на лекцыі», бо ўвесь час забірала газетная работа і праца над слоўнікам...> (Бугаёў, с. 114).
Кастрычнік, 22.
У «Йзвестпях Смоленского Совета...» пад псеўданімам Макснм апублікаваны артыкул «Новая буржуазня».
Кастрычнік, 24.
У «Йзвестнях Смоленского Совета...» пад псеўданімам Макснм змешчаны артыкул «Берегнте!»
Кастрычнік, 25.
У «Йзвестнях Смоленского Совета...» пад псеўданімам Дед Кузьма надрукавана апавяданне«Монашенка».
Лістапад, 7.
У «Дзянніцы» апублікавана апавяданне «Знн бее сэрца».
Лістапад, 13.
У «Западной Коммуне» змешчаны нарыс «Деревня» пад псеўданімам Ваш Амстнславскнй.
На працягу года.
Паводле ўспамінаў Г. Гарэцкага: «У 1918 годзе ў Смаленску жыў Янка Купала. Максім досыш» часта наведваў яго, беручы і мяне з сабою. Уладзіслава Францаўна гасцінна нас частавала. Янка Купала і брат гутарылі пра беларускую літаратуру, пра мінулае Беларусі, разглядалі кнігі па гісторыі Смаленска і Мсціслаўля, нумізматычнук> калекцыю і кнігі па нумізматыцы» (Успаміны...„ с. 10).
1919
Студзень, 4.
У «Нзвестнях Смоленского Совета...» надрукаваны артыкул «Няхай жыве Камуністычная Ёеларусь!» за подпісам П. Бн.
18
Пачатак года.
В. Кнорын запрасіў М. Гарэцкага для супрацоўніцтва ў рэдакцыі газеты «Звязда». М. Гарэцкі прыязджае ў Мінск (Бугаёў, с. 117).
Люты, 7.
^. Гарэцкі адпраўляе ліст у Маскоўскі археалагічны інстытут. 3 ліста: «Ввнду моего переезда нз Смоленска в Мннск по служебным обязанностям н нзменнвшегося отношення к воннской обязанностп убеднтельно прошу незамедлнтельно выслать мне мою регнстрацнонную карточку (кажется, за № 39), выданную прнемочной комнссней Смоленского уездного воннского комнссарната в начале октября 1918 г.» (Творы, с. 396).
Люты, 7.
У газеце «Грамадзянін» у рубрыцы «3 менскага жыцця» даецца інфармацыя: «Там арганізавалася цяпер «Беларускае літаратурнанавуковае таварыства», у якім актыўную прымаюць чыннасць паэтграмадзянін Янка Купала і Максім Гарэцкі, каторыя раней праз увесь час акупацыі былі ў Смаленшчыне».
Люты.
Паводле ўспамінаў Г. Гарэцкага: «3 пераездам рэдакцыі «Звязды» ў Вільню туды пераехаў у 1919 годзе і Максім» (Успаміны..., с. 11).
Красавік.
«Раптоўны захоп горада польскімі войскамі... перашкодзіў Гарэцкаму вярнуцца ў Савецкую Беларусь» (Бугаёў, с. 117).
Красавік, 30, май, 3.
У «Беларускай думцы» надрукавана апавяданне «Амерыканец».
Май, 5, 7.
У «Беларускай думцы» надрукаваны артыкул «Беларускае драматычнае пісьменства» за подпісам М. Г.
2’
19
Май, 26.
У «Беларускай думцы» надрукаваны артыкул «На ўгодкі па М. Багдановічу» за подпісам М. Г.
3 20 чэрвеня па 24 ліпеня.
У «Беларускай думцы», № 24, 26, 28, 29, 30, 32, 42, 47, 49, 50, 51, 52, 53 друкуецца аповесць «Дзве душы».
Чэрвень, 29.
У «Беларускім жыцці» надрукавана апавяданне «Ідуць усе — іду я...».
Ліпень, 1.
М. Гарэцкі піша ліст у рэдакцыю газеты «Беларуская думка» (Творы, с. 397).
Ліпень, 2.
У «Беларускай думцы» надрукавана «Пісьмо ў рэдакцыю» (у сувязі з рэцэнзіяй на апавяданне «Ідуць усе — іду я...» у «Беларускай думцы», № 33).
Ліпень, 16.
М. Гарэцкі ажаніўся з настаўніцай малодшых класаў Першай Беларускай гімназіі ў Вільні Чарняўскай Леанілай Усцінаўнай (1893—1976). У далейшым беларуская савецкая пісьменніца, аўтар зборнікаў «Дзяціныя гульні» (1919), «Апавяданні» (1930, 1983), «Лявонка» (1932), «Жук» (I960), «Казёл Мэка і Кудла» (1979). Асобнымі кніжкамі выйшлі «Варка» (1928), «Андрэйка», «Бяздзетуха», «Валуй — камісар часоў кераншчыны», «Падарожніца» (усе—1930), «Перамога» (1932), «Сталёвы конь» (1933).
Ліпень.
«Выкладчык беларускіх настаўніцкіх курсаў у Вільні і адначасова ў Беларускай Віленскай гімназіі. Пасведч [анне] I Віленск[ай] Белар[ускай] гімназіі, № 573 ад 17/VII 1919 г.» (Трудовой спйсок).
20
Жнівень, 15, 31, верасень, 7.
У «Беларускім жыцці» надрукавана апавяданне «Кросны» (пазней друкуецца пад назваю «Калоніі»).
Верасень, 7.
У «Беларускім жыцці» надрукаваны артыкул «Вінцук ДунінМарцінкевіч» за подпісам М. Г.
Кастрычнік, 6.
У «Беларускім жыцці» змешчана фота М. Гарэцкага і невялікая нататка «Нашы пісьменнікі».
Лістапад, 7.
У «Беларускім жыцці» надрукаваны артыкул «Уладзіслаў Галубок» за подпісам М. Г.
Снежань, 12.
У «Беларускім жыцці» змешчана рэцэнзія на п’есу У. Галубка «Апошняе спатканне» за подпісам М. Г.
На працягу года.
Працуе над «Гісторыяй беларускай літаратуры» (паводле «Храналогіі...»).
Выйшлі ў Вільні: драматызаваная аповесць «Антон», аповесць «Дзве душы», «Невялічкі беларускамаскоўскі слоўнічак», падрыхтаваны М. Гарэцкім (слоўнік меў тры выданні).
У «Родным краі» (першая пасля лемантара кніжка да чытання) ¹ змешчаны ўрыўкі з твораў М. Гарэцкага, пададзеныя як асобныя апавяданні пад назвамі: «Страхаццё», «Дарога ў жыце», «Познай восенню», «Зіма ў вёсцы».
1920
Жыве і працуе ў Вільні.
Студзень, 18—21.
Напісаны «Кароткі агляд беларускай літаратуры» (паводле публікацыі Т. Голуб // Полымя. 1990. №5).
¹ Укладальнікам і адным з аўтараў чытанкі «Родны край», якая прызначалася для дзяцей 1—4 года навучання, з’яўлялася Л. Чарняўская. Кніга неаднаразова перавыдавалася.
21
Сакавік, 4.
У «Беларусі» надрукавана «Спроба пераробак і вольных перакладаў песельнага матэрыялу для пяяння яго пабеларуску» (Пераклаў М. Г.).
Сакавік, 17, 18.
У «Беларусі» надрукавана апавяданне «Панская сучка».
Май, 28, 30.
У «Беларусі» надрукавана рэцэнзія Зм. Бядулі на аповесць «Дзве душы».
Чэрвень, 19.
М. Гарэцкі прысутнічаў на адным з літаратурных вечароў, дзе размаўляў з Н. Арсенневай наконт ліста, дасланага яму братам II. Арсенневай Сяргеем, які вучыўся ў Віленскай Беларускай гімназіі. 3 дзённіка С. Арсеннева, запіс ад 20 чэрвеня 1920 г.: «Я уже владею белорусскнм языком н 17 нюня отправнл пнсьмо нашему учнтелю белорусского языка Гарэцкаму. Он, встретнв вчера Наташу на вечере, попроснл меня поблагодарнть за пнсьмо. Он ей сказал побелорусскн: «Вельмі, вельмі дзякую...» (Васілевіч У. Усяго адна старонка. Невядомы аўтограф Максіма Гарэцкага // Мала■досць. 1992. № 3. С. 121).
Ліпень, 7.
У «Беларусі» надрукаваны артыкул «Лявон Гмырак (1891 — 1915)».
Ліпень, 31 — жнівень, 1.
Напісаны драматычны абразок «Вучыцель Мутэрка».
Упершыню — Вольны сцяг, 1920, 25 снеж. (пазней друкуецца пад назваю «Мутэрка»),
Жнівень, 11.
Напісана прадмова да «Маскоўскабеларускага слоўніка» братоў М. і Г. Гарэцкіх (выд. 2е, 1920).
22
Верасень, 1.
У «Вольным сцягу» надрукавана апавяданне сТамашы».
Верасень, 21.
М. Гарэцкі ў лісце да Я. Ф. Карскага піша пра бязладдзе, якое панавала ў Віленскай Беларускай гімназіі. 3 ліста: «У гімназіі нам трудна працаваць, як з боку матэрыяльнага, так і духоўнага» (Васілевіч У. Усяго адна старонка. Невядомы аўтограф Максіма Гарэцкага Ц Маладосць. 1992. № 3. С. 122).
Верасень.
У Віленскай Беларускай гімназіі адбыўся літаратурны вечар, на якім выступіў М. Гарэцкі. 3 успамінаў Н. Арсенневай: «Гэтага памятнага для мяне вечару першым выйшаў на сцэну Гарэцкі. Памаўчаўшы, ён абвясціў прысутным, што мае для іх добрую навіну. «У нас з’явілася новая Буйлянка,— сказаў ён,— новая паэтка, якая ўжо сяння ці не перавышае Канстанцыю Буйлу сваім талентам. Вось паслухайце...» I Гарэцкі пачаў чытаць... дадзеныя яму нараніцы мае вершы. Было іх два: сВосень» і «Светлы дзень дагарае над сумнай зямлёю» (Арсеннева Н. 3 майго жыццяпісу // Маладосць. 1991. №4. С. 158).
Лістапад, 22.
У «Нашай ніве» змешчана рэцэнзія Ант. Навіны на «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920) М. Гарэцкага. 3 рэцэнзіі: «Мы горача вітаем працу М. Гарэцкага. Яна бясспорна мае вагу не толькі як учэбнік, але і як адзін з фактараў усведамлення «маладых» беларусаў, каторыя так мала ведаюць аб сваім народзе, аб яго гісторыі і літаратуры. Яна пакажа і нашым суседзям, якія культурныя скарбы меў і мае беларускі народ».
Снежань, 24.
У «Нашай думцы» надрукаваны ўрывак з запісак «На імперыялістычнай вайне» — «Герой» і артыкул «Змагайцеся!» за подпісам А. Мсціслаўскі.
23
Снежань, 31.
У «Нашай думцы» надрукаваны апавяданне «Бірка» і артыкул «У чым наша моц?» пад псеўданімам Дзед Кузьма.
На працягу года.
Напісаны ўрывак з аповесці «Меланхолія» — «Як Лявон хадзіў на пошту» (Храналогія...).
Упершыню—Наша думка, 1921, 18, 25 лют.
У зб. «Нашай нівы» змешчана апавяданне «Патаёмнае» (датуецца 1913, 19/Х—1917, 18/V—1920 паводле «Храналогіі...»).
У кнізе «Памяці Івана Луцкевіча» (Вільня, 1920) змешчаны ўспаміны М. Гарэцкага.
Выйшлі ў Вільні «Маскоўскабеларускі слоўнік» братоў М. і Г. Гарэцкіх (выд. 2е, з папраўкамі і вялікімі дадаткамі) і «Гісторыя беларускае літаратуры».
1921
Жыве і працуе ў Вільні.
Студзень, 14.
У «Нашай думцы» змешчаны артыкулы «Загадка маскоўскіх камуністаў» пад псеўданімам Дзед. Кузьма і «Тутэйшае жыццё» за подпісам М. Г.
Студзень, 22.
У «Нашай думцы» надрукаваны апавяданне «Злосць» за подпісам М. Гарэцкі і артыкул «Свабода слова» пад псеўданімам А. Мсціслаўскі.
Студзень, 29.
У «Нашай думцы» надрукавана апавяданне «Грэшная чарнушка» (пазней друкуецца пад назваю «Памылка». У «Храналогіі...» — «Чарнушка займаецца зладзействам»).
Люты, 4.
У «Нашай думцы» надрукаваны артыкулы «Катэдра беларусазнаўства ў Вільні» за подпісам А. Мсціслаўскі і «Гуртуйцеся!» пад псеўданімам Дзед Кузьма.
24
Люты, 11.
У «Нашай думцы» надрукаваны артыкул «Да амерыканскіх беларусаў» пад псеўданімам Дзед Кузьма.
Сакавік, 4.
У «Нашай думцы» змешчаны нарыс «Аб беларускіх пісьменніках» пад псеўданімам А. Мсціслаўскі.