• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінулае Гродзеншчыны выпуск 10

    Мінулае Гродзеншчыны

    выпуск 10

    Памер: 91с.
    Мінск 2004
    44.23 МБ
    
    ши
    
    Ъ^^ШЧы^Ы
    
     Вирусу Ю
    
    ІЙіШіЖіііііЫШН
    
    л праўленне адукацыі 1 родзенскага аблвыканкама Установи адукацыі ‘Тродзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі”
    
    
    
    
    
    
                    МІНУЛАЕ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ
    
    
    
    
    Навуковаметадычны дапаможнік для настаўнікаў гісторыі і геаграфіі
    
    
    ВЫПУСК 10
    
    
    
    
    
                          Пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук
                          В.В. Шведа
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Гродна
    2004
    
    УДК 372.894
    ББК 63.3 (4Беі)
      М62
    
    
    Друкуецца ў адпаведнасці з рашэннем рэдакцыйнавыдавецкага савета УА “Гродзенскі ДАІПК і ПКР і СА”.
    
    
    Рэцэнзенты: Еўдакіменка М.Л., канд. гіст. навук, заг. кафедры сацыяльнагуманітарных дысцыплін і прыватных мето дык У А ‘Тродзенскі ДАІПК і ПКР і СА”;
              Смалянчук А.Ф., доктар гіст. навук, прафесар кафедры гуманітарных навук УА “Беларускі інстытут права”.
    
    
    
    М 62 Мінулае Гродзеншчыны: Вучэбнаметадычны дапаможнік для настаўнікаў гісторыі і геаграфіі / Пад рэд. В.В. Шведа.  Гродна: УА ‘Тродзенскі ДАІПК і ПКР і СА”, 2004.91 с.
    УДК 372.894
    ББК 63.3 (4Беі)
    
       Дзесяты выпуск зборніка прысвечаны 140годдзю паўстання 18631864 г. на Гродзенскай зямлі. Даследаванні вучоных і краязнаўцаў, матэрыялы архіваў, зборнікаў крыніц, мемуарнай літаратуры раскрываюць падзеі Студзеньскага паўстання, жыццё і дзейнасць В.К. Каліноўскагага. Публікацыя краязнаўчага календаря на 2005 г. дапаможа настаўнікам і класным кіраўнікам арганізаваць краязнаўчую працу і пазакласныя мерапрыемствы, прысвечаныя гістарычнай дане.
       Дапаможнік адрасаваны настаўнікам гісторыі, геаграфіі, краязнаўцам, школьнікам і студэнтам, усім, каго цікавіць мінулае Гродзеншчыны.
    
    
    
                  © УА ‘Тродзенскі ДАІПК і ПКР і СА”, 2004.
                  © Аўтары. 2004.
    
    
    
    ДАСЛЕДАВАННІ
    
    
    
            ХИМИКА ПАДЗЕЙ СТУДЯ НЬ( KAI \ ПАЎСТАННЯ НА ЗЯ М Л I ГАРАДЗЕНСКАЙ
    
    Швед В.В.
    
        Народы памежжа  Беларусь Літвы. Польшчы. Украіны маюць у кнізе свайго развіцця і старонкі сумеснай гісторыі. Яскравая з іх  паўстанне 1863 года пад лозунгам "За вольнасць вашу і нашу! . У тагачаснай Гродзенскай губерні жылі беларусы, палякі. літоўцы. рускія і іншыя народы. Усе яны, незалежна ад народнасці. прынялі ўдзел у рознай, праўда. ступені ў бойках і сутыкненнях 1863 года. Партызанскія атрады дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай губерні. пераходзячы з месца на месна: з зямель. якія цяпер у Літве.на землі, якія цяпер на Беларусі, з іх. напрыклад, на польскія і г.д. Гаму, нам здаецца, не трэба адрываць землі былой Гродзенскай губерні адну ад адной, а разглядаць сумесную барацьбу народаў у рамках былога адміністрацыйнага падзелу.
        Хроніка паўстання на тэрыторыі Гродзенскай губерні ў 1863 годзе прадстаўляе сабой наступнае (даты даюцца па новым стылі):
       23.01. заштатны г. Сураж, Беластоцкі павег. Рота царскіх войск над камандаю капітана Малюгі ў ноч на 23.01 напала на паўстанцаў У. Ціхорскага (Замечка), але прымушана была ў колькасці 60 чалавек адступіць да Заблудава. Колькасць паўстанцаў звыш 1000 чалавек. яны разграмілі ротны цэйхгаўз.
       31.01. маентак Рудка, Бельскі навет. У ноч на 1.02 паўстанцы напалі на каманду казакоў з 40 чалавек, з якіх 4 забілі (іх пахавалі 3.02 у Бельску). 6 паранілі, 8 узялі ў палон. Жыхарам зачыталі маніфест аб неіснаванні Рмскага ўрада. спалілі паперы з валаснога праўлення. адабралі ад казакоў 33 страявых кані. 23 дзіды. 22 ружжа. 23 палаша. Ген. З.С. Манюкін выслаў пагоню. але безвынікова.
    
    
    з
    
       4.02. в. Мелейчыцы. Бельскі павет. Атрад паўстанцаў вызваліў рэкрутаў. якіх везлі з Мелейчыц да ВысокаЛітоўска. У пагоню расейцы паслалі з Брэста ў напрамак ВысокаЛітоўска роту пяхоты з 2 гарматамі, 40 казакамі.
        ® У тэты ж дзень адбылася бітва пад Немеравым, Бельскі павет. Сюды адступіў ад Белай атрад Р. Рагінскага. Пры пераправе праз Буг ен быў абстраляны рускімі часткамі Вімберга. Апошні згубіў ! 8 чалавек. а паўстанцы  некалькі.
       • 6.02. м. Сямяцічы. Бельскі павет. Тут 10 дзен стаяў моцны атрад Ціхорскага. да якога далучаліся іншыя паўстанцы (мясцовыя С.Сангіна і Б. Рыльскага). Царскія часткі пад камандаваннсм генерала З.С. Манюкіна і Крываносава (7 рот пяхоты. артылерыйская батарэя і казакі) началі бамбардзіроўку мястэчка. Але беспаспяхова. Таму касіянеры на чале з Місткоўскім ударылі па іх. прымусілі адступіць. некалькі чалавек забіўшы і параніўшы. Страты паўстаннаў: 14 забітых. 13 параненых (сярод іх М.Снежынскі і А. Волман). У. Ціхорскі адправіў кавалерыю на чале з Плуцінскі.м да Драгічына. а сам вырашыў пакінуць мястэчка.
       7     .02. Падзеі ў Сямяцічах працягваліся. Сюды падышлі атрады Р. Рагінскага. Левандоўскага і А. Чарняўскага (400 чал.), у 6 в. ад мястэчка стаяў У. Ябланоўскі (800 чал.). Каля поўдня генерал Манюкін атакаваў паўстанцаў. ілжывым адступленнем выманіў атрады ў адкрытае поле і нанес ім моцны ўрон артылерыйскім абстрэлам. Паўстанцы вымушаны былі адступіць, страціўшы каля 100 чал., многія трапілі ў палон. За дапамогу паўстанцам жылыя і гаспадарчыя пабудовы жыхароў Сямяцічаў былі спалены.
       8     .02. з.г. Сураж, Беластоцкі павет. Адзін з атрадаў наўстанцаў. вырваўшыся з м. Сямяцічы. напаў на казацкі патруль і забіў 6 чал.
       1     1.02. Каралеўскі Мост. Пружанскі навет. Адбылася ўпартая бойка атрадаў Рагінскага. Левандоўскага. а таксама літвінаў на чале з Рыльскім і Сангіным з урадавым войскам пад кіраўнінтвам Носціца. Паўстанцы страцілі некалькі чалавек забітымі і палоннымі. але пераправіліся праз раку і дабраліся да пушчы.
    
    4
    
        12    .02 м. Шарашова. Атрад паўстанцаў з 200 чал„ узброеных ружжамі. пісталетамі. кінжаламі захапіў мястэчка. Пасля закупкі паўкажушкоў, ботаў і іншага адзення, забраўшы ў сельскім праўленні 93 руб. казенных грошай. выехалі на 15 фурманках у напрамку Пружан.
        13     .02, і. Пружаны. Р. Рагінскі. С. Сангін і Рыльскі на чале 85 чал. (па інш. дадзеным 100) дайшлі да Шэрашава. а ноччу напал! на казармы пружанскай інваліднай каманды. Хаця ўрадавых войск было больш (250 чал.), але яны здаліся. Тры паўстанцы былі забіты. 9 паранена. Паўстанцы захапілі ў цэйхгаўзу ўсю зброю, порах, амуніцыю. 1720 патронаў, а ў казначэйстве  10808 руб. Сангін і Рыльскі пасля бою прайшлі з Рагінскім толькі палову дарогі на Кобрын. а потым адышлі. каб зноў вярнуцца да Сямяціч.
        15    .02. в. Рэчыца, Пружанскі павет. Моцны расійскі аддзел падпалкоўніка Вімберга напаў на атрад СангінаРыльскага (38 чал.). II паўстанцаў было забіта. 14 трапіла ў палон. Страты Вімберга  2 забітых, 2 параненых. У баі загінуў Сангін. а Рыльскі папаў у палон.
        1    .03. в. Чарнавесь. Сакольскі павет. У ваколіцах Супрасля атрад Парчэўскага напаў на транспарт, які сулраваджалі 50 казакоў. Восем забіў. астатніх разагнаў. У Чарнавесі напаў на каманду інвалідаў, забраў 40 ружжаў. Пасля гэтага атрад быў распушчаны, а яго камандзір паехаў у Вільню.
        26     .03. г. Гродна. Вечара.м былы капітан расійскай службы, начальнік станцыі ў Гродне Л.Ф. Кульчыцкі на чале каля 100 маладых людзей (намі знойдзена 71 прозвішча) спрабаваў захапіць падрыхтаваны да руху цягнік. каб выехаць да месца фарміравання атрада Л. Нарбута. Ад’ехаць удалося толькі самому Кульчыцкаму і яго 7 ці 8 сябрам. бо машыніст адчапіў вагоны. Рота расійскіх войск атакавала моладзь. якая засталася на вакзале. Пры гэтым 2 чалавекі былі паранены (К. Самулінскі. К. Талочка) і 2 узяты ў палон (Ю. Гамулецкі і В. Жукоўскі).
        2     .04. в. Вялікія Яшвілі. Беластонкі павет. Страты абодвух бакоў пасля бою не вызначаны.
    
       29     .04. в. Валілы. Сакольскі павет. Вялікая бойка атрадаў В. Урублеўскага і А. Духінскага з моцным урадавым войскам. Толькі рашучая дзейнасць камандзіраў выратавала паўстанцаў ад поўнага знішчэння.
       2     .05. Паштовая ст. Свадзьбічы. Атрад паўстанцаў захапіў 18 коней і казенную зброю.
        • в. Горнаў (Горнава), Бельскі павет. Генерал Беклемішаў напаў на невялікую групу паўстанцаў над кіраўніцтвам Латкоўскага. Паўстанцы былі разбіты. Салдаты мелі 11 забітых і прыкладна столькі параненых. У тэты ж дзень паўстанцы знаходзіліся ў в. Страблы (Страбла). Бельскі навет. Бою тут не было.
       3     .05. Каля Святых балот непадалек м. Азеры. Гродзенскі навет. Адбыўся бой урадавых войск з паўстанцкім атрадам А. Лянкевіча. Страты невядомыя.
       •     У тэты ж дзень адбылася сутычка і ў в. Берасцянка Бельскага павету.
       4     .05. в. Шклянск (Скланка, Шкленск), Гродзенскі павет, 12 км ад Азер. Дзве роты Калужскага палка і 22 казакі над камандаваннем падпалкоўніка Мантэйфеля атакавалі паўстанцаў на чале з А. Лянкевічам (да 200 чал.). Апошніх было забіта больш за 40. палонена 5. Расійскія салдаты страт не мелі.
       9     .05. Пескі, Слонімскі павет. Страты абодвух бакоў пасля сутыкнення невядомыя.
       10    .05. Янін, Слонімскі павет. Сутычка ўрадавых войск з паўстанцамі.
       12    .05. Смалярня. Слонімскі павет. Сутычка урадавых войск з паўстанцамі.
       • м. Бяроза. Паўстанцы напалі на заставу, знішчылі шлагбаум, забрал! казенный ірошы. дакументы. затрымалі абоз з 40 фурманак.
       14     .05. в. Міхалін, Слонімскі павет. Паўстанцы страцілі 5 забітымі. 4 параненымі. Паводле адных звестак паўстанцаў было 800. паводле іншых  500 чал., карныя атрады налічвалі 2 роты салдат і каля 100 казакоў.Пад націскам паўстанцаў царскія войскі адстунілі. але падаспеўшае з мястэчак Сялец і
    
    6
    
    КартузБяроза падмацаванне выратавала іх ад поўнага разгрому.
       17     .05. Боркі. Кобрынскі навет (Бяладзічы. Бялінскі лес. Боркі. Дзярэвін. Адрыжын). Баявыя сутычкі паміж партызанамі і ўрадавымі войскамі
       21     .05. Боркі. Кобрынскі павет. У выніку бою 1 паўстанец быў забіты. Салдаты ўрадавых войск страцілі 70 чалавек.
       25     .05. Азеры. Новы Двор. Гродзенскі павет. Баявыя сутычкі паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
        « Боркі. Кобрынскі павет. Бялінскі лес. Парэчча Скірмунтоўскае, Белая Гара. Вароны. Зялены Востраў, Зялены вугал, Холмскае возера). 13 паўстанцаў у баі забіта. 9 трапіла ў палон.
       26     .05. Белін. Кобрынскі павет. Баявыя сутычкі паміж паўстанцамі і ўрадавымі войска.мі.