Мінулае Гродзеншчыны
выпуск 10
Памер: 91с.
Мінск 2004
27 .05.Чэрск. Бельскі павет (таксама Славяцічы). У баі былі забіты 11 паўстанцаў. 17 трапіла ў палон.
28 .05. Людвінава. Ваўкавыскі павет. У баі забіты 2 паўстанцы і 2 расійскія салдаты.
2 .06. Урочышча Пагарэлае, Слонімскі павет. У Ружанскай казеннай дачы адбыўся бой паміж 2 ротамі Неўскага палка і 20 казакамі Данскога № 33 палка на чале з маерам фон Крэмерам з атрадам паўстанцаў (да 750 чал.) А. Лянкевіча і А. Духінскага. Апошнія страцілі забітымі 127 чал., адзін грапіў у палон (беластоцкі памешчык Р. Карыцкі). Урадавы аддзел пакінуў на полі бою 4 забітых (пахаваны ў м. Ружаны). 8 было паранена.
34.06. Мілавіды. Слонімскі павет. На лагер паўстанцаў (каля 800 чал.), які знаходзіўся ў лесе паблізу шашы Брэст Бабруйск. напалі тры роты Стараінгерманландскага пях. палка. Бой працягваўся некалькі гадзін. пасля чаго царскія войскі адышлі. страціўшы 50 чал. забітымі і параненымі. На дапамогу ім прыйшлі 2 роты Новаінгерманландскага палка і назаўтра наступление аднавілася. Паўстанцы да гэтага часу разышліся ў розныя бакі. страціўшы 18 чал.
7 .06. м. Сялец. Пружанскі павет. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
8 .06. Мерачоўшчына, Слонімскі павет. (Бронзавае Балота, Ружаны. Ружанская пушча. Косава. Сярадаўскі лес. Мерачоўшчына). 13 паўстанцаў налегла. 8 былі паранены ў баі з урадавымі войскамі.
9 .06. в. Туравічы і Кулікі. Слонімскі павет. Сутыкненне на р. Мышанцы ў 12 км ад Мілавідаў, 3я рота Рэвельскага пяхотнага палка пад кіраўніцтвам маера Скарабагатага сустрэлася з атрадамі паўстанцаў (больш за 600 чалавек) на чале з Лукашэвічам. ксяндзом Ляшкевічам. Ю. Стравінскім. Лянкевічам. Страты паўстанцаў складаліся з 15 забітых і невядомай колькасці загінуўшых у дрыгве. Страт з боку войскаў не было.
* Рудка, Бельскі павет. У баі загінулі пяць салдат і некалькі паранена.
• Каралеўскі мост. Пружанскі павет. 22 паўстанцы забіты ў баі з урадавымі войскамі.
10 .06. Серадава, Слонімскі навет (Боркі, Папялярыя). 2 паўстанцы забіты. 1 паранены ў баі з урадавымі войскамі.
13 .06. Карэчын (Чорнае возера). Слонімскі павет.У баі з абодвух бакоў загінула па два чалавекі.
15 .06. Баяры. Ваўкавыскі навет. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
• Янін, Слонімскі павет. У выніку бою сярод паўстанцаў адзін забіты, сярод урадавых салдат трое забітых і двое параненых.
16.06. Ражанка. Слонімскі павет. Груна з 18 конных паўстанцаў заняла мястэчка, забрала з пошты зброю, грошы, коней і колы. Яна пераначавала і пайшла на Слонім.
• Лыскова. Ваўкавыскі павет. Тут былі разбіты рэшткі атрада Духінскага. Пасля невялікага бою паўстанцы адышлі. адзін з іх забіты, а тры паранены.
® Гута, Ваўкавыскі павет. Адзін паўстанец быў забіты. а адзін трапіў у палон у выніку бою паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
18 .06. в. Караліны. Слонімскі павет. Сутыкненне ў Мажаеўскім лесе, паблізу вескі. паміж першай ротай
8
Стараінгермарландскага палка капітана Дзяканава (забіта 3. паранена 3) і атрадам паўстанцаў каля 200 чалавек (забіта 2. паранена I. ладонных 1).
20 .06. м. Бяроза. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
21 .06. Урочышча Пясец і Кацюхова. Слонімскі навет. Бой паміж дзвумя ротамі Стараінгерманландскага палка на чале са штабскапітанам Шахавым (страты I забіты. 8 параненых) і атрадам Духінскага ў колькасці да 800 чалавек (забіта больш 40 чалавек).
• Шаркаўшчызна. Ваўкавыскі павет. Тут былі разбіты рэшткі атрада Духінскага. Ен страціў два чалавекі забітымі і пяць параненымі. Урадавыя войскі 2 забітымі і 12 параненымі.
23 .06. г. Масты. Ваўкавыскі павет.У выніку бою паранены два салдаты.
26 .06. Боркі, Кобрынскі павет.Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
Пачатак 07. Станцыя Парэчча, Гродзенскі павет. Рота ўрадавых войск напала на вялікі атрад паўстанцаў. якія адышлі і разышліся дробнымі групамі. Пошукі іх вынікаў не далі.
5 .07. Фальварак Рапаноўка. Слонімскі павет. Адбылася перастрэлка паміж ротай Стараінгермарландскага палка капітана Дзяканава (страт не было) І атрадам паўстанцаў, якія адступаючы страцілі 5 чалавек палоннымі.
8 .07. Макраны. Кобрынскі павет. У выніку бою сярод паўстанцаў 6 забітых і 4 палонных.
11 .07. Дамачава. Брэсцкі павет. У выніку бою страты паўстанцаў 18 забітых і параненых. урадавага аддзела 12 забітых.
15 .07. Іопчава. Бельскі павет. У выніку бою забіта 2 паўстанцы і 4 паранена.
18 .07. Харабровічы. Слонімскі павет. Бой па.між 29 салдатамі Стараінгерманландскага палка паручыка Азулевіча і атрадам паўстанцаў з 22 чалавек на чале з Лукашэвічам (Галоска). Апошнія страцілі забітымі 7 чалавек. параненнымі 1. палонных 4; вайскоўцы страт не мелі.
• Львоўшчына, Слонімскі павет. (Ханевічы. Харабровічы, Дзераўна). 7 паўстанцаў забіта. 4 паранена.
20 .07. Бярозавае балота. Слонімскі павет. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
25 .07. м. Азеры. Гродзенскі павет. 7 паўстанцаў забіты ў выніку бою.
27 .07. Вялікае Балота, Ваўкавыскі павет. У выніку бою вайскоўцы захапілі ў палон 7 паўстанцаў.
30 .07. Маркава. Бельскі павет. У выніку бою сярод паўстанцаў забіты I. параиены 1 чалавек. урадавага аддзелаадпаведна 2 і 5.
31 .07. Ігнаткі. Бельскі павет. 4 паўстанцы папалі ў палон.
2 .08. м. Гродек. Беластоцкі павет. (Ліпнікі. Лапнікі. Заблудаў). У выніку бою забіты 4 паўстанцы.
5 .08. Рыхлы. Бельскі павет. У выніку бою сярод салдат урадавага аддзела 20 забітых і 14 параненых.
7 .08. Баяры. Ваўкавыскі павет. Капітан Руткоўскі на чале роты Пскоўскага палка і 40 улан Курляндскага палка даў бой адтраду паўстанцаў (150 чал.). I салдат быў паранены (па другіх дадзеных: 4 забіта, 5 паранена).
8 .08. Урочышча Цымлева. Ваўкавыскі павет. Адбылося сутыкненне роты Стараінгерманландскага палка, роты Пскоўскага палка, і 10 казакоў 5га Данскога палка. 10 міліцыянераў вясковага каравула. атрада лейбулан Курляндскага палка паручыка Лінкевіча (страт не было) з паўстанскім атрадам каля 150 чалавек (20 забіта. 1 палонны).
9 .08.Урочышча Пашкаўшчызна. Ваўкавыскі павет. Бой у Тышкевічскіх лясах. Рота Страінгерманладскага палка, дзве роты Пскоўскага палка, эскадрон лейбулан Курляндскага палка маера Духноўскага (страцілі 2 раненых), з аднаго боку, і атрады Ф.А. Влодэка. А. Духінскага. Ю. Стравінскага (да 400 чалавек), з другога боку. Было забіта 45 паўстанцаў. 1 узяты ў палон.
23 .08. м. Цехановец. Бельскі павет. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
30 .08. Глубокі Конт (Вугал). Пружанскі павет. У выніку бою 1 паўстанец забіты. 1 паранены.
10
12 .09. Рудня. Ваўкавыскі навет. У выніку бою забіты 1 паўстанец.
16 .09 Маентак Улісоўшчызна, Ваўкавыскі навет. Перастрэлка паміж 28 салдатамі Стараінгерманландскага палка прапаршчыка Чымбаевіча (страт няма) з атрадам паўстанцаў (забіта 3. паранена 3 чалавекі).
19 .09. Ваколіца Лукавіца. Бельскі навет. Бой паўстанцаў з атрадамі маера Банецкага (20 чал. пяхоты і 10 казакоў). пасланага для арганізацыі вясковых каравулаў. 3 дапамогаю часткі 5й лінейнай роты Сафійскага пях. палка капітана Юр'ева ўдалося перамагчы паўстанцаў. 5 з іх было забіта. а 5 паранена. рэшткі паўстанцаў праследаваў маер Корф, але яны схавал іся ў лесе.
20 .09. м.Боцкі. Бельскі навет. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
2.10. Вытаноўскі лес на дарозе з маентка Паканаева ў Вельск. На 9ю лінейную роту Сафійскага пях. палка (камандзір штабскапітан Емельянаў), якая ахоўвала транспарт з канфіскаванай у жыхароў маемасню. напалі паўстанцы (да 400 чал.). Бой ішоў каля 3 гадзін. У выніку яго паўстанцы разбегліся дробнымі групамі. праследаваць у лесе якіх царскія войскі не рашыліся. Паранены 1 радавы. 1 кантужаны. Паўстанцаў забіта да 60 чал. каля дарогі. а колькі ў лесе невядома.
7.10. Боркі. Пружанскі павет. У выніку бою 5 паўсіанцаў забіта, 5 паранена.
10.12. БрэстЛітоўск. Брэсцкага павета. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
Іакім чынам. у 1863 годзе на тэрыторыі Гродзенскай губерні адбылося каля 70 баеў і сутыкненняў паміж расійскімі ўрадавымі часткамі і атрадамі паўстанцаў. Пік іх прыйшоўся на май (15), чэрвень (18). ліпень (10), жнівень (7). Больш баявых сутыкненняў было на тэрыторыі Слонімскага (18). Бельскага (17). Ваўкавыскага (14) паветаў. У баявых дзеяннях удзельнічалі паўстанцкія атрады над кіраўніцтвам ІДіхорскага (Замечак). Рагінскага. Левандоўскага. Чаркоўскага. Ябланоўскага, Рыльскага і СангІна. Парчэўскага. Урублеўскага.
11
Лапкоўскага, Лянкевіча. Духінскага, Лукашэвіча, ксяндза Ляшкевіча, Стравінскага. Супраць іх актыўна змагаліся часгкі Стараінгерманландскага, Неўскага, Пскоўскага. Рэвельскага і Данскога № 33 і 5 палкоў. Колькасйь паўстанцаў і ўрадавых войск, якія дзейнічалі ў Гродзенскай губерні вылічыць дакладна пакуль што цяжка трэба вывучыць больш глыбей архіўныя звесткі. У баявых дзеяннях загінула каля 276 паўстанцаў і 113 расійскіх салдат. паранена адпаведна 50 і 60 чалавек. трапіла ў палон 74 і 6 чалавек. Лічбы гэтыя прыблізныя. бо ў крыніцах яны таксама ў многіх выпадках або не ўказаны, або называюцца словамі ''несколько”, "часть", "малозначительные".
Крыніцы і літаратура:
Ігнатоўскі У. 1863 год на Беларуси Нарыс падзей /7 Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кн. 13. Працы інстытута гістарычных навук. Т.У. Менск, 1930. С. 110. 11. 156, 157, 233.234.
Кісялеў Г. Мілавідская бітва 1863 /7 Энцыклапедыя гісторыі Беларусь т. 5. Мн.: БелЭн. 1999. С. 141.
Миловидов А.И. Перечень боевых столкновений русских войск с польскими повстанцами в компании 1863 1864 г.г. в пределах СевероЗападного края... Вільна. 1915. С. 24 28. 34.87.
Zielinski St. Bitwy i potyczki 1863 1864. Rapperswill, 1913S. 319338.
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне, ф. 1. воп. 34. спр. 167. а 67. 1 7а. 74. 208.
Памяць: Гісторыкадакум. хроніка Пружанскага рна. Мн.: БелЭн, І992.С. 2728