Мірскія былі
Вячаслаў Хілімонаў
Выдавец: Полымя
Памер: 53с.
Мінск 1990
В.А.Хілімонаў
МІРСКІЯ БЫЛІ
в. А. Хілімонаў
МІРСКІЯ БЫЛІ
ГІСТАРЫЧНЫ НАРЫС
Мінсн „Полымя" 1990
ББК 63.3 (2Б) X 45
Рэцэнзенты: навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі і культуры ІМЭФ АН БССР В. М. Удальцоў; кандыдат гістарычных навук М. Ф. Шумейка
Рассказывается об нсторнн городского поселка Міі]> на Гродненіцнне, об одном нз ннтереснейшнх памятннков каменного зодчества начала XVI ст., что сохраннлнсь на террнторнн Белорусснн,— Мнрском замке.
0503020903—080 |2_90
М306 (03)—90
ISBN 5345001286
(О В. А. Хілімонаў, 1990
ПРАДМОВА
Багатая прыгожымі мясцінамі і гістарычнымі падзеямі зямля карэліцкая. На паўночным захадзе яе невысокія пагоркі, густа парослыя лесам, пераходзяць у Навагрудскае ўзвышша, а на мяжы паміж Карэліцкім і Навагрудскім раёнамі раскінулася славутае возера Свіцязь. Гэтыя мясціны апеты выдатным польскім паэтам ураджэнцам Навагрудчыны Адамам Міцкевічам.
Па ўсходняй ускраіне Карэліцкага раёна нясе свае воды бацька Нёман. За ім пачынаецца Налібоцкая пушча, дзе ў гады Вялікай Айчыннай ваііны дыслацыраваліся шматлікія фарміраванні беларускіх партызан. ІПэсць партызанскіх брыгад дзейнічала на тэрыторыі раёна.
У Нёман упадаюць рэчкі Рутка, Сэрвач, Уша і Міранка, памнажаючы яго сілу і магутнасць.
3 поўдня на поўнач, па былым «екацярынінскім» гасцінцы, пралягае асфальтаваная шаша, ійто злучае два буйнеййіыя населеныя пункты раёна — горад Карэлічы і гарадскі пасёлак Мір. Так у асноўным выглядае адзін з цікавейшых куткоў Беларусі, размешчаны на ўсходняй ускраіне Гродзеншчыны.
Багатая і на памятныя мясціны зямля карэліцкая. Нямала збераглося тут сведкаў мі
3
нулага. Асабліва гэта датычыцца гарадскога пасёлка. Мір. Пра яго і вядзецца гаворка ў гэтай кніжцы. / няхай яна паслужыць чытачам добрым правадніком у мінулае, а таксама даведнікам пра сучаснае старажытнага паселіаіча.
РЛДАВОДНАЯ
Слова «мір» мае некалькі значэнняў. Асноўнае, найбольш распаўсюджанае, тлумачыцца як стан спакою і згоды паміж народамі, адсутнасць вайны паміж імі. Мірам яшчэ называлі раней агульны сход жыхароў паселішча, дзе вырашаліся важныя гра
мадскія справы. Тады гаварылася: «Як мір скажа, так і будзе». Існавала і такая прымаўка: «Пайшоў па міру» — гэта значыць пайпюў жабраваць. Якое ж са значэнняў стала асновай, прычынілася да надання паймення пасёлку — сёння невядома. Паходжанне назвы, таксама як і час заснавання пасялення, патанае ў змроку далёкага мінулага. I ўсё ж наконт гэтага існуюць дзве версіі. Першая з іх сцвярджае, што тут калісьці быў заключаны мір паміж крыжаносцамі і літоўскімі князямі. Аднак няма ніякіх звестак, калі тое адбылося, пры якіх князях. Прыхільнікі другой версіі катэгарычна гэта абвяргаюць, даказваючы, што паколькі Мір тады знаходзіўся ў складзе Вялікага кпяства Літоўскага, як кажуць, у яго «глыбінцы», то не мог стаць месцам здзяйснення пагаднення. Быццам назва пасёлка, ці, як іменавалі раней, мястэчка, вядзе свой радавод ад другога значэння слова — агульны сход жыхароў. Такая версія больш прыймальная. Гістарычнага пацверджання яна не патрабуе, хаця і заснавана на гіпотэзе.
Такой жа думкі прытрымліваліся і польскія вучопыя, напрыклад Філіп Сулімарскі, Браніслаў Хлябоўскі і Уладзіслаў Валеўскі, рэдактары «Геаграфічнага слоўніка Польскага каралсўства і іншых славянскіх краін», выдадзенага ў Варшаве ў другой палове мінулага стагоддзя, у якім маецца змястоўны артыкул пра Мір і яго
2. Зак. 2045
□
ваколіцы. Некаторыя звесткі адтуль выкарыстаны аўтарам гэтай працы.
Першае ўпамінанне пра мястэчка адносіцца да 1395 года, калі крыжаносцы, падтрымліваючы Свідрыгайлу ў яго міжусобіцы супраць Вітаўта, уварваліся на Навагрудчыну, дасягнулі Міра і дашчэнту знішчылі пасяленне. Далейшая яго гісторыя большменш вядомая. У 1434 годзе вялікі князь літоўскі Сігізмунд Кейстутавіч, раздаючы землі сваім прыхільнікам, падарыў Мір Сёмцы — гэта значыць Сямёну Гедыголдавічу (потым стаў віленскім кашталянам). Такую гістарычную згадку можна знайсці ў дарожных запісках польскага і беларускага паэта Уладзіслава Сыракомлі (літаратурны псеўданім Людвіка Кандратовіча), які ўзяў яе з архіўнага дакумента, што захаваўся ў Нясвіжскім замку.
Затым падзеі складваліся прыкладна так: Сёмка, наміраючы бяздзетным, адпісаў мірскія ўладанні сваёй названай дачцы Ганне Бутрымаўне, а тая нібы вярнула іх жонцы Сёмкі — сваёй цётцы Мілохне— з той умовай, што, калі тая памрэ, уладальнікам Міршчыны стане яе сваяк Юрый Ільініч. Гэта быў мясцовы магнат, які займаў пасады літоўскага марівалка і брэсцкага старосты. Якраз з яго імем звязана вельмі важная падзея ў гісторыі Міра. Устрывожаны частымі нападамі на Прыпямонне татар і варожымі адносінамі да сябе магутнага на Літве Міхаіла Глінскага, Ільініч у канцы XV стагоддзя пачаў будаваць у Міры абарончы замак.
...I вось на водшыбе ад паселішча, за рэчкай Міранкай, на невысокім узвышшы ўзняліся ўгару вежы: чатыры вуглавыя вышынёй па 25 метраў, а пятая, у цэнтральнай заходняй сцяне,— 27 метраў. Іх злучалі сценымуры даўжынёй 75, вышынёй — 13 і таўшчынёй — 3 метры. Двор, утвораны вежамі і сценамі, меў форму некалькі збочанага чатырохвугольніка, пабліжанага да квадрата. Тут прадугледзелі парахавы склад, які ў выпадку ўзрыву не павінен быў, аднак, разбурыць іншыя
6
пабудовы. Замак узводзіўся ў абарончых мэтах, аб чым сведчаць байніцы на вежах. I самі вежы пібы высунуты са сцен, што спрыяла бакавому абстрэлу падчас нападу на замак. Да таго ж збудаванне абкружалі з трох бакоў земляныя валы вышынёй у 10 метраў і роў з вадой, чацвёрты ж, паўднёвы, бок прыкрываў вадаём. Усё ўмацаванне надзейна ахоўвала абаронцаў замка, а сваёй магутнасцю і непрыступнасцю нібы ўвасабляла сілу феадала.
Мірскі замак узводзіўся ў некалькі этапаў. Будаўпіцтва працягвалася і ў пачатку XVI стагоддзя. На тое меліся свае прычыны. Варта прыгадаць тагачаспую палітычную абстаноўку. Вялікаму княству Літоўскаму ўжо не пагражалі крыжакі, галоўныя сілы якіх былі разбіты ў 1410 годзс пад Грунвальдам. Нскалькі пазней, у 1503 годзе, адбылося замірэнне з Вялікім кпяствам Маскоўскім, а ў 1506 годзе пад Клецкам літоўскія ваяры нанеслі паражэнне татарскім войскам хана Менглі Гірэя. Таму непасрэднай пагрозы нападу ворага на Мір ужо не існавала, і Ілы’ніч усё больш думаў пра мірнае жыццё — пышныя прыёмы і балі. А яшчэ ён марыў пра графскі тытул, які, аднак, надаваўся тады толькі таму, хто меў свой замак. I магнат пачаў перабудоўваць замак па поваму плану: узводзіць у двары жылыя памяшканні — найперш палац, упрыгожаны багатым арнаментам, што прыдавала яго архітэктуры «свецкі» характар. Дзеля гэтага давялося нават разабраць частку сцен, а паўночную і ўсходнюю злучыць з палацам і іншымі жылымі пабудовамі. Трэба зазначыць, што арыгінальнасць Мірскаму замку і зараз яшчэ „адаюць белыя нішы і такія ж паясы на вежах і сцепах на фоне чырвонай цэглы, з якой у асноўным складзены вежы, і ў пераважнасці сцепы. Гэта стварае асаблівую маляўнічасць і прывабнасць, уласцівыя палацавай архітэктуры.
Але і на пачатку XVI стагоддзя будаўніцтва замха за
7
ставалася незавершаным. Юрый Ільініч памёр у 1520 годзе, перадаўшы свае ўладанні чатыром сынам. Адзін з іх, Шчасны (Фелікс), перажыў усіх братоў і стаў уладальнікам спадчыны. Жанаты ён быў на Софьі Радзівіл, дачцы Івана Барадатага, з якой меў сына, таксама Юрыя. Дзядзька апошняга — Мікалай Радзівіл Чорны — паслаў маладога Ільініча да двара імператара Фердынанда II. Там Ільінічунук вызначыўся як рыцар, за што яму надалі тытул графа на Міры. Так збылася мара Юрыя Ільінічадзеда, хоць род яго і не знайшоў далейшага працягу. Граф Ільініч пражыў без сям’і і, паміраючы, перадаў усе ўладанні сыну свайго апекуна Мікалаю Крыштафу Радзівілу па мянушцы Сіротка. 3 1569 года Мір становіцца ўласнасцю дынастыі Радзівілаў, якія займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. Так, Аляксандр Людовік быў надворным маршалкам, Міхаіл Казімір — падканцлерам, Караль Станіслаў — канцлерам і літоўскім гетманам. А апошні Радзівіл, Дамінік, які валодаў Міршчынай, вядомы тым, што ў 1812—1813 гадах удзельнічаў разам з войскамі Напалеоій ў вайне супраць Расіі. Ен і аддаў мірскія ўладанні ў пасаг сваёй дачцы Стэфаніі, якая выйшла замуж за князя Вітгенштэйна (сядзіба яго знаходзілася тады ў Шчорсах).
Часы панавання Радзівілаў на Міршчыне адыгралі значную ролю ў яе гісторыі. Атрымаўшы графства ад Ільініча, Мікалай Радзівіл Сіротка загадаў завяршыць будаўніцтва замка, дзеля чаго сюды былі прывезены італьянскія майстры, якія толькі што закончылі радавы замак Радзівілаў у Нясвіжы. У Італіі тады ўзводзіліся багатыя палацы ў строгім рэнесансным стылі, характэрным для старажытных грэчаскіх і рымскіх палацаў і храмаў, а гэта, вядома, не магло не паўплываць на планіроўку дабудовы Мірскага замка. Вось чаму так рэзка адрозніваюцца ад астатніх вежаў паўднёвазаходняя і цэнтральпая, уяздная: іх нс закранула пераробка. A
8
ў архітэктурным абліччы замка, пераважна гатычным, адчуваецца стыль рэнесансу, менавіта ў палацавай частцы. Падчас той рэканструкцыі быў выкананы вялікі аб’ём работ, асабліва пры падбудове палаца і жылых памяшканняў, якія давялі да трох паверхаў. Стала больш багатым і ўнутранае ўбранства замка.
У «радзівілаўскі» перыяд Мір закранулі розныя гістарычныя падзеі. Два разы — у 1655 і 1706 гадах — на замак нападалі шведы, спальвалі яго, аднак магнаты зноў адбудоўвалі і засялялі радавое гняздо. Тут нейкі час жыў Караль Станіслаў Радзівіл па мянушцы Hane Каханку. У Міры ён наладжваў шумныя балі, якія пераходзілі ў оргіі (зза гэтага быў скасаваны яго шлюб з першай жонкай). У 1785 годзе ў замку пабываў апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст, а ў 1794 годзе сцены ўмацавання штурмавалі рускія войскі пад камандаваннем Л. В. Суворава і разбілі яго гарнізон. У ліпені 1812 года пад мястэчкам адбылася славутая бітва, у выніку якой казакі атамана Платава затрымалі наступленне войск Напалеона; затым у пачатку лістапада таго ж года тут грамілі адступаючых французаў войскі Чычагава. У час бітваў замак зноў згарэў, а паўночнаўсходняя вежа, дзе знаходзіўся парахавы склад, была ўзарвана. 3 прычыны вялікіх разбурэнняў замак стаў нежылым. Уладальнікі Вітгенштэйны перадавалі яго з рук у рукі сваякам — розным Гогенлое, Берленбургам, якія мала дбалі пра адбудову. У такім заняпадзе замак знаходзіўся амаль сто гадоў. Як адзначаецца ў названым ужо «Геаграфічным слоўніку Польскага каралеўства і іншых славянскіх краін», у 1885 годзе «адзіным жыхаром замка быў вартаўнік, які жыў у большменш прыстасаванай для кватаравання вежы».