• Газеты, часопісы і г.д.
  • Марцін Крпан  Фран Леўсцік

    Марцін Крпан

    Фран Леўсцік

    Памер: 31с.
    Мінск 1982
    8.85 МБ
    Каралева ніяк не магла забыцца пра тую шкоду, якую прычыніў Крпан, ссекшы ліпу, таму не пайшла сустракаць яго разам з усімі, а падслухоўвала за дзвярыма. Пачуўшы, што кароль прапануе Крпану ў жонкі іх дачку, яна ўварвалася ў залу і закрычала:
    — He будзе гэтага! He будзе! Маю любімую ліпу ссек — хопіць! Дачку не аддам! Ласкавы мой муж, ці ў цябе кроў у галаве закіпела? Выбачай за такія словы — інакш і сказаць не магу! Падумай добра — сам убачыш, што ўсе твае словы смеху варты! I вам ===^^	24 $5^	•
    сораму няма, панове! Якая ганьба! Якая ганьба, каб мужык за вас ваяваў ды абараняў вашых дзяцей! Мая ліпа стаяла б і да сённяшняга дня, і велікан даўно б не насіў сваёй галавы, каб вы былі чаго-небудзь варты! Ты, Крпан, зразумела, зрабіў вялікую справу. Ты пазбавіў наша каралеўства ад бедства і за гэта будзеш добра ўзнагароджаны. Атрымаеш бочку віна на сорак вёдзер, сто кругоў хлеба, дваццаць баранбў ды яшчэ трыццаць шынак. А цяпер добра мяне паслухай! Усё, што атрымаеш, можаш везці ў свой Вырх, калі хочаш. Толькі памятай: нічога з гэтай узнагароды ты не павінен ні прадаваць, ні аддаваць, пакуль не дабярэшся да сваёй вёскі, а там рабі што хочаш. Цяпер ужо Брыдаўса няма, дык ты сядлай паціху сваё каз-
    ляня, якое завеш кабылкай, і рухайся дадому. Прыедзеш у Вырх, перадай там усім людзям наша каралеўскае бласлаўленне.
    Сказала так каралева і пайшла ў свой пакой. Вяльможам сорамна было глядзець адзін аднаму ў вочы. Крпан жа стаяў, як навальнічная хмара. Вочы так і бліскалі з-пад сярдзітых броваў. Кароль збянтэжана паглядаў на яго. Ен жа і загаварыў першы, бо яшчэ нядаўна яны былі прыяцелямі:
    — Крпане, толькі памаўчы! Як мы з табой зробім, так і будзе!
    Як бы не чуючы, што кароль гаворыць яму, ускінуў Марцін сваю ліпавую булавешку на правае плячо, сякеру — на левае, падышоў да дзвярэй і кажа:
    — Адно хачу сказаць вам на развітанне: беражы вас бог, не памінайце ліхам!
    3 гэтымі словамі ён узяўся за ручку дзвярэй.
    Тут кароль кінуўся да яго са словамі:
    — Ну, пачакай жа! Давай пагаворым! Куды спяшацца?
    Крпан адказвае яму:
    — Можа, мяркуеце, што я яшчэ не ўсё пачуў? He, даруйце! Хутчэй барада ў мяне вырасце да пояса, чым я буду мець справы з тым, хто зневажае мяне! Хто каго шукаў? Хто каму быў патрэбен? А цяпер лічыце, далі Крпану мяса ды віна і можна яму ў вочы пляваць? Падарункі такія даяце, што чалавек не можа іх узяць. Бочка віна, сто калачоў, дваццаць бараноў і трыццаць шынак — гэта сапраўды шчодры падарунак. Але ж — прадаць не ўздумай, з дарогі не ад-
    хіляйся. Вось вярнуся дамоў і такое зраблю, што ніхто і не чакае ад мяне. Лягу на лаўку і не выйду з хаты, пакуль будзе вада ў кадушцы і скарынка хлеба на стале. I тады няхай з'яўляецца яшчэ які-небудзь Брыдаўс, а вы зноў пасылаеце па мяне карэту з пасланцом ці нават са сваёй дачкой— усё дарэмна. Убачыце, як яна будзе вяртацца з Вырха да вас на Дунай!.. Да таго часу застануцца ў Крпана адны скура ды косці, так што давядзецца вам набіваць яго аўсянай саломай. Але ж такого Крпана і вераб'і не будуць баяцца — пра веліканаў і гаварыць не даводзіцца! He збіраўся я гаварыць так доўга, але вы самі мяне затрымалі. Можа, я вам што прыкрае сказаў, дык выбачайце. А пакуль заставайцеся здаровы!
    "mx !■	• —		~
    Тут кароль зноў жаласліва загаварыў:
    — Марцін, ну пачакай трохі! Я не адпушчу цябе так са свайго дома. Нарэшце, я тут гаспадар!
    Крпан на гэта адказвае:
    — Кожны чалавек такі, якім яго бог стварыў — адзін гарбаты, другі губаты. На вас, ваша вялікасць, я крыўды не маю. Але заставацца тут болыц не могу. Кабылка мая не прывыкла да сухога корму. Дома яна ў мяне кожны дзень пасвіцца то ў яры, то на лузе.
    Тут уступіў у размову міністр Грыгор — каралеўскі скарбнік:
    — Ваша вялікасць, ваш блазан Стахан вось ужо восьмы дзень, як аддаў богу душу, царства яму нябеснае! Гляджу я на Крпана і думаю: як ён падобны на нябожчыка Стахана. Такі самы хітрун, за словам у кішэню не лезе, і смеху ад яго было б хоць расперажыся. Дык, можа, няхай застаецца ў нас на гэтай службе?
    Усміхнуўся Крпан, слухаючы міністра, і кажа:
    — He, міністр Грыгор, адзін раз вам удалося зрабіць мяне дурнем. Другога разу не будзе! Смяяліся б тады над Крпанавай дурной галавой і старыя і малыя!
    Тут Марцін паглядзеў на караля і кажа:
    — Ваша вялікасць, была ў мяне думка прасіць вас аднае ласкі, але ў спрэчках амаль што забыўся пра яе. Цяпер жа асмелюся сказаць, што хацеў. Я ведаю, вы памятаеце, як я са сваёй кабылкай сустрэўся вам на зімовай дарозе. А ці памятае ваша вялікасць, што я вёз тады?
    — Як жа, як жа,— адказвае кароль,— крамянёвыя брускі ды трут.
    Крпан усміхнуўся.
    — А вы, ваша вялікасць, ехалі ў Ерусалім, ці не так?
    — Пра што ты гаворыш? У які Ерусалім? У Трыест я ехаў! Пра Ерусалім і думак не было,— здзіўлена адказаў кароль.
    — Я таксама ні пра крэмень, ні пра трут тады зусім не дбаў і сказаў вам няпраўду, пра што дагэтуль шкадую. Вёз я тады соль. I хоць вы, ваша вялікасць, і ваш фурман нічога мне не зрабілі б, але так ужо чалавек створаны: зверне з дазволенага шляху і, які б ён моцны ні быў, сэрца яго не на месцы.
    Пачуўшы такое прызнанне, міністр Грыгор ускрыкнуў:
    — Ты што, не ведаеш аб каралеўскім указе? Ого, ты небяспечны чалавек — шкодзіш дзяржаве!.. Узяць яго пад варту!
    — Хто ж мяне будзе браць? — адгукнуўся Крпан.— Можа, вы, ваша даўганогая светласць? Дык я вас адной рукой закіну на дах царквы святога Сцяфана, што стаіць недалёка адгэтуль.
    Убачыўшы, што спрэчка разгараецца не на жарт, кароль паспяшаўся ўступіць у размову:
    — Крпане, супакойся! Ты ж не дагаварыў, што хацеў. Працягвай! Нам няма з-за чаго спрачацца. Міністр Грыгор, адчапіся ад яго. Я ўжо ўсё ведаю. Ну, дык гавары, што хацеў, Крпан з Вырха!
    I Крпан сказаў:
    — Чуў я ў царкве, ваша вялікасць, што кожны працаўнік заслугоўвае ўзнагароды.
    Калі будзе ваша каралеўская воля, няхай мне выдадуць грамату, у якой вашым імем будзе дазволена мне бесперашкодна вазіць соль па свеце.
    Кароль адразу згадзіўся выканаць просьбу Марціна, а міністр Грыгор заўпарціўся.
    Тады кароль загадаў:
    — Грыгор, вазьмі пяро і напішы, як Крпан сказаў.
    3 вялікай неахвотай напісаў міністр грамату. Кароль паставіў на ёй сваю пячатку і, усміхаючыся, звярнуўся да Марціна:
    — Крпан, ці не прадасі ты мне ўсё тое, што каралева прапанавала табе ва ўзнагароду? Думаю, так будзе найлепей! Насыплю табе за ўсё поўную каліту залатых чырвонцаў.
    — А як каралева паглядзіць на гэта? — насцярожана пытаецца Крпан.— He хацеў бы я зноў слухаць яе папрокі.
    — Нічога не бойся,— кажа яму кароль.— 3 каралевай я разбяруся сам. Вось трымай каліту і грамату хавай. Толькі ж ты не пойдзеш ад нас цяпер, нанач гледзячы!
    — Вялікае дзякуй,— адказаў Крпан.— Цяпер няхай хто паспрабуе спыніць мяне на дарозе! Дзякуй і за каліту з чырвонцамі. Калі-нікалі грошы бываюць таксама патрэбныя. А нанач у вас заставацца не буду. Вельмі хачу дадому! Толькі мне аднаму не так проста выйсці з горада. Быў я ў Рыецы, быў у Трыесце, Любляне, але столькі вуліц, як у вас, нідзе не бачыў! Дык ці не пакажа мне хто карацейшую дарогу?
    Кароль загадаў аднаму са сваіх слуг вывесці Крпана з горада, падаў яму руку і за-
    гадаў Грыгору, каб той таксама падаў руку Крпану. Міністр не пасмеў пярэчыць каралю, але ажно пазелянеў ад злосці.
    Марцін ускінуў на плячо сякеру, булавешку і сказаў на развітанне:
    — Калі зноў аб'явіцца які Брыдаўс ці хто падобны на яго, дык прышліце вестку Ў Вырх. А пакуль бывайце здаровы!
    — Шчаслівай дарогі! — адказаў кароль Янез.
    Міністр Грыгор не вымавіў ні слова.