Метэаралогія і кліматалогія
Практыкум
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 223с.
Мінск 2011
Рыс. 5.1. Тэрміновы ртутны наглебавы тэрмометр
ня 0,5 °C і цыліндрычны або шаравы рэзервуар. Межамі вымярэння з’яўляюцца тэмпературы ад -20 да -35 °C і ад +50 да +70 °C. У рабочым становішчы рэзервуар максімальнага тэрмометра павінен быць трохі нахіленым. Паказанні максімальных значэнняў тэмпературы гэтым тэрмометрам захоўваюцца дзякуючы наяўнасці штыфта, прымацаванага ўсярэдзіне рэзервуара да яго дна 1. Калі тэмпература павышаецца, лішак ртуці з рэзервуара выліваецца ў капіляр праз вузкую прастору паміж штыфтам і сценкамі капіляра і застаецца ў капіляры нават тады, калі тэмпература паніжаецца. Слупок ртуці, які застаецца ў капіляры, паказвае максімальную тэмпературу за пэўны прамежак часу. Пасля адліку паказанняў тэрмометр устрэсваюць некалькі разоў моцнымі, але павольнымі рухамі рукі. Паказанні тэрмометра пасля ўстрэсвання не павінны адрознівацца ад паказанняў тэрміновага тэрмометра. Гэтым самым падрыхтоўваюць тэрмометр да наступных назіранняў.
Стан паверхні глебы без снегавога покрыва ацэньваецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі метэаралагічнага кода КН-01 (табл. 5.2).
Табліца 5.2
Стан падсцілачнай паверхні без снегавога покрыва
Лічба кода КН-01
Стан паверхні глебы
Запіс у кніжцы КМ-1
0
Паверхня глебы сухая (без трэшчын, прыкметнай колькасці пылу і сыпучага пяску)
Сухая
1
Паверхня глебы вільготная (без лужын)
Вільготная
2
Паверхня глебы сырая (вада застойваецца на паверхні і ўтварае малыя і вялікія лужыны)
Сырая
3
Паверхня глебы затоплена вадой
Вада
4
Паверхня глебы замёрзлая
Замёрзлая
5
Паверхня глебы закрыта скарьінкай ільду, але без снегу ці талага снегу
Лёд
6
Паверхня глебы часткова пакрыта сухім пылам ці сыпучым пяском
Пыл (пясок)
7
Паверхня глебы поўнасцю пакрыта тонкім слоем сухога пылу ці сыпучага пяску
Тое ж
8
Паверхня глебы поўнасцю пакрыта ўмераным ці тоўстым слоем сухога пылу ці сыпучага пяску
Тое ж
9
Паверхня глебы незвычайна сухая з трэшчынамі
Сухая
Стан паверхні глебы, вызначаны па аголеным участку, кадзіруецца лічбамі 0, 1, 2, 4. Астатнія лічбы табліцы выкарыстоўваюцца для ацэнкі стану паверхні глебы ў наваколлі метэаралагічнай пляцоўкі.
Глебавыя ртутныя каленчатыя тэрмометры Савінава (рыс. 5.4) служаць для вымярэння тэмпературы глебы на глыбінях 5, 10, 15, 20 см. Гэта камплект з чатырох тэрмометраў, якія маюць устаўную шкалу з цаной дзялення 0,5 °C. Межы вымярэння температуры ад -10 да +50 °C. Рэзервуар тэрмометраў сагнуты пад вуглом 135°. Капіляр ад рэзервуара да пачатку шкалы ізаляваны тэрманепранікальным матэрыялам. Тэрмаізаляцыя памяншае ўплыў на паказанні тэрмометра слаёў глебы, якая знаходзіцца вышэй рэзервуара і забяспечвае
Рыс. 5.4. Глебавыя ртутныя каленчатыя тэрмометры Савінава: a камплект тэрмометраў; б — асобны тэрмометр
Рыс. 5.5. Устаноўка тэрмометра Савінава
больш дакладнае вымярэнне тэмпературы на глыбіні ўстаноўкі рэзервуара.
Глебавыя тэрмометры Савінава ўстанаўліваюцца сумесна з наглебавымі тэрмометрамі. Для ўстаноўкі тэрмометраў у глебе выкопваюць вузкую канаўку ABCD у напрамку ўсход захад (рыс. 5.5), зямлю дастаюць скібамі, захоўваючы парадак яе вымання. Паўночную сценку канаўкі робяць вертыкальнай. У яе ўстаўляюць рэзервуары тэрмометраў у гарызантальным становішчы па меры ўзрастання глыбіні з усходу на захад. Потым канаўку засыпаюць зямлёй у паслядоўнасці павыманых скібаў. Шкалы тэрмометраў павінны быць звернуты на поўнач, а яны самі нахілены да паверхні глебы пад вуглом 45°.
У тэрміны адліку назіральнік становіцца з паўночнага боку і паслядоўна адлічвае паказанні, пачынаючы з тэрмометра, які ўстаноўлены на глыбіні 5 см. Назіранні па тэрмометрах Савінава праводзяць толькі ў цёплую пару года. У халодную пару тэрмометры вымаюцца з глебы.
Глебавыя выцяжныя ртутныя тэрмометры (рыс. 5.6) служаць для вымярэння тэмпературы глебы на глыбінях 20, 40, 80, 120, 160, 240 і 320 см. Метэаралагічны тэрмометр даўжынёй 360 мм мае дыяпазон шкалы ад -20 да +41 °C з цаной дзялення 0,2 °C. Гэта камплект з васьмі або пяці аднолькавых тэрмометраў. Тэрмометр устаўляецца ў пластмасавую аправу 1, якая мае прарэз для шкалы. У ніжнюю частку 2 аправы, дзе знаходзіцца рэзервуар, засыпаюць медныя апілкі. Гэта патрэбна для павелічэння тэрмічнай інерцыі тэрмометра і захавання паказанняў тэмпературы ў час правядзення адлікаў. Аправа 1 разам з тэрмометрам прымацоўваецца да драўлянага шаста 3. На супрацьлеглы канец шаста надзеты металічны каўпак 4 з кольцам, усярэдзіне каўпака змяшчаецца лямцавая пракладка. Даўжыня шаста залежыць ад глыбіні, на якую ўстанаўліваецца тэрмометр.
Драўляны шост 3 з прымацаваным да яго тэрмометрам у аправе 1 апускаецца ў эбанітавую трубку 5. Ніжні канец трубкі закрыты металічным каўпаком 6, а пасярэдзіне яе знаходзіцца кольца з трыма вушкамі для замацавання трубкі з дапамогай расцяжак у жорсткім стане.
Для ўстаноўкі выцяжных тэрмометраў у глебе свідруюць шчыліну, у якую ўстаўляюць на патрэбную глыбіню эбанітавую трубку 5. Шост 3 з тэрмометрам павінен уваходзіць у трубку сва-
Рыс. 5.6. Глебавы выцяжны ртутны тэрмометр
бодна. На шасце ў шэрагу месцаў замацаваны лямцавыя кольцы, што перашкаджаюць абмену паветра ў трубцы.
Выцяжныя тэрмометры ўстанаўліваюцца па лініі ўсход захад на адлегласці 50 см адзін ад аднаго на адкрытай пля-
цоўцы, якая мае натуральнае травяное покрыва. Тая частка трубак, якая апушчана ў зямлю, афарбоўваецца ў зялёны колер, а астатняя частка — над зямной паверхняй у белы.
Рыс. 5.7. Устаноўка глебавых выцяжных тэрмометраў у спецыяльны шурф
Надземная частка трубак звычайна мае даўжыню 40 cm, a для мясцовасцей, дзе высокае снегавое покрыва, 100 см.
У выпадку адсутнасці свідра на метэаралагічнай пляцоўцы выкопваецца спецыяльны шурф з прыступкамі (рыс. 5.7). Трубкі з тэрмометрамі замацоўваюцца на паўднёвым баку вертыкальнай сценкі шурфа. Каб трубкі ў глебе трымаліся ўстойліва, кожную з іх патрэбна замацоўваць драцянымі расцяжкамі.
Для захавання травянога покрыва вакол тэрмометраў у натуральным стане з паўночнага боку ад іх устанаўліваецца спецыяльная драўляная лаўка з парэнчай, якая адкідваецца на час паміж тэрмінамі назіранняў (рыс. 5.8). У тэрмін назіранняў тэрмометры па чарзе, пачынаючы з найменшай глыбіні, дастаюць з эбанітавай трубкі за кольца і адлічваюць тэмпературу. Пасля гэтага тэрмометр апускаюць у трубку. Назіранні па тэрмометрах на глыбінях 80, 120, 160, 240, 320 см праводзяць на працягу ўсяго года адзін раз у суткі ўдзень, а на глыбінях 20 і 40 см ва ўсе тэрміны назіранняў.
Для атрымання надзейных даных па выцяжных глебаваглыбінных тэрмометрах рэкамендуюцца наступныя дадатковыя прыстасаванні (рыс. 5.9):
Рыс. 5.8. Глебавыя выцяжныя тэрмометры ў рабочым стане
□ спецыяльнае кольца, якое выкарыстоўваецца ў час моцнага ветру. Кольца мацуецца з адваротнага боку драўлянай лаўкі насупраць тэрмометраў на глыбіні 240 і 320 см. Пры назіраннях шост тэрмометра прасоўваецца праз кольца;
□ драўляны (з фанеры ці дошкі) футляр, які надзяваецца на трубку выцяжных тэрмометраў, калі вышыня снегавога покрыва становіцца вышэй за іх наземную частку.
Рыс. 5.9. Кольца каля драўлянай лаўкі насупраць тэрмометраў, устаноўленых на глыбіню 240 і 320 см
За Зак. 681
73
Рыс. 5.10. Тэрмометршчуп
Пасля адліку апускаць тэрмометр у трубку патрэбна вельмі асцярожна, каб не разбіць яго.
Паходны глебавы тэрмометр-шчуп (рыс. 5.10) прызначаецца для вымярэння тэмпературы ў ворыўным слоі глебы на глыбінях ад 3 да 40 см. Ён складаецца з тэрмометра 1 і металічнай або пластмасавай аправы 2. Тэрмометр вадкасны, талуолавы, даўжынёй 580 мм. Цана дзялення шкалы — 1 °C, а межы вымярэння магчымых тэмператур ад 0 да +60 °C. Рэзервуар тэрмометра знаходзіцца ў наканечніку, які запоўнены меднымі ці латуннымі апілкамі з мэтай забеспячэння добрага цеплавога кантакту рэзервуара тэрмометра з наканечнікам.
Зверху аправы маецца ручка 3, з дапамогай якой заглыбляюць тэрмометр у глебу. Для адліку тэмпературы ў верхняй частцы аправы зроблены падоўжаны прарэз, супраць якога знаходзіцца
шкала тэрмометра. На супрацьлеглым баку аправы нанесены сантыметровыя дзяленні для вызначэння глыбіні апускання рэзервуара тэрмометра ў глебу.
У час вымярэння тэмпературы глебы спачатку бураць шчыліну, у якую апускаюць тэрмометр на патрэбную глыбіню і вытрымліваюць у шчыліне 6 мін, потым здымаюць яго паказанні.
5.1.2. Тэрмометры для вымярэння тэмпературы паветра
Ha МС вызначаюць наступныя характарыстыкі тэмпературы паветра:
□ тэмпературу ў тэрмін назірання;
□ мінімальную тэмпературу паветра паміж тэрмінамі назірання;
□ максімальную тэмпературу паветра паміж тэрмінамі назірання.
Тэмпературу паветра вымяраюць з дапамогай сухога тэрмометра, які з’яўляецца часткай псіхрометра, што ў сваю чар-
Рыс. 5.11. Станцыйны псіхрометр Рыс. 5.12. Аспірацыйны псіхрометр гу прызначаны для вымярэння вільготнасці паветра. Найбольш шырокае выкарыстанне атрымалі два тыпы псіхрометраў станцыйны і аспірацыйны.
Станцыйны псіхрометр (рыс. 5.11) устанаўліваецца ў псіхраметрычнай будцы. Яго тэрмометры даўжынёй 400 мм маюць устаўную шкалу з цаной дзялення 0,2 °C. Гэтыя тэрмометры вырабляюцца з тэмпературнымі межамі вымярэння ад -31 да +50 °C або ад -35 да +41 °C. Яны маюць высокую адчувальнасць і малую інерцыю.
Для вымярэння тэмпературы паветра ў паходных (палявых) умовах выкарыстоўваецца сухі тэрмометр аспірацыйнага псіхрометра Асмана (рыс. 5.12). Тэрмометр аспірацыйнага псіхрометра мае такую ж будову, што і тэрмометр станцыйнага псіхрометра, але адрозніваецца меншымі памерамі (гл. главу 6).
5.1.3. Псіхраметрычная будка
Акрамя тэрміновай тэмпературы паветра вызначаюць яго экстрэмальныя тэмпературы (мінімальную і максімальную) за
Рыс. 5.13. Псіхраметрычная будка: а) унутраны выгляд; б) агульны выгляд
суткі. Для вызначэння экстрэмальных тэмператур выкарыстоўваюць мінімальны і максімальны тэрмометры, якія ўстанаўліваюцца ў псіхраметрычнай будцы (рыс. 5.13) у гарызантальным становішчы сумесна са станцыйным псіхрометрам.
Псіхраметрычная будка прызначана для засцярогі тэрмометраў ад сонца, ветру і ападкаў. Будка мае жалюзійную будову і складаецца з двух радоў нахіленых тонкіх драўляных планак. Такая будова добра забяспечвае паветраабмен у будцы з наваколлем. Над столлю будкі для памяншэння яе награвання замацаваны дах, які мае невялікі нахіл. Унутраныя памеры будкі: вышыня 525 мм, шырыня 160 мм, глыбіня 290 мм. Унутры будкі да падлогі прымацаваны металічны штатыў, на якім устанаўліваюцца два псіхраметрычныя тэрмометры (сухі злева, намочаны справа). Паміж тэрмометрамі замацоўваецца валасяны гігрометр. У ніжняй частцы на спецыяльным прыстасаванні мацуюцца максімальны і мінімальны тэрмометры. Каб паменшыць награванне будкі, яе фарбуюць у белы колер.