Ліса-калядоўшчыца
Мікола Чарняўскі
Выдавец: Звязда
Памер: 64с.
Мінск 2025
♦
Мікола Чарняўскі
ЛІСА КАЛЯДОЎШЧЫЦА
Казкі
Мінск Выдавецкі дом «Звязда» 2025
УДК 821.161.393
ББК 84(4Бен)5
421
Мастак
Гінна Архіпава
Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту
Сава прытвор a
Ноч не спаў гушчар лясны. Хто парушыў птушак сны.
Хто да саменькага ранку
Плакаў тут бесперастанку?
Горка плакала Сава: Забалела галава! Можа, сонца напякло, Як удзень я спала? Ды яно ў маё дупло Днём не заглядала...
Мо зязюльчын гэта ўрок?
ISBN 9789855756423
© Чарняўскі М. М„ 2025
© Архіпава А. Д„ ілюстрацыі, 2025
© Афармленне. РВУ «Выдавецкі дом
«Звязда», 2025
Любіць жа не вельмі:
Паказала кіпцюрок Ёй, варожцышэльме!
Папрасіла нацямку, Каб гадкоў напела, Дык яна мне Hi куку, Быццам анямела!..
Свету белага не бачу!
Ввух!
Што я ўсё бядую, плачу? Ввух!
He паможа панадол Клікну доктара на дом... Вввух!
Хутка доктара на дом Выклікала ў горы. Той з'явіўся пад акном Жвавы, у гуморы. Тук, тук, хто тут? Хто знямог? Хто хворы? Ты?
А што з табой, Сава? Забалела галава.
Ноч усю прабедавала, Нават мыш не ўпалявала! Ввух!
Доктар, боль нясцерпны гэткі He бяруць яго таблеткі!
Доктар, ты мяне парадуй Як не лекамі парадай...
Сеўшы побач, Дзяцел двойчы Паглядзеў ёй пільна ў вочы. To казаў: «У бок зірні», To загадваў: «Не міргні». To прасіў: «Разяў мне дзюбу...» Потым ён куфэрак з лубу Расчыніў прыдатны свой: Стане лепей з галавой, Як яе належным чынам Ты палечыш адхітрынам, I ўсміхнуўся хітра сам. А чаго Саве няўцям.
Што, такія лекі ёсць? Я пра іх не чула штось. Ёсць, шаноўненькая, ёсць, Іх пап'еш мінецца млосць, Іх пап'еш мінецца боль... I параду даць дазволь. Паспрабуй, на дзіва ўсім, Памяняць ты свой рэжым:
4
5
Днём палюй і днём гуляй Вызірай, Кружы, Крыляй.
Ноч настане спі, як я. Лішні сон бяда твая. Памянеш, Сава, мяне: Тыдзеньдва і ўсё міне...
I ўсміхнуўся хітра зноў: Хіба ж ён не ведаў соў? He прасілі, ды здалёку Быццам хто прыслаў Сароку. Затрашчала, як трашчотка: Дзяцел праўду кажа, цётка. Трэба звычку памяняць. Толькі ноччу трэба спаць.
Хто заўжды ўдзень спіць ды спіць, Галава ў таго баліць.
He паверыш — ёсць газета, Дзе я вычытала гэта!
Доктар Дзяцел Крыллем шаснуў: Я ўжо знаю, мне ўжо ясна: Дзе Сарока там марока, Ёй заснуць не дасць Сарока...
6 ♦
Ды завухкала Сава:
— Галава — як булава! Стала цяжкай He ўтрымаць,
Мне б да ночы падрамаць...
Ноч настала зноў задача: Як дзіця, Сава зноў плача; УУУ, хугууу, Ноччу спаць я не магуу! Што з галоўкай Аж распухла!
Звон у ёй — Аж я аглухла! Хто з начной аптэкі Мне прынёс бы лекі?..
А ўсіх птушак страх бярэ: «Раптам зловіць, задзярэ! Каб хварэла, дык уночы He свяцілі б гэтак вочы У пушчанскім гушчары — Два жахлівых ліхтары!
Мы ўсе спалі б да світанку Пад лясную калыханку...»
Птаства _ з пушчы ўсяе Добра ведала яе: Прытвараецца Сава Проста кругам галава! Хоча, каб паспачувалі Ёй, пакутніцы такой, Хоча, каб ёй даравалі За драпежнасць, За разбой...
Доктар Дзяцел пасля ночы Напаткаў яе аднойчы Грэлася пад стрэшкай. Запытаў з усмешкай: Як жывецца, цётка Соўка, He баліць твая галоўка?
БрАТЫ
На ўзлессі конік, Як заўжды, Скакаў туды, Скакаў сюды.
Скакаў увысь, нібыта лётаў.
Пакуль была ў яго ахвота.
8
9
I стракатаў, i стракатаў, Як сілы хто на гэта даў! Затым, каб сумна не было, Ён насміхацца з мошак стаў: Эй, мошачкімошкі, Прэч з маёй дарожкі! Разганюся, узлячу Пакалечу, растапчу!
Тут раптам конік заўважае, Што звер вялікі на яго 3 ухмылкай коса паглядае, Нібы на ворага свайго.
I, не спытаўшыся дазволу, Павёўпачаў малы назола: — Хто ты такі і што тут робіш? Чаму, як бомж, тут ранкам ходзіш? Хто я?
Сам бачыш: коньскакун. Травой ласуюся, гуляю I з ночы тут адпачываю. А розных мошак з аваднямі Хвастом я хвостка адганяю. I адганю цябе, траскун!.. Зноў запытаў каня свавольнік, Нібыта той
Яго нявольнік:
— А што ты робіш у ахвоту?
Як гонінГ ад сябе самоту? Лячу наўскач, як даў хто крылы, I ржу таксама што ёсць сілы. Скачу ў галоп, Скачу я рыссю, Аж грыва сцелецца пад выссю. Бяздумна ў полі не гарцую, Як трэба, воз цягну, працую. Я свой занятак добра знаю, Як ты, улетку не гуляю. Прымоўк зялёны небарака, Маўчыць, бы ў рот набраў вады, Вусамі водзіць, Як у рака, Ды раптам крыкнуў: Мы ж браты! Ты конь вялікі, я малы, Абодва варты пахвалы!
А што не маю я хваста, Дык гэта, браце, не бяда... Тут не на жарт рысак здзівіўся (Каб еў траву, дык падавіўся б!): Які ты брат мне, што вярзеш, Хіба, як я, бяжыш, вязеш? Няма між сваякоў маіх Кузурак дробненькіх такіх. Ты саранчы сваяк няйначай,
10 *
* 11
Я тут яе аднойчы бачыў. Ды конік не з пужлівых быў, Вусамі зноў паварушыў Ды ганарліва заявіў: Ты, брат, душою не крыві, Мы ўсё ж з табой адной крыві! I што з таго, што я зялёны. He ем, як ты, травы штодня? Як ні круці, мой мілы конік, А ўсё ж з табою мы радня! Застрыг вушамі Конь міжволі, Ды супакоіўся, аднак: Хоць не цярпеў нахаб ніколі, Што ж, будзь раднёй, Калі ўжо так.
Мо ўдвух не будзе гэтак скрушна, Час весялей мо пабяжыць. Ты ў канюшыне, Я ў канюшні, Як і жылі мы, будзем жыць. Каб не стаптаць братэрства наша, Прыгод, я раю. He шукай: Як прывядуць мяне на пашу. He лезь пад ногі, уцякай!
13
ЗАЙЦАВА КАПуСТА
Капусту ўвішна Заяц шаткаваў, Ссыпаў у бочку, Вушамі трос, Як моркву цёр: Капуста без яе Дакор!
А ў зайчанят ажно трымцелі лапкі: Татулька, не выкідвай храпкі!
Капусту ў бочку Заяц склаў: Ну мне ўвіхацца годзе!
Кій уваткнуў, Да дна загнаў, Каб горкі дух выходзіў.
Стаміўся Заяц, На канапку лёг, Ды тут Мядзведзь знячэўку На парог.
Ты на капусту, чуў, багаты, Дык адшкадуй з вядзерца мне.
14 *
смакаваў.
Даўно хацелася салаты, Дык, можа, шчасце не міне? Залягу спаць, дальбог, Хто ж прынясе ў бярлог?
Пайшоў Мядзведзь, Ды раптам Ліска Шусь на парог з глыбокай міскай.
У печы ўжо даўно гарыць. Баршчу б хацела наварыць. Ёсць курка, Ды няма капусты.
А боршчык быў бы Смачны, тлусты, Хоць сёння посная куцця... Пазыч з паўмісачкі хаця б...
Лісіца бразнула дзвярыма, А ў Зайца Воўк перад вачыма.
А мне цяляціну ў капусце
Лепш падавай: Яна па гусце. Паслухай, што прыдумаў я:
Маё цялё, Капустачка ж твая. Звару я гэткай смакаты Такой і ў сне не сёрбаў ты! Гарачай з'ем, Пагрэю свой жывот, Бо за зіму прамерзне навылёт!
3 капустай місу згробшы, Шэры знік.
Ды на парог рохрох Прытупаў Дзік.
Сам дзетак маеш, Пашкадуй маіх.
Ім трэба вітаміны, доктар кажа. Абрыдла бульба з жалудамі, Іх
Ад гэткай ежы разбірае кашаль. Ну а ў капусце, Мовіў Дзяцел мне, Тых вітамінаў Як жучкоў у хваіне.
— Ну што ж, няхай Парадуюцца дзеткі, Зай качаны ўжо з дна Дзіку аддаў...
16
17
Пустою стала бочка непрыкметна, Нібы туды капусты не складаў.
А зайчанятак, да капусты ласых, Уцешыў, каб не румзалі яны:
Свая нам, зайцава, капуста засталася, Дык пачакаем, дзеткі, да вясны.
ПеньгрыБнік
Там, дзе высечка вялася, Пень застаўся, Пень стары.
Абрастаў патроху мохам Без апраткі Без кары.
Пёкся, сох пад сонцам летнім, Пад дажджом увосень мок, Ён, забыты, Непрыкметны, Пачарнелы пеньпянёк.
Пень, патрэсканы заўчасна, Толькі ўглыб садзіўся, лез.
«Гляньце, ён такі няшчасны!» Уздыхаў, шаптаўся лес.
Ды аднойчы ў неспакоі Пень ачнуўся ад журбы: «Хто там лезе талакою?» А прыгледзеўся Грыбы!
Жоўтабурыя, і многа, Палічыў бы He злічыць. Што вам трэба ад старога? Можа, будзеце лячыць?
А грыбы ўгару грабуцца Без падмогі,
• Без драбін. Дзе макрэй Заняць імкнуцца Пляц гурмою як адзін: Пеньпянёк, Пеньпянёк, Пусці нас на дзянёк, Станем табе дзеткамі Добранькімі гэткімі!
18
19
Зграбныя, . Маленькія, Станем мы Апенькамі.
Сумаваць не будзеш: Госці прыйдуць Людзі.
Нас у кошык падбяруць, А табе Паклон дадуць!
Ажывіўся пеньнябога, Зноў аж трэшчынкі пайшлі:
Ой, усцешылі старога!
Дзе вы ўсе раней былі?
He марнеў бы адзінока, Як і вы, Вясёлым быў.
Заўважаў яшчэ б здалёку Люд, ахвочы на грыбы.
Каб не вы — Праспаў бы казку, Тут струхлеў адстаўніком. Дзякуй, любыя, за ласку: Быў пяньком
Стаў грыбніком!
Ласіны хутлр
І ДЗІВАКАМП’ЮТАр
Лось на свой пушчанскі хутар, Каб малечы дагадзіць, Зазімкам прынёс камп'ютар: Будуць меней лынды біць. У турыста ля дарогі Задарма ж купіў За рогі.
Рогі час настаў скідаць, Іх пакінуў бы ў глушэчы, А падумаў змог прыдбаць Я камп'ютар для малечы.
Пацішэлі ласяняты, Кожны дзень цяпер заняты. Ад камп'ютара ні кроку: He экран, а цудадзей, Ён мяняе без марокі
Шмат карцінак, розных дзей. Што жадаеш ён пакажа, I пакажа, і падкажа.
Хочаш цэлы дзень сядзі, Толькі мульцікі глядзі.
Хочаш у футбол згуляй, Хочаш шайбу паганяй, Хочаш музыку ўключы, Хочаш разам памаўчы. Хочаш птушку без алоўка Намалюеш хутка, лоўка, Хочаш стане ён кнігарняй, Хочаш стане ён друкарняй: Кніжку ўмела надрукуе, Ды прыгожую такую!.. Ласянятам шмат дзівос Лось з камп'ютарам прынёс.
Іх ад гульняў ды забаў тых Да стала ўжо не прыгнаць. Пагарбелі ласяняты, Пахудзелі He пазнаць.
Хутар стаў адразу слынным. Першым быў сусед Мядзведзь Прыкульгаў аднойчы з сынам Нацямку, ледзь стала днець. Спаць не хоча мой бамбіза, Хоць пара ўжо, бо зіма, Ёсць у доме тэлевізар, А камп'ютара няма.
22
23
Ты дазволь, суседзе, сыну 3 ім пабавіцца з гадзіну...
Рушылі дзікі да хутара, He адны, а з секачом: Нам бы ў клавішы камп'ютара Тыцнуць хоць разок лычом.
Ах, якое гэта шчасце Да тых клавішаў дапасці!
Барсукі, зайцы, і ліскі, I казульрагуль сям'я Зранку тупаюць на ганку, Сварацца:
Я першы!
Я!
Толькі Зубр крывіўся хмура, Пазіраючы здаля:
Дзе парадак?
Дзе культура?
Я сваіх прышлю пасля...
Лось забыў, калі ён спаў. Спаць сабраўся Чуе:
Ммяяў!
* 24 *
Прывяла з пушчанскай дачы Кошка вывадак кашачы. Я дачулася з дзятвой Пра твой цуд Камп'ютар твой.
Пагуляць дазволь хоць крышку Нам з камп'ютарнаю мышкай...
Каб гасцям было прытульней, Лось, збянтэжаны крыху, На камп'ютарныя гульні Іх запісваў у чаргу.
Ваўчаняты раптам зграяй Падляцелі, спісак хваць: Дзядзька Лось, Табе не раім
Нас чаргой сваёй злаваць.
Лось падумаў: «Праўду кажуць, Ім цяпер ты не ўдружы, Падрастуць Сваё пакажуць, Іклы ж будуць як нажы».
Як дапялі ваўчаняты Да камп'ютара гуртком, Дзень ці ноч He выгнаць з хаты, Як забыліся пра дом. Разышліся — не на жарты.