Маё сэрца скача ды смяецца
Роўз Лагеркранц
Выдавец: Коска
Памер: 128с.
Мінск 2023
Зноў цішыня.
— Я, — нарэшце адгукнуўся Юнатан. —
Вікі ды Мікі ўвесь час мяне шчыпаюць.
Сюзі таксама ўзняла руку.
— Са мной таксама здарылася штосьці сумнае.
— Так? — пацікавілася настаўніца.
— Мой хамячок памёр.
— Але ж у гэтым няма віны Мікі ці Вікі, — сказаў Кюдэ.
— He, але гэта ўсё адно сумна.
Восьтакая гісторыя адбылася ў класе ў той дзень.
Магчыма, у іншых класах у іншых дзяцей такіх гісторый шмат, але пра гэта не так часта гавораць.
Раптам здарылася штосьці нечаканае.
Дзверы зноў расчыніліся.
I як вы думаеце, хто стаяў на парозе?..
ІОО
...Эла-Фрыда!
Яна проста стаяла і ўсміхалася.
У класе пачалі
шаптацца.
— Што яна тут робіць? — закрычаў Бэні.
Але Эла-Фрыда, здаецца, не чула.
Яе вочы бегалі па пакоі.
Калі яна заўважыла, што крэсла Дзюнэ
пустое, усмешка знікла.
— А дзе Дзюнэ? — запыталася яна.
Дзюнэ стаяла зусім збітая з панталыку. Усё было нібыта ў сне.
У рэшце рэшт Дзюнэ апрытомнела і кінулася да Элы-Фрыды.
Эла-Фрыда радасна
закрычала:
— Ура! Гэта ты!
А потым y клас зазірнуў запасны тата Элы-Фрыды — Уфэ.
— Прабачце, што мы перашкаджаем вам, — выбачыўся ён. — Я мушу быць на важнай сустрэчы...
Настаўніца запытальна паглядзела на яго.
— Вось у чым справа, — паспрабаваў патлумачыць ён. — Сёння ранкам, калі я з'язджаў з Нарчопінга, я быў упэўнены, што еду ў машыне адзін. Але калі я прыехаў у Сёдэртэлье, я пачуў, як хтосьці чхнуў.
— Сапраўды? — запыталася настаўніца.
— Аказваецца, Эла-Фрыда схавалася пад коўдрай на заднім сядзенні, — працягваў Уфэ. — Яна зусім незаўважна забралася ў машыну. Яна мусіць сустрэцца з Дзюнэ, патлумачыла яна...
— Як добра, — перабіў яго тата Дзюнэ. — Пакідайце Элу-Фрыду тут! Мы пабудзем з ёй.
У наступны момант зазвінеў званок. Надышоў час абедаць.
Усе заспяшаліся ў сталоўку, бо там заўжды даўжэзныя чэргі, асабліва ў абед. Асабліва калі даюць булачкі ці абаранкі. Ці салату з садавіны, ці сасіскі, ці вафлі. Але вафлі бываюць вельмі рэдка, амаль ніколі.
Звычайна ім даюць яблыкі ці сухарыкі.
Гэта таксама смачна.
Вікі з Мікі паспрабавалі збегчы разам з іншымі, але настаўніца іх спыніла.
— А вы заставайцеся тут! — сказала яна.
Ю4
13
Як толькі Дзюнэ і Эла-Фрыда прыбеглі ў сталоўку і атрымалі свае яблыкі, яны кінуліся да стала ў самым куце.
Акурат як яны рабілі раней.
Але там ім не далі пабыць у спакоі.
Усе хацелі сустрэцца з Элай-Фрыдай і расказаць, што здарылася апошнім часам.
Метэборг хацеў расказаць, як яму на галаву зваліўся кавалак лёду. Хаця Ірма сцвярджала, што там быў усяго толькі маленькі кавалачак.
Сюзі хацела расказаць пра свайго памерлага хамяка. Яго звалі Люрван.
Юнатан хацеў паказаць свае брэкеты, якія яму ўставіў зубны доктар.
А потым прыйшлі Кюдэ і Бэні. Яны паклікалі ўсіх на школьны двор — гуляць у хованкі.
У гэтую гулыню весялей за ўсё гуляць, калі шмат дзяцей.
Усе гулялі разам, акрамя Вікі ды Мікі.
Яны засталіся ў класе на ўвесь перапынак і размаўлялі з настаўніцай і татам Дзюнэ.
У школе Дзюнэ вельмі добры школьны двор.
Там ёсць дзве спартовыя пляцоўкі, шэсць арэляў, дзве пляцоўкі, каб гуляць у класікі, і даволі вялікае футбольнае поле.
Але самае лепшае ў двары — дрэва для хованак. Там, дзе цяпер стаіць Кюдэ і лічыць да ста, пакуль астатнія разбягаюцца і хаваюцца.
Дзюнэ і Эла-Фрыда пабеглі да будкі, дзе ляжалі рэчы для спорту і ўсялякія цацкі, але там было занята.
Там схаваліся Метэборг і Бэні.
Дзюнэ і Эла-Фрыда пабеглі да сіняй скрыні, дзе быў пясок.
Але там ужо ляжаў Юнатан.
Тады яны пабеглі да лесвіцы, але пад ёй таксама ўжо набілася куча народу: Сюзі, Віктар, Ірма, Габрыель і Енс.
— Давай схаваемся за самім дрэвам, — прапанавала ўрэшце Эла-Фрыда. — Кюдэ ніколі не будзе шукаць там!
Але як толькі Кюдэ пачаў шукаць, зазвінеў званок на ўрок.
Як заўсёды!
14
Каля дзвярэй класа чакалі Вікі і Мікі.
Цяпер у іх былі чырвоныя вочы, як у белых трусікаў. Бачна было, што яны плакалі.
Настаўніца сказала, што паразмаўляе з іх бацькамі.
Але перш за ўсё дзяўчынкі мусілі папрасіць прабачэння ў Дзюнэ. Аднак яны не хацелі.
— Колькі нам яшчэ чакаць? — запытался настаўніца.
Вікі ды Мікі проста глядзелі перад сабой і маўчалі.
Нічога не адбывалася.
Усім было цікава, як прагучыць прабачэнне. Але шмат хто ўжо стаміўся стаяць і чакаць.
— Ну, — сказала настаўніца.
Вікі і Мікі стаялі нерухома і моўчкі, нібыта статуі.
У рэшце рэшт Дзюнэ сказала, што прасіць прабачэння не трэба.
п?
— Я вам прабачаю ў любым выпадку, — сказала яна.
I ўсе выдыхнулі. Драма скончылася.
Усе забеглі ў клас.
А тата Дзюнэ змог нарэшце выправіцца на сваю прабежку ў лес.
Эла-Фрыда ўселася на сваім старым месцы.
Як жа ёй пашанцавала, што яно было вольнае!
— Дзюнэ, — запыталася яна, — а чаму Вікі і Мікі мусяць прасіць у цябе прабачэння?
— Таму што мне давялося пырснуць
у іх кетчупам, — адказала Дзюнэ.
— Зразумела, — сказала Эла-Фрыда.
Хаця яна зусім нічога не зразумела.
Але якая розніца? Самае галоўнае, што яе старое месца не было занятае.
— На гэтым уроку мы будзем маляваць рыбак, — патлумачыла настаўніца, калі ўсе ў класе супакоіліся і нарэшце стала ціха.
Яны акурат мусілі маляваць рыбак на гэтым рыбным тыдні, а таксама крэветак, крабаў і вустрыц.
Дзюнэ і Эла-Фрыда намалявалі кожная свайго шчупака з вострымі, як іголкі, зубамі.
А потым настаўніца папрасіла, каб вучні дасталі свае сшыткі для запісаў.
Так называўся сшытак Дзюнэ.
Апошні раз яна пісала там сто годтаму.
I здавалася, што сёння туды таксама не будзе чаго запісаць.
Дзюнэ сядзела, круціла ў руцэ асадку і ўсміхалася Эле-Фрыдзе, якая атрымала
чысты аркуш паперы.
— Пачынайце, — сказала настаўніца.
— Што б такое прыдумаць? — запыталася Дзюнэ.
— Проста напішы пра які-небудзь выпадак, калі ты была шчаслівая, — прапанавала настаўніца.
— Я заўсёды шчаслівая, — патлумачыла Дзюнэ.
Вось так вось. Дзюнэ не лічыць тыя выпадкі, калі яна нешчаслівая.
— Тады напішы пра дзень, калі ты была асабліва шчаслівая, — прыдумала настаўніца.
Дзюнэ схілілася над сваім сшыткам.
«Я мсаЛ/сі&л
кла/сс — пачала
пісаць Дзюнэ.
Эла-Фрыда нахілілася і прачытала, што напісала Дзюнэ.
Потым яна напісала ў сябе нешта падобнае:
мсла sc з Рз^жэ...»
Яна не паўтарала за Дзюнэ.
Эла-Фрыда ніколі не паўтарала за ёй.
Але яна часта рабіла так жа, як і Дзюнэ.
Усё было амаль як у той час, калі яны сядзелі за адной партай кожны дзень.
Хаця тады Дзюнэ не думала так шмат, якая яна шчаслівая. He кожную секунду. Тады на гэта зусім не было часу.
Цяпер яна таксама не думае пра гэта.
Яна думае толькі: У цэлым свеце не так шмат людзей, якія б падабаліся адно адному так, як мы з Элай-Фрыдай!
А потым Дзюнэ трэба было падумаць пра тое, чым яны зоймуцца пасля школы.
Такой шчаслівай Дзюнэ не была ўжо вельмі даўно!
Яна зноў нахілілася над сшыткам і працягнула пісаць.
Яе гісторыя скончвалася словамі:
Літаратурна-мастацкае выданне
Лагеркранц Роўз
Mae сэрца скача dm смяецца
для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Ілюстрацыі Эвы Эрыксан
Пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч
Адказны за выпуск Надзя Кандрусевіч Рэдактар Дзмітры Плакс Тэхнічны рэдактар Алег Глекаў Карэктар Алена Спрытніч
Падпісана да друку 22.06.2023. Друк афсетны. Наклад 500 ас. Замова 353.
ВыдавецІП Кандрусевіч Надзея Канстанцінаўна. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/520 ад 11.08.2017. Вул. Купалаўская, д. 11, в. Каралёў Стан, 223027, Мінскі раён, Мінская вобл. Тэл. +375 29 509 14 16
Надрукавана ў ПУП «Джм энд Дч».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/36 ад 13.01.2014.
Вул. Бурдзейнага, 37-191, 220136, г. Мінск.
Гэта кніга пра Дзюнэ.
Так, пра дзяўчынку, якая заўжды шчаслівая.
Але ў той дзень Дзюнэ сядзела за сваёй партай у класе і глядзела на пустое месца побач.
На месца, дзе раней сядзела яе найлепшая сяброўка Эла-Фрыда, перадтым як з'ехала ў Нарчопінг.
3 таго часу нікому нельга было сядзець там, бо дзе ж тады будзе сядзець Эла-Фрыда, калі вернецца?
— Эла-Фрыда не вернецца, — казала спадарыня настаўніца.
— Вы не можаце ведаць дакладна, —
ціха адказвала Дзюнэ. / \
Яна ніколі не пераставала « Й
спадзявацца і верыць, !
нават калі ўсё здаваТТ~~ ~Г \ 1Ю лася безнадзейным... —U
I