Метэаралогія і кліматалогія Практыкум

Метэаралогія і кліматалогія

Практыкум
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 223с.
Мінск 2011
43.45 МБ
П.А. Каўрыга Метэаралогія і кліматалогія
Практыкум
Распазнаная сінаптычная сітуацыя на спадарожнікавым здымку (у інфрачырвоным дыяпазоне) воблачнага поля (нефаналіз), 9 лістапада 2003 г.
QStavangen 
Atlant)
Torino —
Incirii
, 4/
ron

Tunis
Souda Bay
f Jerusalem
L Вобласць нізкага атмасфернага ціску (цыклон)
-	Вобласць высокага атмасфернага ціску (антыцыклон)
-	Халодны атмасферны фронт
-	Цёплы атмасферны фронт
Лл. фронт аклюзіі (злучэнне цёплага і халоднага франтоў)
-	Ліўневы дождж
. Ліўневы дождж са снегам
*«Дожджслабы працяглы
-	Імжа слабая працяглая
XX Снегслабы працяглы Туман,неба не бачна
К Навальніца з дажджом
<10 Дождж слабы з утварэннем галалёду
Імжа слабая з утварэннем галалёду
" Пясчанаябура
П. А. Каўрыга
Метэаралогія і кліматалогія
Практыкум
Дапушчана
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях «Геаграфія (па напрамках)», «Геаэкалогія»

Мінск «Вышэйшая школа» 2011
УДК 551.5(076.5X075.8)
ББК 26.23я73
К30
Рэцэнзенты: доктар геаграфічных навук, прафесар В.Н. Кісялёў, кандыдат геаграфічных навук В.І. Мельнік; кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Г.С. Смалякоў
Усе правы на дадзенае выданне абаронены. Кожнае ўзнаўленне гэтай кнігі ці яе часткі не можа быць ажыццёўлена без дазволу выдавецтва.
Каўрыга, П. А.
КЗО Метэаралогія і кліматалогія. Практыкум : вучэб. дапам. / П. А. Каўрыга. Мінск : Выш. шк., 2011. 223 с.
ISBN 978-985-06-1947-1.
Разгледжаны прынцыпы арганізацыі, правядзення і першаснай апрацоўкі даных назіранняў і вымярэнняў, якія выконваюцца на метэаралагічнай станцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Сусветнай службы надвор’я. Апісваюцца будова і работа класічных метэаралагічных і актынаметрычных прыбораў, у тым ліку аўтаматызаваных сістэм «Пеленг» і «Вайсала», з улікам патрабаванняў «Тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі», прынятых Рэспубліканскім гідраметэацэнтрам. Разглядаюцца метады дыстанцыйнага зандзіравання атмасферы, дэшыфравання спадарожнікавых здымкаў і выкарыстання ў сінаптычным аналізе.
Па кожнай тэме распрацаваны комплекс задач і кантрольных пытанняў.
Для геаграфічных і экалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, а таксама педагагічных і сельскагаспадарчых навучальных устаноў, у якіх выкладаюцца метэаралагічныя, аграметэаралагічныя і экалагічныя навукі.
УДК 551.5(076.5)(075.8)
ББК 26.23я73
ISBN 978-985-06-1947-1
© Каўрыга П.А., 2011
© Выдавецтва «Вышэйшая школа», 2011
ПРАДМОВА
Дапаможнік напісаны ў адпаведнасці з праграмай курса «Метэаралогія і кліматалогія» для студэнтаў геаграфічных і экалагічных спецыяльнасцей. Метэаралогія навука аб зямной атмасферы і фізічных працэсах і з’явах, што развіваюцца ў ёй і вызначаюць разнастайныя тыпы надвор’я. Кліматалогія раздзел метэаралогіі, які вывучае сярэднешматгадовы стан кліматычнай сістэмы (атмасфера акіян суша крыасфера біясфера) за перыяд часу ў некалькі дзесяцігоддзяў, характэрны для пэўнай мясцовасці і залежны ад геаграфічных фактараў.
Надвор’е характарызуецца колькаснымі і якаснымі метэаралагічнымі велічынямі. Да колькасных велічынь адносяцца розныя віды сонечнай радыяцыі, тэмпература і вільготнасць паветра, яго ціск і шчыльнасць, атмасферныя ападкі, скорасць і напрамак ветру, колькасць і формы воблакаў і інш. Да якасных характарыстык належаць атмасферныя з’явы: раса і іней, снег і галалёд, ураган і смерч, туман і навальніца, лівень і вясёлка, шэрань і імжа і інш. Пры гэтым вызначаюць пачатак, канец, інтэнсіўнасць, небяспечнасць кожнай з’явы для жыццядзейнасці чалавека.
Асноўным метадам даследавання, што ўжываецца ў метэаралогіі і кліматалогіі, з’яўляюцца назіранні, так званыя вымярэнні і якасная ацэнка атмасферных працэсаў. Гэтыя працэсы адрозніваюцца зменлівасцю ў часе і прасторы, маюць складаны характар узаемадзеяння з зямной паверхняй і касмічным асяроддзем. Яны разгортваюцца над усёй тэрыторыяй зямнога шара ў кожны момант часу, што патрабуе адпаведнай арганізацыі назіранняў за станам кліматычнай сістэмы. Ва ўсіх краінах свету працуе сетка гідраметэаралагічных назіранняў, што дазваляе бесперапынна сачыць за станам атмасферы на ўсім зямным шары каля паверхні Зямлі і на розных вышынях, рэжымам паверхневых вод сушы, мораў і акіянаў і палярных ільдоў. Назіранні выконваюць тысячы гідраметэаралагічных станцый і пастоў, сотні суднаў, самалётаў і буйковых станцый, штучных спадарожнікаў Зямлі па адзінай глабальнай праграме з дапамогай аднатыпных прыбораў.
Метэаралагічнымі прыборамі звычайна называюць прыборы, якія выкарыстоўваюцца для правядзення вымярэнняў на метэаралагічных станцыях. Сучасная Сусветная служба на-
двор’я, што падпарадкоўваецца Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, выкарыстоўвае разнастайныя прыборы, якія прызначаны для вымярэння і рэгістрацыі фізічных характарыстык зямной атмасферы і падсцілачнай паверхні. Усё больш шырокае прымяненне знаходзяць метады дыстанцыйнага зандзіравання атмасферы: радыёзандзіраванне, радыёлакацыя і спадарожнікавае зандзіраванне. Даныя назіранняў і вымярэнняў апрацоўваюцца і аналізуюцца ў адпаведнасці з прынятай ва ўсім свеце методыкай. Тым самым устанаўліваюцца заканамернасці, характэрныя для атмасферных працэсаў, што выкарыстоўваецца для вырашэння практычных задач, сярод якіх найважнейшай з’яўляецца прадказанне надвор’я.
Дапаможнік па курсе «Метэаралогія і кліматалогія» мае на мэце пазнаёміць студэнтаў з арганізацыяй метэаралагічных назіранняў, будовай і работай класічных метэаралагічных і актынаметрычных прыбораў і прылад, метадамі назірання і першаснай апрацоўкі іх вынікаў, а таксама аўтаматызаваных метэаралагічных сістэм, якія вырабляюцца беларускай фірмай «Пеленг» і фінскай «Вайсала» і паспяхова ўкараняюцца на станцыях. Па кожнай тэме дапаможніка распрацавана сістэма задач і кантрольных пытанняў, якія дапамагаюць засваенню тэарэтычнага матэрыялу па дадзеным курсе і выпрацоўцы ў навучэнцаў навыкаў самастойнай работы.
Аўтар
Глава LI
АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТЭАРАЛАПЧНЫХ НАЗІРАННЯЎ
1.1.	Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне метэаралогіі
Кожная краіна свету мае сваю дзяржаўную службу надвор’я, асноўнымі задачамі якой з’яўляюцца:
□	арганізацыя гідраметэаралагічных назіранняў за станам атмасферы, вады, ростам сельскагаспадарчых культур, складам і ўзроўнем забруджанасці атмасфернага паветра, глебы і водаў, за радыяцыйнымі ўмовамі;
□	збор, аналіз, апрацоўка і распаўсюджванне вынікаў гідраметэаралагічных назіранняў;
□	забеспячэнне прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і ўстаноў прагнозамі надвор’я, данымі гідраметэаралагічных умоў на рэках, азёрах і вадасховішчах, стану сельскагаспадарчых культур, узроўню забруджанасці атмасферы, глебы і водаў, данымі радыяцыйных умоў;
□	складанне і выданне навукова-практычных даведнікаў аб кліматычных, агракліматычных і водных рэсурсах, гідраметэаралагічным рэжыме, узроўні забруджанасці навакольнага асяроддзя;
□	вядзенне фонду даных: збор, улік, захаванне і выдача матэрыялаў гідраметэаралагічных назіранняў зацікаўленым установам і асобам.
Дзяржаўныя службы надвор’я ўсіх краін уваходзяць у Сусветную службу надвор ’я (ССН), якая падпарадкоўваецца Сусветнай метэаралагічнаіі арганізацыі (СМА). ССН уяўляе сабой сістэму з трох узаемадзейных кампанентаў: глабальнай сістэмы назіранняў, глабальнай сістэмы тэлесувязі і глабальнай сістэмы па апрацоўцы даных і захаванні матэрыялаў.
Глабальная сістэма назіранняў (ГСН) уключае метэаралагічныя, актынаметрычныя, аэралагічныя, аграметэаралагічныя, гідралагічныя, акіянаграфічныя гідраметэаралагічныя станцыі, а таксама станцыі ракетнага зандзіравання атмасферы, караблі надвор’я і метэаралагічныя спадарожнікі.
Глабальная сістэма тэлесувязі (ГСТ) прызначана для хуткага абмену данымі назіранняў і апрацаванай інфармацыяй. Яна ўключае кабельныя, радыёі спадарожнікавыя лініі сувязі, якія
звязваюць сусветныя, рэгіянальныя і нацыянальныя метэаралагічныя цэнтры.
Глабальная сістпэма па апрацоўцы даных і захаванні матэрыялаў (ГСАД) складаецца з трох сусветных (у Вашынгтоне, Мельбурне, Маскве), 25 рэгіянальных, а таксама нацыянальных метэаралагічных цэнтраў.
Сусветныя метэаралагічныя цэнтры атрымліваюць і захоўваюць даныя глабальнай сістэмы назіранняў. На іх аснове складаюцца разнастайныя карты аналізу і прагнозу надвор’я для ўсяго зямнога шара і асобных паўшар’яў. 3 дапамогай ГСТ аналітычныя і прагнозныя карты перадаюцца ў нацыянальныя метэаралагічныя цэнтры для складання прагнозу надвор’я для канкрэтнай тэрыторыі.
Рэгіянальныя метэаралагічныя цэнтры праводзяць аўтаматызаваную апрацоўку даных і складаюць прагнозы для буйных частак свету акіянаў, мацерыкоў і пэўных тэрыторый (рэгіёнаў). Рэгіянальныя прагнозы выкарыстоўваюць н а ц ы я нальныя метэаралагічныя цэнтры для ўдакладнення сваіх прагнозаў.
Першасная гідраметэаралагічная інфармацыя апрацоўваецца (кадзіруецца) непасрэдна на метэаралагічных станцыях і перадаецца з дапамогай персанальных камп’ютараў у нацыянальныя цэнтры надвор’я, якія ажыццяўляюць апрацоўку даных для ўласнага выкарыстання і перадачы ў рэгіянальныя цэнтры.
Міжнароднае супольніцтва прыняло да выканання Сусветную кліматычную праграму (СКП). Задачамі гэтай праграмы з’яўляюцца:
□	распрацоўка метадаў выкарыстання ведаў аб клімаце ў розных галінах чалавечай дзейнасці;
□	правядзенне даследаванняў уздзеяння клімату на дзейнасць чалавека;
□	вывучэнне змяненняў клімату пад уздзеяннем прыродных і антрапагенных фактараў.
Сусветным згуртаваннем прынята Рамачная канвенцыя ААН аб змяненні клімату (Рыа-дэ-Жанейра, 1992), у якой адзначаецца, што ў выніку чалавечай дзейнасці адбылося істотнае павелічэнне канцэнтрацыі парніковых газаў у атмасферы, а гэта ў сваю чаргу ўзмацняе парніковы эфект і вядзе да пацяплення паверхні і атмасферы Зямлі, аказвае негатыўнае ўздзеянне на прыродныя сістэмы і жыццядзейнасць чалавецтва. Канчатковая мэта канвенцыі заключаецца ў змяншэнні выкідаў у атма-
сферу парніковых газаў, што павінна прадухіліць небяспечны антрапагенны ўплыў на кліматычную сістэму.
Асноўныя абавязкі ўдзельнікаў канвенцыі наступныя:
□	вывучэнне змяненняў клімату на глабальным і нацыянальным узроўнях;