Метэаралогія і кліматалогія
Практыкум
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 223с.
Мінск 2011
Міліметр
мм
Воблачнасць
Колькасць
Вышыня ніжняй і верхняй межаў
Форма (па атласе воблакаў)
Бал(І-ІО) Метр
бал м
Бачнасць
Празрыстасць атмасферы Метэаралагічная далёкасць бачнасці
Працэнт
Метр, кіламетр
% м, км
Метэаралагічны элемент
Вымяральная велічыня
Адзінкі вымярэння
найменне
абазначэнне
Туман
Інтэнсіўнасць (па настаўленні)
Працягласць
Гадзіна, мінута
гадз, мін
Навальніца
Інтэнсіўнасць Працягласць
Колькасць разрадаў Гадзіна, мінута
гадз, мін
Сонечная радыяцыя:
прамая рассеяная сумарная адбітая
астаткавая (баланс)
Працягласць сонечнага ззяння
Энергетычная асветленасць
Доза апраменьвання
Гадзіна, мінута
Ват на квадратны метр, калорыя за мінуту на квадратны сантыметр Джоўль на квадратны сантыметр, калорыя на квадратны сантыметр
гадз, мін
Вт/м2, кал/мін х хсм2
Дж/см2, кал/см2
Даўгахвалевая радыяцыя
Доза апраменьвання (за гадзіну, суткі, дэкаду, месяц, год)
Энергетычная асветленасць
Ват на квадратны метр, калорыя за мінуту на квадратны сантыметр Джоўль на квадратны сантыметр, калорыя на квадратны сантыметр
Вт/м2, кал/мін х хсм2
Дж/см2, кал/см2
На ўсіх станцыях праводзяцца назіранні за асноўнымі метэаралагічнымі элементамі (тэмпературай і вільготнасцю паветра і глебы, атмасферным ціскам, ветрам, воблачнасцю, ападкамі, атмасфернымі з’явамі). У дадатак да іх на некаторых станцыях вядуцца аэралагічныя, актынаметрычныя і градыентныя (цеплабалансавыя) назіранні. Аэралагічныя назіранні ахопліваюць вымярэнні атмасфернага ціску, тэмпературы і вільготнасці паветра, напрамку і скорасці ветру ў свабоднай атмасферы; актынаметрычныя элементы радыяцыйнага балансу зямной паверхні; пры градыентных назіраннях вымяраецца скорасць ветру, тэмпература і вільготнасць паветра на ўзроўнях 0,5-2 м над паверхняй зямлі, а таксама тэмпература глебы на яе паверхні і глыбінях 5, 10, 15, 20 см. Па даных актынаметрычных і градыентных назіранняў разлічваюць элементы цеплавога балансу сістэмы «глеба — атмасфера».
Аэралагічныя станцыі выконваюць радыёзандзіраванне атмасферы з выкарыстаннем радыёлакатараў У сучасны mo-
мант радыёзандзіраванне адбываецца на 800 наземных аэралагічных станцыях і 40 суднах пагоды, што дазваляе атрымліваць інфармацыю аб тэмпературы, ціску, вільготнасці паветра і параметрах ветру на вышыні да 25-30 км.
Станцыі ракетнага зандзіравання атмасферы праводзяць рэгулярныя вымярэнні фізічнага стану стратасферы і мезасферы з дапамогай метэаралагічных ракет. Ракетнае зандзіраванне выконваецца таксама на наземных і суднавых станцыях.
У цяжкадаступных мясцінах працуюць аўпіаматычныя радыёметэаралагічныя станцыі, якія рэгіструюць у пэўныя тэрміны змяненні метэаэлементаў і перадаюць іх па радыё ў аўтаматычным рэжыме без удзелу назіральніка.
Спецыялізаваныя станцыі служаць для вывучэння асобных працэсаў і з’яў і іх узаемасувязі ў розных геаграфічных умовах, а таксама для спецыялізаванага абслугоўвання асобных галін народнай гаспадаркі. Напрыклад, аграмепіэаралагічныя спіанцыі праводзяць назіранні за вільготнасцю глебы, развіццём і станам сельскагаспадарчых раслін. Дрэйфуючыя станцыі збіраюць звесткі аб метэаралагічным рэжыме Арктыкі. Селясцёкавыя станцыі вядуць гідраметэаралагічныя назіранні і вывучаюць фарміраванне селяў у горных раёнах.
Метэаралагічная станцыя размяшчаецца такім чынам, каб яе назіранні былі характэрнымі (рэпрэзентатыўнымі) для дадзенага раёна. Пляцоўка станцыі ўстанаўліваецца на адкрытай і роўнай мясцовасці. Паблізу ад яе не павінна быць прадметаў, якія могуць паўплываць на паказанні прыбораў. У раўнінных умовах для атрымання дастаткова поўнай характарыстыкі тэмпературнага рэжыму патрэбна мець сетку станцый з адлегласцю 50 км паміж імі, а ў горнай мясцовасці з адлегласцю 30-40 км. Атмасферныя ападкі адрозніваюцца больш значнай зменлівасцю ў прасторы і часе, таму адлегласць паміж дажджамернымі пастамі на раўнінах павінна быць 20-30 км, а ў горных раёнах 15-20 км.
Касмічная сістэма гідрамепіэаралагічных назіранняў складаецца з арбітальных і геастацыянарных спадарожнікаў, якія дазваляюць атрымліваць даныя аб стане атмасферы з 70-80% паверхні Зямлі. Вышыня палёту арбітальнага спадарожніка 900 км, а геастацыянарнага 36 000 км. Касмічная інфармацыя перадаецца на наземныя прыёмныя пункты. Спадарожнікавая апаратура працуе ў бачнай (0,5-0,7 мкм) і інфрачырвонай (8-12 мкм) частках спектра.
Такім чынам, у сучасны момант у сусвеце створана адзіная сістэма збору, апрацоўкі, захавання і выкарыстання гідраметэа-
ралагічнай інфармацыі. Акрамя таго, гэтая сістэма з’яўляецца асновай спецыяльнай сусветнай інфармацыйнай сістэмы «Маніторынг», якая ўяўляе сабой больш шырокі комплекс назіранняў, аналізу (ацэнкі) і прагнозу стану прыроднага асяроддзя з мэтай выяўлення ступені антрапагеннага ўздзеяння на геасферу і клімат.
1.3. Метэаралагічныя назіранні ў Рэспубліцы Беларусь
Метэаралагічная сетка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пачала стварацца яшчэ ў пачатку XIX ст. Першыя метэаралагічныя назіранні пачаліся на станцыях у Магілёве (1808), Віцебску (1810), а потым у Брэсце (1834), Бабруйску (1836), Горках (1841), Свіслачы (1846), Мінску (1849). Найбольш поўныя матэрыялы маюцца па ст. Горкі, якая была арганізавана пры Горы-Горацкім земляробчым інстытуце. Тут бесперапынныя назіранні вядуцца ўжо больш за 100 гадоў.
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь створана даволі шчыльная і разгалінаваная сетка метэаралагічных назіранняў (рыс. 1.2, табл. 1.3, 1.4), якая ўваходзіць у ССН і падпарадкоўваецца
Рыс. 1.2. Карта метэаралагічных станцый Рэспублікі Беларусь (тып станцыі гл. табл. 1.4)
Табліца 1.3
Колькасць гйраметэаралагічных станцый на тэрыторьіі Беларусі
Тып станцыі
Колькасць станцый
Прыземныя метэаралагічныя:
129
МС поўнай праграмы назіранняў (8 тэрмінаў)
50
ГМ-пасты (2 тэрміны)
79
Аграметэаралагічныя
53
Актынаметрычныя
10
Аэралагічныя
3
Цеплабалансавыя
1
Радыёлакацыйныя
3
Авіяцыйныя
8
Гідралагічныя
136
Табліца 1.4
Тыпы метэаралагічных станцый Рэспублікі Беларусь (паводле даных Белгідрамета)
Станцыя
Вышыня над узроўнем мора, м
Тып станцыі
Скарочанае абазначэнне
Разрад
Акцябр Ашмяны Бабруйск Баранавічы Барысаў Беразіно
Брагін
141
211
156
192
188
170
114
Метэаралагічная
мс
II
Брэст
141
Абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя
АЦГМ
I
Валожын
229
Метэаралагічная
мс
II
Васілевічы
Ваўкавыск
139
180
Аграметэаралагічная
AC
1
II
Верхнядзвінск
132
Метэаралагічная
МС
II
Станцыя
Вышыня над узроўнем мора, м
Тып станцыі
Скарочанае абазначэнне
Разрад
Вілейка
182
Гідралагічная
гс
II
Віцебск
166
Цэнтр гідраметэаралогіі
цгм
I
Вьісокае
Ганцавічы
163
157
Метэаралагічная
мс
II
Гомель
125
Абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя
АЦГМ
I
Горкі
200
Метэаралагічная
мс
II
Гродна
117
Авіяцыйная
АМСГ
II
Докшыцы Драгічын Езярышча Жлобін Жыткавічы Івацэвічы Касцюковічы Клічаў Лельчыцы Лепель Ліда Лынтупы Любань
193
148
172
140
135
15
168
154
141
173
154
208
157
Метэаралагічная
МС
II
Магілёў
192
Авіяцыйная
АМСГ
II
Мазыр
162
Міжраённы цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя
МЦГМ
I
Мар’іна Горка
175
Метэаралагічная
мс
II
Мінск
207
Гідраметэацэнтр
гмц
II
Мсціслаў
214
Метэаралагічная
мс
II
Навагрудак
283
Аграметэаралагічная
AC
II
Станцыя
Вышыня над узроўнем мора, м
Тып станцыі
Скарочанае абазначэнне
Разрад
Орша
186
Метэаралагічная
мс
II
Палеская
141
Балотная
БС
I
Пінск
146
Міжраённы цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя
мцгм
I
Полацк
132
Гідралагічная
гс
II
Пружаны Слаўгарад Слуцк Стоўбцы Сянно
159
171
159
172
173
Метэаралагічная
мс
II
Шаркаўшчына
130
Аграметэаралагічная
AC
II
Шчучын
177
Метэаралагічная
мс
III
Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі. Адміністрацыйнае і гаспадарчае кіраўніцтва гідраметэаралагічнымі назіраннямі ажыццяўляе Дэпартамент па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
На цяперашні час функцыянуюць 204 метэаралагічныя станцыі (МС) і гідраметэаралагічныя пасты (ГМ-пасты), якія складаюць дзяржаўную сетку і ажыццяўляюць гідраметэаралагічныя назіранні разнастайных відаў.
Актынаметрычныя назіранні, ці назіранні за сонечнай радыяцыяй і радыяцыйным балансам, на тэрыторыі Беларусі праводзяцца на 10 метэаралагічных станцыях: на трох з іх па поўнай праграме (аўтаматычная рэгістрацыя у Мінску, тэрміновыя назіранні на AC Васілевічы і БС Палеская); на дзевяці (у тым ліку Васілевічы і Палеская) інтэграваныя назіранні па праграме рэпернай станцыі, цеплабалансавыя назіранні на БС Палеская; назіранні за спектральнай празрыстасцю атмасферы на станцыі фонавага маніторынгу (СФМ) Бярэзінскі запаведнік.
Занясенне, апрацоўка і кантроль даных актынаметрычных назіранняў ажыццяўляецца непасрэдна на станцыях з дапамо-
гай праграмных сродкаў на ПЭВМ. Канчатковы кантроль, карэкціроўка і папаўненне баз даных ажыццяўляюцца ў аддзеле метэаралогіі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.
У Мінску функцыянуе актынаметрычны модуль, які забяспечвае аўтаматычнае вымярэнне і назапашванне інфармацыі аб сонечным выпраменьванні на працягу года (гл. п. 11.6.3). Акрамя таго, аператыўна разлічваюцца і перадаюцца ў аддзел аграметэаралагічных прагнозаў дэкадныя сумы фотасінтэтычна актыўнай радыяцыі (ФАР).
1.4. Патрабаванні да арганізацыі і правядзення назіранняў на метзаралагічнай станцыі
Пры правядзенні метэаралагічных назіранняў необходна выконваць наступныя правілы:
□ строга прытрымлівацца тэрмінаў і ўстаноўленага парадку правядзення назіранняў;
□ адзначаць толькі тыя з’явы, якія бачыў сам;
□ перад кожным тэрмінам назіранняў праводзіць агляд прыбораў і прылад для кантролю іх цэласці і правільнасці ўстаноўкі, замяняць пашкоджаныя прыборы;
□ беражліва абыходзіцца з прыборамі і прыладамі станцыі, захоўваць іх у рабочым стане і чысціні;
□ запісваць і апрацоўваць вынікі назіранняў у адпаведнасці з патрабаваннямі «Тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі»; рыхтаваць вынікі назіранняў для аўтаматызаванай апрацоўкі даных у адпаведнасці з метадычнымі ўказаннямі па кадзіраванні і перадачы ў гідраметэацэнтр.