Найноўшая гісторыя Беларусі
Яўген Мірановіч
Выдавец: Неўскі прасцяг
Памер: 243с.
Санкт-Пецярбург 2003
½ым цацыянальным прадстаўніцтвам Беларусі. Але дома заставаўся ўсяго малазначнай установай, якая не мела рэальнага ўплыву на сітуацыю ў краіне. Лідэры і дэпутаты Вярхоўнага Савета, гэтаксама як іншыя грамадзяне, падвяргаліся адміністрацыйнаму пакаранню за ўдзел у несанкцыянаваных дэманстрацыях, траплялі ў следчыя ізалятары, плацілі вялікія штрафы за “парушэнне правапарадку”.
Новая ніжэйшая палата Нацыянальнага сходу, званая Палатай прадстаўнікоў, налічвала 110 дэпутатаў, якія перайшлі сюды з Вярхоўнага Савета. Яе старшынёю быў выбраны былы першы сакратар ЦК КПБ Анатоль Малафееў. Вышэйшая палата Нацыянальнага сходу — Савет Рэспублікі — налічвала 64 асобы і, паводле новых законаў, у яе ўвайшла частка дэпутатаў, прызначаных Лукашэнкам або выбраных абласнымі саветамі, дзе дамінавалі ягоныя “вертыкальшчыкі”.
Адсутнасць падтрымкі ў парламенце ўскладніла становішча Канстытуцыйнага Суда, які аспрэчваў большасць прэзідэнцкіх указаў. Хутка, аднак, суддзі памянялі свае перакананні на апартунізм. Яны адмянілі ранейшыя свае пастановы, а таксама прызналі, што рэферэндум быў праведзены ў адпаведнасці з канстытуцыяй. Кіраўнік Канстытуцыйнага Суда Валерый Ціхіня быў адхілены ад пасады.
238 • РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ
Сфальшаваны рэферэндум, які надзяліў Лукашэнку амаль абсалютнай уладай, стаў прычынай ізаляцыі Беларусі ў свеце. Дзяржавы Заходняй Еўропы не прызналі ні вынікаў рэферэндуму, ні новастворанага Нацыянальнага сходу. Адначасова ізаляцыя Беларусі ў Еўропе вяла яе да далейшага набліжэння да Расеі. Альтэрнатыўныя стасункі спрабаваў стварыць прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, які рашуча выказваўся за стаўленне да Беларусі як да поўнасцю суверэннай дзяржавы20. Лукашэнка ў сваіх доўгіх тэлевізійных прамовах часта казаў пра шматвектарную замежную палітыку, аднак на практыцы ён быў асуджаны на пашырэнне палітычных кантактаў з Расеяй, Югаславіяй, Малдовай, Лівіяй, Кітаем, В’етнамам, Іранам, Іракам.
Ад пачатку свайго прэзідэнцтва Лукашэнка праявіў сябе гарачым прыхільнікам адзінства славянскіх народаў і неабходнасці іх інтэграцыі перад пагрозай НАТО. Паводле ягоных заяваў, славянскасць вызначалася не этнічнымі прыкметамі, а прыналежнасцю да візантыйскай культурнай прасторы. У такой “славянскасці” не было месца для палякаў, чэхаў, затое было яно для армянаў і грузінаў, мардвы. Арганізаваны штогод прэзідэнтам Беларусі фестываль славянскай культуры ў Віцебску стаў у прынцыпе аглядам творчасці народаў былога СССР.
У Расеі ідэя аб’яднання з Беларуссю знайшла шмат прыхільнікаў, асабліва ў камуністычных і нацыяналістычных колах. Нягледзячы на непрыхільнае стаўленне да Лукашэнкі расейскіх дэмакратычных сродкаў масавай інфармацыі, ён карыстаўся вялікай папулярнасцю тамтэйшага грамадства. Ён быў антыподам нямоглага Ельцына, а ягоная антызаходняя рыторыка станоўча ўспрымалася і значнай часткай расейскай палітычнай эліты. Аднак найбольш захапляліся Лукашэнкам за своечасовую выплату пенсій і заробкаў бюджэтнікам. Ён бачыўся людзям як правадыр, які здольны вярнуць савецкі дабрабыт. Крамлёўскім элітам прэзідэнт Беларусі быў гарантам бясплатнага доступу да транзітных шляхоў у Заходнюю Еўропу, забяспечваў магчымасць размяшчэння вайсковых гарнізонаў.
Фармальнае далучэнне Беларусі да Расеі ў якасці адміністрацыйнай адзінкі Федэрацыі, пра што часта пісалі журналісты, не
20 Raich D. Szczyt w Homlu: zwrot w polityce zagranicznej Bialorusi? // Biuletyn Bialoruski. Styczen 1987. № 8.
СУВЕРЭННАЯ БЕЛАРУСЬ • 239
было рэальным. Такога далучэння не хацела, з фінансавых прычын, і Расея. А Лукашэнка часта паўтараў, што выказваецца за інтэграцыю “суверэнных” дзяржаў. “Суверэнітэт” ён разумеў як свабоду менскіх уладаў развязваць нутраныя пытанні на тэрыторыі рэспублікі. На практыцы гэта азначала захаванне асобнай юрыдычнапалітычнай сістэмы ў Беларусі і выключэнне нутраных справаў Беларусі зпад кантролю крамлёўскіх кіраўнічых колаў. Зрэшты, ніводзін палітычны лагер у Расеі асабліва й не цікавіўся ні лёсамі дэмакратыі ў Беларусі, ні шанаваннем правоў чалавека ў гэтай краіне. Калі ў чэрвені 1998 года Захад закрыў межы для Лукашэнкі і ягонага чынавенства, добрыя стасункі з Расеяй сталі адзіным козырам кіраўніка Беларусі на міжнароднай арэне.
Фінансавы крызіс, які ў жніўні 1998 года паралізаваў жыццё ў самой Расеі, з прычыны цесных гаспадарчых сувязяў з усёй сілай абрынуўся на Беларусь. За такое становішча ў Расеі Лукашэнка 25 жніўня 1998 года пад час тэлевізійнага выступлення абвінаваціў расейскіх палітыкаў, якія спрабавалі ажыццявіць у сваёй краіне заходнюю мадэль палітычнага і эканамічнага развіцця. Ён заявіў, што самай лепшай канцэпцыяй арганізацыі грамадскага, палітычнага і гаспадарчага жыцця на постсавецкай прасторы ёсць беларускі варыянт. Хоць у Расеі за падобны варыянт выказваецца пэўная частка грамадства, аднак экспарт “беларускай дэмакратыі” і “рынкавага сацыялізму” ў гэтую краіну не паступіў.
1999 год
Асноўная літаратура
Аляхновіч Ф. У капцюрох ГПУ / Прадм. А.Бяляцкага. Мінск, 1994.
Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. Вільня, 2002.
Белорусская ССР в цнфрах: К 10летню суіцествовання БССР (1919—1929). Мннск, 1929.
Васілеўская Н. Абвінавачваецца ў нацыяналдэмакратызме. Мінск, 1995.
Волаціч М. Насельніцтва Заходняй Беларусі і яго перасяленне між сучаснай Польшчай і БССР // Беларускі зборнік. Мюнхэн, 1956. № 4.
Всенародное партнзанское двнженне в Белорусснп в годы Велнкой Отечественной войны (нюнь 1941 — нюль 1944): Док. н матерналы. Т. 1—3. Мннск, 1967—1982.
Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мінск, 1992.
Геніюш Л. Споведзь / Прадм. М.Чарняўскага. Мінск, 1993.
Документы н матерналы по лсторнн Белорусснн. Т. 4. Мннск, 1954.
ДоўнарЗапольскі М. Гісторыя Беларусі / Прадм. Дз.Карава. Мінск, 1994.
Запруднік Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. Мінск, 1996.
Іваноў М. Нацыянальная палітыка ў БССР і беларускае зменавехаўства 20х гадоў // Studia polskolitewskobialoruskie. Warszawa, 1988.
Ігнатоўскі У. Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецьця: Лекцыі, чытаныя студэнтам Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту. Менск, 1925.
Ігнаценка I., Кароль А. Усевалад Ігнатоўскі і яго час. Мінск, 1991.
Нсторня рабочего класса Белорусской ССР. Т. 2. Мннск, 1985.
Калубовіч Я. “Айцы” БССР і іхны лёс. Кліўленд, 1985.
Карскнй Е. Этнографнческая карта белорусского племенн. Петроград, 1917.
Касяк I. 3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу. НьюЁрк, 1956.
Коммуннстнческая партня Белорусснн в резолюцнях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. 1. Мннск, 1973.
Коммуннстнческая партня Белорусснн в резолюцнях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. 1—6. Мннск, 1983—1987.
ЛІТАРАТУРА 241
Круталевнч В. Рожденне Белорусской Советской Республнкн. Мннск, 1975.
Курапаты: Арт., навук. справаздача, фотаздымкі / З.Пазьняк, Я.Шмыгалёў, М.Крывальцэвіч, А.Іоў. Менск, 1994.
Лёс аднаго пакалення: Успаміны. Беласток, 1996.
Лісты да Гарбачова. Лёндан, 1987.
Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928): Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацый: Беларуская рэвалюцыйная грамада, Беларуская сацыялістычная грамада / Паслясл. А.Сідарэвіча. Мінск, 1991.
Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск, 1996.
Менская вясна1996. ПадковаЛесна; Менск, 1996.
Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня: Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі / Пасьлясл. А.Грыцкевіча. Менск, 1993.
Народное (нацнональное) собранне Западной Белорусснн 28—30 октября 1939 г.: Стеногр. отчет. Мннск, 1946.
Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. Мінск, 1995.
На суд гісторыі. Мінск, 1994.
Палажэньне ў Лідзкай акрузе Генеральнага Камісарыяту “Беларусь” // Летапіс. НьюЁрк, 1985. № 28.
Победа колхозного строя в Белорусской ССР. Мннск, 1981.
Праграмныя дакументы БНФ “Адраджэнне”. Менск, 1994.
Сообіценпя Советского Ннформбюро. Мннск, 1944.
Станкевіч А. Беларускі хрысьціянскі рух. Вільня, 1939.
Станкевіч А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня. Вільня, 1934.
Сыны і пасынкі Беларусі. Мінск, 1996.
Сямашка Я. Армія Краёва на Беларусі. Менск, 1994.
Тарашкевіч Б. Аўтабіяграфія // Спадчына. 1996. № 4.
Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мінск, 1993.
Турук Ф. Белорусское двнженне: Очерк нсторнн нацнонального н революцнонного двпження белоруссов. М., 1921.
Хрестоматня по нсторнн БССР. 1917—1983. Мннск, 1984.
Цвнкевнч А. Беларусь: Полнтнческне очеркн. Берлнн, 1919.
Цьвікевіч А. “Западнорусснзм”: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. / Пасьлясл. А.Ліса. 2е выд. Менск, 1993.
Чарнобыль: Погляд праз дзесяцігоддзе. Мінск, 1996.
242 • ЛІТАРАТУРА
Bergman A. Rzecz o Bronislawie Taraszkiewiczu. Warszawa, 1977.
Bergman A. Sprawy bialoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984.
Chojnowski A. Koncepcje polityki narodowosciowej rz^dow polskich w latach 1921—1939. Warszawa etc., 1979.
Czekanowski J. Stosunki narodowosciowowyznaniowe na Litwie i Bialorusi. Lwow, 1918.
Darski J. Bialorus: Historia, wspolczesnosc, konflikty narodowe. Warszawa, 1993.
Eberhard P. Przemiany narodowosciowe na Bialorusi. Warszawa, 1993.
GlogowskaH. Bialorus 1914—1929. Kultura pod presj^ polityki. Bialystok, 1996.
Gomolka K. Bialorusini w II Rzeczypospolitej // Zeszyty Naukowe Politechniki Gdanskiej. Ekonomia. № 31. Gdansk, 1992.
Gomolka K. Mi^dzy Polsk^ a Rosj%. Bialorusini w koncepcjach polskich ugrupowan politycznych 1918—1922. Warszawa, 1994.
Gomolka K. Polityka rz^dow polskich wobec mniejszosci bialoruskiej w latach 1918—1939 // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. Bialystok, 1995. № 4.
Jurkiewicz J. Rozwoj polskiej mysli politycznej na Litwie i Bialorusi w latach 1905—1922. Poznan, 1983.
Krotki zarys zagadnienia bialoruskiego. Opracowanie II Oddzialu Sztabu Generalnego. Warszawa, 1928.
Lewandowski J. Federalizm. Litwa i Bialorus w polityce obozu belwederskiego (XI 1918—IV 1920). Warszawa, 1962.
Latyszonek O. Bialoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Bialystok, 1995.
Luckiewicz A. Okupacja polska na Bialorusi. Wilno, 1920.
Maliszewski E. Bialorus w cyfrach i faktach. Piotrkow, 1918.
Mironowicz E. Bialorus. Sytuacja ekonomiczna // Europa SrodkowoWschodnia 1994—1995. Warszawa, 1997.
Owsiannik S. Strielkowa J. Wladza a spoleczenstwo. Bialorus 1991—1998. Warszawa, 1998.
Polska—Bialorus 1918—1945 / red. W.Balceraka. Warszawa, 1994.
PrawdzicSzlaski J. Nowogrodczyzna w walce 1940—1945. Londyn, 1976.
Spoleczenstwo bialoruskie, litewskie i polskie na ziemiach polnocnowschodnich II Rzeczypospolitej w latach 1939—1941 / red. M.Gizewskiej i T.Strzembosza. Warszawa, 1995.
Srokowski K. Sprawa narodowosciowa na Kresach wschodnich. Krakow, 1924.
Straza A. Ataman ChmaraRazumowicz — biografia bialoruskiego irredentysty. Warszawa, 1928.
Swida J. Wyjasnienia dotycz^ce okresu 1943/1944 // Zeszyty Historyczne. 1985. № 73.
Tomaszewski J. Robotnicy Bialorusini w latach 1919—1939 w Polsce //Acta BalticoSlavica. 1967.
ЛІТАРАТУРА 243
Tomaszewski J. Z dziejow Polesia. Zarys stosunkow spolecznoekonomicznych. Warszawa, 1963.
Tomaszewski J. Rzeczpospolita wielu narodow. Warszawa, 1985.
Traczuk J. Prasa bialoruska w II Rzeczypospolitej (1918—1939). Bibliografia //
Studia polonoslavicaorientalia. Acta literaria. T. XIII. Warszawa, 1992.
Turonek J. Waclaw Iwanowski i odrodzenie Bialorusi. Warszawa, 1992.
Wasilewski L. Litwa i Bialorus. Przeszlos