Медуза і малпа
Японскія казкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 48с.
Мінск 1988
Марскі дракон паслухаў-паслухаў медузу, потым пляснуў хвастом па дне і закрычаў:
— Біць яе з усяе сілы! Так біць, каб усе косці з яе выбіць! Такая дурніца і без касцей пражыве.
Білі медузу, білі, білі яе, білі — і сапраўды ўсе косці з яе выбілі.
3 таго часу медуза і засталася без касцей. I гушкаецца яна на хвалях, як мяккі зыбкі камяк.
Навошта дурному косці?
3. Зак. 206
АДНАВОКІ
I ДВУХВОКІ
Жыў на адным востраве гультай. Звалі яго Сэкі. Ад ранку да вечара валяўся ён на падранай цыноўцы і штосьці мармытаў.
— Што ты ўсё мармычаш, Сэкі? — сарамацілі яго людзі.— Узяўся б ты лепш за работу.
Сэкі адказваў:
— Цэлыя дні я чытаю малітву, прашу багоў збавіць мяне ад беднасці. Калі багі пачуюць мае просьбы, яны адразу ж пашлюць мне шчасце!..
I вось аднойчы Сэкі даведаўся, што на суседнім востраве жывуць аднавокія людзі.
Зарадаваўся гультай:
— Багі пачулі мае малітвы! Яны паслалі мне шчасце! Зараз жа паплыву на востраў аднавокіх, заваблю якога-небудзь аднавокага вырадка ў сваю лодку і прывязу сюды!
Дзівяцца суседзі:
— Навошта табе патрэбны гэты чалавек?
— А я пасаджу яго ў клетку і буду паказваць за грошы. Кожны захоча паглядзець на такога вырадка.
Сеў гультай у лодку і паплыў на суседні востраў.
Як толькі Сэкі прычаліў да берага, ён адразу ж убачыў тое, што шукаў: насустрач яму ішоў аднавокі чалавек.
«О шчасце, маё багацце само ідзе да мяне!» — зарадаваўся Сэкі.
Хітры гультай нізка пакланіўся аднавокаму і сказаў з няшчырай усмешкай:
— Шмат гадоў марыў я сустрэцца з такім прыемным чалавекам, як вы...
Аднавокі пільна паглядзеў сваім адзіным bo-
кам на Сэкі і пачціва прамовіў:
— Я таксама марыў усё жыццё сустрэцца з такім прыемным чалавекам, як вы.
Тады каварны гультай сказаў:
— Вельмі прашу вас наведаць мой дом. Сядзем хутчэй у лодку і паплывём да мяне.
Аднавокі адказаў:
— 3 падзякай прымаю ваша ласкавае запрашэнне. Але спачатку прашу і малю вас, зрабіце гонар майму дому. Mae сваякі будуць у захапленні ад знаёмства з вамі.
— 3 радасцю пераступлю парог вашага дома,— сказаў Сэкі, а сам падумаў: «Заўтра ты бу-
дзеш сядзець у клетцы, і да мяне з усіх бакоў пасыплюцца сярэбраныя манеты».
Ледзь толькі Сэкі зайшоў у дом аднавокага, як яго акружылі браты гаспадара і наперабой закрычалі:
— Глядзіце, у яго два вокі! Ну і вырадак! Вось дык пачвара! Адкуль ён узяўся?
— Зараз скажу, толькі звяжыце яго мацней,— загадаў гаспадар дома.
Сэкі не паспеў і міргнуць, як тут жа быў звязаны.
Тады аднавокі сказаў братам:
— Радуйцеся! Нашай галечы прыйшоў KaHep. Мы пасадзім гэтую пачвару ў клетку і будзем паказваць за грошы. Кйжны на нашым востраве захоча паглядзець на двухвокага чалавека!
Гадзіны не мінула, а Сэкі ўжо сядзеў у клетцы. Адусюль спяшаліся жыхары вострава аднавокіх, каб паглядзець на чалавека з двума вокамі. I кожны плаціў гаспадару клеткі сярэбраную манету.
Так закончыў свае дні гультай Сэкі.
ГУЗ СПРАВА
I ГУЗ ЗЛЕВА
Даўным-даўно жыў у вёсцы Асана стары дзед. Звалі яго Гаэмон. Гэта быў незвычайны стары: на правай шчацэ ў яго тырчаў гуз. Вялікі круглы гуз, падобны на добры яблык. Калі Гаэмон глядзеў налева, ён усё бачыў. А калі пазіраў направа, дык
бачыў толькі свой гуз. Гэта яму вельмі не падабалася. А ў дадатак да ўсяго ад цяжкага гуза галава ў яго хілілася набок. Гэта таксама было нязручна.
Стары толькі і думаў, каб як-небудзь збавіцца ад гуза.
Вось пайшоў ён аднойчы ў лес на гару насячы сабе дроў. Раптам усчалася навальніца. Бліснула маланка, загрымеў гром, паліў дождж.
«Куды б гэта мне схавацца?» — падумаў стары і пачаў азірацца па баках. Непадалёку ён убачыў вялікае дуплаватае дрэва. Зарадаваўся стары, падбег да дрэва і залез у дупло.
А ўжо сцямнела. У гарах больш не стукалі сякеры дрывасекаў. Было зусім ціха. Толькі вецер з выццём праносіўся паўз дрэвы. Гаэмону зрабілася боязна. Ен скурчыўся ад страху на самым дне дупла, моцна зажмурыўся і пачаў мармытаць сам сабе: «Кувабара, кувабара»1.
Апоўначы, калі вецер сціх і кроплі дажджу падалі ўсё радзей і радзей, з гары пачуўся нейкі шум, моцны тупат і галасы.
Сядзець у дупле старому было вельмі сумна, і ён дужа ўзрадаваўся галасам. Расплюшчыў во-
1 Цур, мяне’
чы, падняўся на ўвесь рост і асцярожна высунуў галаву з дупла.
Што ж ён убачыў?
3 гары да дрэва ішлі не людзі, а горныя страшыдлы. Чырвоныя, сінія, зялёныя. У каго былі тры вокі, у каго два насы, у каго рог на лбе, у каго рот да вушэй. А толькі такога гуза, як у Гаэмона, не мела ніводнае страшыдла.
Гаэмон яшчэ болып спужаўся. Ен прысеў у дупле і гэтак скурчыўся, што зрабіўся траха не меншы за свой гуз.
Тым часам страшыдлы з выццём і рыкам падышлі да самага дрэва і пачалі садзіцца на траве. Галоўнае страшыдла села пасярэдзіне, а па баках паўкругам паселі меншыя...
Раптам адно маленькае страшыдла падхапілася, выбегла на сярэдзіну круга і пайшло ў скокі. За ім прыпусцілі і астатнія. Адны скакалі лепей, другія крыху горш. Калі скокі скончыліся, галоўнае страшыдла з ухвалою кіўнула галавой і сказала:
— Добра, вельмі добра! У нас сёння весела. Ды толькі вы скачаце аднолькава. От каб хто-небудзь паскакаў інакш, па-новаму!
Стары ўсё гэта чуў. Ен спачатку сядзеў у дупле і баяўся расплюшчыць вочы. Але потым яго пачала браць цікаўнасць. Ен асцярожна прыўзняўся і трошачкі высунуў галаву з дупла, так,
што толькі яго левае вока было над дуплом, a правае вока, нос і гуз заставаліся ў дупле. А калі Гаэмон убачыў, як весела страшыдлы скачуць, ён зусім забыўся на страх. Ногі ў яго самі так і задрыгалі. Але ў дупле было цесна, там не тое што скакаць, а і павярнуцца было нельга.
I раптам Гаэмон пачуў, як галоўнае страшыдла прамовіла: «От каб хто-небудзь паскакаў інакш, па-новаму!» Тут старому страшэнна захацелася выскачыць з дупла і паскакаць на волі. He, боязна! А раптам з’ядуць?
Пакуль ён гэтак разважаў, страшыдлы ўзяліся ўсе разам пляскаць у ладкі, ды так дружна і весела, што Гаэмон не мог больш трываць.
— Эх, чаго баяцца! Паскачу апошні раз, a там хай сабе хоць і з’ядуць!
Ен абапёрся рукою на край дупла, перакінуў нагу і выскачыў якраз на сярэдзіну круга.
Страшыдлы ажно спалохаліся. Паўсхопліваліся з месцаў, перапужаліся:
— Што такое?
— Што здарылася?
I •
— Чалавек!
A стары, нікога і нічога не слухаючы, кінуўся ў скокі. To падскочыць, то прыгнецца, то прысядзе, то выпрастаецца, то направа забяжыць, то налева адыдзецца, то нібы ваўчок закруціцца. Скача і пакрэхтвае:
— Э-э, кара, э, кара...
Страшыдлы загледзеліся на яго, пачалі прытупваць нагамі, прыцмокваць языком, пляскаць У ладкі.
— Здорава!
— Хвацка!
Калі Гаэмон нарэшце выбіўся з сілы і спыніўся, галоўнае страшыдла сказала:
— Ото дзякуй, стары! Мы самі любім паскакаць, а такіх скокаў яшчэ ніколі не бачылі. Прыходзь заўтра ўвечары, паскачы нам яшчэ раз.
Гаэмон толькі ўсміхнуўся:
— Добра! Я і без вашага запрашэння прыйду. Сёння, шчыра кажучы, я не збіраўся скакаць, не падрыхтаваўся. А ўжо назаўтра я ўспомню ўсё, што скакаў, як быў малады.
Тут адно страшыдла, яно сядзела справа ад галоўнага, сказала:
— А можа, стары надумаўся нас ашукаць і не прыйдзе? Трэба ўзяць у яго што-небудзь у заклад.
Галоўнае страшыдла кіўнула галавою:
— I праўда, трэба.
— Але што ж у яго ўзяць?
Страшыдлы зашумелі. Адны крычалі: «Капялюш!», а другія: «Сякеру!»
Але галоўнае страшыдла падняло руку і, калі ўсе сціхлі, сказала:
— Лепш за ўсё ўзяць у яго гуз са шчакі. Я не раз бачыў людзей і ведаю, што такога гуза ні ў кога няма. Мабыць, гэта вельмі каштоўная рэч.
У Гаэмона ад радасці ажно рукі і ногі задрыжалі. Але ён прыкінуўся, нібыта яму вельмі шкада свайго гуза.
— Лепей вырвіце ў мяне вока,— закрычаў ён,— лепей адрэжце язык, адарвіце нос, вушы, але толькі, калі ласка, не чапайце гуза! Я столькі гадоў нашу яго, я так шаную яго. Што буду я рабіць без гуза?
Галоўнае страшыдла пачула гэта і сказала: Бачыце, як ён даражыць сваім гузам! Ну, калі так, вазьміце яго!
Тут жа самае маленькае страшыдла падскочыла да старога і як згледзець вокам адкруціла гуз з яго шчакі. Гаэмону нават не забалела.
Тым часам пачало днець. Закаркалі вароны. Страшыдлы замітусіліся.
Ну> стары, прыходзь заўтра! Атрымаеш назад гуз.
I раптам усе зніклі.
Гаэмон азірнуўся па баках — нідзе нікога няма. Дакрануўся да шчакі — гладка. Скасавурыў вочы направа — і сасну відаць, і галіны, а гуза не відаць.
Няма больш гуза!
— Ото шчасце! Ну і цуды бываюць на свеце!
I стары пабег дадому, каб хутчэй парадаваць сваю старую.
Калі старая ўбачыла яго без гуза, яна ажно рукамі пляснула:
— Куды ж ты падзеў свой гуз?
— У мяне яго чэрці забралі.
— Ну і ну! — толькі і сказала старая, і вочы ў яе зрабіліся круглыя.
А ў той самай вёсцы жыў другі стары. Звалі яго Буэмон. Ен так быў падобны на Гаэмона, як быццам адзін з іх быў сапраўдны, а другі з люстэрка. У Буэмона таксама быў на шчацэ вялізны гуз, толькі не на правай, а на левай.
Таму, калі ён глядзеў направа, дык бачыў усё, што хацеў бачыць, а калі глядзеў налева, дык бачыў не тое, што хацеў, а толькі свой гуз.
I галава яго таксама хілілася, толькі не направа, а налева.
Гуз Буэмону даўно абрыдзеў. Яму вельмі хацелася, каб у яго не было гуза.
Вось ідзе ён па вёсцы і сустракае свайго сусе-
да, Гаэмона. Глядзіць, а ў Гаэмона правая шчака такая ж гладкая, як і левая. Нібыта і не было ў яго гуза.
— Паслухай,— спытаў ён,— а куды падзеўся твой гуз? Можа, яго зрэзаў які-небудзь умелы лекар? Скажы мне, калі ласка, дзе ён жыве, і я зараз жа пайду да яго. Няхай ён зрэжа і мой гуз.
А Гаэмон адказвае:
— He, гэта не лекар зняў мой гуз.
— He лекар? А хто ж?
Тут Гаэмон расказаў Буэмону ўсё, што з ім здарылася ў мінулую ноч.
— Вунь яно што! — сказаў Буэмон.— Ну, скакаць і я ўмею! Сёння ж пайду да чарцей і паскачу. Скажы толькі, дзе гэтае месца, куды яны прыходзяць уночы.
Гаэмон расказаў падрабязна, як знайсці дрэва з дуплом, у якім ён праседзеў ноч.
Буэмон, вядома, зарадаваўся і зараз жа пабег у лес, знайшоў дрэва, залез у дупло і пачаў чакаць страшыдлаў. ,
Роўна апоўначы зверху, з гары, пачуўся шум, моцны тупат і галасы. Да дрэва з выццём і рыкам беглі чырвоныя, сінія, зялёныя страшыдлы. Як і ўчора, яны паселі на траве перад дрэвам...