• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мірскія былі  Вячаслаў Хілімонаў

    Мірскія былі

    Вячаслаў Хілімонаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 53с.
    Мінск 1990
    18.73 МБ
    Як ужо адзначалася, у Міры існавалі арганізацыі Беларускай сялянскарабочай грамады і Таварыства беларускай школы, Яны займаліся таксама асветніцкай справай: ставілі спектаклі на беларускай мове, наладжвалі канцэрты, папулярызавалі нацыянальную літаратуру і мастацтва. Вылучалася актыўнасцю Ганна Іванаўна Сташэўская, былая настаўніца рускіх школ, якая не згадзілася навучаць беларускіх дзяцей на чужой мове, адмовілася перайсці ў каталіцкую веру, што ставіла
    25
    ся ёй умовай, каб зноў атрымаць пасаду настаўніцы. Таму яна дапамагала бацькам па гаспадарцы, крыху падзарабляла вырабам у хатніх умовах дробных харчовых тавараў. Адначасова аддавала шмат сіл грамадскай дзейнасці: з’яўлялася сакратаром мясцовай падпольнай камсамольскай арганізацыі, а ў 1930 годзе падпольная арганізацыя Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі рэкамендавала яе для абрання намеснікам старшыні Мірскай акруговай управы Таварыства беларускай школы. Як вядома, ТБШ і БСРГ знаходзіліся пад уплывам КПЗБ, выкарыстоўваліся ёю для работы ў легальных умовах.
    Пасля вызвалення Міра Чырвонай Арміяй у 1939 годзе Сташэўская стала старшынёй Мірскага часовага выканаўчага камітэта, а ў кастрычніку таго ж года яе паслалі на Народны сход Заходняй Беларусі (праходзіў у Беластоку), дзе было прынята рашэнне аб устанаўленні Савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР і СССР. Мірская актывістка прымала таксама ўдзел у рабоце Пятай нечарговай Сесіі Вярхоўнага Савета СССР, якая задаволіла просьбу працоўных Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. У 1940 годзе Ганна Іванаўна прызначаецца дырэктарам Мірскай школы № 2 і працуе там да фашысцкай акупацыі. 28 чэрвеня 1941 года яе разам з братам Леанідам Сташэўскім, таксама былым падпольшчыкам і савецкім актывістам, сакратаром Мірскага гарвыканкома, расстралялі гітлераўцы. Ва ўшанаванне памяці пра першага дырэктара Мірскай сярэдняй школе прысвоена імя Г. I. Сташэўскай і ўстаноўлены яе бюст.
    Ці існавала ў Міры асобная падпольная арганізацыя КПЗБ? Дакументальна пацвердзіць гэта не ўдалося. Але пра тое, што сярод мясцовых жыхароў было нямала падпольшчыкаў і спачуваючых, сведчаць успаміны некаторых з іх. Найбольш пераканальныя і змястоўныя выказванні карэннага міраніна Івана Андрэевіча Буб
    26
    ноўскага, які з’яўляўся членам КПЗБ, актыўна ўдзельнічаў ва ўстанаўленні Савецкай улады ў 1939—1940 гадах, не скарыўся ворагу ў гады нямецкафашысцкай акупацыі — быў партызанскім сувязным. Наогул на прыкладзе яго дзейнасці можна паказаць мо’ і невялікі, але дужа складаны адрэзак жыцця міран. Вось некалькі радкоў з біяграфіі Бубноўскага, прыведзенай у зборніку ўспамінаў былых членаў КПЗБ «Гады выпрабаванняў і мужнасці», што выйшаў у выдавецтве «Беларусь» у 1973 годзе:
    «Бубноўскі Іван Андрэевіч нарадзіўся ў 1904 годзе ў мястэчку Мір Гродзенскай вобласці. У 1925—1926 гадах, у час службы ў польскай арміі, уступіў у КПП (Камуністычная партыя Польшчы.— В. X. ). За рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат у 1926 годзе быў асуджаны і прыгавораны ваенным судом да 4 гадоў турэмнага зняволення. У 1930 годзе выйшаў з турмы. Працягваў рэвалюцыйную работу. Праследаваўся паліцыяй».
    Аб гэтым перыядзе свайго жыцця Іван Андрэевіч піша ва ўспамінах «У казарме і турме» (Годы нспытанніі н мужества. Мн., 1973): «15 лістапада 1930 года, адседзеўшы свой тэрмін, я выйшаў з турмы. Прыехаў дамоў да брата ў Мір, дзе стаў працаваць у яго саматужнай майстэрні. Гуртком Таварыства беларускай школы ў Міры кіравала тады Ганна Іванаўна СташэўскаяПаваротная. У рабоце гуртка прымаў удзел і яе брат Леанід Сташэўскі, былы зняволены віленскай турмы Лукішкі. Уступіў у яго і я. Мы арганізавалі самадзейную трупу і ставілі спектаклі, даход ад якіх ішоў у карысць МОПРа (Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам.— В. X.). Але наша дзейнасць працягвалася нядоўга. У 1932 годзе мне і Леаніду Сташэўскаму, як былым палітзняволевым, польскія ўлады выдалі «воўчыя» пашпарты і выгналі з Міра».
    Паблукаўшы «на высяленні», як гэта тады называ
    27
    лася, у пошуках работы і прыстанку, Іван Андрэевіч трапіў адразу ў польскую дэфензіву (следчы палітычны аддзел паліцыі), а затым у віленскую турму Лукішкі. Пра тое, як з ім абыходзіліся там, Бубноўскі ўзгадваў так: «Не гледзячы на адсутнасць доказаў, я быў дастаўлены ў маладзечанскую дэфснзіву. Хто пабываў у яе засценках, той ніколі нс забудзе катаванняў, якім падвяргаліся там арыштаваныя. На допыце мяне закавалі ў кандалы, папяросай прыпякалі твар, цела, працягвалі мучыць, патрабуючы, каб я выдаў камуністаў... Гэта быў час, калі дзейнічаў новы фашысцкі турэмны статут, што пазбавіў нас заваяваных раней ільгот. Прагулкі абмяжоўваліся, і хадзілі мы пааднаму з апушчанай уніз галавою, трымаючы рукі за спіною, размаўляць вязням не дазвалялася. Шэсць месяцаў мы пратэставалі супраць такіх парадкаў, адмаўляліся ад прагулак, учынялі галадоўкі... У 1933 годзе я выйшаў з турмы. Пачаліся новыя пакуты ў пошуках прытулку і кавалка хлеба».
    Яшчэ адзін факт з біяграфіі I. А. Бубноўскага: «Пасля вызвалення Заходняй Беларусі быў выбраны старшынёй Часовага сялянскага валаснога камітэта ў Міры, а з 1940 года працаваў загадчыкам аддзела Мірскага райвыканкома... Закончыліся нашы мукі. Працоўныя Заходняй Беларусі свабодна ўздыхнулі і пачалі будаваць новае жыццё».
    У савецкай рэспубліцы лёс міран карэнным чынам перамяніўся. Сяляне атрымалі панскую і княжацкую зямлю, рабочыя сталі гаспадарамі прадпрыемстваў. Паўсюдна адкрываліся школы на роднай мове, бібліятэкі і хатычытальні былі даступныя для ўсіх і без ніякай платы. Насельніцтва, што жыло ў адвечнай бядоце, адчула свабоду і дабрабыт.
    I ўсё ж у адным моцна памыліўся Іван Андрэевіч — калі сцвярджаў, што ў верасні 1939 года «закончыліся нашы мукі». У чэрвені 1941 года Беларусь, Украіна, Прыбалтыйскія рэспублікі і заходнія вобласці Расіі
    28
    падвергліся яшчэ больш жудаснаму зняволенню і разбурэншо. Іх прынёс нямецкі фашызм. Крывавы тэрор стаў штодзённай з’явай на захопленай тэрыторыі. I, вядома, першы і асноўны ўдар быў накіраваны супраць камуністаў і камсамольцаў, савецкіх актывістаў, у якіх гітлераўцы бачылі сваіх непрымірымых ворагаў. Разам з гэтым вялася прадуманая палітыка нацкоўвання адной нацыі на другую, каб выклікаць нянавісць беларусаў да палякаў, яўрэяў, і наадварот.
    У гісторыі Міра настаў змрочны перыяд. Большая частка мясцовых жыхароў была знішчана, а яўрэі і палякі — амаль усе пагалоўна. Толькі ў адным пясчаным кар’еры (цяпер там стаіць помнік) фашысты расстралялі больш за 1600 міран яўрэйскага паходжання. А такіх месцаў масавых забойстваў навокал пасёлка налічвалася некалькі. Пра тое, як распраўляліся з савецкімі актывістамі, засведчыў у сваіх неапублікаваных успамінах той жа I. А. Бубноўскі, якому цудам удалося перажыць фашысцкую навалу. Змагаўся ён зноў у падполлі — быў сувязным разведкі Стаўбцоўскага падпольнага міжрайпартцэнтра, які ўзначальваў таксама былы падпольшчык і член КПЗБ Уладзімір Зянонавіч Царук, хаваўся, зведаў і фашысцкую турму ў Баранавічах, і канцэнтрацыйныя лагеры ў Калдычэве і Будах (на Палессі).
    «У нядзелю пасля абеду 22 чэрвеня 1941 года ў Міры адбылася мабілізацыя ваеннаабавязаных жыхароў пасёлка, некалькі машын з якімі ў панядзелак былі накіраваны ў Баранавічы,— узгадваў Бубноўскі.— 3 23 на 24 чэрвеня нямецкія самалёты бамбілі Мір, разбурылі некалькі дамоў у цэ<нтры. 3 аўторка праз Мір пачалі ісці бежанцы. У пятніцу ноччу іх абстралялі з касцёльнай вежы нямецкія дэсантнікі. Перад гэтым на Мір яшчэ раз наляцелі фашысцкія сцярвятнікі, разбурылі і спалілі амаль увесь цэнтр.
    Перад прыходам гітлераўцаў сакратары Мірскага
    29
    райкома партыі Сосінаў, Рашэтнікаў і Вараб’ёў, а таксама старшыня райвыканкома Скараходкін эвакуіраваліся, а мы з Леанідам Сташэўскім дабраліся да Стоўбцаў, ды тыя ўжо былі захоплены немцамі. Прыйшлося вярнуцца назад дамоў. А назаўтра, 28 чэрвеня, Сташэўскіх — Ганну Іванаўну і Леаніда Іванавіча фашысты расстралялі. Я стаў хавацца. На наступным тыдні ў Міры затрымаўся карны фашысцкі атрад, сабралі каля 30 маладых яўрэяў і нашых актывістаў — Івана Ермаковіча, Аляксандра Сіняўскага, Івана Гурскага і Мікалая Каробку, паставілі ля царкоўнай агароджы, затым пагрузілі ў машыны, вывезлі ў лес, ва ўрочышча Яблонаўіпчына, дзе ўсіх і расстралялі. Яшчэ праз тыдзень не стала Канстанціна Шэймы, Мікалая Баханка, Мікалая Галабурды, Яўгена Стрэчаня і Адама Буська. Мне, Паўлу Бычко, Пятру Кату ўдалось пазбегнуць арышту, мы пакінулі Мір, знайшлі схованку на хутарах».
    На гэтым, аднак, зверствы захопнікаў не закончыліся. Былі расстраляны бацька і двое малодшых братоў Мікалая Жылінскага, які пайшоў у партызаны, знішчана яшчэ група яўрэяў, сагнаных перад пакараннем у замак (дарэчы, ён выкарыстоўваўся як турма і гета). 3 іх выратавалася хіба што некалькі чалавек, у тым ліку карэнная міранка Зоя Міронаўна Пазняк, якая потым стала партызанскім урачом (пасля вызвалення ёй прысвоена ганаровае званне заслужанага ўрача Беларускай ССР).
    Тыя, каму ўдалося вырвацца з кіпцюроў фашысцкіх забойцаў, працягвалі змагацца, ішлі ў партызаны. Народнымі мсціўцамі сталі браты Юрый і Яўген Федаркевічы, Уладзімір Жызнеўскі, Нона КарповічНавіцкая.
    Так, гэта былі гады вялікіх пакутаў для беларускага народа, але адначасова і гады мужнасці, няскоранасці, самаахвярнасці. Было за што помсціць гітлераўскім захопнікам: забойствы жанчын, старых, дзяцей, спальванні жывымі ў агні палаючых хат тых, хто не мог супра
    30
    ціўляцца. Сумную і балючую статыстыку прывяла карэліцкая раённая газета «Полымя» ў нумары за 26 красавіка 1984 года: «У час блакады (ліпень 1943 года. — В. X.) гітлераўцы акрамя Новага Сяла (там спалена жывымі каля 250 жыхароў.— В. X.) поўнасцю спалілі вёску Лядкі — 120 двароў і расстралялі 77 чалавек, вёску Пагарэлка — 110 двароў і расстралялі 27 чалавек, вёску Сіняўская Слабада — 80 двароў і расстралялі 11 чалавек». Такі ж лёс напаткаў вёску Антанёва і хутар Рудзьму. 1 наогул, бадай, не існавала на Міршчыне такой вёскі, дзе фашысты не рабавалі б людзей, не палілі б іх хаты, не забівалі б жыхароў. Таму і стаўся незабыўным для міран, насельніцтва ўсёй Беларусі 1944 год, год вызвалення ад фашысцкай навалы.