• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё сэрца скача ды смяецца  Роўз Лагеркранц

    Маё сэрца скача ды смяецца

    Роўз Лагеркранц

    Выдавец: Коска
    Памер: 128с.
    Мінск 2023
    18.21 МБ
    Роўз Лагеркранц • Эва Эрыксан
    тэкст:
    Роўз Лагеркранц
    ІЛЮСТРАЦЫІ:
    Эва Эрыксан
    KoSKA,
    Мінск Кандрусевіч Надзея 2023
    УДК 821.113.6-93
    ББК 84(4 Шве)-44
    Л14
    Пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч
    Пераклад зроблены паводле выдання: Rose Lagercrantz • Eva Eriksson «MITT HJARTA HOPPAR OCH SKRATTAR» Bonnier Carlsen Bokforlag, Stockholm, 2012
    Лагеркранц, P.
    Л14 Маё сэрца скача ды смяецца / Роўз Лагеркранц ; мастак Эва Эрыксан ; пер. са швед. Надзі Кандрусевіч. Мінск : ІП Кандрусевіч Надзея, 2023. 128 с. : іл.
    ISBN 978-985-7277-12-4
    Гэта кніга пра Дзюнэ.
    Так, пра дзяўчынку, якая заўжды шчаслівая. Але ў той дзень Дзюнэ сядзела за сваёй партай у класе і глядзела на пустое месца побач. На месца, дзе раней сядзела яе найлепшая сяброўка Эла-Фрыда, перад тым як з'ехала ў Нарчопінг. 3 таго часу нікому нельга было сядзець там, бо дзе ж тады будзе сядзець Эла-Фрыда, калі вернецца?
    УДК 821.113.6-93
    ББК 84(4 Шве)-44
    ISBN 978-985-7277-12-4
    © Rose Lagercrantz, тэкст, 2012
    © Eva Eriksson, ілюстрацыі, 2012
    © Bonnier Carlsen Bokforlag, 2012
    © Надзя Кандрусевіч, пераклад на бел. мову, 2023
    © Выданне на бел. мове. ІП Кандрусевіч Надзея, 2023
    ЗМЕСТ
    Частка 1 	77
    Частка 2	16
    Частка з	25
    Частка 4	29
    Частка 5	47
    Частка 6	45
    Частка 7	53
    Частка 8 	61
    Частка 9 	67
    Частка 10	83
    Частка 11	91
    Частка 12	707
    Частка 13	107
    Частка 14	115
    Чшші/ 1
    Прывітанне! 3 вамі зноў Дзюнэ! Так, тая самая шчаслівая дзяўчынка.
    Праўда, часам яна сумуе, але гэта не лічыцца.
    Насамрэч Дзюнэ не любіць сумаваць, бо тады яна зусім рассыпаецца на кавалачкі. Таму яна заўжды пералісвае сумныя казкі і прыдумляе ім добры канец.
    Дзюнэ любіць марскіх свінак, ёй вельмі падабаецца майстраваць усякае рознае, паспаць зранку і гуляць з сябрамі.
    Калі, вядома ж, побач ёсць з кім пагуляць.
    Калі яна толькі пайшла ў школу, то зусім не ведала нікога ў класе, але цяпер ведае.
    Яна ведае Метэборга і Кюдэ.
    I яшчэ Юнатана, у якога дома 146 жывёл, і ўсе палачнікі.
    Яны вельмі мілыя, Юнатан іх вельмі любіць.
    I, вядома, яшчэ яна ведае Вікі. Яе ведаюць усе.
    Вікі — дзяўчынка, якая бегае чысціць зубы кожныя пяць хвілін. Яе мама — стаматолаг. Яна дае ёй адмысловую вадкасць са фторам, каб паласкаць рот штодзень.
    Вікі закаханая амаль у кожнага хлопчыка ў класе. Гэта адбываецца вельмі хутка. Пфф! — і ўсё, яна зноў закахалася!
    Яе сяброўка Мікі такая ж.
    У той дзень, пра які ты зараз пачуеш, дзяўчынкі закахаліся ў Кюдэ.
    Адначасова...
    Ч
    Яны хацелі запытацца ў Кюдэ, хто з іх падабаецца яму больш. Яны вельмі хваляваліся.
    — Я падабаюся яму болын, — упэўнена сказала Мікі ды задаволена паглядзела на вялікае сэрца з паперы, якое яна толькі што выразала.
    — Паглядзім, — запярэчыла Вікі і таксама стала маляваць сэрца.
    Вікі і Мікі ўвесь час паўтараюць адна за адной.
    
    
    Як толькі скончыўся ўрок і пачаўся перапынак, дзяўчынкі кінуліся да Кюдэ і ўчапіліся ў яго.
    — Скажы, што табе падабаюся я! — закрычала Вікі.
    — He, скажы, што я! — крычала Мікі.
    Кюдэ вызваліўся і збег, нічога не адказаўшы.
    На такое ў яго няма часу.
    Ён мусіць трэніравацца забіваць галы.
    Хутка Кюдэ вярнуўся.
    Але ён зусім не збіраўся размаўляць з дзяўчынкамі.
    Ён вярнуўся, каб сказаць, што яму падабаецца...
    ...Дзюнэ. А потым дастаў з кішэні жуйку і пачаставаў Дзюнэ.
    А потым зноў пабег на трэніроўку.
    Калі яго футбольная каманда прайграе хаця б адзін раз, яго тата вельмі раззлуецца. Тата можа раззлавацца вельмі моцна!
    Бедны трэнер!
    Дзюнэ панюхала жуйку.
    Яна пахла малінай.
    Калі Дзюнэ ўзняла галаву, Вікі ды Мікі ўжо не было. Яны збеглі на двор і скакалі ў класікі.
    Дзюнэ пабегла за дзяўчаткамі ды запыталася, ці можна ёй з імі, але Вікі не адказала.
    Яна паглядзела на Дзюнэ, як на пустое месца.
    Так звычайна кажуць, калі нехта робіць выгляд, што цябе не заўважае.
    A Мікі зрабіла такі твар, нібыта праглынула гнілы банан.
    Дзюнэ вельмі засмуцілася, бо самае важнае ў школе — гэта сябраваць з усімі.
    — Вы можаце ўзяць маю жуйку, калі хочаце, — прапанавала яна.
    — He, дзякуй, — хмыкнула Мікі. —
    У школе нельга жаваць жуйкі.
    — Ты што, не ведала пра гэта? — шыкнула Вікі ды пабегла да дзіцячай пляцоўкі.
    Дзюнэ стаяла і глядзела ўслед дзяўчаткам. Потым яна падышла да сметніцы і выкінула жуйку.
    Пасля таго перапынку Дзюнэ засумавала.
    Яна вельмі моцна захацела да сваёй лепшай сяброўкі Элы-Фрыды, якая пераехала ў Нарчопінг.
    3 таго часу нікому нельга было сядаць на месца Элы-Фрыды побач з Дзюнэ. Hi Юнатану, ні Сюзі, нікому... нават...
    паматляла галавом.
    ...Кюдэ. Калі ён аднойчы падышоў
    і запытаўся, Дзюнэ толькі
    — А дзе тады будзе сядзець Эла-Фрыда?
    Кюдэ здзіўлена паглядзеў на яе.
    — Я маю на ўвазе, калі яна вернецца, — патлумачыла Дзюнэ.
    — Мілая Дзюнэ, — уздыхнула настаўніца, якая чула іх размову, — Эла-Фрыда не вернецца.
    — Адкуль вы ведаеце? — прамармытала Дзюнэ.
    Дзюнэ працягвае спадзявацца, нават калі ўсё здаецца безнадзейным.
    Але наогул Дзюнэ прымае жыццё такім, як ёсць.
    У панядзелак — фізкультура.
    Па серадах — слоунікавая дыктоўка. Самае класнае з дыктоўкай —
    гэта тое, што настаўніца наклейвае табе ў сшытак залатую зорачку, калі ўсе словы напісаныя правільна.
    I штодзень у дзесяць сорак пяць у іх перапынак на абед.
    4
    У сталоўцы Дзюнэ таксама сядзела побач
    з Элай-Фрыдай. Кожны дзень. У самым далынім куце.
    Дзюнэ незаўважна прайшла туды са сваёй ежай.
    Сасіскі ды пюрэ з бульбы.
    Яна хацела пабыць адна і падумаць пра штосьці вясёлае.
    Яна ў гэтым сапраўдны майстар!
    Спачатку Дзюнэ ўзгадала і падумала пра ўсіх марскіх свінак, якіх яна толькі ведала.
    Аднаго завуць Пацібой, і яшчэ аднаго — Пуся.
    I пра сваіх марскіх свінак — Сняжка і Сняжынку.
    Потым яна падумала пра розныя месцы, дзе яна была.
    Пра горад Рым. Там жыве яе бабуля, мама таты.
    I Рупстэн. Там жывуць яе дзядуля і бабуля, тата і мама яе мамы.
    I Нарчопінг. Там, дзе цяпер жыве Эла-Фрыда.
    Гэта самы класны горад, дзе толькі была Дзюнэ.
    Там ёсць парк, дзе растуць самыя розныя дрэвы. Па некаторых вельмі лёгка караскацца, а па іншых цяжкавата. Тым разам, калі Дзюнэ там была ў гасцях у Элы-Фрыды, яна вырашыла залезці на самае складанае дрэва. Гэта было дрэва, на якім не было ніводнай нізкай галінкі.
    Галіны пачыналі расці так высока, што Дзюнэ і Эле-Фрыдзе давялося прынесці крэсла, каб забрацца на дрэва.
    Яны лазілі там некалькі гадзін і гулялі ў гульню, нібыта яны малпы.
    Гэта было на вясновых вакацыях.
    Так даўно...
    Яны размаўлялі на мове малпаў, якая збольшага складаецца з розных гукаў.
    Вядома, яны елі бананы і трэніраваліся вісець на хвастах.
    b*
    Але ў іх не было ніякіх хвастоў, таму яны віселі на рукахды нагах.
    Дзюнэ і Эла-Фрыда злезлі з дрэва зусім ненадоўга, каб збегаць дадому і прынесці яшчэ бананаў.
    Калі яны вярнуліся, крэсла кудысьці знікла.
    Тады яны прыцягнулі яшчэ адно.
    Як бы інакш яны залезлі на дрэва?
    Дзяўчынкі гулялі ў малпаў на дрэве ажно да самага вечара. Потым яны зноў пабеглі дадому і спявалі на ўсё горла. Вядома, песні малпаў.
    Ззяў месяц, лісточкі на дрэве шамацелі, а дзесьці паблізу брахаў сабака.
    I ўсё было так здорава, як бывае толькі ў Нарчопінгу.
    зб
    Але на наступны дзень знікла ўжо і другое крэсла.
    Нейкая таямніца.
    Мама Элы-Фрыды насварылася на іх і забараніла браць яшчэ крэслы.
    I запасны тата Элы-Фрыды быў з ёй цалкам згодны.
    У Элы-Фрыды было два таты. Адзін сапраўдны, пра якога яна ніколі не гаварыла, і адзін запасны тата, якога звалі Ульф.
    Хаця Эла-Фрыда называла яго Уфэ.
    Уфэ сказаў, што кухонныя крэслы мусяць стаяць на кухні, а не ў парку.
    Тады яны скончылі гульню ў малпаў і пайшлі гуляць са сваімі марскімі свінкамі.
    Гэта таксама было весела.
    
    Калі Дзюнэ сядзела вось так у школьнай сталоўцы і ўзгадвала пра тое, як весела ім было
    ў Нарчопінгу, да яе падышла настаўніца.
    — Чаму ты нічога не ясі? — запыталася яна.
    Дзюнэ здзіўлена паглядзела на сваю талерку. Яна зусім забылася, дзе знаходзіцца.
    — Давай цяпер ты пойдзеш і нарэшце сядзеш з іншымі.
    Дзюнэ паднялася. Настаўніца ўзяла крэсла і панесла туды, дзе сядзелі дзеці.
    Дзюнэ неахвотна ішла за ёй.
    «Ну і куды настаўніца мяне пасадзіць?
    0 не! Толькі не паміж Вікі ды Мікі!»
    — Толькі не тут... — прамармытала
    Дзюнэ сабе пад нос.
    I яна мела рацыю.
    Вікі з Мікі спрабавалі гучна пратэставаць, калі настаўніца паставіла крэсла Дзюнэ паміж імі.
    — Не-е-е, — прастагнала Вікі. — Я зараз страчу прытомнасць!
    — Мы думалі сядзець разам да самай смерці, — запратэставала Мікі.
    Але ім давялося пусціць Дзюнэ.
    Яны не змаглі пярэчыць настаўніцы.
    I Дзюнэ ўціснулася між імі, пацягнулася па бутэльку з кетчупам і выціснула крыху сабе на талерку.
    He паспела яна паставіць бутэльку на месца, як яе схапіла Вікі.
    — Глядзі, — сказала яна, — я таксама ўзяла гэтую бутэльку, хоць яе толькі што трымала Дзюнэ.
    Нібыта ў Дзюнэ была нейкая заразная і вельмі небяспечная хвароба!
    — I я таксама, — сказала Мікі ды ўзяла бутэльку. — Буэ-э-э!
    Дзюнэ спрабавала рабіць выгляд, нібыта нічога не заўважае, нібыта ўсё нармалына.
    
    А потым здарылася нешта жудаснае.
    Вікі моцна ўшчыкнула Дзюнэ за руку.
    Дзюнэ працягвала рабіць выгляд, што нічога не адбываецца.
    «Не звяртай увагі на ўсялякія глупствы», — звычайна казаў яе тата.
    Але неўзабаве яна адчула, што Мікі таксама яе ўшчыкнула.
    Яшчэ мацней!
    I цяпер было ўжо сапраўды балюча!
    Яны шчыпалі яе, пакуль Дзюнэ не падскочыла з крэсла.
    Яна хуценька паглядзела навокал, узяла бутэльку з кетчупам і з усяе моцы выціснула яго на Мікі.
    ПЫРСЬ! — пырснуў кетчуп, вылятаючы з бутэлькі.
    ...акурат у самы лоб Мікі.
    Дзюнэ павярнулася і нацэлілася на Вікі. ПЫ-ЫРСЬ! ПЫ-ЫРСЬ!
    Але гэтым разам яна прамазала,
    і кетчуп трапіў... у настаўніцу.
    Дзюнэ войкнула...
    ...і адпусціла бутэльку.
    Яна кінулася да дзвярэй.
    Там яна абярнулася. Што яна нарабіла? — Стой, — закрычала настаўніца. —
    Дзюнэ, стой!
    Але Дзюнэ зрабіла выгляд, што не чула яе, і пабегла прэч.
    Яна выбегла са сталоўкі, потым са школы і з усіх ног кінулася дадому.
    5і
    7
    Дом, у якім жыла Дзюнэ, стаяў на вуліцы Хумлевэген побач з вялікай гарой.
    Зімой тут заўжды шмат дзяцей, якія гуляюць у снежкі ды коўзаюцца на санках.
    Але цяпер, вясной, трава на гары была зялёная і ўся ў блакітныя кветачкі.