Ліса-калядоўшчыца
Мікола Чарняўскі
Выдавец: Звязда
Памер: 64с.
Мінск 2025
А ў школе,
Куды заплываў Шчупачок, Вучылі майстэрству малечу: Як зняць чарвячка, Як абрэзаць кручок, Ды так, каб губу не скалечыць.
Але Шчупачок пасміхаўся ды кпіў: «Як вырасту сам зразумею...» I тату прасіў: «Ты камп'ютар купі, Бо ўсёўсё, я чуў, ён умее...»
У майцы ў палоску, Такой, як у таткі, Разгульваў гарэза: «Нашто мне заняткі?»
* 50 *
Дзівіўся:
Чаму акуні чарадой, Калі чарвякоў заўважалі, Ляцелі, Хапалі
I ўраз над вадой, Нібы акрабаты, узляталі?
Чаму не вярталіся зноў да сваіх Hi плоткі, ні келбы, наперад Над хвалямі сальта зрабіўшы, Уміг Зляталі ў вядзерцы на бераг?
Зайздросціў: Палётаць і мне б, як яны, На нітачцы той над вадою: Я ж вёрткі, Як тыя ліні, — не ляны, Калі ўжо я здзейсню такое?
— Дурненькі, — малога Шчупак павучаў, He ўздумай за лёску чапляцца. Там, дзе чарвячок, Ёсць заўсёды кручок, Іх трэба ў стаўку нам баяцца.
Ты знай:
Іх ухопіш увысь узляціш. He станеш стракозкай ці птушкай. Мяне ж ты засмуціш, Бо трапіш, малыш, На бераг, і зробішся... юшкай!
Я сам іх баюся: Трапляў на кручок, Ды вырвацца мне шанцавала. Я дужы, бывалы, А ты, Шчупачок, He зладзіш з рыбацкай навалай. Чаму?
Яшчэ сілы замала!
Але, як здараецца гэта ў жыцці, Малыя ўсе неслухі часта.
I ён, Шчупачок, Шчупака засмуціў Пачаў па ставочку ўсім шастаць.
Прыгод захацелася раптам яму: «Чаго рыбакоў тых баюся?» Убачыў кручок: «Асцярожна вазьму Зніму чарвячка, падражнюся».
* 52 *
* 53 *
Падплыў да прынады.
I толькі хацеў
Куснуць, паквітацца з прынадай, Як раптам адчуў Над вадой узляцеў, Завіснуў на жылцы напятай.
Уцяміў свавольнік Папаў у бяду.
Ад страху, як мог, страпянуўся, I ЦУД: Паляцеў, Але ўжо у ваду,
I з лёту на дне апынуўся.
Застыў на імгненне, Пасля стрымгалоў Далей ад мясціны праклятай! Заплыў у чарот.
He спяшаўся дамоў, Бо сам зразумеў: вінаваты.
Ён ведаў:
За выхадку дома яго
Ніхто не пагладзіць па пёрках.
Ён „плыў спакваля. А спяшацца чаго? Чакала ж ад бацькі праборка.
Падумаў тады Шчупачок на хаду: «А мо падвучыцца б у школе? Урокі прайду бяду адвяду, Такога не здарыцца болей...»
Ён вырас, Малы Шчупачок, патаўсцеў, Стаў хітрым ён, дужым, зубатым, Але не забыўся, Як марыў, хацеў Палётаць пабыць акрабатам.
I часта, сабраўшы малых шчупачкоў, Наказвае ім: «Шчупаняты, Заўсёды слухайцеся бацькоў. He лезьце, як я, у акрабаты».
На ціхім стаўку, Дзе для рыбак папас, 3 чаротам ля берага Шэпчуцца хвалі, Я казачку гэту Падслухаў для вас, Яны мне яе нашапталі.
54
* 55 *
ТруБАЧЫ
Тругугу
Трумбубу Разам зладзілі Трубу.
Сталі ноты Падбіраць: Хто з нас першы Будзе граць?
Я, падскочыў Тругугу, I без нот Сыграць магу.
Ты паслухай, Ты пабач, Хто найлепшы з нас Трубач.
Тругугу! Тругугу!..
Наступі мне На нагу, Я тады мацней падзьму, Ноту ЛЯ вышэй вазьму.
* 56
*
Трумбубу Старацца рад, Стаў на дзве: Трубі, дзьмі, брат! Але той (Ці ж ён хацеў?!) Тут жа Потырч паляцеў! Моцна выцяўся 3 трубой
I плячамі, галавой I такую ноту ўзяў Трумбубу Са спуду звяў!
Тругугу, Як боль адтаў, Сам трубу Яму аддаў: На, твая чарга цяпер. Я паслухаю цябе.
Трумбубу Узяў трубу, Як ні дзьмуў, Адно бубу
• 57 *
Толькі чулася 3 яе.
I хрыпіць, а не пяе.
Каб вышэй узяў я ЛЯ, Дай мне ў плечы кухталя!
Тругугу
Старацца рад: Ну мацней трымайся, брат! I ўляпіў з абедзвюх рук, Толькі ўчуў I звон, і грук.
Трумбубу,
Нямко нібыта, Сплюнуў кроў з губы разбітай! I расхныкаўся пасля: Я ж прасіў Даць кухталя, Ты ж мне ўрэзаў грымака, Біў, нібы валіў быка! Ты маю губу пабач: 3 ёй Які з мяне трубач?!
Я не рады ўжо Ввойввой,
Што трубу Купіў з табой.
Я таксама ўжо He рад, Што знайшоў з табою Злад.
На грабеньчыку табе Лепш іграць, Чым на трубе!
А табе, Каб кінуў якаць, На каструлі Лепш бы звякаць!
А табе Дык на патэльні!
Бачу, ты Разумны вельмі! Злосна кінуў Тругугу, Ты ж у гранні Hi ў дугу!
I з прычыны той трубы Учапіліся ў чубы,
* 58 *
* 59
Кулакамі ў грудзі білі. МалаткТ пасля схапілі.
Тругугу і
Трумбубу
Разам сплюшчылі трубу. Селі, глянулі з журбою I... заплакалі абое!
Эх, вы, горатрубачы, Хто вам зможа памагчы? Развязалі барацьбу Вылецела ўсё ў трубу!
Чарняўскі, М. М.
421 Лісакалядоўшчыца : казкі : для дзяцей дашк. і мал. шк. узросту / Мікола Чарняўскі; маст. Ганна Архіпава. Мінск : Звязда, 2025. 64 с. : іл.
ISBN 9789855756423.
Заест *
Творы, змешчаныя ў новай кнізе вядомага паэта Міколы Чарняўскага, вызначаюцца не толькі вынаходлівасцю казачных сюжэтаў, але і трапнасцю жыццёвых назіранняў, іх сучасным аздабленнем. Яны запрашаюць юнага чытача ў дзівосны і таямнічы свет дзіцячай душы, прыроды, жывога роднага слова. Як і раней, паэт застаецца верны свайму творчаму прынцыпу: кніга — гэта свята для дзяцей.
УДК 821.161.393
ББК 84(4Бен)5
Савапрытвора........................3
Браты................................9
Зайцава капуста.....................14
Пеньгрыбнік.......................18
Ласіны хутар і дзівакамп'ютар.....22
Лісакалядоўшчыца...................£8
Гракбудаўнік.......................35
Воўкпрадпрымальнік.................40
Як Шчупачок быў акрабатам...........49
Трубачы.............................56
Літаратурнамастацкае выданне
ЧАРНЯЎСКІ Мікола (Мікалай Мікалаевіч)
ЛІСАКАЛЯДОЎШЧЫЦА
Казкі
Рэдактар Н. Г. Шчарбакова Мастацкі рэдактар К. А. Задворны Камп'ютарная вёрстка К. А. Пігуль Стылістычны рэдактар Н. Г. Шчарбакова
Падпісана да друку 22.05.2025. Фармат 70*100'/|6. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 5,20. Ул.выд. арк. 3,13. Тыраж 1500 экз. Заказ 2480.
Рэдакцыйнавыдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/8 ад 02.08.2013.
Вул. Б. Хмяльніцкага, Юа, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Унітарнае паліграфічнае прадпрыемства «Віцебская абласная друкарня». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/19 от 26.11.2013.
Вул. ШчарбаковаНабярэжная, 4, 210015, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь.