Ліса-калядоўшчыца
Мікола Чарняўскі
Выдавец: Звязда
Памер: 64с.
Мінск 2025
Што ім у футбол гульня? Пачалі гуляць у карты На камп'ютары штодня.
Іх не адарваць ад храпа1 Жудасць аж Лася бярэ. Што ні скажа Шчэраць зяпу:
Чуеш, бацька на дварэ?
Ён жа выў,
Ён злосна гыркаў, Воўк, не падкі да размоў: Хоць сыноў бяры за шкірку Ды сілком цягні дамоў!
У цябе тут загасцілі, А вучобу запусцілі.
I нашто ты, Лось, камп'ютар Прывалок на гэты хутар?
1 Храп картачная гульня.
26
* 27
Лось гульцоў турнуў рашуча, Лось камп'ютар адключыў: Розуму камп'ютар вучыць, А чаму вас навучыў?
Занясу ў лясную школку. He прадам, у дар аддам, Бачу, будзе болей толку Ад яго ў школцы, там, Будзе нейкая аддача, Будзе вучням пасабляць: Будзе там рашаць задачы, А не дурняў забаўляць...
Лось камп'ютар з асцярогай Нёс да школкі праз гушчар: «Год міне Зноў скіну рогі, Што б за іх купіць у дар?»
ЛІСА КАЛЯДОўШЧЫЦА
Ноч не спалася Лісе Есці ўсё хацела, А кладоўка пакрысе Раптам апусцела.
Што мне бегаць, мышкаваць? Лепш пайду калядаваць.
Без Такі
Каб Мне
Што
Ваўка: кумок, пасля ўсё не звалок. адной пры калядзе, збяру
Перападзе!
Маску хуценька зрабіла, Каб казою выглядаць. Рогі з сучча начапіла: Хто пад маскай He пазнаць, Бо Лісузладзейку ў вёсцы Зналі не па пагалосцы.
Адшукала кажушок, Зношаны, казіны, Узяла кіёк, Мяшок
Аж на дзве карзіны. I да першага двара, Да гаспадара.
Гогого, я каза, Гогого — шэрая!
* 29
* 28 *
Хто сказаў, што каза He вячэрае? Гаспадар, зрабі мне ласку, Дай ці сала, ці каўбаску. А я гэту каўбасу За тры горкі панясу. Да лясной паветкі, Там чакаюць дзеткі, Казляняткі родныя, Як і я, Гаротныя!
Гаспадар зірнуў з усмешкай: Дзе, якой блукала сцежкай? Чуць не чуў, Што так прыспела, Каб каза каўбасы ела, Сена маю, муражок, Падстаўляй, каза, мяшок... 3 хаты выбегла Ліса Толькі ў думках каўбаса. Да суседняга двара Падышла, спеў завяла: Гогого, я каза, Гогого шэрая!
Хто сказаў, што каза He вячэрае?
* 30 *
Гаспадарыкгаспадар, Маеш дзетак . Божы дар.
Пакладзі ў мяшок паўкуркі Пагуляю з дзецьмі ў жмуркі. А падорыш каўбасу Запляту малой касу. Потым гэту каўбасу За тры горкі панясу Да лясной паветкі Там чакаюць дзеткі, Казляняткі родныя, Як і я, Гаротныя!
Гаспадар зірнуў з хітрынкай: Ты з мяшком ідзеш за спінкай? Чуць не чуў, Што так прыспела, Каб каза ды курку ела. Канюшыны ёсць стажок, Наскубі сабе ў мяшок...
3 хаты Ліска вылятае — Толькі ў марах курка тая!
I да трэцяга двара, Да яго гаспадара: Гогого, я каза, Гогого — шэрая!
Хто сказаў, што каза He вячэрае?
Каб вялося ўсё ў аборы, Прынясі кумпяк з каморы. Будзе і за ласку, Як дасі каўбаску.
Нават студню міску Дзеткам на аблізку. Будзе не ў нагрузку, Як дасі мне гуску. Прынясеш смятанку Спяю ўнуку калыханку, Будзе спаць пасля да ранку!
Гаспадар зірнуў з развагай: Што ж адна ты, бедалага? Дзе ж твой кум, Напарнік твой?
Што матляеш галавой? Чуць не чуў,
32
* 33 *
Што так прыспела, Каб каза ды скорам ела. Ёсць у склепе качанок, Можа, кінуць у мяшок? А чаму ў цябе, казы, Гэткі ж хвост, Як і ў лісы?
Ды і голас не казіны, А ліслівы, Як лісіны.
Сіганула Ліска Да нары не блізка!
У нары шукала косці, Пышны хвост Кусала ў злосці: Праз цябе, Паганы хвост, У мяне Калядны пост!
Можа, нам Барбос падкажа? На Лісу ён злы за кражу: Звалакла гусь аж зпад носа. Я ж не пахваліў Барбоса... Ды не бойся. He трымці, Пакаштуй маёй куцці. Якніяк, усё ж Каляды, А ў Каляды Госцю рады!
Гэй, Барбос, Цюцю, цюцю, Прынясі хутчэй куццю! Дзе ўжо тут куцця ды куры! He застацца б хоць без шкуры!
ГрАКБуДАўНІК
Атрымаў тэлеграму Грак: «Прылятай, не пазніся, дружбак, Бо прыблудны крумкачпраныра За будоўлю ўзяўся шчыра I жыллё тваё разбурае, Па галінцы яго разбірае, Дачу ладзіць сабе за дарогай Каля сметніка гарадскога. Прылятай, прылятай. He пазніся, За нахабу сур'ёзна вазьміся. Годзе лётаць табе па свеце. Мы паможам табе, суседзі».
* 34 *
* 35 *
Павадзіў дзюбай Грак падазрона: Тэлеграму прыслала... Варона! «Можа, гэта паклёп ці падвох, Бо вароны хітругі дай Бог! Можа, спрэчка ў іх выйшла Ці сварка?..»
I ў адказ тэлеграму даў шпарка:
«Лішне, кумка, бедаваць, Бо прывык я будаваць. Палятаю, пабядую Зноў гняздо сабе збудую. Сумна мне ўжо тут, за морам, Без турбот вясновых сорам. Я ж турыстам тут сяджу. Блізка час мой прылячу!..»
Адаслаў тэлеграму Грак, Ды ўстрывожыўся ўсё ж небарак: «Мо заседзеўся я сапраўды, Час дадому ляцець, туды, Да прысад, да сваёй таполі, Дзе самоты не ведаў ніколі. Хоць жытло ўжо сваё не вярну, Ды раней прынясу навіну,
* 37 *
Што вясна ў Беларусь ідзе, Будзе радасць для ўсіх людзей Выйдуць поле араць, засяваць, Нас прысмакамі частаваць: Іх для нас у любой баразне Будзе шмат па вясне...» Прыляцеўшы, агледзеўся Грак: «Хоць не верыў я, праўда, аднак Мо і лепей. Далей ад дарогі Адбудуюся зноў, паўвіхаўшыся трохі. Буду жыць пасля гэтай няўдачы Я не горш Крумкача на дачы. I не ў гуле машын, I не ў полі, А ў самім гарадку на таполі...» Падляцела Варона: Ккаррр!
Ты не верыў?
Цяперр штукаррр! Каб табе ды лягчэй было, Я старое аддам кубло2. Прыляцела аднекуль Сарока: Я нагледзела двор недалёка, Дзе ўсяго на будоўлю хапае. Праўда, праўда, Я ж, глянь, не сляпая!
2 Кубло гняздо.
Дзякуй^ дзякуй, суседзі, вам, Я з будоўляю спраўлюся сам. На спяцоўку змяніўшы фрак, Тут жа ўзяўся За працу Грак: Хоць мне цяжка. He бядую, Зноў жытло сабе збудую. На вяршыньцы самай Будзе стрэшка, брама. Ранічкаю звонкай He адзін, а з жонкай Абжыву гняздоўе/ Як і летась, Зноў я. Хай Крумкач употай Мне зайздросціць потым...» Прабіраў яшчэ ноччу мароз, Падаў снег на будоўлю з нябёс: Запалохаць вясну хацелі. Ды дарма ўсё: Шпакі прыляцелі!
Грак дзівіўся, штукуючы браму: А хто ім пасылаў тэлеграму?
* 38 *
39
Воўк ПрАДПрЫМАЛЬНІК
Прысніўся сон Ваўку: У лесе ён
Стаў прадпрымальнікам, Аўто займеў.
«Цьфуцьфу, цьфуцьфу, Каб збыўся сон!» Перажагнаўся шэры Як умеў.
I тут жа, як у тым жа сне, Навёўшы на суседзяў шок, Павесіў ён аб'яву на сасне: «Я адкрываю фірму "Кажушок"». Разбудзім лес He будзе лес глухім. За гэта дзеткі Дзякуй скажуць нам.
Я абяцаю: Праца будзе ўсім, Аўчынамі займуся сам».
Яшчэ праз дзень Каля сасны
Сабраў ён сход, Сход свой, Лясны.
Гамана пайшла на сходзе Зроду гэткай не было. Воўк як мог Усім даводзіў: Чым жылі ужо аджыло.
Хто па тры, а хто па слоўцы Свой выносілі прысуд.
He хавалі выступоўцы: Фірма ў лесе Гэта цуд!
Воўка дружна падтрымалі: Хто не хоча добра жыць! «Кажушкамі ўсіх завалім, Хопіць жыць як набяжыць!»
Нораў ведалі ваўчыны: Спаць не будзе, Будзе дбаць, Будуць футры і аўчыны, Будзе фірма працаваць.
* 40
* 41
Пад майстэрню ды кантору, Цэх вытворчы запасны Воўча выглядзеў абору, Хутар кінуты лясны.
Хутарок быллём зарос. Хто сюды пакажа нос? Тыдня нават не мінула I ажыў закутак той.
Фірма дзейнасць разгарнула, Узяліся грамадой.
Пачалі ўсё
Ціхаціха: Дзе цішэй Найменей ліха!
Вырабляў Мядзведзь аўчыны, Іх дубіў і фарбаваў: Ён для гэтага крушыны Тры вазы нарыхтаваў.
Дзіквазак аўчыны потым У майстэрню вёз крадком, А Яноты
Як па нотах, Іх раскройвалі гуртком.
42 *
За краўчых былі Зайчыхі, Швачкі ўмелыя здавён, Тупаў побач Вожык ціхі Ім змяняў іголкі ён.
I няўседлівым Вавёркам Стала больш турботна жыць: Падабраць фасон абноўкам He лягчэй, чым іх пашыць.
Ці ж тавар Ахвочых знойдзе, Як ён будзе He па модзе?
I ў Лісы з Ласём таксама Памяняўся крута лёс: За Лісой была рэклама, Збытам жа займаўся Лось.
Быў Барсук за галоўбуха, На фінансы меў свой нюх. Вёў улік. He брала скруха, Працаваў адзін за двух.
Ён з канторы толькі ўночы Дабіраўся ў домнару. Ён і выказаў аднойчы Свой намер гаспадару: Гэтак гандаль свой запусцім, Каб тавар наш зналі ўсе. Трэба нам за межы пушчы 3 ім выходзіць пакрысе.
Добра, добра, Воўк згадзіўся. Думка слушная твая. Аббягу за дзень лясы ўсе, Сам разнюхаю ўсё я.
Як авечыя кашары У нядаўнія гады, Навакол лясы абшнарыў, Пабываў усюды, Ды...
Ды не здарылася цуда, Добрых вестак не прынёс: Прадпрымальнікаў усюды Развялося, як тых вос.
Што ні дуб Свая майстэрня.
44 *
* 45 #
Што ні гай Там фірма ёсць. Дзе ж ты гандаль той развернеш? He парадкі Толькі злосць!
Крамачкі як грыб за грыбам. Паспрабуй іх аббяжы! Кажушкоў у іх — на выбар, I не зблізку, 3за мяжы.
На парог вярнуўся шэры Ад здзіўлення аж знямог: Хто, пакуль блукаў, на дзверы Прыляпіць лістоўку мог?
Ну, вядома ж, хто Сарока. Любіць кожнага вучыць: На суку сядзіць высока, He змаўкаючы трашчыць: Я да вас з ляснога фронту. Хто не з намі супраць нас! Бачылі ад фірмы плён той? Рразабррацца самы час. Прачытаеце лістоўку Пачынайце забастоўку!
Ад сябе скажу я так: Воўк хапуга і лайдак. Каб не ён, Жыў кожны б годна, Браў бы харч, дзе захацеў, У аборыне смуроднай За заробак не трымцеў. Чула я: зза Белавежы Вам збіраюцца прыслаць Кажушкоў ды рознай ежы, Каб свайго не прыпасаць.
Як не хочаце ўлавіць: 3 воўкам жыць Павоўчы выць! Хіба ж цяжка зразумець Хоча Воўк разбагацець! Дзеля выгады ён з вас Паздзірае шкуры ўраз!
I у «Кажушку» разборкі Пачалі штодня грымець. Змалачу на яблык горкі! Гнеўна лапай трос Мядзведзь.
Дзік лычом вазок аўчынак Падчапіў,
* 46 *
• 47 *
Кульнуў, Грызе.
А Яноты Тыя ўпотай Выкрайкі парвалі ўсе.
А Зайчыхі, як зайцы ўсе, Вушы склалі: Як быць нам?
Вожык жа ў клубок скруціўся: Hi іголачкі не дам!
I Лісіца не драмала, Стыль рэкламы памяняла.
Два плакаты з хваткай звыклай Напісала пад шумок.
Лось насіў іх і выкрыкваў: Воўк дзялок!
Воўк крывасмок!
Нават ён, Барсук нядрэмны. He бухгалтар, а мастак, Кінуў працу: Мо дарэмна На Ваўка гарбею так?
Толькі модніцы Вавёркі Лёталі сюдытуды: Кінем гэтыя разборкі! Спляжым фірму Што тады?
Воўк, пабачыўшы такое, 3 пушчы ў цёмны лес уцёк, Вырыў логава пад хвояй Ратаваў свой кажушок. Падысці да пушчы роднай He асмеліцца ніяк, Зноў блукае Воўк гаротны, Вые з голаду бядак.
Ліст прыслаў братам здалёку: «Як жывецца, як сям'я? Хто паслухае Сароку, Будзе выць, Як выю я!»
Як ШчуПАЧОК БЬіў АКрАБАТАМ
У ціхім стаўку, Дзе шаптаўся чарот,
* 49 ’
* 48 *
Што рыбам як рай той здаваўся, Сярод мітуслівых чародак, чарод Малы Шчупачок гадаваўся.
Як плотачкі ўсе, Забаўляўся ў вадзе, Ля таткі вячэраў і снедаў: Каб жыць у вадзе, Харчавацца штодзень He зможаш без бацькавых ведаў.