Маё сэрца скача ды смяецца
Роўз Лагеркранц
Выдавец: Коска
Памер: 128с.
Мінск 2023
Яны называліся пралескі.
Праўда, у той дзень Дзюнэ зусім не думала пра нейкія там кветачкі.
Яна іх нават не бачыла. Яна хацела хутчэй дабрацца дадому!
Дзверы былі зачыненыя. Так было заўжды, калі яе тата на працы.
Але, на шчасце, Дзюнэ ўзгадала, што пад вазонам з кветкамі на ганку звычайна ляжаць запасныя ключы.
Дзюнэ трэба было толькі ўзяць ключы, адчыніць дзверы, забегчы ў дом і зняць свае кеды.
Адзін кед паляцеў на паліцу для кепак.
Другі — на маленькі столік, дзе стаяла ваза.
Здавалася, што Дзюнэ таксама ўся развалілася ды раскісла.
Ваза ўпала на падлогу ды разляцелася на дробныя кавалачкі.
Дзюнэ села на падлогу і заплакала.
Спачатку яна плакала, бо разбілася ваза.
Потым — што яна распырскала кетчуп на сваю добрую настаўніцу. А потым — што Вікі з Мікі такія злыя.
А больш за ўсё яна плакала, таму што Эла-Фрыда ўсё яшчэ не вярнулася.
Дзюнэ плакала так моцна, ажно пачырванелі
Марскія свінкі занепакоена сачылі за Дзюнэ.
Звычайна, калі Дзюнэ вярталася дадому, яны бегалі па клетцы і пішчалі, не знаходзячы сабе месца ад радасці. А цяпер яны сядзелі нерухома, склаўшы лапкі, і глядзелі на Дзюнэ.
Марскія свінкі — вельмі адчувальныя жывёлкі. Калі яны заўважаюць, што іх мамы нешчаслівыя, яны таксама сумуюць.
А Дзюнэ для іх нібы мама.
Яны любяць яе, што б яна ні нарабіла, і заўжды на яе баку.
Сняжынка думала, што гэта нават добра, што Дзюнэ распырскала кетчуп.
Трэба ж было абараняцца!
А Сняжку падабалася, калі адбывалася нешта цікавае.
Раптам з залы пачуўся нейкі гук.
Дзюнэ хуценька ўскочыла на ногі ды прыціснулася вухам да дзвярэй.
Ага, гэта тата!
Па серадах ён вяртаўся з працы раней.
Дзюнэ чула, як адчыняецца шафа
з вопраткай. Дзверцы крыху рыпелі.
Тата дастаў сваю вопратку для бегу.
Кожную сераду ён звычайна выпраўляўся на прабежку ў лес.
А потым усё сціхла.
Пачуліся крокі...
Дзюнэ хуценька павярнула ключ у замку.
У самы апошні момант!
Тата тузануў за дзвярную ручку.
бі
— Дзюнэ, — паклікаў ён. — Чаму ты не ў школе?
Дзюнэ сціснула вусны.
— Нешта здарылася? — працягваў тата.
Цішыня.
— Гэта ж не праз вазу? Шкада, вядома, што яна разбілася, але такое здараецца. Што важней, як думаеш? Мая маленькая дзяўчынка? Ці старая ваза? Адчыні дзверы, калі ласка!
Але Дзюнэ не слухалася тату.
Упершыню. Яна думала, што ніколі не раскажа яму, што здарылася ў школе.
Яна б і не паспела, бо раптам зазваніў тэлефон. Тата адышоў ад дзвярэй і пайшоў адказваць.
Але хутка тата вярнуўся.
— Ну цяпер выходзь! — злосна запатрабаваў ён. — Нам трэба пайсці ў школу і папрасіць прабачэння ва ўсіх, каго ты абліла кетчупам!
бз
Дзюнэ гучна крыкнула і кінулася на падлогу.
— Я паміраю, — патлумачыла яна марскім свінкам. — Так яму і трэба!
Марскія свінкі прыціснуліся адна да адной і застукалі зубкамі. Усе марскія свінкі так робяць, калі хвалююцца.
Хутка тату надакучыла стаяць пад дзвярыма, і ён сышоў.
ЧЯ'СММОЯ' Я
Прайшло яшчэ крыху часу перад тым, як Дзюнэ змагла думаць аб нечым іншым. Так як яна звычайна рабіла, калі сумавала. Аб нечым вясёлым.
Думкі ляталі ў галаве, нібы мітуслівыя матылькі, якія не ведаюць, куды ім прызямліцца.
I тут яна зноў падумала пра Нарчопінг.
I адразу ж стала неяк лепш.
Можна заўжды падумаць пра Нарчопінг, калі сумна. Адзінае непрыемнае, што можа там здарыцца, дык гэта тое, што трэба вяртацца дадому.
Прынамсі, так было з Дзюнэ, калі яна гасцявала ў Элы-Фрыды на вясновых вакацыях.
Акурат калі ім было весялей за ўсё, прыехаў тата Дзюнэ, каб адвезці яе дадому.
Яны толькі што зрабілі аперацыі лялькам Элы-Фрыды і ўсім жывёлам і паклалі іх у ложачкі, як з'явіўся тата.
Настаў час развітвацца і вяртацца на вуліцу Хумлевэген у Стакгольм.
— Але ж спачатку мы вып'ем па кубачку кавы? — прапанавала мама Элы-Фрыды.
— Так, з задавальненнем, — згадзіўся тата Дзюнэ, і яны зніклі на кухні.
I тут у Элы-Фрыды з'явілася ідэя.
— Давай збяжым! — прашаптала яна
на вуха Дзюнэ.
Сказалі — зрабіл і!
Эла-Фрыда хуценька сабрала ўсё, што можа спатрэбіцца, калі ўцякаеш з дому: коўдру, кавалак каўбасы, дзве падушкі, дзве зубныя шчоткі, ліхтарык і яшчэ некаторыя дробязі і крыху смачненькага.
А Дзюнэ хуценька схапіла кнігу, скрыначку з пластырам, нажніцы, пару яблыкаў і некалькі цацачных жывёл, якія ўжо паправіліся.
Яны скінулі ўсё гэта на прасціну і завязалі ў вузел. Атрымаўся вялізны мяшок.
— Трэба не забыцца ўзяць з сабой крэсла, — нагадала Эла-Фрыда.
Яе план быў уцячы на малпіна дрэва.
Там, наверсе, іх дакладна ніхто не знойдзе.
Яны крадком выйшлі з дому.
Ціха-ціха, нібыта зладзеі пасярод ночы.
Ніхто нічога не заўважыў.
Але не паспелі яны залезці
на дрэва, як зразумелі, што забылі самае галоўнае — парасон!
Бо пачалася сапраўдная навальніца. Яны ўсе прамоклі наскрозь. I іх бедныя жывёлкі таксама.
75
У рэшце рэшт ім давялося бегчы дадому з цацкамі, каб маленькія небаракі зноў не захварэлі.
Вось такія атрымаліся ўцёкі.
Дождж біў ім проста ў твар. Трава і дрэвы нахіліліся ад ветру ва ўсім Нарчопінгу.
Прасціну, якая ўся прамокла наскрозь, яны пакінулі на дрэве. Астатнія рэчы схавалі між галінаў.
А пра крэсла яны, як звычайна, забыліся.
Гэтым разам мама Элы-Фрыды ні слова не сказала пра крэсла. Яна проста насварылася на іх, бо яны збеглі ў такую непагадзь.
А тата Дзюнэ сказаў, што час развітвацца.
А потым яны пайшлі ў машыну і зашпілілі рамяні бяспекі.
Дзюнэ ніколі не забудзе, як яна сядзела на заднім сядзенні ды глядзела на шкло машыны, па якім сцякалі кроплі дажджу разам са слязамі па яе шчоках.
Але толькі яны збіраліся ад'ехаць, прыбегла Эла-Фрыда, уся мокрая, нібы русалка.
— Пачакайце! — закрычала яна. —
Я зусім забылася на развітальны падарунак!
Падарункам быў альбом вершаў, такая маленькая кніжачка, дзе сябры пішуць прыгожыя вершыкі на памяць.
Пакуль усе старонкі былі пустыя акрамя адной — першай.
На ёй было напісана прыгожым почыркам Элы-Фрыды:
Нысолі ш
Элу-фрыду1.
8і
Кожны раз, калі Дзюнэ чытае гэты вершык, яна шчаслівая!
Асабліва ў самым канцы:
сЛгОЛО ў
Вядома, часам яна забывае тое-сёе.
Напрыклад, куртку ці шапку, калі вяртаецца дадому са школы. Такое здараецца даволі часта.
Пра заплечнік можна нават і не казаць.
Часам яна таксама забывае сваю спартовую торбу.
I падручнікі. I кантэйнер з ежай.
Так, Дзюнэ сапраўды часта забывае.
Вось цяпер яна ўжо забылася, чаму разлавалася на тату.
А што там наогул адбываецца?
Чаму ён больш не грукаецца ў дзверы?
Дзюнэ паднялася з падлогі, адчыніла дзверы ды высунула нос.
0, як смачна пахне!
Дзюнэ пайшла ў кухню, адкуль ішоў пах. Там стаяў тата. Ён адсунуў крэсла і запрасіў Дзюнэ сесці.
— Любая, — сказаў ён. — Ці не жадае паненка пакаштаваць гарачых блінцоў?
— Вядома, — адказала Дзюнэ, а потым накінулася на бліны і з'ела столькі, што ледзь не лопнула.
Потым Дзюнэ адхінулася назад на крэсле і заплюшчыла вочы. Цяпер ёй трэба адпачыць.
Алеўтаты іншыя планы.
— Ну а цяпер хадзем, — сказаў ён. — Яны нас чакаюць.
— Хто «яны»? — запыталася Дзюнэ.
— Настаўніца і дзяўчынкі.
Дзюнэ не паверыла сваім вушам.
Усё пачынаецца наноў!
— Дзюнэ, — строга сказаў тата, — ты ж разумееш, што нельга проста так распырскваць кетчуп на людзей і не прасіць прабачэння! У нашай сям'і так не робяць.
Тата можа гаварыць колькі заўгодна.
Дзюнэ не збіраецца нікуды ісці з ім.
Але тата не здаваўся.
— Ты можаш адказаць на маё пытанне? — папрасіў тата і ўважліва паглядзеў на Дзюнэ. — Навошта ты гэта зрабіла? Ты ведаеш, што я маю на ўвазе...
Тады Дзюнэ закасала рукавы.
Тата знерухомеў.
— Што гэта? — запытаўся ён.
— Сляды ад шчыпкоў, — прамармытала Дзюнэ.
— Шчыпкоў? — абурыўся тата. —
Вы што, шчыпаецеся ў школе?
Дзюнэ пакруціла галавой.
— He, толькі Вікі ды Мікі...
Больш яна нічога не паспела расказаць, бо тата выскачыў з-за стала і пабег у вітальню. Ён моўчкі накінуў на сябе куртку і адчыніў дзверы.
Што ён там яшчэ прыдумаў?
Дзюнэ хуценька ўскочыла на ногі.
Лепш было пайсці з ім.
Але куды падзеліся яе кеды? Адзін кед яна знайшла на палічцы з кепкамі.
Другі ляжаў на маленькім століку, дзе раней стаяла ваза.
— Пачакай мяне! — закрычала яна і пабегла за татам.
Члтмсохіі
Дзюнэ дагнала тату толькі перад самай школай.
Які ж ён быў злосны!
Тата расчыніў дзверы ў клас і зайшоў.
У класе ўсе адразу ж сціхлі. Здавалася, што дзеці гулялі ў гульню «не варушыся».
Мікі, якая ішла да настаўніцы, каб тая дапамагла ёй з нечым, таксама знерухомела.
Вікі схавалася за падручнікам па матэматыцы.
— Магчыма, вы ведаеце, чаму мы тут, — прагрымеў тата Дзюнэ і азірнуўся.
Ніхто не адказаў.
Нарэшце Кюдэ падняў руку:
— Таму што Дзюнэ мусіць папрасіць прабачэння!
— Няправільны адказ, — адрэзаўтата Дзюнэ. — Дзюнэ не мусіць прасіць прабачэння!
А вось некаторыя з гэтага класа мусяць!
Тата паглядзеў на Мікі, але яна зрабіла выгляд, што нічога не разумее.
Ён азірнуўся на Вікі.
Але Вікі зрабіла выгляд, што нешта падлічвае.
Тады тата паклікаў Дзюнэ, якая схавалася
ў яго за спінай, і закасаў яе рукавы.
— Хто-небудзь можа мне адказаць, чаму Дзюнэ выглядае восьтак?
Усе глядзелі на рукі Дзюнэ.
— Паглядзіце! — сказаўтата і паказаў. — Паглядзіце, якія сінія адмеціны!
Вось тут, і вось тут, і вось тут...
Цяпер увесь клас заварушыўся.
Усе хацелі паглядзець на сляды ад шчыпкоў на руках Дзюнэ. Усе, апроч Мікі, якая хуценька села за сваю парту.
I Вікі, якая сядзела і перагортвала старонкі ў сваім падручніку па матэматыцы.
Настаўніца нахіліся да Дзюнэ.
Яна глядзела на сінякі Дзюнэ даўжэй за ўсіх.
— Ага, цяпер я, здаецца, пачынаю разумець, — прамармытала яна.
Па яе голасе было чуваць, што яна таксама злуецца, як і тата Дзюнэ.
Настаўніца пакруціла галавой і накіравалася да Вікі з Мікі.
— Мікаэла, што гэта значыць?
— Мы... мы проста гулялі! — прапішчала Мікі.
— Гулялі?! — абурылася настаўніца. — А Дзюнэ хацела гуляць з вамі?
Некалькі секундяна маўчала.
— He, але Вікі таксама шчыпалася... — прапішчала Мікі.
Настаўніца павярнулася да Вікі.
— Вікторыя, гэта праўда?
— Я не ведала, што застануцца сляды, — прамармытала Вікі.
Настаўніца выпрасталася і абвяла позіркам увесь клас.
— Гэта сапраўды вельмі сумна, — уздыхнула яна. — Хто-небудзь яшчэ сутыкаўся з такім?