• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінулае Гродзеншчыны выпуск 10

    Мінулае Гродзеншчыны

    выпуск 10

    Памер: 91с.
    Мінск 2004
    44.23 МБ
        Наступи ы дакумент расказвае пра пакупку маёнтка Якушоўка ў Ваўкавыскім павеце. Гэта "Акт ад 16 верасня
    
    
    1869 г., складзены приставам 3га стана Ваўкавыскага навету адносна маёнткаў Якушоўка і Ашыўкі. аказаўшыхся неабкладзенымі падаткамі і працэнтным зборам"’. Тэты дакумент высвятляе. што маёнтак. альбо хутар Якушоўка. быў набиты Сяменам Каліноўскім па "запрадажнай здзелцы” з вотчыннікам гэтай зямлі памешчыкам Кобрынскага павета Вікенціем Ляскоўскім 1 I красавіка 1849 г. У маёнтку было 226 дзесяцін “пясчанай зямлі з сенакосам і лесам”. 3 акта бачна. што Сямён Каліноўскі валодаў Якушоўкай за працэнт з 5 тыс. унесеных ім пры вышэйпамянутай здзелцы. У 1852 г. маёнтак “за неатрыманнем С. Каліноўскім купчай крэпасці на яго”перайшоў ва ўладанне Ваўкавыскай дваранскай апекі. У Якушоўцы Кастусь Каліноўскі жыў. калі вярнуўся з Пецярбургу пасля заканчэння універсітэта, адсюль пайшоў у паўстанне з 25 руб. грошай. якія бацька для яго пазычыў.
        У фондах "Гродзенскі дваранскі дэпутатскі сход" і "Гродзенскі павятовы прадвадзіцель дваранства" захоўваюцца дакументы, якія расказваюць пра дваранскае паходжанне, склад сям'і. месца нараджэння бацькі Кастуся Каліноўскага. У справе "Абывацельская кніга Гродзенскага павета” [1832 г.] маюцца наступныя звесткі пра сям'ю С. Каліноўскага:
        “№ 75. Ткач Сямён Сцяпанаў сын Каліноўскі. ад роду 38 гадоў. Даказацельства на дваранства мае ад Беластоцкага дваранскага сходу ў 1822 г. 4 лістапада. Жанаты на дваранцы Вераніцы Рыбінскай. Сыны: Кандрат  7 гадоў. Іосіф  5 гадоў і Юры  2х гадоў знаходзяцца пры ім.
        Нарадзіўся ў Ваўкавыскім павеце ў в.Кузмічы і ў малалецтве з бацькамі прыбыў у тэты павет. Нікуды з месца жыхарства не адлучаўся. Пражывае ў Мастаўлянах. У гэтым павеце аседласці не мае”’’.
        У справе “Cnic патомных дваран Ваўкавыскага павета” маюциа такія звесткі: “Каліноўскі Сямен Сцяпанавіч. жонка Ізабэла з Лазарэвічаў. Дочкі: Марыяіаганна. ЮліяІосіфа. КазіміраЮзефа. Сыны: ВіктарСцяпан. ВікенційКанстанцін. Міхаіл". Адбыліся пастанаўленні дэпутатскага сходу пра ўнясенне ў радаводную кнігу 10 кастрычніка 1841 г.. Сената на
    
    24
    
    дэпартаменту [ ерольдыі пра зацвярджэнне фаміліі ў дваранстве 13 снежня 1885 г.
    
        Вярнуўшыся ў пачатку 1861 г. на радзіму пасля заканчэння Пецярбургскага універсітэта. Кастусь Каліноўскі ў хуткім часе заняўся надрыхтоўкай лаўстання. Пад яго кіраўніцтвам была створана 1 родзенская рэвалюцыйная арганізацыя. Звесткі пра гэта маюцца ў наказаниях дадзеных асобай следчай камісіі 29 красавіка 1864 г. сябрам гэтай арганізацыі Эразмам Заблоцкім⁶. якога Кастусь Каліноўскі назначыў пасля сябе камісарам Г родзенскага ваяводства. У наказаниях Заблоцкага ёсць многа каштоўных звестак пра склад арганізацыі, пра дзейнасць Каліноўскага. як яны збіралі фінансавыя сродкі для паўстання. да каго з паўстанцаў ездзілі, у тым ліку ў Мілавіды і інш. Безумоўна. трэба асцярожна адносіцца да гэтай першакрыніцы. вывяраць факты, гаму што чалавек на следстве. ахоўваючы сваё жыццё і лёс сваіх паплечнікаў. ўсю праўду не можа гаварыць.
    
        3 лета 1862 г. К.Каліноўскі разам з В.Урублеўскім. Ф.Ражанскім і іншымі сябрамі прыступіў да выдання газеты "Мужыцкая праўда’. якая была прысвечана простаму народу Беларусі, клікала яго на барацьбу з царызмам за зямлю і незалежнасць і. што вельмі важна, упершыню ад кіраўніцтва. хай рэвалюцыйнага. нелегітымнага. звярталіся да беларускага народа на яго роднай мове. Усяго выйшла 7 нумароў "Мужыцкай праўды' і ўсе яны даўно ўжо сталі бібліяграфічнай рэдкасцю і. нават самы поўны збор нумароў газеты, які захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі. не мае апошняга. сёмага нумару. Гэты нумар маецца ў фондах ДУ "Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. I родна . Акрамя яго ў архіве захоўваюцца яшчэ 3. 4. 5
    
    нумары газеты, папулярнасць і распаўсюджвання
    
    "Мужыцкая праўда" цікавасць у народзе. вельмі шырокая. Пра
    
    шматлікія дакументы архіва.
    
    мела вял і кую геаграфія яе гэта сведчаць
    
        Штабафіцэр корпуса жандармаў у данясенні гродзенскаму губернатару 12 кастрычніка 1862 г. паведамляў. што нершы нумар "Мужыцкай нраўды знаходзіўся ў абарачэнні сялян два
    
    месяцы, а другі  каля 2х нядзель. Два месяцы хавалі другі нумар газеты сяляне вёскі Грандзічы.
       Дакументы расказываюць. што лес “Мужыцкай праўды” быў трагічны. Часта сяляне не маглі прачытаць газеты, бо былі непісьменнымі і аддавалі царскім чыноўнікам. налрыклад, як селянін вёскі Вострава Слонімскага навета Кіпрыян. які знайшоў 7 кастрычніка 1862 г.у канаве нейкую паперу, якую падняў і, не ведаючы граматы, аддаў яе соцкаму, які, не знайшоўшы ў вёсцы нікога, хто б меў чытаць. "затрымаў у сябе, а на прыбыцці двараніна Валадкевіча, аддаў яму”'. У такіх выпадках заклікі газеты не дасягалі сваёй мэты.
    
       У выданні і распаўсюджванні газеты і другой
    
    рэвалюцыйнай літаратуры актыўны ўдзел прымаў сам В.К. Каліноўскі, пра гэта таксама сведчаць дакументы архіва.
    
    Актыўная рэвалюцыйная дзейнасць Каліноўскага была заўважана царскімі ўладамі і з верасня 1862 г. за ім пачалі сачыць. Маёнтак бацькі Якушоўка быў узяты пад паліцэйскі
    
    нагляд. там рабілі засады, чакаючы Кастуся, а ён нелегальнае становішча, працягваючы сваю дзейнасць пад псеўданімамі Хамовіча. Кайноўскага і іншымі. А ў канцэлярыі
    
    перайшоў на небяспечную
    Чарнецкага, гродзенскага
    
    губернатара была заведзена сакрэтная справа “Пра двараніна Каліноўскага, распаўсюджваўшага ўзбунтоўваючыя брашуры сярод сялян", пачатая ў верасні 1862 г. Цень шыбеніцы з тых
    
    пор навісла над бясстрашным рэвалюцыянерам.
       Арыштаваць Каліноўскага царскім уладам доўга не ўдавалася. Пра гэта многія прадстаўнікі іх пісалі гродзенскаму губериатару. Так. ваўкавыскі земскі спраўнік паведамляў губернатару ў рапарце ад 11 снежня 1862 г„ што "... хоць у бацькоў яго над хутарам Якушоўка маецца сакрэтны пастаянны нагляд за паяўленнем там Каліноўскага..., ён да гэтых пор у павеце не знойдзены”'. У другім дакуменце гэтай справы
    
    паведамляецца, што маюцца звесткі пра тое. што Каліноўскі з Заблойкім былі ў Мілавідскім лагеры.
       Каліноўскі між тым заставаўся на свабодзе, кіраваў паўстаннем. 1 ў наступным 1863 годзе яго ўпарта і беспаспяхова шукаюць. 22 кастрычніка '863 г. гродзенскі губернатар
    
    26
    
    Скварцоў прадпісваў павятовым земскім спраўнікам: 'ТІраз патрабаванне віленскай следчай камісіі прапаноўваю прынянь дзейсныя меры да пошуку. ці не акажацца дзенебудзь у давераным вам павеце двараніна Ваўкавыскага павета Канстанціна Каліноўскага, падазраваемага між іншым у раскідванні друкаваных брашур узбунтоўнага зместу па паштовай дарозе ад 1 родна да Ваўкавыска і ў выпадку, калі б такі быў знойдзены. дык арыштаваць яго, даставіць да мяне ў Гродна за надежным караулам. Прыкметы Каліноўскага: каля 30 гадоў. росту сярэдняга. мажнага складу, цёмнарусы, твар вялікі і грубаваты"⁹.
        У хуткім часе быў арыштаваны банька Кастуся  Сямён Сцяпанавіч. У прадпісанні гродзенскага губернатара першай Гродзенскай следчай камісіі ад 30 мая 1864 г. гаварылася: Т.. Сямен Каліноўскі павінен утрымлівацца над арыштам да заканчэння справы” . Сына ж арыштавалі ў Вільні 28 студзеня 1864 г. Яму дапросы чынілі ў Вільні. і следчая справа адлажылася там і захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы.
    
    
    Выкарыстаныя крыніцы і літаратура
    1. НГАБ у г. Гродна. ф.96, воп.1. спр.591, а. 121.
    2. Дакумент надрукаваны ў дадзеным дапаможніку.
    a. HI АБ у г. I родна. ф.1. воп.20, спр.679. а. 120121. Друкуецца ў дадзеным дапаможніку.
    4. 1 ам сама. ф.92. воп.І. спр.258, а.338 зв.339. Друкуецца ў дадзеным дапаможніку.
    5. Там сама, ф.332. вон.2. спр.З. а.24 зв.25. Друкуецца ў дадзены м дапаможніку.
    6. Там сама. ф.З, воп.1, спр.40. а.І10.
    7. Там сама. ф.І. воп.22. спр.1121. а.226. 280281. Друкуецца ў дадзеным дапаможніку.
    8. Там сама. ф.З, воп.З. спр.6. а. 14. Друкуецца у дадзеным дапаможніку.
    9. I ам сама, ф.1 159. воп.З. спр.7. а. 134134 адв. Друкуецца v дадзен ы м дап а м ожн І ку.
    10. Там сама. ф.З. воп.1. спр.36, а.22.
    
    
            ЖАЛОБНАЯ (ЧОРНАЯ) Б1ЖУТЭРЫЯ Ў ЧАС I ПАСЛЯ ПАЎСТАННЯ 18631864 Г АДОУ
    
    
    Госцеў А.П.
    
       Паўстанне 1863/64 гадоў засталося ў народнай памяці як адна з яскравейшых старонак гісторыі барацьбы людзей. адданых справе Айчыны. за роўнасць. вольнасць І незалежнасць.
       Памяткі аб паўстанні ўзнікалі ў розных акалічнасцях і ў розных месцах. ва ўстановах прамысловасці. мастацкіх майстэрнях, ёсць зробленыя прыватным чынам. Выраблены яны былі як падчас паўстання непасрэднымі яго ўдзельнікамі. так і пасля паражэння паўстання вязнямі ў турмах. падчас следства. а таксама сасланымі паўстанцамі далёка за межы Айчыны. Гэтыя памяткі не мелі сыгнатур выканаўцы ці праектанта. нават фірменных знакаў, бо вырабляліся тайна. Дасюль невядомыя ні колькасць тых. хто ствараў гэтыя памяткі, ні колькасць саміх памяткаў. Толькі нязначная частка гэтых вырабаў захоўваецца ў грамадскіх і прыватных зборах. Але і яны навукова не апрацаваны і не каталагізаваны. Першая такая спроба была зроблена доктарам Мар’янам Кавальскім (М. Kowalski/' Medale. odznaki, bizuteria, numizmatyka i filatelistyka powstania styczniowego. Miedzyrec Podlaski, 1987. 63 s.).
       У гэтай працы апісаны медалі. медальёны, манеты. патрыятычная біжутэрыя. знакі, памятныя і рэлігійныя крыжы. Сярод гэтых памятак згадваюцца і тыя. якія з яўляюцца прадметам нашага сённяшняга паведамлення патрыятычная біжутэрыя. якая адлюстроўвае народную жалобу па загінуўшых паўстанцах і паражэнні паўстання (вядомая больш як чорная біжутэрыя). Гэта чорныя крыжы. ланцугі. бранзалеты. медальёны. абразкі з сімваламі кайданаў. якароў (катвіц). сэрцаў. цярновых вянкоў. трайным гербам Польшчы, Літвы і Русі.
       Біжутэрыя (згодна энцыклапедычным вызначэнням) дробныя вырабы. якія ўжываюцца для аздобы цела і строю, і
    
    
    28
    
    выкананы пабольшасці з каштоўных матэрыялаў (золата. срэбра, плапша. каштоўныя камяні. слановая костка). апрацаваныя разнастайнай тэхнікай і вылучаемыя высокім майстэрствам выканання. Гакое вызначэнне не мае нічога агульнага з патрытычнай (жалобнай ці чорнай) біжутэрыяй часоў студзеньскага ііаўстання 1863/64 гг. Гэтая біжутэрыя была выканана з вельмі распаўсюджаных (падручных) матэрыялаў. мела вельмі простыя формы. а ў якасці ўпрыгожвання выкарыстоўваліся патрыятчныя надпісы і сімвалы веры, цярпення. надзе: і любові. Найчасцей сустракаюцца наступныя надпісы (пагюльску): Божа збаў край наш: Божа збаў Польске: Божа збау Польске. Ойча ратуй!: Божа збау Польске. Вольнасць. Роўнасць. Непадлегласць: Чэсць полеглым і страионым. 1863/4: Ешчэ Польска не згінэла: Матко бронь: Ойчэ ратуй нас: Паментка мороэрств в Вільне на Пагулянцы 6 серпня /861  Ойчызне вольносыр, рач нам вруцщь Пане: Паменыр бое за вольность і Ойчызне...