• Газеты, часопісы і г.д.
  • Марцін Крпан  Фран Леўсцік

    Марцін Крпан

    Фран Леўсцік

    Памер: 31с.
    Мінск 1982
    8.85 МБ
    Фран Леўсцік
    МАРЦІН КРПАН
    Фран Леўсцік МАРЦІН КРПАН
    КАЗКА
    Пераклаў са славенскай мовы Роберт Люхцікаў
    14 /Словенск/
    Л 52
    Пераклад зроблены з выдання:
    Fran Levstik. Martin Krpan. Mladinska Knjiga, 1978.
    Фран Левстнк
    MAPTHH КРПАН
    Сказка
    Для детей младшего школьного возраста
    Мннск, нздательство «Юнацтва»
    Н а белорусском языке
    Рэдактар A. В. Вольскі Мастак Н. У. Сустава Мастацкі рэдактар Г. Г. Малышаў Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская
    Карэктар A. I. Саўчанка
    ІБ № 60
    Здадзена ў набор 31.03.82. Падп. да друку 16.09.82. Фармат бОхОО'/іб ■ Папера афс. № 1. Гарнітура балтыка. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 2. Ум. фарб.-адб. 5. Ул.-выд. арк. 1,80. Тыраж 40 000 экз.
    Зак. 2503. Цана 5 к.
    Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Мінскае вытворчае паліграфічнае аб'яднанне імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    4803020000—120
    А	83	©Пераклад на беларускую мову, ілюстрацыі.
    М 307(05)—82	Выдавецтва «Юнацтва», 1982.
    ч
    I
    
    Стары Мачылар часта расказваў мне пра даўнія дні, пра тое, як людзі жылі і чым займаліся раней. Аднойчы ў нядзелю, апоўдні, седзячы на лаўцы пад старою ліпай, прыгадаў ён такую гісторыю.
    На нашай зямлі, у баку ад дарогі, туліцца невялічкая вёска пад назвай Вырх. У колішнія часы жыў тут Марцін Крпан — надзвычай дужы і рослы дзяцюк. Такого асілка цяпер нідзе не ўбачыш. Да сялянскай працы Крпан быў не надта ахвочы, а займаўся тым, што на сваёй кабылцы вазіў ад мора соль. А гэта на той час строга-настрога забаранялася. Стражнікі даўно хацелі высачыць і захапіць асілка знянацку; сустрэцца з ім твар у твар не адважваліся, бо добра ведалі пра яго неймаверную сілу. Крпан жа заўсёды абыходзіў небяспечныя месцы і па-ранейшаму не кідаў свайго занятку.
    У той год зіма была дужа снежная. Ад дарог засталіся вузенькія сцяжынкі, на якіх цяжка было размінуцца нават чалавеку з чалавекам,— тады такіх дарог, як цяпер, не будавалі. У наш час усё інакш: дзякуй богу, да кожнага агарода дарога ёсць. Ідзе Крпан па сцяжынцы, за ім цялёпкаецца кабылка, а на кабылцы — мяшкі з соллю. Раптам чуе: дзін-дзін-дзін — бразготкі грымяць. Глядзіць: ажно насустрач яму коціцца раскошная карэта. У той карэце сам кароль Янез у Трыест ехаў. Але Крпан быў чалавек просты, яму і ў галаву не стрэліла, што гэта каралеўская
    
    ■f1" 		 ■ '		 		:	
    карэта. Ды i часу не было разглядаць: нядоўга і пад колы трапіць. Падхапіў Крпан кабылку разам з паклажай на рукі, знёс убок і паставіў у снег. Думаеце, яму гэта цяжка было? Дробязь, усё роўна што крэсла пераставіць.
    Убачыўшы такое дзіва, кароль загадаў фурману спыніцца. Калі коні сталі, ён і пытаецца ў Крпана:
    — Ты хто такі?
    — Крпанам завуць мяне,— адказвае той,— а сам я з Вырха, што пры царкве Святой Тройцы, дзве гадзіны хады адгэтуль.
    — А які ж тавар вязеш? — зноў пытае кароль.
    Скеміў адразу Крпан, што да чаго, і кажа: — Што вязу? Крамянёвыя брускі ды трут. Здзівіўся кароль і кажа:
    — А навошта брускі ў мяшкі паклаў?
    — Баюся, пане, каб ад марозу не патрэскаліся,— не міргнуўшы вокам, хлусіць далей Крпан.— Я іх дзеля гэтага яшчэ і саломай абкруціў.
    Кароль, якому, відаць, спадабаўся гэты асілак, гаворыць далей:
    — Бачу, ты майстар сваёй справы. I са сваёй клячай лёгка ўправіўся — хоць няма на ёй мяса, але ж і косці таксама нешта важаць.
    Усміхнуўся Крпан:
    — Ведаю, што вашы коні гладзейшыя за маю кабылку, але ж я не прамяняю яе на ўсіх гэтых чатырох жарабцоў, што ў карэту запрэжаны. А што да маёй сілы, пане, дык я дзве такія кабылы здолеў бы дзве гадзіны несці, а калі б спатрэбілася, то і даўжэй.
    1—	—‘ J
    «Гэтага малайца варта запомніць»,— падумаў кароль і загадаў фурману далей ехаць.
    Пасля той зімы мінула яшчэ адна. Крпан па-ранейшаму вазіў соль па гарах і далінах. Але здарылася бяда: аднекуль прыйшоў на Дунай страшны велікан Брыдаўс. Ён лічыў сябе непераможным і выклікаў найлепшых ваякаў каралеўства памерацца сіламі. Няшмат добраахвотнікаў знайшлося ў караля, мала якія спадзяваліся на сваю моц. Але ўсіх, хто ні выходзіў з ім на адзінаборства, велікан перамагаў. Сэрца Брыдаўса не ведала літасці: ніхто з пераможаных не вярнуўся ад яго жывы. I ўдзень і ўначы не пакідала караля адна думка: «Што рабіць? А раптам яго ніхто не адолее? Д'ябал яму дапамагае, ці што? Ужо загінулі лепшыя мае людзі. Няўжо ва ўсім маім каралеўстве не знойдзецца роўны яму ваяка?»
    Так бедаваў кароль, а фурман як падслухаў яго думкі. Пакорліва наблізіўся ён да свайго ўладара і кажа:
    — Ваша вялікасць, мабыць, ужо не памятае пра адно здарэнне пазалеташняй зімой на дарозе каля Трыеста?
    — Пра якое яшчэ здарэнне ты ўспомніў? — незадаволена пытаецца кароль.
    — Я пра таго асілка, што Крпанам назваўся,— адказвае фурман.— Ці памятаеце, як ён лёгка тады сваю кабылку з дарогі знёс, нібы міску на стале пераставіў? Калі і Крпан Брыдаўса не пераможа, дык ніхто іншы гэтага не зробіць.
    — А, твая праўда! Зараз жа паслаць па яго! — загадаў кароль.
    Паслалі вялікую прыгожую карэту па Крпана. А Марцін тым часам у двары якраз нагрузіў на сваю кабылку мяшкі з соллю. Ажно тут адкуль ні вазьміся — стражнікі: пранюхалі, што ён зноў намерыўся везці свой тавар на продаж. Набраліся смеласці і падыходзяць да яго — усе пятнаццаць разам. Але і Крпан не спужаўся, зыркнуў вачыма спадылба, схапіў аднаго стражніка ды давай ім астатніх дубасіць. Усіх як ветрам паздзьмувала. А тут якраз падкатвае прыгожая карэта, з яе сыходзіць каралеўскі пасланец, які паспеў заўважыць, што тут адбываецца, і кажа:
    Ну, цяпер я ведаю напэўна, што з дарогі я не збіўся. Ты і ёсць той самы Крпан з Вырха пры Святой Тройцы, ці не так?
    — Так, пане, так, Крпан я,— адказвае той.— Праўда і тое, што я з Вырха пры Святой Тройцы. А ў вас якая патрэба? Калі з-за солі, дык беражыцеся. Іх вунь пятнаццаць душ было, і то, дзякуй богу, не збаяўся, а з адным як-небудзь спраўлюся.
    А пасланец быццам і не чуе Крпанавай пагрозы.
    — Давай,— кажа,— хуценька адвядзі кабылу на стайню ды апраніся ў што-небудзь лепшае, паедзеш са мной на Дунай да самога караля.
    Крпан зірнуў на пасланца з недаверам.
    — Паедзеш на Дунай, а там і ліха чакай, так, я чуў, у нас старыя людзі кажуць, а я яшчэ хачу спакойна пажыць у сваёй хаце.
    — Паслухай, Крпан, я з табой не жартаваць прыехаў,— кажа пасланец.
    —	
    — Нічога добрага з гэтага не будзе,— буркнуў Крпан.
    А пасланец зноў за сваё:
    — Усё, што я сказаў, шчырая праўда. Ты, відаць, забыўся, як аднойчы зімою табе давялося кабылку ўбок адносіць перад KapaTaft. Дык вось, у карэце той сам кароль ехаў.
    — Кароль? Ды не можа быць,— здзівіўся Крпан.
    — Кароль, кажу табе! Ты толькі паслухай! Прыйшоў да нас на Дунай люты велікан. Брыдаўсам мы яго празвалі. Нікога ён не баіцца. Многа ўжо добрых людзей склалі свае галовы, а рады даць ніхто не можа. Цяпер у нас адна гаворка: трэба клікаць Крпана. Ты адзіная надзея караля і ўсяго горада.
    Крпану прыемна было пачуць такое.
    — Калі дунайчанам здаецца, што няма Брыдаўсу роўных на зямлі, дык паслухайце, што я вам скажу! Для мяне пятнаццаць Брыдаўсаў — тое самае, што вам камень перакінуць цераз лужыну, якую сямігадовае дзіця пераскочыць. Толькі не ўздумайце мяне за нос вадзіць!
    Сказаўшы так, Крпан мігам зняў мяшкі з кабылы, завёў яе на стайню, а сам забег у хату пераапрануцца, каб не было сорамна перад каралём паказацца. Выйшаў у двор у святочным адзенні, сеў у карэту, і панесліся яны да Дуная.
    Прыехалі ў горад, а на ўсіх дамах вісяць чорныя жалобныя сцягі, людзі заклапочана бегаюць па вуліцах, нібы мурашкі з парушанага мурашніка.
    — Што тут у вас здарылася? — пытаецца Крпан.— Чаму ўсе людзі ў такой жалобе?
    — Брыдаўс, Брыдаўс! — крычалі яму старыя і малыя, жанкі і мужчыны.— Ён сёння забіў нашага каралевіча. Каралевіч не мог болей цярпець ганьбы, што ва ўсім каралеўстве ўжо не знаходзіцца героя, які б адважыўся з веліканам пабіцца. Пайшоў ён сам паспытаць шчасця, але і яму не пашанцавала. Яшчэ ніхто не вярнуўся з поля бою жывы.
    Крпан загадаў фурману ехаць далей, і неўзабаве апынуліся яны на каралеўскім двары, які, кажуць, быў надзвычай вялікі і прыгожы. Удзень і ўначы, летам і зімою, у спёку і ў сцюжу стаялі там пры браме стражнікі. Яны адразу ж і пракрычалі, што прыбыў Крпан,— так, як заўсёды рабілі, калі прыязджаў хто-небудзь з каралеўскага роду. Усе з нецярпеннем чакалі Крпана, ды і як было не чакаць, калі ва ўсіх душа ў пятках варушылася. Кароль, як пачуў крык з двара, адразу ўцяміў, хто гэта прыехаў, выскачыў насустрач і павёў Крпана ў свае пакоі. Усё там было незвычайна і прыгожа, яшчэ прыгажэй, чым у царкве. Марцін толькі рот разяўляў ад здзіўлення. А тут кароль пытаецца:
    — Ну, Крпан з Вырха., ці пазнаеш ты мяне?
    — Як не пазнаць,— адказвае Марцін,— калі яшчэ і два гады не мінулі, як мы бачыліся. Ды і на выгляд вы не змяніліся. Відаць, па-ранейшаму ў поўным здароўі.
    — Ах, Крпане, і здароўе не здароўе, калі няма спакою на сэрцы. Табе ўжо, відаць, расказалі пра велікана Брыдаўса. He ведаю,
    што будзе, калі і далей так пойдзе... А цяпер вось і сына майгсгзагубіў.
    — Што ж тут яшчэ можа быць, ваша вялікасць? Знімем з яго галаву, і справе канец.
    Кароль на гэта маркотна ўздыхнуў:
    — Ох, Крпане, каб жа так было, як ты гаворыш. Аднак мне ўжо здаецца, што на ўсёй нашай зямлі няма такога асілка, які б адолеў Брыдаўса.
    — Чаму ж няма? — кажа Крпан.— Людзі расказвалі, а я чуў, што на свеце рознае здараецца. Чаму ж не знайсціся асілку, які ссячэ Брыдаўсу галаву. Які ўжо я нямоглы, а так яго адхвашчу, што яму ніколі болып не прыйдзе ў галаву злая думка разбойнічаць на Дунаі!..
    Чым яшчэ болей можна было дагадзіць каралю, як не такімі словамі? Але сумненне ўсё роўна недзе шкрэбла яго, і ён зноў звяртаецца да Крпана:
    — Што ты дужы, я пераканаўся на свае вочы, але падумай: Брыдаўс з маладых гадоў навучаны валодаць зброяй, а ты толькі крэмень ды трут развозіў. Меч ды кап'ё ты, мабыць, бачыў толькі на хрэсным ходзе ў царкве. Як жа ты думаеш адолець яго?
    — He хвалюйцеся,— адказвае Крпан,— як і чым я яго біць буду, гэта мой клопат. He баюся я ні яго мяча, ні кап'я, ні іншай зброі, якой ён увесь абчэплены і якой я нават назвы не ведаю.