• Газеты, часопісы і г.д.
  • Медуза і малпа Японскія казкі

    Медуза і малпа

    Японскія казкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 48с.
    Мінск 1988
    12.03 МБ
    йзка
    казкай
    Медуза і малпа
    Японскія казкі
    азка за казкай
    Медуза і малпа
    Японскія казкі
    МІНСК «ЮНАЦТВА» 1988
    ББК84 Я5 М 42
    Серыя заснавана ў 1981 годзе
    Укладальнік С. А. МІХАЛЬЧУК
    Мастак Н. М. ПАПЛАУСКАЯ
    В кннгу включены остроумные, заннмательные японскне народные сказкн «Медуза н обезьяна»,^ «Одноглазый н двуглазый», «Жадная хозяйка» н другне.
    4803000000 — 073
    М	 34—88
    М 307(03)—88
    ISBN 5—7880—0033—5
    © Выдавецтва «Юнацтва», 1988.
    МЕДУЗА
    I МАЛПА
    На дне мора здарылася бяда — у марскога дракона захварэла дачка. Дракон быў дужэйшы за ўсіх у моры: страшэнны даўжэзны хвост кольцамі, з пашчы шугае агонь. Усе яго баяліся: і акулы, і рыбы, і ме-
    дузы.
    ♦
    I вось y дракона захварэла дачка. Сабраў ён у сябе ў палацы самых лепшых лекараў. Лячылі яны драконаву дачку і так і гэтак, паілі яе ўсялякімі лекамі,— нічога не памагала. Дачка ўсё худзела і сінела.
    Тады дракон паклікаў падданых і спытаў:
    — Што мне рабіць?
    — Са! — толькі і адказалі рыбы і схілілі галовы набок. А калі ў Японіі кажуць «са», гэта азначае: сказаць няма чаго.
    Тады паслалі па каракаціцу. Каракаціца паплавала-паплавала вакол хворай і сказала:
    — Трэба дастаць печань жывой малпы.
    Дракон раззлаваўся:
    — Каб расстарацца печань жывой малпы, трэба спачатку дастаць жывую малпу! А дзе яе знойдзеш тут, на дне мора?
    — He злуйся! — сказала каракаціца. Яна была вельмі старая і ўсё ведала.— Далёка на поўдні ёсць у моры Малпін востраў. Пашлі туды каго-небудзь, і табе прывязуць жывую малпу.
    3 такім важным даручэннем не пашлеш абыкаго. Пачалі думаць, каго ж паслаць. Дракон кажа:
    — Пашлём акулу. Яна зубастая.
    Каракаціца замахала ўсімі сваімі васьмю нагамі:
    — He! He! Хіба можна пасылаць акулу? Рап-
    там яна праглыне малпу разам з печанню!
    — Ну, тады пашлём рыбу-пілу. Яна шустрая.
    — He! — зноў сказала каракаціца.— А раптам рыба-піла па дарозе перапілуе малпу папалам?	,
    — Дык каго ж тады паслаць?
    — Вось што! — сказала каракаціца. Яна была старая і ўсё ведала.— Пашлі медузу. Усім вядома, што малпа жыве на сушы. Значыцца, каб дастаць яе, трэба вылазіць з вады. А гэта можа толькі медуза. Медуза выхваляецца, што ў яе чатыры нагі і ёй усё адно — плаваць ці хадзіць па зямлі. Няхай жа дастане малпу.
    А трэба сказаць, што ў тыя далёкія часы медуза была зусім не такая, як сёння. Мела яна і косці, і дужыя лапы і магла не толькі плаваць, але і па зямлі поўзаць, як чарапаха.
    — Чуеш, медуза? — спытаў дракон.
    — Чую,— сказала медуза.— Толькі мне ніколі дагэтуль не даводзілася даставаць малпаў. Малпа — якая яна з выгляду?
    — У малпы чырвоны твар і кароткі хвост. Яна любіць лазіць па дрэвах і есці каштаны.
    — А-а,— сказала медуза. Яна хацела ўжо рушыць у дарогу, але задумалася і зноў спытала: — А як дастаць малпу?
    — Вядома, табе сілком малпу не ўзяць. Ты маленькая, а яна вялікая. Трэба яе ашукаць.
    — А-а,— другі раз сказала медуза і падалася ўжо ў дарогу, але зноў спынілася і спытала: — Як жа я на сабе яе давязу, калі я маленькая, a яна вялікая? Мне будзе цяжка.
    — Нічога не зробіш! Давядзецца пацярпець.
    — А-а,— трэці раз сказала медуза, усплыла з дна мора наверх і паплыла па хвалях далёкадалёка на поўдзень.
    Усю дарогу медуза думала. Яна думала пра тое, як бы ёй ашукаць малпу, і дарога здалася ёй кароткай. А плыла яна ажно цэлыя тры дні.
    Нарэшце далёка-далёка наперадзе на блакітнай вадзе паказалася чорная кропка.
    «Вось і Малпін востраў!» — падумала медуза.
    Яна паплыла хутчэй, дабралася да берага, сцепанулася і вылезла на сушу. I адразу ж убачыла дрэва, а на дрэве жывёліну з чырвоным тварам і кароткім хвастом.
    «Вось яна, жывая малпа!»
    — Дзень добры, малпа! — загаварыла медуза.— Якое цудоўнае надвор’е!
    — Добры дзень, не ведаю, як цябе завуць. Надвор’е цудоўнае, гэта праўда, а хто ты такая і адкуль узялася?
    — Я — медуза. Жыву на дне мора. Мне захацелася пагрэцца на сонейку, і я ўсплыла наверх пагуляць. Выпадкова заплыла сюды і вылезла на бераг. У мяне, бачыш, чатыры нагі. Мне ўсё адно, што па вадзе плаваць, што па сушы хадзіць. А слаўны ў вас астравок!
    — Самы лепшы востраў на свеце,— сказала малпа.— Паглядзі, якія ў нас высозныя дрэвы, колькі навокал арэхаў і каштанаў. Табе, мусіць, ніколі яшчэ не даводзілася бываць у такім цудоўным месцы.
    — Ну, гэта як сказаць! — адказала медуза.— Я пахваліла твой астравок, бо я ветлівая. Але ты сама павінна разумець, што мне даводзілася бачыць на свеце мясціны куды лепшыя. Я ж жыву на дне мора!
    — Няўжо? — здзівілася малпа і перабралася
    на ніжэйшую галіну: адсюль ёй было лепей чуваць.— А хіба там можна жыць?
    — Ды ты што, няўжо не ведаеш? Няўжо не чула пра палац марскога дракона? Я жыву каля самага палаца.
    — Чуць-то я чула, а бачыць не давялося,— прызналася малпа.— Хіба толькі на малюнках...
    Ну, наша дно куды прыгажэйшае, чым на малюнках! — перабіла медуза.— Ты нават не можаш сабе ўявіць, як там добра!
    — А што там добрае? — спытала малпа.
    Медуза хацела была сказаць, што там густая салёная вада і многа-многа ціны і смаўжоў. Бо
    для яе гэта самае смачнае. Але яна своечасова ўспомніла, што ёй загадалі ашукаць малпу, і сказала:
    — Там вельмі высозныя дрэвы, у два разы вышэйшыя, чым у вас.
    — А ці ёсць на іх каштаны? — спытала малпа і перабралася на самую ніжнюю галіну.
    — Каштаны? Ды колькі хочаш! Яны растуць у нас на ўсіх дрэвах. He толькі на каштанах, а нават і на соснах.
    — Ого! — здзівілася малпа. Яна зусім злезла з дрэва і падышла да самай вады.— Як мне хочацца пабываць у вас.
    2	. Зак. 206	Q
    Медуза зарадавалася, але прыкінулася, нібыта ёй усё роўна.
    — Калі табе надта ўжо хочацца пабываць у нас, я магу паказаць табе дарогу,— сказала яна.
    — Але ж я не ўмею хадзіць па вадзе.
    — He ўмееш? Шкада. Ну, калі табе вельмі хочацца, дык хай будзе так: я павязу цябе на сваёй спіне.
    — Не-не, як гэта можна! Табе будзе цяжка.
    — He турбуйся, я пацярплю.
    — Ну, калі ты такая ласкавая, дзякуй! Давай паедзем.
    Медуза плюхнулася ў ваду, а цікаўная малпа асцярожна ступіла на яе шырокую спіну, села на кукішкі і доўгімі рукамі ўхапілася за бакі медузы.
    — Толькі паціхеньку,— сказала яна.— Баюся, каб хоць не зваліцца ў ваду: спіна і бакі ў цябе такія слізкія!
    — Нічога, трымайся мацней!
    Медуза паплыла хутка-хутка. Галоўнае было зроблена: жывая малпа сядзела ў яе на спіне. Цяпер медузе больш не было аб чым думаць. Ей нават зрабілася сумна. Да таго ж яна была балбатуха і не любіла маўчаць, калі ёсць з кім пагаманіць.
    — Скажы, калі ласка,— спытала раптам медуза,— у цябе ёсць печань?
    Малпа здзівілася:
    — А навошта табе гэта ведаць?
    — О, гэта вельмі важна!
    — Для каго важна?
    — Ды так. He магу сказаць.
    Малпа спалохалася. Яна адразу сцяміла5 што супраць яе штосьці задумалі.
    — He, калі ласка, скажы мне,— папрасіла яна медузу.— A то раптам высветліцца, што печань у мяне зусім не такая, як табе трэба.
    Тут ужо і медуза спалохалася. Яна забыла пра ўсё, чаму яе навучалі, і расказала малпе ўсю праўду:
    — Твая печань патрэбна для дачкі марскога дракона. Яна захварэла, і яе ніяк не могуць вылечыць. Вось мяне і паслалі па цябе. Калі я цябе прывязу, у цябе возьмуць печань, драконава дачка яе з’есць і будзе здаровая.
    Малпа ажно закалацілася ад страху. Нават траха не саскочыла са спіны медузы. Але навокал было мора. Што ёй заставалася рабіць? Папрасіць, каб медуза адвезла яе назад? Але ж медуза яе не паслухаецца.
    Малпа падумала крышку і сказала самым спакойным голасам:
    — Вядома, я з прыемнасцю аддам сваю печань. У мяне іх многа. Хіба ж я пашкадую адну або дзве пячонкі, ды яшчэ для каго? Для дач'кі
    самога марскога дракона! He такая я малпа, каб шкадаваць. Але чаму ж ты не сказала мне гэта адразу? Я ж, нібы знарок, пакінула ўсе свае печані дома.
    — Як гэта — пакінула?
    — Ды так і пакінула! Раніцай я іх памыла і павесіла на дрэва сушыць. Іх трэба раз у тыдзень мыць, a то яны робяцца брудныя.
    «От няшчасце! — падумала медуза.— Добра яшчэ, што я своечасова спытала».
    — Гэй, ты! — сказала яна малпе.— Дзеля чаго я цябе дарэмна вязу? Навошта ты мне без печані?
    — I праўда,— адказала малпа.— Давай вернемся на востраў па печань.
    — А ты праўду кажаш? Яны і на самай справе вісяць там на дрэве?
    — Вось пабачыш! У мяне там ёсць адна вельмі добрая, тлустая пячонка.
    — Дык ты яе і вазьмі, самую тлустую. Добра?
    — Абавязкова. Толькі хутчэй давязі мяне да берага!
    Медуза павярнулася і паплыла назад да вострава.
    Як толькі яна апынулася каля берага, малпа саскочыла з яе спіны, спрытна залезла на дрэва і ўхапілася за адну з галін рукамі і нагамі.
    — Чаго ты там гэтак доўга важдаешся? — паклікала яе медуза.— Хутчэй! Мы і так страцілі шмат часу.
    А малпа ўскарабкалася на самую верхавінку дрэва і паказала медузе язык.
    — Грубіянка! — раззлавалася	медуза.—■
    Злазь хутчэй!
    — I не падумаю! Дзякуй за пагулянку. Больш я нікуды не паеду.
    — А печань? Як жа я без яе застануся? — заплакала медуза.
    — Як ты без яе застанешся, мне ўсё роўна. А вось я без яе не хачу заставацца. Ты што ж думаеш, мае печані і сапраўды вісяць на дрэве? He, у мяне ўсяго адна печань і тая ў мяне ўнутры, дзе ёй і належыць быць.
    — Дык ты, значыцца, мяне ашукала? — раззлавалася медуза.— Гэта ж несумленна! Я на цябе паскарджуся марскому дракону.
    — He баюся я твайго марскога дракона. А калі табе ўжо гэтак хочацца займець маю печань, лезь да мяне на дрэва сама. У цябе ж чатыры нагі.
    Але лазіць па дрэвах медуза не ўмела.
    — Паслухай,— сказала яна тады,— а як жа палац марскога дракона? Ты ж збіралася на яго паглядзець. А каштаны на соснах?
    — He патрэбны мне твае каштаны на соснах. Я люблю толькі каштаны з каштанаў,— адказала малпа.
    Так і давялося дурной медузе вяртацца ні з чым. Яна зноў паплыла па хвалях далёка-далёка на поўнач, дадому. I зноў дарога здалася ёй кароткай: яна ўвесь час думала. Думала цяпер яна пра тое, чаму гэта малпа болып не хоча паглядзець на падводнае царства.
    А дома яе ўжо тры дні чакаў дракон і ўсе яго падданыя.
    — Дзе ж малпа? — закрычалі рыбы, як толькі ўбачылі медузу.
    — На дрэве,— сумна адказала медуза.— Спачатку я ашукала яе, а потым яна мяне. Я ёй расказала, што ў нас на соснах растуць каштаны. Малпе гэта спадабалася. Яна села мне на спіну,
    і я павезла яе. Але потым па дарозе малпа ўспомніла, што пакінула сваю печань дома, і нам прыйшлося вярнуцца на востраў. А на самай справе малпа мяне ашукала: печань была ў яе з сабою. Ей проста не захацелася ехаць да нас у падводнае царства. Яна думае, што каштаны на соснах не салодкія.