Медуза і малпа
Японскія казкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 48с.
Мінск 1988
А стары, як толькі ўбачыў страшыдлаў, зашыўся ў дупло і зажмурыў вочы. Ад страху нават забыўся, чаго ён прыйшоў.
I раптам ён пачуў, як галоўнае страшыдла зараўло:
— Ну што, няма яшчэ старога?
Тут Буэмон успомніў пра свой гуз і падумаў: «Ну, калі ўжо прыйшоў, трэба вылазіць. Што будзе, тое і будзе, паскачу ім!»
I ён сяк-так выкараскаўся з дупла.
Самае маленькае страшыдла ўбачыла яго і запішчала на ўсю моц:
— ПрыйшоўІПрыйшоў! Вось ён!
Галоўнае страшыдла зарадавалася:
— А, прыйшоў? Ну, малайчына стары! Хадзі сюды, паскачы.
Страшыдлы запляскалі ў ладкі. А стары ад страху ледзь жывы: падняў ён правую на-
33
гу — левая падагнулася, траха не паваліўся. Падняў левую — правая падагнулася, зноў ледзь не расцягнуўся.
Галоўнае страшыдла глядзела-глядзела і раптам раззлавалася:
— Гэта што за скокі! Ты сёння так кепска скачаш, што глядзець брыдка. Досыць! Прэч адсюль! Гэй, аддайце яму заклад!
Адразу ж самае маленькае страшыдла падбегла да старога.
— На, забірай назад!
I — плясь! — прыляпіла яму гуз на правую шчаку.
Цяпер у старога два гузы: справа гуз і злева гуз.
Затое хоць галава не хіліцца ні направа, ні налева, а трымаецца прама.
ПРАГНАЯ ГАСПАДЫНЯ
У адну вясковую гасцініцу зайшоў вандроўны гандляр. За плячамі ён нёс вялізны клунак з таварамі. A гаспадыня гасцініцы была прагная жанчына. Як толькі яна ўбачыла клунак, ёй захацелася яго займець. Яна завяла гандляра ў пакой, а сама
пабегла да мужа, каб параіцца, як выдурыць у гандляра клунак.
— Гэта вельмі лёгка зрабіць,— сказаў ёй муж.— Трэба нарваць травы мёга, зварыць яе і падмяшаць у вячэру. Трава мёга адбірае памяць. Калі гандляр паесць яе, ён абавязкова забудзе свой клунак у нас.
Гаспадыня так і зрабіла: пайшла ў сад, нарвала цэлае бярэма травы мёга, зварыла яе і адвар падмяшала ва ўсе стравы, нават у рыс. А потым падала ўсё гэта на вячэру гандляру.
Гандляр з’еў вячэру і нічога не заўважыў.
Толькі ў галаве ў яго крыху закружылася і твар пачырванеў; яму захацелася спаць. Ен пайшоў да сябе ў пакой, лёг і адразу заснуў. Назаўтра ён прачнуўся яшчэ на досвітку з цяжкай галавою, сабраўся і пайшоў сабе далей.
Гаспадыня пачакала, пакуль гандляр выйдзе з гасцініцы, і тут жа кінулася ў яго пакой па клунак. Але пакой быў пусты. Гаспадыня ўсё агледзела, усё абшнарыла. Клунак не іголка, прыкмеціць яго няцяжка. Ды як ні шукала, а знайсці яго ніяк не магла. Раззлавалася гаспадыня і пабегла да мужа.
— Нічога не варта твая трава мёга! Дарэмна я старалася, варыла яе. Гандляр пайшоў і нічога нам не пакінуў.
— He можа быць! Хто паесць травы мёга, абавязкова што-небудзь забудзецца. Пашукай як след! Пэўна ён што-небудзь забыўся.
Гаспадыня зноў пабегла ў пакой, дзе начаваў гандляр, зноў усё агледзела, усё перавярнула дагары нагамі і зноў нічога не знайшла. Нарэшце яна спынілася пасярод пакоя і разгублена паглядзела па баках. Раптам яна пляснула сябе па лбе і на ўвесь дом закрычала:
— Забыўся! Забыўся!
Муж пачуў крык і прыбег да яе.
— Ну што? Што забыўся?
— Забыўся заплаціць за начлег!
ХВАЛЬКО ГАМБЭН
У адной вёсцы жыў селянін, якога звалі Гамбэй. Суседзі недалюблівалі Гамбэя: надта ж ён выхваляўся. Калі з кім-небудзь здаралася непрыемнасць, Гамбэй смяяўся і казаў:
— Са мной такога ніколі не будзе! Мяне так проста не ашукаеш!
Аднойчы Гамбэй сабраўся ў горад.
Ен вырашыў купіць на рынку цялушку. Жонка Гамбэя выбрала самую моцную вяроўку, падала яе мужу і сказала:
— Вядзі цялушку дадому на вяроўцы. Ды глядзі, каб па дарозе не ўкралі зладзеі.
— Што ты мелеш! — раззлаваўся Гамбэй.— Каб у мяне ды ўкралі цялушку! He, мяне так проста не ашукаеш!
У той жа дзень пайшоў Гамбэй у горад. Доўга хадзіў ён па рынку і нарэшце ўбачыў адкормленую белую цялушку.
«Вось гэта якраз тое, што я шукаў! — узрадаваўся Гамбэй.— Hi ў кога ў нашай вёсцы няма такой цялушкі!» I ад радасці Гамбэй ажно зацмокаў языком.
Старгаваўся ён з прадаўцом і пагнаў цялушку дадому. На ўскраіне горада ўспомніў Гамбэй, што паблізу тут жыве яго стары знаёмы — шавец.
Зайшоў Гамбэй да сябра — адразу ж пачаў хваліцца:
— Паглядзі, якую я цялушку купіў! Такой цялушкі ў цябе ніколі ў жыцці не было!..
I ад радасці Гамбэй зноў зацмокаў языком.
А ў шаўца гэтага быў вучань — хлопчык Іціра. Іціра паглядзеў на цялушку, таксама пацмокаў языком і сказаў:
— Гэта праўда, цялушка добрая. Глядзіце
толькі, Гамбэй-сан1, каб па дарозе яе не ўкралі.
Гамбэй засмяяўся:
— У цябе яе, вядома, укралі б, а мяне не ашукаеш! He такі я чалавек!
Сказаў ён гэтак, развітаўся і пайшоў дадому.
Як толькі Гамбэй пайшоў, Іціра сказаў:
— Дазвольце мне, гаспадар, адвучыць гэтага чалавека ад самахвальства.
— Ад гэтай хваробы яго ніхто не вылечыць,— адказаў майстар.
— Прашу вас: дазвольце мне паспрабаваць.
— Як жа ты гэта зробіш?
— А я ўкраду ў яго цялушку.
— Паспрабуй, калі хочаш. Толькі нічога з гэтага не выйдзе: ён жа вядзе цялушку на вяроўцы.
— Паглядзім, паглядзім! — усклікнуў хлопчык і, схапіўшы са сцяны новую пару сандаляў, выбег на вуліцу.
Іціра ведаў дарогу, па якой ішоў Гамбэй. Па бакавых сцяжынках ён апярэдзіў хвалько, кінуў адну сандалю на дарогу, а сам схаваўся ў траве.
Задаволены Гамбэй цягнуў за сабой цялушку і мурлыкаў нейкую песеньку. Раптам ён убачыў на дарозе сандалю.
1 Сан — прыстаўка, якую дадаюць да імя субяседніка, каб падкрэсліць сваю павагу да яго.
— Цэ, цэ, цэ! — засмуціўся хвалько.— Шкада, што няма другой. А дзеля адной і нагінацца не варта...
I, тузануўшы за вяроўку, ён павёў цялушку далей. Так прайшоў Гамбэй,можа, ры', а можа, і менш, але толькі ён увайшоў у лясок, як убачыў такую самую сандалю.
— Як шкада, што я не падняў першай сандалі,— засмуціўся Гамбэй.— А яна ж, мабыць, і цяпер валяецца на тым месцы.
Гамбэй хуценька прывязаў цялушку да дубка і кінуўся назад, туды, дзе ён убачыў першую сандалю. Сандаля ляжала на старым месцы.
1 Р ы — мера даўжыні, 3,9 кіламетра.
Гамбэй схапіў яе і заспяшаўся ў лясок. Але, калі ён падбег да дубка, цялушкі там не было.
Гамбэй абшукаў увесь лясок, але цялушка нібы скрозь зямлю правалілася.
«I як гэта яна адвязалася? — думаў Гамбэй.— Хаця б ніхто не даведаўся, што са мной здарылася такое...»
He знайшоў ён цялушку і падаўся зноў у горад: нельга ж было вярнуцца да жонкі без цялушкі. Тады прыйшлося б ва ўсім прызнацца.
А Іціра тым часам прыгнаў украдзеную цялушку дадому і схаваў яе на двары. Хлопчык расказаў майстру, як ён перахітрыў хвалько Гамбэя, і абодва яны доўга смяяліся.
— Што ж мы будзем рабіць з гэтай цялушкай? — спытаў Іціра.
Гаспадар не паспеў нічога адказаць, бо ў гэты момант рассунуліся дзверы і ўвайшоў Гамбэй.
— А дзе ж твая цялушка, шаноўны Гамбэйсан? — знарок абыякава спытаў майстар.
— Цялушка? Ах, цялушка! Ведаеш, яна мне нешта не спадабалася, я і прадаў яе прахожаму. Хачу цяпер купіць сабе другую. Таму і вярнуўся.
Гаспадар пачаставаў Гамбэя тытунём і сказаў: ~
— Табе пашанцавала: я даўно ўжо збіраўся прадаць сваю цялушку. Калі не будзеш скнарай,— можа, старгуемся.
I ён загадаў Іціра прывесці цялушку.
— Колькі ж ты хочаш за яе? — спытаў Гамбэй, калі хлопчык выканаў загад гаспадара.
— Ды столькі ж, колькі ты заплаціў за сваю.
— Яшчэ што скажаш! — замахаў на яго рукамі Гамбэй.— Хіба можна параўнаць маю цялушку з тваёю?! Мая была большая і тлусцейшая! Ды і поўсць на тваёй цялушцы куды карацейшая!
— Як сабе хочаш, танней я не прадам.
Давялося Гамбэю за сваю ж цялушку заплаціць зноў.
Калі ён вывеў яе з двара, майстар сказаў:
— Спадзяюся, Гамбэй-сан, што ніхто па дарозе не ўкрадзе тваю цялушку?
I зноў Гамбэй пачаў выхваляцца:
— Ну не, мяне не ашукаеш! He такі я чалавек!
Як толькі Гамбэй пайшоў, Іціра зноў папрасіў:
— Дазвольце, пане гаспадар, я яшчэ раз украду гэтую цялушку.
— Ну, другі раз табе ўжо гэта не ўдасца! Цяпер яго так проста не ашукаеш.
— А ўсё-такі дазвольце мне паспрабаваць. Вельмі ж хочацца адвучыць яго ад самахвальства.
— Што ж, паспрабуй...
Іціра зноў пабег у лясок, каб апярэдзіць хвалько. Ен схаваўся ў кустах каля дарогі і пачаў чакаць. Як толькі Гамбэй паказаўся на сцежцы, хлопчык гучна замыкаў:
— Му-у-у, му-у-у...
— Ды гэта ж крычыць мая цялушка, што прапала! — узрадаваўся Гамбэй.— Зараз я злаўлю яе, і ў мяне будзе дзве цялушкі!
I, прывязаўшы патройным вузлом цялушку да дубка, Гамбэй кінуўся ў кусты, адкуль чулася мыканне.
Тады Іціра, не перастаючы мыкаць, пачаў перабягаць з месца на месца. Завабіўшы хвалько ў
самы гушчар, хлопчык прыбег да дубка, адвязаў цялушку і пагнаў яе дадому.
Ужо заходзіла сонца, калі Гамбэй нарэшце выбраўся на сцежку. Тут ён адразу ўбачыў, што і другая яго цялушка знікла.
Зноў Гамбэй падаўся ў горад.
Зайшоў ён у дом шаўца і моўчкі спыніўся каля дзвярэй.
— Што прывяло вас зноў у горад і дзе ваша цялушка?! — спытаў хітры Іціра.
— Ды бачыш,— пачаў хлусіць хвалько,— па дарозе я зайшоў у храм і падарыў цялушку настаяцелю, каб багі былі да мяне яшчэ болып міласцівыя. Раніцай пайду на рынак і куплю сабе зноў.
Гаспадар усміхнуўся і сказаў:
— Можаш не чакаць да раніцы. У мяне ёсць на продаж яшчэ адна добрая цялушка.
Ледзь стрымліваючы смех, 'Іціра прывёў белую цялушку. Каб не засмяяцца, гаспадар увесь час прыкрываў рот веерам.
Гамбэй убачыў цялушку і нездаволена прабурчаў:
— Гэтая цялушка ў сто разоў горшая за маю!
Тут ужо майстар і хлопчык не вытрымалі і пачалі рагатаць, ды так гучна, што збегліся суседзі. Усе пыталіся, што здарылася.
Тады гаспадар расказаў, як хвалько Гамбэй
два разы купіў адну і тую ж цялушку і прыйшоў па яе трэці раз.
Тут і суседзі пачалі весела смяяцца.
Калі смех крыху сціх, майстар сказаў:
— Гамбэй-сан, абяцай ніколі болып не хваліцца, і я аддам табе цялушку і грошы.
Прыйшлося Гамбэю згадзіцца: нельга ж вярнуцца з горада без грошай і без цялушкі. Забраў ён цялушку, папрасіў, каб далі таўсцейшую вяроўку, і паплёўся дадому.
Неўзабаве пра гэтую гісторыю даведаліся і ў яго вёсцы.
3 таго часу, калі Гамбэй пачынаў выхваляцца, хто-небудзь гаварыў:
— Гамбэй-сан, раскажыце, як вы тры разы куплялі адну і тую ж цялушку.
Хвалько адразу змаўкаў і толькі збянтэжана абмахваўся веерам.
і
ЗМЕСТ
Медуза і малпа. Пераклаў С. А. Міхальчук — 3
Аднавокі і двухвокі. Пераклаў С. А. Міхальчук — 18 Гуз справа і гуз злева. Пераклаў С. А. Міхальчук — 23 Прагная гаспадыня* — 35 Хвалько Гамбэй — 38