Марцін Крпан
Фран Леўсцік
Памер: 31с.
Мінск 1982
Такая рашучасць Крпана вельмі спадабалася каралю. Бн загадаў хутчэй прынесці кілішак віна, хлеба і сыру і сам пачаў частаваць Крпана:
— Падсілкуйся з дарогі. Выпі ды закусі, а потым пойдзем зброю выбіраць.
Крпан ледзь не зарагатаў — ну і пачастунак!..
Але ён стрымаўся. Ён ужо чуў, што ў панскіх харомах усе малаежкі і ядуць патрошкі, калі хочуць і што хочуць, ды, вядома, толькі добрую страву. Ну што ж, няхай бачыць кароль, чаго варты яго пачастунак. Кароль вокам не паспеў міргнуць, а Крпан ужо скончыў з ядой і падняўся з-за стала. Кароль адразу ўцяміў, што такому малайцу трэба мераць іншай меркай. 3 таго часу, пакуль Крпан заставаўся ў сталіцы, кожны дзень яму падавалі дзве шынкі, дзве чацвярціны смажанага ягняці, трох каплуноў і чатыры калачы, замешаныя на масле і яйках; а віна ён меў уволю— колькі вып'е.
Прыйшлі яны ў сховішча зброі, а там усё завалена шаблямі, мячамі, коп'ямі; былі там, зразумела, і нагрудныя латы, і шаломы, і яшчэ шмат якія рэчы. Прыглядаецца Крпан да таго, да гэтага, а што ні возьме — усё ў руках ломіцца: такі дужы ён быў. Караля ажно пот праняў.
— Ну як, ці скора што выбераш сабе? — пытаецца ён.
— А што тут выбіраць? — адказвае Крпан.— 3 такой зброяй не на Брыдаўса, а на пасмешышча ісці. Можа, дзе хаваеце штонебудзь лепшае ды мацнейшае?
Пацепнуў плячыма кароль і кажа:
— Калі тут табе нічога не адпавядае, дык проста не ведаю, як і быць. Іншай зброі ў нас няма.
А Крпан яму ў адказ:
Пакажыце мне тады, дзе тут у вас якая кузня ёсць!
Сам кароль павёў яго да кузні, якая знаходзілася тут жа, пры двары. Там у іх усё пад рукой, у тым ліку і кузня, на выпадак, калі, напрыклад, конь падкову саб'е ці што іншае спатрэбіцца падбіць-падкляпаць. Узяў Крпан кавалак жалеза і самы цяжкі молат. Каваль яго дзвюма рукамі падымаў, а ў Марціна ён у адной замільгацеў, быццам той касу клепле. Усе, хто там быў, толькі языкамі цмокаюць, прыгаворваючы: «Ну і спрытны, чарцяка!» I каралю радасна, што такога асілка ён пры сваім доме мае. А Крпан куе ды куе, ганяе мяхі на ўсю сілу. I вось выкаваў ён такую штуковіну, што ні на якую зброю не была падобна, хіба што на сякеру, якой мяснікі карыстаюцца. Скончыў ён каваць, пайшоў у каралеўскі сад і ссек там маладую кашлатую ліпу, якая ўзвышалася над каменным услонам. Тут летам любіла адпачываць каралева з гасцямі, Кароль, як убачыў такое свавольства, падскочыў, нібы ўджалены, ды як закрычыць:
— Крпан, д'ябал на цябе, што ты нарабіў? Ці ведаеш ты, што каралева хутчэй усіх сваіх коней пааддавала б, чым з гэтай ліпай рассталася? А ты яе ссек! Што ж цяпер будзе? ;
А Крпан з Вырха і брывом не варухнуў.
— Што зроблена, таго не пераробііп, кажа.— Чаму ж вы мне іншае дрэва не па; казалі, калі гэтага было шкада? I ці ёсць тут з чаго бедаваць? Дрэва як дрэва! А мне яно якраз патрэбнае!
— 15 ••===■
Маўчыць кароль, бо разумее: дарэмна званіць, калі хата згарэла. А на душы ўсё ж неспакойна—што цяпер каралеве сказаць? У Крпана іншы клопат. Насадзіў ён сваю зброю на тапарышча, потым вычасаў паўсажнёвую дубіну і падыходзіць да караля.
— Зброю здабыў, цяпер бы каня адмысловага, бо не пеша ж нам за валасы тузацца.
Кароль яшчэ злаваўся і адказаў даволі непрыязна:
— Бяры якога хочаш! Бачу я, што ты на словы здатны. Аднак я хутчэй рымскім папам стану, чым ты пераможаш велікана. А калі адважыўся, дык не марудзь — ідзі і прынясі маёй дзяржаве мір, а сабе здабудзь гонар ды славу.
He чакаў Крпан такой знявагі, але праглынуў крыўду і кажа:
~ ■.. - -"-Г’ ~*r - .. Г...
— Праўда, ваша вялікасць, з Брыдаўсам кепскія жарты. Гэта не вераб'я з куста сагнаць, які кожнай трэскі баіцца. Колькі ў вас волатаў знойдзецца, што адважацца супраць яго выйсці?! Маўчыце? Дык памятайце: што я абяцаў, тое і спраўджу, няхай хоць палопаюць ад зайздрасці і злосці тыя, хто не зычыць мне дабра. Калі б усе спаўнялі свае абяцанні, як я з божай дапамогай збіраюся споўніць, то даўно на свеце ніхто б не ведаў, што такое хлусня. Але зласліўцы не хочуць падумаць, што чалавек перад богам нікчэмны! Аднак пара ісці коней глядзець. He хацеў бы, каб конь пада мной спатыкаўся — вам на сорам, а мне на ганьбу. Дунайчане насмяхацца будуць, а вы яшчэ скажаце: «Вось дык хамула. Цяпер мне і каня сапсаваў».
Кароль так і здранцвеў, слухаючы мудрыя словы, а потым зноў сам пайшоў з ім. Прыйшлі яны ў канюшню, а кароль і тут цікавіцца:
— Ну, а як ты пазнаеш, добры конь ці не?
— А вось як,— адказвае Крпан.— Якога каня я за хвост цераз парог не выцягну, той мне і добры будзе.
— Ну што ж, спрабуй,— кажа кароль.— Аднак сцеражыся, хаця ты і не абы-які малайчына і нарабіў мне клопату з каралевай, глядзі, каб каторы конь не пакалечыў цябе: яны ў мяне — агонь!
А Марцін Крпан усіх коней з першага да апошняга павыцягваў за хвасты цераз парог; выцягнуў і таго, на якога сам кароль сядаў толькі двойчы ў год: на вялікдзень ды на свае імяніны. Кароль ажно з твару змяніўся. А Крпан яшчэ дадае:
■ 1
Няма тут каня пад маё сядло. Паказвайце іншых.
Кароль яму панура адказвае:
— Калі гэтыя не адпавядаюць, ваюй пеша! Ты не просты чалавек, не! Ва ўсім каралеўстве мне не знайсці каня, якога б ты, разбойнік, не выцягнуў за хвост са стайні.
~ Дарэмна, ваша вялікасць, так гаворыце,— кажа Крпан.— У мяне дома стаіць кабылка, якой не дасць рады, клянуся сваёй галавой, ніводзін асілак. А калі інакш будзе, няхай дунайчане разам з Брыдаўсам мяне хлусам назавуць.
— Ці не тая кабылка,— пытаецца кароль,— з якой ты клыгаў па снезе перад маёй карэтай?
— Тая самая і ёсць,— адказвае Марцін.
— Ну, цяпер бачу я, што альбо ты сам
дурань, альбо з мяне хочаш дурня зрабіць! Дык беражыся, Крпане, у мяне доўгая рука! —узлаваўся кароль.
А Марцін са смехам адказвае:
— Якая б доўгая ні была, а не дацягнецца да веліканавага пояса, а тым больш да барады, каб адрэзаць ці трохі паскубці яе. Ну, аднак, досыць жартаў. Няхай тыя, каму няма чаго рабіць, цвеляць сваіх бліжніх. Давайце лепш пра Брыдаўса пагаворым, які яшчэ носіць галаву на плячах. А тым часам загадайце паслаць па маю кабылку, бо калі я сам пайду, дык магу і не вярнуцца. Усё ў божых руках!
Як пачуў гэта кароль, мігам адправіў пасланца па Крпанаву кабылу. Прывялі яе на Дунай, а Марцін і кажа:
— Ну, дунайскія малайцы, усе сюды,
колькі вас ёсць! Як бачыце, кабылка мая на выгляд не вельмі, а ніхто з вас яе і да парога не дацягне, а тым больш цераз парог.
Паспыталі свае сілы і ездакі, і конюхі, і тыя, хто ўмее ўтрымліваць у пакоры самых наравістых жарабцоў, аднак ніхто нават з месца кабылку не зрушыў — усіх, як аднаго, на кучу гною адкінула.
— Каб яе ваўкі! — лаяліся нешчасліўцы.— У такой клячы ды гэткая моц!
Настаў дзень бітвы... Крпан узяў сваю дубіну і сякеру, сеў на сваю кабылку і выехаў з горада на луг, дзе атабарыўся Брыдаўс. На Марціна было смех глядзець: кабылка маленькая, у самога ногі доўгія, амаль па зямлі цягнуцца, капялюш на галаве стары, шыракаполы, на плячах тоўсты даматканы каптан. Едзе сабе і нікога не саромеецца; дзіва што — цяпер сам кароль залежыць ад яго.
Як убачыў свайго праціўніка Брыдаўс, зарагатаў на ўвесь луг і кажа:
— Няўжо ты і ёсць той самы Крпан, якога ажно з Вырха пры царкве Святон Тройцы паклікалі біцца са мной? Лепш было б табе дома на печы сядзець, ды маці сваю, калі жывая яшчэ, пашкадаваць, ды жонку, калі бог даў табе, у чорнае не апранаць. Згінь з маіх вачэй, ды хутчэй, пакуль я не ўзлаваўся! He чакай, бо пальеш зямлю сваёй крывёю, як каралевіч і сотня іншых смельчакоў.
А Крпан яму адказвае:
— Калі ты яшчэ не пакаяўся, то кайся — я доўга чакаць не буду. Успомніў ты пра печ,
і страх як захацелася мне вярнуцца ў сваю хату. Але раней я зніму з цябе галаву. Ты ўжо не крыўдуй: такі загад я атрымаў ад караля. А дагэтуль я нічога не ведаў ні пра цябе, ні пра твае крывавыя забавы. Пад'язджай бліжэй — павітаемся; ніколі такога звычаю не было раней і потым не будзе, але кажуць людзі, што нядобра на той свет падавацца з гневам у сэрцы.
Велікана здзівілі такія словы. Пад'ехаў ён бліжэй і працягнуў Крпану сваю ручышчу, а той так яе сціснуў, што ў Брыдаўса кроў пырснула з-пад пазногцяў.
Велікан крыху занепакоіўся, аднак нічога не сказаў, толькі думае сам сабе: «А сілай ён не абдзелены. Але што з таго? Мужык ёсць мужык, напэўна, і біцца не ўмее, як належыць асілкам».
Тут абодва раз'ехаліся ў розныя бакі, развярнулі сваіх коней і зноў панесліся насустрач адзін аднаму. Брыдаўс высока ўзняў свой меч і, праносячыся міма Крпана, секануў ім з усёй веліканскай моцы. У той жа міг Марцін падняў перад сабой ліпавую булавешку, і Брыдаўс глыбока ўсадзіў меч у мяккае дрэва. He даўшы свайму праціўніку апамятацца, Крпан сцягнуў яго з каня і паклаў на зямлю, як маці ўкладае ў люльку дзіця. Потым наступіў велікану на горла і кажа:
— Ну, а цяпер даю табе хвіліну на «Ойча наш». Прасі боскай літасці за свае грахі. Апошняя хвіліна твайго жыцця. He церпіцца мне зноў пачуць, як пяюць званы ў нашай царкве.
Тут падняў Крпан сваю сякеру і адсек Брыдаўсу галаву.
j
Дунайчане, якія назіралі за бойкай здалёку, цяпер беглі Крпану насустрач. Сам кароль падышоў і абняў яго перад усім народам. Адусюль несліся радасныя выкрыкі: «Крпан — наш збавіцель!.. Хвала Крпану!..»
На каралеўскім двары Марціна сустракалі князі, вайсковыя начальнікі, міністры. Сам кароль звярнуўся да яго з такімі словамі:
— Ну, Крпан з Вырха, за тое, што ты пазбавіў зямлю нашу ад такога бедства, выбірай любую ўзнагароду. Няма ў маім каралеўстве такой рэчы, якую б я пашкадаваў для цябе. Нават Ерыцу —дачку маю адзіную — аддам табе ў жонкі, калі ты яшчэ не жанаты.
L===x==^^ 23 * —‘
— Быў я жанаты, ваша вялікасць, цяпер — удавец,— адказаў Крпан.— Пасля смерці жонкі не шукаў другой. He ведаю, як і быць з вашай прапановай, каб богу і добрым людзям было ў дагоду. Бачыў я ўжо вашу дачку. Калі яна яшчэ і разумная такая, як прыгожая, дык лепшай гаспадыні ў доме і не пажадаеш. Каралеўна, праўда, прывучана да раскошы, але і ў Вырху мы не жабракі — усё лета на рожнах шынкі вісяць. Успамінаецца мне мая нябожчыца Марыэта. Насілі мы неяк у Трыест вінаград прадаваць. Па дарозе дамоў ёй зрабілася блага. Такая мяне журба агарнула, сказаць вам не магу! Пасадзіў я ў кош яе, кош на плечы і пайшоў так па дарозе. Марыэтачка мая была на выгляд як трынаццацігадовая дзяўчынка, хоць было ёй тады ўсе трыццаць. Праходзяць людзі міма, чую, гавораць між сабой: што гэта за дзівак такі — бабу па свеце носіць! Дык вось, я і вашу Ерыцу так насіў бы, каб што здарылася ў дарозе. Толькі цяпер каша з сабой няма.