• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага

    Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 87с.
    Мінск 1993
    31.67 МБ
    
       Верасень, 12.
       У «Нашай ніве» за подпісам М. Г. надрукавана апавяданне «У панскім лесе».
    
       Верасень, 28.
       У «Нашай ніве» за подпісам М. Г. надрукавана апавяданне «Красаваў язмін».
    
       Кастрычнік, 24.
       У «Нашай ніве» за подпісам Г. М. змешчана апавяданне «Страхаццё».
    
        На працягу года.
        У «Каляднай пісанцы» (Вільня) надрукаваны публіцыстычны артыкул М. Гарэцкага «Наш тэатр».
        Напісаны апавяданні «Што яно?», «Патаёмнае» (датуюцца паводле «Храналогіі...»), «Буйніцы і драбніцы», «Хаўтуры», «Усё мінаецца» (датуюцца паводле машынапісаў).
    
    
    
                1914
    
    
        Люты, 22.
        Закончана праца над драматызаванай аповесцю «Антон» (Псторыя..., с. 605).
        Упершыню — Гоман, 1918, з 11 студз. да 7 мая.
    
        Сакавік—красавік.
        У «Велікоднай пісанцы» (Вільня) надрукаваны артыкул «Развагі і думкі» (Гісторыя..., с. 606).
    
    
    10
    
       Лета.
       «Улетку 1914 г. пісьменнік павінен быў ісці на ваенную службу. Каб скараціць тэрмін знаходжання ў салдатах, ён падае заяву аб залічэнні ў «вольнанаёмныя» («вольнапісаныя») (Гісторыя..., с. 547).
    
       3 1 ліпеня.
       «На абавязковай вайсковай службе ў старой арміі да 1917 г.» (Трудовой спйсок).
    
       Да 1 жніўня.
       Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні выдадзены зборнік М. Гарэцкага «Рунь» (Гісторыя..., с. 606).
    
       Ліпень, 19 (1 жніуня).
       Пачалася Першая сусветная вайна. М. Гарэцкі быў «разведчыкам, група 4, кат[эгорыя] 7» (Асаб[овая] кніжка запасн[ага], выд[адзеная] Горацкім райвыканкамам 31IX—1927 Ц Трудовой спйсок).
    
       Верасень, 18.
       У «Нашай ніве» пад рубрыкай «Нашы пісьменнікі і грамадскія працаўнікі на вайне» змешчана фота М. Гарэцкага з подпісам «М. Гарэцкі, пісьменнікмістык, родам з Магілёўшчыны, каморнік (землямер)».
    
       Кастрычнік, 2.
       У «Нашай ніве» надрукавана рэцэнзія Власта на першы зборнік М. Гарэцкага «Рунь».
    
       Кастрычнік, 25.
       «Гарэцкі, сувязіст артылерыйскай батарэі, быў цяжка паранены» (Гісторыя..., с. 547).
    
       Канец кастрычніка.
       М. Гарэцкі ляжаў у шпіталі ў Вільні больш двух месяцаў, потым атрымаў на паўгода адпачынак для папраўкі здароўя (Дамароўская хроніка, с. 76).
    
       Лістапад, 13.
       У «Ыашай ніве» змешчана паведамленне: «Гарэцкі ранены. Наш вядомы пісьменнік М. Гарэцкі,
    
    
    11
    
    якога фатаграфія была надрукавана ў № 37 «Нашай нівы», ранены ў нагу і цяпер лечыцца ў Вільні ў шпіталі».
    
       На працягу года.
       Напісана апавяданне «Вясна» (датуецца паводле машынапісу).
       Пісьменнік пачаў працу над творам «На імперыялістычнай вайне» (Храналогія...).
    
    
    
                1915
    
    
       Студзень — пачатак лютага.
       Пасля лячэння ў Віленскім шпіталі амаль месяц знаходзіцца ў М. Багацькаўцы (Камароўская хроніка, с. 77).
       У час знаходжання ў М. Багацькаўцы напісана апавяданне «Чарнічка» (Храналогія...).
       Упершыню— Вольная Беларусь, 1917, 8 снеж.
    
       Люты, 16.
       Паступіў у Маскве ў чарцёжнае ўдзельнае ведамства. Працаваў там да канца сакавіка (Камароўская хроніка, с. 80).
    
       Сакавік, 30.
       Прыехаў у Смаленск (Камароўская хроніка, с. 83).
    
       3 3 красавіка — май, 20.
       М. Гарэцкі жыве ў М. Багацькаўцы (Камароўская хроніка, с. 84).
    
       Красавік, 7.
       Закончыў апавяданне «Літоўскі хутарок» (Храналогія...).
       Упершыню — Беларусь, 1920, 12, 13, 15 чэрв.
    
       Красавік, 12.
       Напісаў апавяданне «Дзёгаць».
       Упершыню — Наша ніва, 1915, 22 мая.
    
    
    12
    
       Май, 20.
       Паехаў у Магілёў. Ляжаў там тры месяцы ў шпіталі (Камароўская хроніка, с. 90).
    
       Пачатак жніўня.
       Едзе ў Маскву, знаходзіцца ў шпіталі Маскоўскага біржавага і купецкага таварыства на Валхонцы, 8 (Камароўская хроніка, с. 91).
    
       Канец верасня.
       3 Масквы М. Гарэцкі быў накіраваны ў Пскоў (Ка.мароўская хроніка, с. 95).
    
       Кастрычнік, 19.
       М. Гарэцкі выехаў з Пскова на пазіцыі. Праездам быў у Старой Русе, Гомелі, Жлобіне, Асіповічах. 3 Урэчча пешшу ішоў да Слуцка (Камароўская хроніка, с. 95—96).
    
       На працягу года.
       Напісаны першы варыянт «Зімы» (датуецца 1915, 17/Х—1917 г.) (Храналогія...).
       Упершыню — Вольная Беларусь, 1918, 23, 30 чэрв.
    
    
    
                1916
    
    
       Канец студзеня.
       М. Гарэцкага накіравалі ў Петраград у Паўлахскае ваеннае вучылішча (Камароўская хроніка, с. 99).
    
       Пачатак чэрвеня.
       М. Гарэцкага пасля заканчэння ваеннага вучылішча накіроўваюць у Іркуцк. Там служыць да кастрычніка, потым пераводзіцца ў Гжацк (Псторыя..., с. 547).
    
       Кастрычнік—лістапад.
       Знаходзіцца ў Гжацку (Бугаёў, с. 106).
       У Гжацку М. Гарэцкім напісаны наступныя творы (датуецца паводле «Храналогіі...»).
    
    
    13
    
       Кастрычнік, 7—12.
       Напісана апавяданне «Маці».
       Упершыню — Вольная Беларусь, 1918, 4 жн.
    
       Кастрычнік, 18—19.
       Напісана апавяданне «Хадзяка».
       Упершыню — Вольная Беларусь, 1918, № 41.
    
       Кастрычнік, 20—23.
       Напісана апавяданне «Генерал».
       Упершыню — Вольная Беларусь, 1918, 12 мая.
    
       Лістапад, 7.
       Напісана апавяданне «Амерыканец».
       Упершыню — Вольная Беларусь, 1917, 14 лістап.
    
       Лістапад, 8.
       Напісана апавяданне «ГІрысяга».
       Упершыню—Наша ніва, 1920, 28 кастр., 1, 12, 16 лістап.
    
       Лістапад, 10—11.
       Напісаны ўрывак з рамана «Крыж» — «На гаЬ.
       Упершыню—Вольная Беларусь, 1918, 17 сак.
    
       Лістапад, 23—24.
       Напісана апавяданне «Асілак».
       Упершыню — ІІзвестпя Смоленского Совета..., 1918, 18 студз. пад назваю «Легенда о богатыре» пад псеўданімам Дед Кузьма.
    
       Лістапад, 26.
       Напісана апавяданне «Дзве сястрычкі».
       Упершыню (пад назваю «Дзве сястры») — Вольны сцяг, 1921, 15 кастр.
    
       Канец года.
       Пісьменнік зноў трапляе на фронт, у раён пінскіх балот (Гісторыя..., с. 547).
    
    
                1917
    
    
       Люты.
       М. Гарэцкі «захварэў, ляжаў у палявым шпіталі, а потым цэлае лета ў Маскве. 3 Масквы яго накіравалі ў /Калезнаводск» (Гісторыя..., с. 547).
    
    
    14
    
       Жнівень, 8.
        У «Вольнай Беларусі» змешчаны артыкул М. Гарэцкага «Доктар Францыск Скарына».
    
       Восень.
        Знаходзіцца на лячэнні ў Жалезнаводску. Тут ім напісана апавяданне «Знібее сэрца» (Храналогія...).
        Упершыню — йзвестня Смоленского Совета..., 1918, 9 сак. (24 лют.) пад назваю «ІДемнт сердце».
    
        Верасень, 28.
        Напісана апавяданне «Габрыелевы алеі» (Храналогія...).
        Улершыню — Вольная Беларусь, 1918, 24 лют.
    
        Кастрычнік, 17.
        Закончана апавяданне «Зіма» (Храналогія...).
    
        25 кастрычніка (7 лістапада).
        Адбылася Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя.
        «Кастрычніцкую рэвалюцыю Максім Гарэцкі сустрэў у Смаленску» (Бугаёў, с. 114).
    
        Кастрычнік, 26.
        У «Вольнай Беларусі» надрукаваны артыкул «Пытанне на часе» за подпісам М. Г.
        Знаходзячыся ў Смаленску, М. Гарэцкі працуе камендантам жыллёвага аддзела (да чэрвеня 1918) (Трудовой спйсок).
        «Супрацоўнік (сталы) газеты «Нзвестня Смоленского Совета депутатов», спершапачатку па сумяшчэнню са службай у жыллёвым аддзеле» (Трудовой спйсок).
    
    
                1918
    
    
        Студзень.
        Напісана апавяданне «Сука магната» (Храналогія...).
        Упсршыню — Нзвестня Смоленского Совета..., 1918, 14 студз. пад псеўданімам Дед Кузьма.
    
    15
    
       Люты, 20.
       У «йзвестнях Смоленского Совета...» пад псеўданімам Дед Кузьма змешчана «йлн вас нет? (Открытое пнсьмо духовенству)».
    
       Сакавік, 2.
       У «йзвестнях Смоленского Совета...» надрукаваны артыкул «Будем жнть!» пад псеўданімам Дед Кузьма.
    
       Красавік, 28.
       У «йзвестнях Смоленского Совета...» пад псеўданімам Дед Кузьма змешчаны артыкул «Коечто о нашем быте».
    
       Да 1 мая.
       Закончана аповесць «За што?». Датуецца 1917, 1918 гг. Май (Храналогія...).
       Упершыню — йзвестня Смоленского Совета..., .1918, 1 мая пад псеўданімам Дед Кузьма.
    
       Mau, 31.
       Напісана прадмова да «Рускабеларускага слоўніка» братоў М. і Г. Гарэцкіх. 3 прадмовы: «Знібеіць сэрца за розныя падзеі і да працы гукаіць, бо ўсякая наша бава а маруда надаюць сораму ад іншых народаў і нясуць кару — сканання мовы бацькоўскас ці, маўляў, душы беларускае, хаця ж уціскі незлічоных мы вытрывалі, і ўжо здавалася, нібыто і сонца ў ваконца бліснула. «І\аб нс памёрлі» — загадаў наш пясняр нябожчык».
    
    
       Ліпень, 3.
       Беларускі нацыянальны камісарыят у Маскве выдаў М. Гарэцкаму пасведчанне, што ён камандзіруецца па справах камісарыята «в гор. Мннск н обратно через гор. Оршу. Все местные совдепы, гражданскне н военные властн проснм оказывать названному товаршцу возможнос содействне (Нац. архіў РБ, ф. 4, eon. 1, спр. 34, л. 6 адв.; спр. 69, л. 58; спр. 70, л. 24; Скалабан В. У навальнічным 1918.../I ЛіМ, 1983, 25 лют.; Танк М. У йстоков новоі'і культуры I/ Лйт. газ., 1983, 4 мая).
    
    
    16
    
       Ліпень, 12.
       Аб’ява аб выхадзе ў Смаленску «Рускабеларускага слоўніка» М. і Г. Гарэцкіх (Дзянніца).
       Паводле ўспамінаў Г. Гарэцкага: «Брат склаў 1 выдаў у Смаленску невялічкі рускабеларускі слоўнік; я дапамагаў яму, працуючы ў той час стэнаграфістам абласнога Саўнаргаса» (Успаміны..., с. 10).
    
       Жнівень.
       «Загадчык розных аддзелаў газеты «Звезда» да 19/IV 19'19 г. у Смаленску, Мінску і Вільні» (Трудовой спйсок).
    
       Верасень, 26.
       Знаходзіцца ў М. Багацькаўцы. Піша ліст да Ц. Гартнага.
       3 ліста: «Дзядзька Жылуновіч!
       Я ўжо меўся выязджаць гэтымі днямі ізноў у Смалепск шукаць працы і выдаваць беларускарускі слоўнік. Паеду, мусі быць, у суботу 15/ІХ. Са Смаленска пашлю ў «Жатву»: 1) Знібее сэрца — 3 стр.; 2) Прысяга — 7 стр.; 3) Кросны—16 стр. і 4) За што? — 36 стр. Калі ўсяго друкаваць ня можна. друкуйце «Кросны» і «За што?». Апавяданні пісаны ў розную пару і не аднакім правапісам; выбачайце і рабіце «як лепей». Каб выдаць слоўнік, мне не хапае руб. 1000 грошы; добра было б, каб Вы выслалі мне (у Смаленскі Камісарыят, пакуль я не ведаю кватэры) колькі можна авансам; зрабіце, дзядзька, ласку!» (Творы, с. 395).
    
    
       Да 10 кастрычніка.
       №.. Гарэцкі прыехаў у Смаленск.
    
       Кастрычнік, 10.
       М. Гарэцкі напісаў «прошенне» ў Савет прафесароў Смаленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута: «Честь нмею проснть о зачнсленнп меня слушателем лекцнй по нсторнн нскусств» (Творы, с. 395).